• Часопісы
  • Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі  Міхась Чарняўскі

    Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 143с.
    Мінск 2016
    38.52 МБ
    Ліставатыя наканечнікі ўжываліся на паляванні. 3 забітай жывёліны такая страла лёгка выцягвалася, і яе можна было ўжыць зноў. Форма ж баявога наканечніка — калючая, куслівая. Вострыя шыпы ледзь не самі ўпіваюцца. Ранены выцягне з цела дрэўка, а наканечнік зачэпіцца піыпамі за мышцы
    і астанецца, вярэдзячы рану ўсё жыццё. I будзе мучыцца нябога — не павярнуцца рэзка, не пабегчы. Так мучаецца цяпер Жыўкоў дзядзька. Ды і ў бацькі на сцягне глыбокая рана, аброслая дзікім мясам — даставалі такі шыпасты наканечнік...
    — Можаш ісці пагуляць,— праз нейкі час дазволіў бацька,— я тут і сам закончу.
    — Я яіпчэ паспрабую зрабіць серп.— 1 Жывок узяўся за вялікую пласціну.
    Ен накрыў сваё калена кавалкам калянай скуры і рубам прыціснуў да яе пласціну. Затым лёгкімі ўдарамі каменнага яйкападобнага адбойніка пачаў сколваць з доўгіх бакавін невялікія адшчэпы. Стараўся, каб падчэска атрымоўвалася з абодвух плашчынь. Затым пачаў прытупляць краі рукаяткі.
    Бацька краем вока часам пазіраў на сынавыя практыкаванні і, нарэшце, не вытрымаў, папытаўся:
    — I каму ты так стараешся — маці ці каторай сястры?
    Жывок змоўчаў і толькі ніжэй нагнуў галаву. Бацька пра нешта быццам здагадаўся і цішком заўсміхаўся ў густую бараду.
    — Дай зірнуць, што ў цябе атрымоўваецца... Нішто выходзіць, нішто. Толькі вось тут круглей трэба,— I сваім адбойнікам там-сям падправіў выгін ляза.
    I так пайшло — сын шчыраваў над сярпом, а бацька час ад часу падпраўляў няўдалыя або недаведзеныя мясціны. Затым краі вырабу паверх сколаў апрацавалі буйной зубчастай рэтушшу, і серп атрымаўся на захапленне. Ляжаў на Жыўковай далоні доўгі і выгнуты, як месячны маладзічок.
    Пакуль сын любаваўся вырабкай, бацька схадзіў у хаціну і прынёс мяккі скураны пасак. Абкруціў ім акуратна рукаятку, каб крэмень не рэзаў руку, завязаў сухажылінай.
    — Ну вось, ты ўжо і сярпы ўмееш рабіць,— пахваліў бацька, як скончылі працу.
    — Я адзін і не змог бы так.
    — Ну, не кажы. Я, лічы, толькі пару разоў дакрануўся,— жмурыў вочы бацька.— А наступны ты і зусім сам змайструеш.
    Пад вечар, калі сонца ўжо перайшло на заходні небакрай, Жывок быў у чоўне. Адплыўшы за трыснёг, ён закінуў вуду і агледзеўся. На азёрнай затоцы-луцэ ён быў не адзін. Там-сям цямнелі іншыя чоўны — наступаў час вечаровай лоўлі рыбы.
    Але Жыўку не рупіла зараз рыба. Ён не пільнаваў паплаўка, a ўсё ўзіраўся ў супрацьлеглы бераг, дзе пад бухматымі вербамі тулілася вёска суседняга роду. Выцягнуўшы пару акунькоў, хлопец паволі павеславаў уздоўж берага, робячы выгляд, што выбірае рыбнейшую мясціну, а сам прыбліжаўся да тых вербаў. Непадалёку ад іх, пераплыўшы густы чарот, падагнаў човен да берага і прыхаваў яго ў трыснягу. Сам жа, падкасаўшы штаны, выбраўся на сухое і затаіўся ў лазняку.
    Недалёка ад яго схову на прыбярэжных камянях жанчыны і дзяўчаты мылі вопратку, намочваючы яе ў вадзе і шчыра выбіваючы плоскімі палкамі,— толькі ляцелі ў бакі пырскі ды часты стук плескачоў рассыпаўся рэхам па вадзе.
    Нарэшце жанчыны скончылі выбіванне, выкруцілі вопратку, сабралі яе і панеслі ў вёску. Крыху адстаўшы ад іх, ішла дзяўчына-падлетак са светлымі косамі, закінутымі за спіну. Калі дзяўчына параўнялася з лазняком, Жывок выйшаў на чысцяк і паклікаў:
    — Калінка, пачакай!
