• Часопісы
  • Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі  Міхась Чарняўскі

    Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 143с.
    Мінск 2016
    38.52 МБ
    — А вось і знайшлі б!
    — I не знайшлі б!
    Спрэчка разгаралася і магла б скончыцца бойкаю, каб не прыбег, засопшыся, яшчэ адзін хлопчык.
    — На Чырвоным беразе дзяўчаткі! — замахаў ён рукамі,— Нешта лепяць.
    — Нападзём на іх,— тут жа рашылі хлопчыкі.— Быццам мы воіны з чужога племені!
    Там, дзе рака рабіла крутую луку, вада падмывала высокі ўзгорак. У ім пад пяском агаляўся пласт тлустай чырвонай гліны. Таму, мусіць, бераг і зваўся «Чырвоным».
    Дзяўчаткам, якія зараз там былі, таксама хацелася пагуляць, як і іх аднагодкам хлопчыкам. I яны любілі пабегаць, пападскокваць, пашукаць на дрэвах птушыныя гнёзды, нацягаць з-пад берага ракаў. Але пераважна ў іх гульні былі свае, не хлапчукоўскія. Яны не забаўляліся ні ў паляўнічых, ні ў вайну, не майстравалі лукаў і не ганяліся адна за адной з самаробнымі дзідамі. Дзяўчаткі найчасцей гулялі ў гаспадынь, ляпілі што-небудзь з пяску, падкідалі і лавілі каменьчыкі, рабілі з ласкуткоў лялькі ці плялі з кветак вянкі. А зараз яны прыйшлі на Чырвоны бераг, каб наляпіць з гліны цацачнага посуду. Яны выдзіралі з берага камякі вільготнай гліны і штукавалі з іх розныя гаршчэчкі і кубачкі. А некаторыя рабілі цацачных каровак. Гатовыя вырабы клалі на санцапёк, каб высахлі.
    Хлопчыкі кустоўем непрыкметна падкраліся да Чырвонага берага, а затым з ваяўнічымі крыкамі кінуліся ўперад:
    — Вайна! Вайна! Мы захапілі вас у палон!
    Дзяўчаткі спачатку былі перапалохаліся, але, калі ўбачылі, што напаснікі — малеча з іхняй жа вёскі, нарвалі крапівы і кінуліся абараняць свае цацкі.
    — Крапівой — гэта не па правілах,— апраўдваліся адзін перад адным хлопчыкі, у спешцы пакідаючы «поле бою»,— Каб не крапіва, то была б наша перамога.
    Смылелі абджыганыя плечы і ногі, і гэта быццам надало дурасліўцам разважлівасці. I ўсе яны раптам дружна ўспомнілі, што ўжо захацелася есці, што маці прасілі нарваць травы парасятам, што таму-сяму было загадана прыгледзець за малымі брацікамі і сястрычкамі, а некаму бацька казаў не адыходзіцца ў лес. Успомніўшы пра гэта, прыцішанай грамадою падаліся дадому.
    Перад самай вёскай, абгінаючы рачную затоку, натрапілі на качыны вывадак. Качаняты, якія яшчэ не ўмелі лётаць, порстка кінуліся ў траву, а хлопчыкі з вясёлым смехам пачалі іх лавіць.
    — Хапай сталую кацку! — раптам картава залямантаваў найменшы з хлопчыкаў— Яна ланеная!
    I праўда, маці-качка трапяталася ў траве і ніяк не магла ўзляцець. Хлопчыкі пакінулі ў спакоі птушанят і кінуліся да яе, бо гэта была лепшая здабыча. I калі ўжо некалькі рук працягнулася, каб схапіць птушку, яна нязграбна ўзнялася на крыло і адляцела крокаў на дзесяць убок. Так паўтаралася некалькі разоў. Вось, здаецца, ужо зловяць качку, але яна збіралася з сіламі і напаўлёту ратавалася ад праследавальнікаў. Нарэшце яна ўзнялася па-сапраўднаму, неяк своеасабліва закракала і паляцела над балотам.
    — Дык гэта ж яна прытваралася. Ад малых адводзіла,— расчаравана даўмеліся хлопчыкі.
    Вёска была побач, і хутка яны ўжо былі дома.
    * * *
    — Тут пытанняў няма,— адклаўшы апошнюю старонку, сказаў Іван Пятровіч,— у дзяцінстве і мы так забаўляліся.
    — Толькі замест «паляўнічых» і «зуброў» былі найчасцей «партызаны» і «немцы».
