Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 143с.
Мінск 2016
У сне ж мне бачылася, быццам я — малы хлапчук. Сядзім з дзедам на азёрным беразе і пячом на невялікім цяпельцы ракаў. Іх поўна было ў норах пад нізкім берагам. Толькі што налавілі — гупалі па беразе нагамі, а ўстрывожаныя небаракі выпаўзалі на пясчанае плыткаводдзе на відавок. Там мы іх і хапалі за спінкі. I вось мы сядзелі каля агню і чакалі, пакуль ракі пачырванеюць,— тады іх можна лупіць і есці — і дзядуля апавядаў пра Вешчуна. Запомніліся толькі ўрыўкі з гэтага падання, рэшту ж дапоўніў сам, што ведаў з археалагічных
раскопак, прачытаў у кніжках па этнаграфіі першабытных народаў.
Земляробства гэтага часу ў аснове сваёй было падсечнаагнявым. Глебу на выгарынах рыхлілі рознымі завостранымі каламі, каменнымі і рагавымі матыкамі. Дарэчы, такіх каменных матык на Беларусі знойдзена даволі шмат. Падобныя спосабы апрацоўкі поля былі вядомыя яшчэ з новага каменнага веку. Але маюцца сведчанні, што ў бронзавым веку зараджалася і распаўсюджвалася і ворыўнае земляробства з дапамогай драўлянага рала, запрэжапага валамі. Хачу яшчэ раз падкрэсліць важнейшую ролю агшо ў гэтай справе. Толькі ім можна было для сяўбы вызваліць дастатковыя плошчы сярод суцэльных лясоў ды хмызнякоў. Да таго ж зямля, угноеная попелам, станавілася надзвычай урадлівай. Першага чалавека агонь саграваў, ахоўваў ад звера, даваў магчымасць згатаваць ежу. Зараз жа ён стаў першым памочнікам і земляробу. Успомнім, што толькі агонь даў чалавеку ўладу над рудамі, з якіх ён пачаў выплаўляць металы.
Заняўшы такое важнае значэнне ў штодзённым жыцці людзей бронзавага веку, агонь і сонца, як яго найвышэйшае ўвасабленне, сталі важнейшай часткай іхніх вераванняў, светапогляду.
Добра тое, што ў нару канчаецца
У палату ўвайпіла медсястра, дзелавіта зрабіла нам апошнія на сёння ўколы, выкліочыла святло, пакінуўшы пад дзвярыма толькі маленькую зеленаватую лямпачку. Хворыя пачалі рыхтавацца да сну. Я выцягнуўся пад коўдрай, выбіраючы зручнейшае месца для ладна ўжо адлежаных за мінулыя паўмесяца бакоў, і сцішыўся ў чаканні, калі надыдзе прыемнае паўзабыццё, а затым і сон...
Навокал было толькі чорнае, без канца і краю, верху і дна, пеба. I на ім нерухома свяціўся россып зор. Вялікіх і дробных, ледзь прыкметных. Сярод іх фасфарасцыруючымі медузамі завіслі спіралі далёкіх галактык.
Я агледзеўся, але не ўбачыў ні Зямлі, ні Месяца. Навокал быў чорны космас і тыя ж рэдкія зоры. Я паспрабаваў абмацаць сябе і не змог, бо ў сапраўднасці не было і мяне як матэрыяльнай істоты. Сярод гэтай бясконцай пустэльні знаходзіўся толькі згустак маёй свядомасці, якая не мела цялеснага ўвасаблення. I тады я пачаў разумець, што, пакуль спаў, нейкі д’ябальскі гадзіннік часу перанёс мяне на мільярды гадоў у бяскрайні акіян прасторы... Толькі невядома, куды — у будучае ці ў мінуўшчыну? Навокал былі чужыя абрысы сузор’яў, і самае галоўнае,— ужо ці яшчэ не было не толькі Зямлі, але і ўсёй Сонечнай сістэмы. He было маіх родных, блізкіх, знаёмых. Я з імі размінуўся ў часе! I ад усведамлення гэтага мяне агарнула жахлівая, безнадзейная туга. Я ўяўляў, які тут ледзяны холад, якая сусветная пустэча і невыказная адзінота. I мая свядомасць сцялася ў балючую кропачку.
На шчасце, сон мой працягваўся нядоўга. Я прачнуўся і з палёгкай убачыў цьмяную лямпачку над дзвярыма, пачуў ціхія стогны суседа, але пачуццё раздзіраючай душу адзіноты не міналася. Тады я скруціўся клубочкам і заплакаў.
Днём я выклыпаўся ў бальнічны сад. Хадзіў між дрэвамі, разглядаў кожны ўжо пажаўцелы лісток, дакранаўся да шурпатых бярозавых камлёў, нюхаў познія кветкі. Я з цяжкасцю верыў сабе, што знаходжуся зноў на Зямлі, і шукаў усё новыя пацвярджэнні, што я тут, а не ў космасе. I ў твары людзей, якія прагульваліся па вільготных дарожках, углядаўся, быццам бачыў іх першы ці апошні раз.
А позна вечарам, калі зноў ляжаў у ложку, раптам здрыгануўся ад думкі, што вось засну, і знікне Зямля, і я зноў апынуся ў той жа міжзорнай пустэльні. I кожны раз, калі сон ужо амаль авалодваў мною, прахопваўся. I так было ўсю ноч.
Тое ж паўтарылася і ў наступныя ночы.
Я зусім знясілеў ад бяссоння і стаў нецярпліва чакаць Івана Пятровіча, які ўсё недзе затрымоўваўся. Нарэшце пазваніў яму сам: «Прыедзь, калі ласка, мне блага».