    Дзяўчына спуджана ўскінула бровы і спынілася. Але адразу ж пазнала, піто гэта быў Жывок, які часта прыплываў праз луку ў іхнюю вёску, дзе была замужам ягоная старэйшая сястра.
    Жывок, хвалюючыся, наблізіўся да дзяўчыны і нясмела працягнуў крамянёвы серп.
    —	Вазьмі. Сам рабіў...
    —	Ой, які харошы,— сказала дзяўчына і прыціснула серп да грудзей.
    А потым засаромлена пачырванела і пабегла ў вёску.
    А жанчыны, што падгледзелі ўсё гэта, казалі між сабою: «Вось і вырасла з Калінкі нявестка ў Залукоўе. Глядзіш — налета і сваты адтуль прыплывуць».
    —	Карацей кажучы,— зрабіў выснову Іван Пятровіч,— Жыўку ў любым выпадку трэба было шукаць будучую жонку ў нейкім суседнім паселішчы, бо ў сваім былі ўсе паміж сабою родзічы.
    — I нават не проста ў суседнім, а ў тым, дзе жылі людзі іншага роду. Бо калі род быў вялікі, ён дзяліўся на некалькі патрыярхальных сямей, кожная з якіх пасялялася ў сваёй вёсцы. Іншыя роды таксама мелі вёскі. Група радоў утварала племя. Пры нейкіх канфліктных сітуацыях з суседзямі плямёны аб’ядноўваліся ў саюзы.
    Асноўная ўлада ў родзе і племені належала ўсяму даросламу насельніцтву. Яно і вырашала важнейшыя справы. Кіраваннем займаліся выбарныя рады старэйшын або асобныя старэйшыны. У час вайны выбіраліся і правадыры.
    — Так. А што гэтым сярпом мелася жаць Калінка?
    — Ды шмат што — пшаніцу, ячмень, проса, гарох. У бронзавым веку таксама ўжо вырошчвалі лён, каноплі, мак, рэпу, цыбулю, часнок. Мусіць, зараджалася і садоўніцтва — пры раскопках на стаянках сустракаюцца костачкі сліў, вішань. Ды і статак свойскай жывёлы быў амаль як сёння.
    Земляны капец Тура
    Тур загінуў так, як і годна загінуць лепшаму паляўнічаму і сапраўднаму мужчыну,— з дзідай у руках.
    У самым канцы лета нарэшце настаў вольны ад палявой работы — жніва і малацьбы — час, і мужчыны вырушылі на паляванне. Так зачакаліся гэтай жаданай падзеі, што сабраліся ў лес нават некаторыя старыя і падлеткі. Але лепшыя паляўнічыя, якіх узначальваў Тур, рашылі: каму так не церпіцца паспытаць паляўнічага шчасця, хай палазіць па прыазёрным балоце, дзе маладыя качкі і гусі ўжо набраліся тлушчу. Яны ж самі пойдуць у грабавыя і дубовыя лясы, дзе пры ўдачы можна ўпаляваць такую здабычу, пра якую будзе помніцца ўсю зіму.
    I сапраўды, у гэтых лясах на выгратых сонцам прагалінах адразу пачала трапляцца змятая і аб’едзеная трава, раскапычаная, з памётам. Тут пасвілася, нагульвала мяса даўно непалоханая дзічына. Загон паляўнічых праз дубняк выйшаў на старую выгарыну ў нізавіне, пасярэдзіне якой цёк ручай з вышмарганым мядзведзямі маліннікам на берагах. I каля
    самага таго ручая, на мурожным лужку, нечакана наткнуліся на зубрыны статак. Жывёліны, збіўшыся ў гурт, адпачывалі і жавалі жвачку — маладняк усярэдзіне, мацнейшыя з краёў. Здрыганулася зямля, калі статак усхапіўся на ногі, і адразу ж зубр-важак з сажнёвымі рагамі зароў і, прыгнуўшы да зямлі галаву, рынуўся на няпрошаных гасцей.
    На паляўнічых імчала такая раз’юшаная аграмадзіна са шкуры, мяса і вастраколін рагоў, што нават загартаваныя ў такіх сутычках мужчыны не вытрымалі і з усіх ног кінуліся да выратавальнага лесу. За ўцекачамі рвануўся і Тур, бо і сапраўды было безнадзейным схапіцца з такім зверам, які адзін мог раскідаць цэлы гурт. Але чалавек хутка зразумеў, што ад зубра не ўцячы — да лесу было крокаў пад сотню, a бык ужо роў за спінай і праз імгненне ўсадзіць рогі ў спіну, перакіне праз сябе. Потым другога, трэцяга.