    — Ну, такі быў час... Але я ўсё чакаю, калі ты мне, нарэшце, выкладзеш асноўны змест бронзавага веку на Беларусі, мовячы анатамічна — «шкілет», на які нарастаюць «мышцы і скура» тваіх запісаў. Ісці ў бібліятэку і капацца ў адпаведных кнігах па гэтым пытанні мне зараз бракуе часу. Так што, калі ты сёння яшчэ не вельмі стомлены, то я цябе паслухаў бы. Можаш і ў самым сціслым выглядзе. Думаю, для мяне будзе дастаткова.
    — Бронзавы век таму так і называецца, што паявіліся бронзавыя вырабы. Але іх, як ты ўжо ведаеш, на Беларусі было зусім мала. Таму крэмень па-ранейшаму заставаўся асноўнай сыравінай для прылад працы. Для гаспадаркі бронзавага веку характэрна паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і земляробства. Апошняе было звязана з высяканнем і выпальваннем лесу — на нашых зарослых пушчамі землях інакш было нельга. Аднак важную ролю адыгрывалі і спрадвечныя заняткі — паляванне, рыбацтва і збіральніцтва. Людзі ў гэты час навучыліся рабіць каменныя шліфаваныя сякеры з прасвідраванымі для рукаятак адтулінамі, ляпілі пласкадонны гліняны посуд, аздабляючы яго разнастайнымі арнаментамі.
    Адбыліся істотныя змены і ў светапоглядзе тагачаснага чалавека. Распаўсюдзіліся рэлігійныя культы, звязаныя з абагаўленнем нябесных свяцілаў плоднасці зямлі, жыццёвай моцы раслін і жывёл. Такім чынам, светапогляд адлюстроўваў змены ў гаспадарчых занятках, звязаныя з узрослай роллю жывёлагадоўлі і земляробства. Гэтыя два заняткі, а таксама дарагія бронзавыя вырабы прывялі да назапашвання ў руках асобных родаў ці нават сем’яў лішкаў рэчаў і прадуктаў. Такім чынам, зараджалася маёмасная няроўнасць. Тыя ж земляробства і жывёлагадоўля пачынаюць выстаўляць на першае месца ў чалавечай супольнасці мужчын. Ім належыць зараз першае слова ў вырашэнні грамадскіх спраў, у пытаннях наследавання маёмасці.
    Бронзавы век на Беларусі пачаўся ў самым пачатку другога тысячагоддзя да нашай эры, калі сюды пранікла насельніцтва культуры шнуравой керамікі, ва ўжытку якога ўжо былі некаторыя металічныя вырабы.
    — А што ў дадзеным выпадку трэба разумець пад паняццем «культура»? — перабіў мяне Іван Пятровіч.
    — Пад археалагічнай кулыурай мы разумеем сукупнасць рэшткаў жыццядзейнасці людзей пэўнага перыяду на акрэсленай тэрыторыі — жытло, прылады працы, упрыгожанні, посуд, а таксама асаблівасцей іх светапогляду, выяўленага ў пахавальным абрадзе, арнаментах, культавых рэчах. Мяркуецца, што археалагічныя культуры адлюстроўваюць коліпіняе існаванне розных этнічных груп населыііцтва, напрыклад, старажытнейшых славян, балтаў, германцаў.
    Прышлыя «пшуравікі» сутыкнуліся з мясцовым позненеалітычным насельніцтвам і працяглы час з ім суіснавалі. Такое суседства прывяло да ўтварэння ў сярэдзіне другога тысячагоддзя сярэднябронзавых культур. Сярод іх важнейшымі лічацца тшцінецкая і сосніцкая культуры, помнікі якіх займаюць паўднёвую Беларусь. Дарэчы, носьбітаў гэтай першай часам звязваюць з непасрэднымі продкамі славян. Поўнач Беларусі ў пачатку бронзавага веку засялялі плямёны паўночна-беларускай культуры. Яны тут былі спрадвечныя, яшчэ з неаліту. «Шнуравікі» толькі злёгку іх «падфарбавалі». У канцы бронзавага веку нашу тэрыторыю засяляла насельніцтва культур, асноўнае развіццё якіх прыпадае на наступную эпоху — ранні жалезны век, які пачаўся каля сёмага стагоддзя да нашай эры.
    Чорная смерць
    Неяк у час далёкай паляўнічай вандроўкі натрапілі на лясное возера. Берагі яго былі пясчаныя і светлыя, а навакол распасціраліся багатыя непалоханай дзічынай лясы і балоты. У возеры ажно кішэла ад рыбы. I галоўнае, сюды яіпчэ не траплялі людзі — підзе не было ні чалавечых слядоў, ні межавых метаў-засечак на дрэвах. Мясціпа, адным словам, была зручная для жылля, таму сюды і перасялілася некалькі сем’яў.
