• Часопісы
  • Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі  Міхась Чарняўскі

    Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 143с.
    Мінск 2016
    38.52 МБ
    Ф
    — Усё гэта адбывалася на Прыпяці,— не чакаючы пытанняў Івана Пятровіча, пачаў тлумачыць я.— I час можна прыблізна вызначыць — каля сярэдзіны другога тысячагоддзя да нашай эры. У басейне гэтай ракі ў той час знаходзіліся даволі шматлікія вёскі плямёнаў так званых сосніцкай і тшцінецкай культур. Ім належыць, напрыклад, большасць
    крамянёвых і бронзавых сярпоў знойдзеных на Палессі. Ва ўжытку носьбітаў гэтых культур меліся характэрныя пласкадонныя гаршкі з цюльпанападобным расшыраным верхам і патоўшчанымі брыжамі. У арнаментах гаршкоў часта сустракаюцца адбіткі рабра пласцінкі з накручаным шнурам — ружанцавы ўзор. Бадай, найболып істотнае адрозненне ў посудзе культур у тым, што на ўсходзе Палесся, дзе былі сосніцкія паселішчы, ён арнаментаваўся поўнасцю, а на цэнтральным і заходнім Палессі, у тшцінецкім асяроддзі — толькі пад верхам. У чым справа? I тады звярнулі ўвагу, што такая традыцыя ўпрыгожвання керамікі — па ўсёй паверхні ці толькі пад верхам — існавала тут яшчэ сярод позненеалітычных плямёнаў. Значыць, каля паўтысячы гадоў суіснавалі абарыгены і прышэльцы, ажно пакуль у сярэднебронзавы час іхнія культуры не сплавіліся ў адно. Ва ўмовах багністага Палесся, дзе жыццё канцэнтравалася на ізаляваных выспах пасярод балот, месцамі доўга захоўваліся традыцыі познекаменнага веку. Мусіць, з такога «адсталага» паселішча і паходзіў Буркун.
    — Слухаю цябе і думаю,— сказаў Іван Пятровіч,— адкуль у вас, археолагаў, такія назвы культур?
    — Самі выдумляем. Бо даведацца пра сапраўдныя найменні старажытных плямёнаў дапісьмовага часу немагчыма. Яны зніклі, забыліся, замяніліся новымі. Называем жа археалагічныя культуры пераважна па першым выяўленым найбольш важным помніку — паселішчы або могільніку, па тэрыторыі распаўсюджання, па тыповых знаходках. Сосніцкая культура названа па стаянцы каля пасёлка Сосніца на Чарнігаўшчыне, а тшцінецкая — па паселішчы каля горада Тшцінец у Польшчы.
    Хто ўкраў сетку?
    3 самай раніцы, як толькі бледнаваты яшчэ круг сонца прыўзняўся над заазерным лесам, бацька з сынам селі ў човен і паплылі паглядзець пастаўленую з вечара сетку-трыгубіцу. Малы Рэмза любіў такія хвіліны — калі падплываеш да таго
    месца, дзе пастаўлена снасць, і ўжо здалёк бачыш, як уздрыгваюць, разганяючы кругі дробных хваль, берасцяныя паплаўкі. Значыць, трапіла ў лубяныя ячэі здабыча. А калі паплаўкі ходзяць хадуном і плёскат стаіць над трыснягом, лічы, што трапілася буйная рыбіна — хітры шчупак ці вусаты чорны сом.
    Спудзіўшы чараду качак, рыбакі выплылі з трыснягу і моцна здзівіліся — сеткі не было. Толькі плаваў воддаль кол.
    — I куды яна падзелася? — разгублена паўтараў бацька.
    I праўда, дзе знікла трыгубіца? 3 іхняй вёскі ўкрасці ніхто не мог, бо тут былі ўсе свае, суродзічы, а забраць у свайго лічылася смяротным грахом. Значыць, чужак? Але ж на гэтым возеры больш вёсак не было. А чужаку, калі ён сюды і трапіў, трэба мець човен, каб прыплысці да сеткі.
    Бацька пачаў кружыць каля трыснягу і час ад часу грэбаў вяслом па дне. Спадзяваўся, што, можа, якая вялікая рыбіна сарвала з калоў снасць, і тая дзе пад вадой зачапілася за корч. Пакуль так боўталіся ў вадзе, сонца добра павышэла і пачало прыграваць. I тут на беразе ўсчаўся нейкі крык. Устрывожаныя рыбакі павярнулі да вёскі і наляглі на вёслы.
    А неспакой узнік у Баравіне з-за мядзведзя. Там у дуплах старых хваін ужо здаўна пладзіліся пчолы, і людзі чакалі канца лета, каб выбраць соты. Рабілі яны так ужо шмат гадоў і бераглі гэты прыродны пчольнік. I нават выдзяўбалі ў дрэвах новыя дуплы, каб пчолы множыліся і раіліся. Мядзведзі ж былі ласыя на мёд не меней, чым людзі. Вось і зараз яны там спрабуюць увабрацца ў салодкую спажыву.