    I тут Тур у апошнім ці то адчаі, ці то прыступе незвычайнай адвагі павярнуўся насустрач зверу. Калі крывуліны рагоў ужо былі перад самым яго жыватом, адступіў крок убок і, уклаўшы ўсю моц рук у дрэўка дзіды, ударыў ёю наўскасяк, цэлячы пад лапатку зубру. Жывёліна захрапла і крутанулася да паляўнічага. Той не паспеў адчуць ні ўдару, ні болю. Апошняе, што ўбачыў, як некуды пад ногі перакулілася раптам пачарнелае неба, і ён паляцеў у гэту цемру.
    Азірнуўшыся на зубрыны храп, паляўнічыя ўбачылі, як высока над маліннікам узляцеў Тур, як закруцілася і пачала цяжка асядаць на траву жывёліна, як потым яна завалілася на бок, пускаючы крывавую пену.
    Паляўнічыя гэтак жа імпэтна кінуліся назад і, калі падбеглі, зубр ужо даходзіў. 3 яго боку тырчэў кароткі абломак дзіды. Непадалёку, шырока абдымаючы цёплую зямлю, ляжаў Тур.
    Высеклі жэрдкі. Злучылі іх скуранымі рамянямі — атрымаліся насілкі, на якія і паклалі мёртвага. На жэрдкахвалакушах цягнулі адсечаную зубрыную галаву. Па астатнюю здабычу трэба будзе прыехаць коньмі.
    Хавалі Тура назаўтрае, на родавых могілках, якія былі на высокім рачным беразе. Тут, на былым лядным полі, было бязлесна, бо пастаянна высякаўся і вытоптваўся падчас штогодных памінак кожны парастак. Толькі траве дазвалялася
    пакрываць сваёй зялёнай зрэбніцай высокія земляныя насыпы-капцы над магіламі.
    Прыйшлі маўклівыя святары і пачалі рыхтаваць каля драўлянай бажніцы пахавальнае вогнішча, каб цела нябожчыка свяшчэнны агонь — сын Нябеснага Светача ператварыў у дым-дух, які падымецца ў неба. А поты.м трэба было спаленыя рэшткі ссыпаць у магільную яму, пакласці туды рэчы нябожчыка, каб пад капцом быў прытулак, дамоўка для духа, калі ён часам будзе вяртацца з нябесных вандровак,
    Але святары дарма стараліся. Мужчыны, што былі на апошнім Туравым паляванні, запярэчылі:
    — He трэба яго спальваць. Пахаваем па-даўнейшаму. Тур сам заўсёды ганіў новы звычай. He любіў, што агонь нішчыць цела, хоць і мёртвае.
    Але сапраўдная прычына нелюбові Тура да спальвання нябожчыкаў хутчэй была ў тым, што яшчэ ў маладосці ён трапіў у палон да воінаў задняпроўскага племені. I тыя дапытвалі яго агнём, каб сказаў дзе загон і куды яны пахавалі чоўны, на якіх пераправіліся праз раку. Тур вытрымаў катаванні і нічога задняпроўцам не сказаў а ноччу ўцёк. Але з таго часу ў ім пастаянна жыла памяць пра нясцерпна пякучы агонь і нарадзілася непрыняцце новага пахавальнага звычаю, які не так даўно — нейкае пакаленне назад — распаўсюдзіўся на іхніх землях.
    Пра ўсё гэта таварышы нябожчыка пэўна ведалі, але яны не сталі тлумачыць святарам, толькі катэгарычна заключылі:
    — Так трэба Туру.
    Святарам толькі засталося са шкадаваннем паківаць галовамі і адысці, мармычучы пад нос пра гнеў багоў. А што такому дужаму і храбраму мужчыну, як Тур, гнеў багоў? Ен і з багамі здолее дамовіцца і паладзіць. Ен жа быў добрым гаспадаром і паляўнічым, не краў, не забіваў супляменнікаў і мірных суседзяў з іншых плямёнаў, прыносіў кожным святам ахвяры тым жа багам.
    Кіраваць пахаваннем узялася адна старая жанчына. Яна ўжо ледзь соўгалася па зямлі, і родзічы-тымсветнікі даўно клікалі жанчыну да сябе, але нешта яе ўсё яшчэ трымала і на гэтым свеце. I вось яна яшчэ памятала штокольвечы пра даўнія звычаі.
    Драўлянымі рыдлёўкамі мужчыны выкапалі дол, не асабліва вялікі, але каб і не цесна было нябожчыку. Дно і сценкі вычысцілі, выраўнялі ласінымі лапаткамі. Затым магілу выклалі сухім дубовым голлем і падпалілі, каб агонь ачысціў яе ад усяго благога. А калі агонь патух і астыў попел, выслалі дол бяростай, як рабілі ў хацінах,— магіла павінна была паходзіць на былы родны дом Тура, у якім яму добра жылося-былося не адзін дзясятак гадоў.