Устрывожаны сябра праз паўгадзіны быў у палаце.
— Ну, што ў цябе? — запытаўся ён, прысеўшы каля ложка і пільна ўзіраючыся ў мой твар.
Я даволі блытана распавёў яму пра свой «касмічны» сон, пра тое, што баюся заснуць, каб не паўтарыўся кашмар. Гаварыў я дрыжачым голасам, нервова тузаўся. А ў канцы пачаў скардзіцца, што мне абрыдлі ўсе гэтыя мроі з мінулымі тысячагоддзямі, што мне хочацца спаць, як кожнаму нармальнаму чалавеку, бачыць звыклыя сны, а сама лепш — не сніць нічога, бо гэтымі начнымі трызненнямі я здаволіўся да краю.
Іван Пятровіч паклаў мне руку на плячо:
— He хвалюйся. Звыклая справа — у цябе наступіла нервовае перанапружанне. Але ўсё будзе добра. Кладучыся спаць, глынеш вось гэту зялёную таблетку.
I сапраўды, пасля ягоных лекаў сон быў глыбокі, моцны і спакойны. Можа, што я і сніў, але, прачнуўшыся, нічога не памятаў. I калі расплюшчыў вочы, убачыў каля свайго ложка палатнага доктара і Івана Пятровіча.
— Ну як? — хітра заўсміхаўся мой сябра.
— Спаў як пшаніцу прадаўшы! — шчасліва засмяяўся я.
— Яшчэ б, двое сутак. Як сябе адчуваеш?
— Страшэнна хачу есці.
Праз нейкі месяц пасля выпіскі з бальніцы я зазірнуў на працу да Івана ГІятровіча, каб па старой звычцы перакінуцца парай слоў. I ў канцы нязмушанай сяброўскай гаворкі, не падаючы выгляду, што хвалююся, быццам між іншым, папытаўся:
— А такі стан... Ну, гэтыя сны з мінулага... не паўторацца?
Іван Пятровіч зняў акуляры, задумліва пакруціў іх у руках і зноў уссунуў на нос.
— А хто яго ведае? Пры нейкіх новых стрэсавых сітуацыях... Але, калі што якое,— адразу звяртайся да мяне.
ЗМЕСТ
Страла Расамахі Ад аўтара 3
Што такое каменны век 5
Старажыгны каменны век Прыручэнне агню 8
Першы чалавечы след 11
Цар звяроў ледавіковай эпохі 14
Малады мастак 16
У старажытным будане 18
Сярэдні каменны век Страла Расамахі 20
Асенняе паляванне 24
За дарамі прыроды 26
У майстэрні 28
Новы каменны век Першыя гаршкі 31
I паплыве ён па хвалях 33
3 чаго вырастае пшаніца 37
Зімовым днём каля агнішча 39
На возеры 42
Пераможац акуня 43
Збіральніца зёлак 46
Турыха 48
Шахцёры каменнага веку 50
Смерць Стронга 52
Прывезлі бурштын 55
Вогнепаклоннікі
Як гэта пачыналася 58
Чырвоныя камяні 62
Копачкі пад брыжам гаршка 69
Пад знакам каменнай сякеры 73
Пастушкі, воўк і сабака Кудлач 77
Стары Крэм 80
Выпрабаванне 85
Дзівак Вячорка 90
Дзіцячыя забавы 96
Чорная смерць 100
Малы гаспадар тарфянікавай вёскі 104
Паселішча на выспе 107
Хто ўкраў сетку? 113
Коннік з паўднёвых гор 117
Крамянёвы серп для Калінкі 121
Земляны капец Тура 126
Вогненны цмок 132
Вогнепаклоннікі 136
Добра тое, што ў пару канчаецца 140
Чарняўскі, М. М.
4-21 Страла Расамахі; Вогнепаклоннікі: нарысы / Міхась Чарняўскі.— Мінск : Мастацкая літаратура, 2016,— 143 с. (Школьная бібліятэка).
ISBN 978-985-02-1696-0.
Гэтую кнігу склалі кароткія нарысы знакамітага археолага Міхася Чарняўскага, у якіх распавядаецца пра жыццё чалавека каменнага («СтралаРасамахі») ібронзавага («Вогнепаклоннікі») вякоў. Юны чытач даведаецца, як у далёкай мінуўшчыне чалавек авалодваў агнём, паляваў займаўся рыбалоўствам, земляробствам і жывёлагадоўляй, вынаходзіў металічныя прылады працы, а таксама пра тое, як нараджалася культура.
УДК 821.161.3-4
ББК 84(4Бен)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА
ЧАРНЯЎСКІ Міхась (Міхаіл Міхайлавіч)
СТРАЛА РАСАМАХІ ВОГНЕПАКЛОННІКІ
Нарысы
Рэдактар Э. В. Карбановіч Мастацкі рэдактар М. Ю. Дайлідаў Тэхнічны рэдактар В. Ю. Серчанка Стылістычныя рэдактары A. М. Анцытовіч, Ю. В. Тыркіч
Падпісана да друку 23.08.2016. Фармат 60*90'/16.
Папера афсетная. Гарнітура NewBaskervill С. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 9,0. Ул.-выд. арк. 7,53.
Тыраж 22 620 экз. Заказ 841.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літараіура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013. Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск. www.mastlit.by; e-mail: mail@mastlit.by
ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013.
Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск.
’льная бібліятэка
Страла Расамахі Вогнепаклоннікі
о