    Калі прыплылі да берага, бацька таксама схапіў дзіду і з іншымі мужчынамі пабег у пушчу. Сын жа рашыў яшчэ пашукаць прапажу. Але зараз аднаму на возеры было ніякавата. Нават і страшна, бо, можа, і праўда дзе ў прыбярэжных хмызах затаіліся чужакі. He мядзведзі ж выцягнулі з возера сетку. Таму хлопец паклікаў на дапамогу свайго стрыечнага брата Сыраежку.
    Браты ўладкаваліся ў чоўне і пачалі заграбаць каля бартоў вёсламі, стараючыся, каб даўбёнка ішла роўна, не збівалася ўлукаткі. Веславалі не спяшаючыся. Пільна аглядалі азёрную роўнядзь, зазіралі ўглыбіню, абшуквалі вокам каля кожнага прыбярэжнага куста, спадзеючыся прыкмеціць прапажу.
    Адплыўшыся так, што хаціны іхняй вёскі сталі выглядаць маленькімі, як купіны на балоце, хлопцы прыпыніліся і сталі радзіцца, што рабіць далей. Бліжэйшы бераг быў агледжаны.
    — Паплывём вунь туды,— паказаў уперад Сыраежка.
    — Тата сказаў пад паўночны бераг не плаваць,— нерашуча запярэчыў Рэмза.
    — Ну дык хоць агледзім той мысок,— прапанаваў Сыраежка.
    Ён не чуў гэтай забароны, таму быў смялейшы.
    Павагаўшыся (мысок быў усё ж далекавата ад іхняй вёскі), Рэмза згадзіўся, і яны павеславалі далей. I аказалася, што правільна і зрабілі, бо не паспелі даплысці да таго мыска, як Рэмза ўхапіўся за братаву руку:
    — Зірні, вунь пад берагам быццам паплаўкі!
    Падгрэблі бліжэй. I сапраўды, хутка перад кустом, што рос на краі абрывістага берага, добра разгледзелі пару паплаўкоў. А пад імі ў мутнаватай прыбярэжнай вадзе праступілі абрысы вяроўкі і самой сеткі.
    — Во дзе наша прапажа! — узрадаваўся Рэмза і ўхапіўся за вяроўку.
    Узяўся дапамагаць яму і Сыраежка. Спачатку трыгубіца выбіралася лёгка. Але потым пайшла цяжэй. Абмацаўшы і агледзеўшы сетку, хлопцы зразумелі, што яе нешта грымае пад самым берагам. Там, пад вадой, цямнела невялікая нара. У ёй і знікаў другі канец снасці.
    Напяліся мацней, і сетка паддалася, але потым тузанулася і затрапятала ў руках.
    — Com! Com! — закрычалі браты і яшчэ шчырэй наляглі на снасць.
    Ажно ўпацелі, пакуль вызвалілі яе з нары, і тады нешта вялікае і чорнае матлянулася ўбок. Човен моцна хіснуўся, і хлопцы ледзьве не выкінуліся ў ваду.
    — Бі вяслом па ім! — закрычаў Сыраежка.
    Рэмза размахнуўся, але ў гэты момант даўбёнка зноў хіснулася, і ён, страціўшы раўнавагу, улупіў вяслом па сябруку. Той узмахнуў рукамі і боўтнуў у ваду.
    — Мазіла! — выплёўваючы ваду, вынырнуў Сыраежка.— A каб я табе так!
    — А ці я хацеў? — апраўдваўся Рэмза, дапамагаючы яму ўлезці ў човен.
    Пакуль хлопцы спрачаліся, тое чорнае яшчэ тузанулася ў сетцы, мільганула хвастом і знікла ў глыбіні. Браты толькі паспелі яшчэ прыкмеціць вусатую морду і кароткія вушы. Гэта быў не сом. У трыгубіцу, ганяючыся за рыбай, трапіла была, мусіць, выдра.
    — Вось табе і сом,— моршчыўся Сыраежка, мацаючы на лбе свежы гуз.
    Прыплылі з парванай сеткай у вёску хлопцы. Вярнуліся мужчыны з Баравіны. Мядзведзя яны не ўпалявалі, але пастрашылі добра. Хай ведае, касалапы, як лазіць у чужы мёд.