    Спачатку на азёрным беразе зладзілі пару хацін. Праз гады, калі падраслі дзеці і завялі свае сем’і, вёсачка пабольшала. Так і жылі, не маючы вялікіх клопатаў, з палявання на дзічыну і рыбнай лоўлі. Расчысцілі, выпалілі чарназёмную прыбалаць і пачалі сеяць на ёй ячмень. У загародах
    трымалі такую-сякую свойскую жывёлу. У берагавых восыпах часам знаходзілі крэмені, з якіх рабілі прылады працы. Калі ж крэменю не хапала, майстравалі наканечнікі стрэлаў і кінжалы з костак. Абыходзіліся ўсім сваім, але сувязей з роднымі мясцінамі, дзе жылі іншыя роды іхняга племені, не перарывалі. Там засталіся родзічы, адтуль бралі жонак, туды выходзілі замуж.
    Хоць рэдка, але ў паселішча на лясным возеры прыходзілі ў адведкі і госці, асабліва зімой, калі замярзалі рэчкі і балоты.
    Але вось зараз і зіма канчаецца, а ніхто штосьці не наведваецца сюды. Занепакоіліся азёрцы, каб што там не здарылася з іхнімі родзічамі. Можа, якая вайна пачалася з суседнімі плямёнамі? Пачакалі яшчэ з тыдзень і выправілі ў шлях трох маладых мужчын, каб даведацца, што там робіцца на шырокім свеце.
    Цэлы дзень ішлі азёрцы замерзлай ракой. Вечарам зрабілі на беразе прытулак з ялінавых лапак, абклалі яго снегам. Было цесна, але даволі цёпла. У ім і пераначавалі.
    Назаўтра павярнулі ўбок, у заснежаную пушчу, і ўжо пад абед дабраліся да высокіх рэдкалесых узгоркаў і з аднаго з іх убачылі далёка ўперадзе белую звілістую палосу ў шырокай нізавіне — замерзлую і заснежаную раку, каля якой і жылі іх родзічы.
    Сярод зімы надарылася некалькі адліг, таму снег быў аселы і цвёрды. Ішлося лёгка. А зараз, калі да мэты заставалася не так і шмат, азёрцы яшчэ прыспешылі крок.
    Паніжэла. Сталі трапляцца замеценыя снегам рачулкі і балотцы-старыцы. Але чым бліжэй падыходзілі трое мужчын да ракі, тым болыл пачыналі трывожыцца — навокал было поўна звярыных слядоў, цэлыя сцежкі. I ні аднаго чалавечага!
    Няўжо тутэйшыя людзі так цэлую зіму невылазна і праседзелі на рацэ, харчуючыся рыбай, што лавілі пад лёдам? Хіба ў пушчы не ставілі на ласёў самастрэлы, сілкі на зайцоў, не ганяліся за лясной дзічынай з лукам і дзідай? He, тут штосьці было не так...
    I каля самай вёскі не было чалавечых слядоў. I ні дымку нідзе, ні голасу, ні сабачага брэху. Толькі за спінай азёрцаў трывожна гуў у вяршалінах дрэў вецер.
    Праз хмызы выбраліся на прыбярэжны чысцяк і спыніліся. Перад імі была вёска. Вастраверхія хаціны, накрытыя чаротам і карой, цясніліся ўздоўж берага побач з пахілымі вербамі.
    Падышлі да крайняй хаціны. Пад плеценыя з лазы і ўцепленыя шкурамі дзверы намяло гурбу снегу, і даўно, бо быў зляжалым. Давялося дрэўкам дзіды разбіваць яго на кавалкі і адкідваць убок. Нарэшце ўдалося прыадчыніць дзверы, і адзін з азёрцаў усунуўся ў шчыліну. Яго вочы з цяжкасцю разгледзелі ў паўзмроку заледзянелае агнішча, нізку лісіных шкурак пад страхой, лежакі ўздоўж сцен, а на іх — людзей. I калі ўгледзеўся ў твары людзей, з жахам выскачыў з хаціны:
    — Яны мёртвыя! Іх забіла Чорная смерць!
    Пры гэтых словах азёрцы кінуліся бегчы з паселішча, быццам за імі гнаўся статак раз’юшаных зуброў. I толькі на ўскрайку пушчы супыніліся, выцягнулі з-пад вопраткі драўляныя фігуркі духаў-ахоўнікаў, сталі шаптаць закляцці.