    Рэмза і Сыраежка пражылі доўгі век. Колькі рыбы нацягалі за гэты час з возера! Лавілі сеткамі і мярэжамі, а часам і на вуду, начапіўшы на касцяны гачык чарвяка ці жыўца. Лавілі рукамі каля карчоў, сакамі ў прыбярэжнай асацэ, заганялі ў нераты, глушылі даўбешкамі па першым лёдзе. Білі гарпунамі з чоўна ноччу, асвятляючы сонную рыбу лучынай. Калолі яе восцямі вясновым нерастам. Але, як лавілі таго «сома» ў трыгубіцы, не забываліся праз усё жыццё.
    * * *
    — Мінулы раз пытаўся, чаму так называюцца археалагічныя культуры, а вось зараз падумаў: а як з імёнамі? Ты іх у сне ўспамінаеш?
    — У снах маіх пераважна толькі відовішчы. Асобныя воклічы, гукі чую, але каб запомнілася якое імя, бывае рэдка.
    — А шкада. Вядомы выпадак, калі адна жанчына ў такім, як у цябе, стане пачала размаўляць на незразумелай мове. He паспелі запісаць — было гэта даўно і ў глухой мясціне,— але мяркуюць, што ёй, магчыма, успомнілася нейкая старажытная мова. Уяўляеш, каб ты склаў слоўнік мовы жыхароў Беларусі бронзавага веку?!
    — Уяўляю,— усміхнуўся я.
    — Дык, выходзіць, імёны ты выдумляеш?
    — Выдумляю,— прызнаўся я.— Але не абы-як, а ведаючы, што першабытныя людзі імёны заўсёды і ўсюды давалі па
    нейкіх індывідуальных асаблівасцях, па часе нараджэння, па назвах жывёл і птушак. Зыходзіў і з таго, што ў тыя часы на тэрыторыі Беларусі жылі продкі пазнейшых славян і балтаў і размаўлялі на індаеўрапейскіх дыялектах. Таму для імёнаў стараўся падбіраць карані агульнаіндаеўрапейскіх ці хоць бы старажытнаславянскіх слоў. Вось таму ў мяне і з’явіліся ўсе гэтыя Крэмы, Жданы, Вячоркі, Веташкі, Туры.
    Коннік з паўднёвых гор
    Гэтага вершніка пастухі прыкмецілі яшчэ зводдаль ад вёскі. Але ніхто не затрывожыўся і не кінуўся хапацца за зброю. У іхніх краях даўно ўжо было заспакаенне, і людзі жылі ў згодзе паміж сабою. Дробныя ж непаразуменні на межах родавых ці племянных уладанняў стараліся ўлагодзіць мірна. Таму і зараз не баяліся нападу. Да таго ж коннік быў адзін.
    Пад’язджаючы да вёскі, незнаёмец заспяваў. Лясное шматгалосае рэха драбніла і рассыпала словы, і іх было не разабраць. А можа, песня была і на незразумелай мове. Але не гэта было важна. Усім стала ясна, што чалавек прыбывае з прыязнымі намерамі і, каб не было неспадзяванкі, падае пра сябе знак. I тое менавіта, што песняй, а не воклічамі, асабліва спадабалася тубыльцам.
    Мякка затупалі на пясчанай сцежцы конскія капыты, і незнаёмец уехаў у вёску. Насустрач яму высыпалі амаль усе жыхары — выбеглі няўрымслівыя дзеці, нетаропка наблізіліся паважныя мужчыны, зводдаль цікавалі дзяўчаты і жанчыны.
    Вершнік сядзеў на прысадзістым даўгагрывым коніку, на калматай пікуры, прывязанай пад бруха жывёліны вяроўкай.
    Незнаёмец быў апрануты ў рудыя фарбаваныя штаны з авечай воўны і ў белую рубашку з завязкамі-матузкамі на шыі. На плячах меўся шэры суконны плашч, зараз па цёплым часе расшпілены і закінуты на спіну, іншай жа парою ім можна было шчыльна ахінуцца, хаваючыся ад дажджу і холаду. Меў коннік і такую-сякую зброю. Збоку вісеў лук і скураны калчан з дзясяткам стрэл, з-за спіны востранька выглядала кароткая дзіда. На поясе быў кінжал з касцяной рукаяткай.
    Конь і чалавек былі густа прысыпаны пылам і выглядалі неяк аднолькава шаравата. Адзінае, што нязвыкла кідалася ў вочы мясцовым жыхарам,— блішчасты бранзалет на запясці вершніка. Металёвыя вырабы ў тутэйшых мясцінах былі рэдкасцю. Мала хто меў меднае шыла ці спрацаваны да рэшты нож. Слаўны воін, паляўнічы ці чыя жонка маглі зрэдку пакрасавацца начышчанымі меднымі трубачкамі або пласцінкамі, што сонейкамі ззялі ў каралях сярод звыклых ласіных ці мядзведжых зубоў. А тут шырокі, мо ў два пальцы, бранзалет з закручанымі ў спіралі канцамі!