• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Я бачыла, як наш «Град» ператварае кішлак ў перааранае гюле. Была на афганскіх могілках, доўгіх як кішлак. Дзесьці пасярэдзіне могілак крычала старая афганка. Я ўспомніла, як у вёсцы пад Менскам уносілі ў дом цынкавую труну, і як выла маці. Гэта не чалавечы крык быў і не зьвя- рыны... Падобны да таго, што я чула на кабульскіх могілках...
    Прызнаюся, я не адразу стала свабоднай. Я была шчырай са сваімі героямі, і яны давяралі мне. У кожнага з нас быў свой шлях да свабоды. Да Афганістану я верыла ў сацыялізм з чала- вечым тварам. Адтуль вярнулася свабоднай ад усіх ілюзій. «Прабач мне, бацька, — сказалая пры сустрэчы, — ты выхаваў мяне зь верай у камуніс-
    тычныя ідэалы, але дастаткова адзін раз убачыць як нядаўнія савецкія школьнікі, якіх вы з мамай вучыце (мае бацькі былі сельскія настаўнікі), на чужой зямлі забіваюць невядомых ім людзей, каб усе твае словы ператварыліся ў пыл. Мы — забойцы, тата, разумееш!?» Бацька заплакаў.
    3 Афганістану вярталася шмат вольных лю- дзей. Але ў мяне ёсьць і іншы прыклад. Там, у Афганістане, хлопец мне крычаў: «Што ты, жан- чына, можаш зразумець пра вайну? Хіба людзі так паміраюць на вайне, як у кнігах і кіно? Там яны паміраюць прыгожа, а ў мяне ўчора сябра забілі, куля трапіла ў галаву. Ён яшчэ мэтраў дзесяць бег і лавіў свае мазгі...» А празь сем гадоў той самы хлопец — цяпер пасьпяховы бізнэсовец, любіць распавядаць пра Афган. — Патэлефанаваў мне: «Навошта твае кнігі? Яны занадта страшныя». Гэта ўжо быў іншы чалавек, ня той, якога я сус- трэла сярод сьмерці і які не хацеў паміраць у дваццаць гадоў...
    Я пыталася ў сябе, якую кнігу пра вайну я хацела б напісаць. Хацела б напісаць пра чала- века, які не страляе, ня можа стрэліць у іншага чалавека, каму сама думка пра вайну прыносіць пакуты. Дзе ён? Я яго не сустрэла.
    1990-1997 гг.
    Расейская літаратура цікавая тым, што яна адзіная можа расказаць пра ўнікальны досьвед, празь які прайшла калісьці велізарная краіна. У мяне часта пытаюцца: чаму вы ўвесь час пішаце пра трагічнае? Таму што мы так жывем. Хоць мы жывем цяпер у розных краінах, але ўсюды
    жыве «чырвоны» чалавек. 3 таго жыцьця, з тымі ўспамінамі.
    Я доўга не хацела пісаць пра Чарнобыль. Я ня ведала, як пра гэта напісаць, зь якім інструмэн- там і адкуль падступіцца? Імя маёй маленькай, закінутай у Эўропе краіны, пра якую сьвет pa- Heft амаль нічога ня чуў, загучала на ўсіх мовах, а мы, беларусы, сталі чарнобыльскім народам. Першымі дакрануліся да невядомага. Зрабілася ясна: акрамя камуністычных, нацыянальных і новых рэлігійных выклікаў, наперадзе нас чака- юць болын лютыя і татальныя, але пакуль яшчэ схаваныя ад вока. Нештаўжо пасьля Чарнобылю прачынілася...
    У памяці засталося, як стары таксіст адчайна вылаяўся, калі голуб стукнуўся аб лабавое шкло: «За дзень дзьве-тры птушкі разьбіваюцца. А ў газэтах пішуць сытуацыя пад кантролем».
    У гарадзкіх парках зграбалі лісьце і везьлі за горад, там лісьце хавалі. Зразалі зямлю з зара- жаных плям і таксама хавалі — зямлю хавалі ў зямлі. Хавалі дровы, траву. Ва ўсіх былі крыху вар’яцкія твары. Распавядаўстары пчаляр: «Вый- шаў раніцай у сад, чагосьці не хапае, нейкага знаё- мага гуку. Ніводнай пчалы... He чуваць ніводнай пчалы. Ніводнай! Што? Што такое? I на другі дзень яны ня вылецелі і на трэці... Потым нам паведамілі, што на атамнай станцыі — аварыя, a яна побач. Але доўга мы нічога ня ведалі. Пчолы ведалі, а мы не». Чарнобыльская інфармацыя ў газэтах была спрэс з ваенных словаў: выбух, героі, салдаты, эвакуацыя... На самой станцыі
    працавала КДБ. Шукалі шпіёнаў і дывэрсантаў, хадзілі чуткі, што аварыя — заплянаваная акцыя заходніх спэцслужбаў, каб падарваць лягер сацы- ялізму. У кірунку Чарнобылю рухалася вайсковая тэхніка, ехалі салдаты. Сыстэма дзейнічала, як звычайна, па-вайсковаму, але салдат з новенькім аўтаматам у гэтым новым сьвеце быў трагічны. Усё, што ён мог, набраць вялікія радыядозы і па- мерці, калі вернецца дадому.
    На маіх вачах дачарнобыльскі чалавек перат- вараўся ў чарнобыльскага.
    Радыяцыю нельга было ўбачыць, памацаць, пачуць яе пах... Такі знаёмы і незнаёмы сьвет ужо акружаў нас. Калі я паехала ў зону, мне хутка патлумачылі: кветкі рваць нельга, садзіцца на траву нельга, ваду з калодзежа ня піць... Сьмерць таілася паўсюль, але гэта ўжо была нейкая іншая сьмерць. Пад новымі маскамі. У незнаёмым аб- ліччы. Старыя людзі, якія перажылі вайну, зноў зьяжджалі ў эвакуацыю — глядзелі на неба: «Сонца сьвеціць... Няма ні дыму, ні газу. He страляюць. Ну, хіба гэта вайна? А трэба рабіцца ўцекачамі».
    Раніцай усе прагна хапалі газэты і тут жа адкладалі іх з расчараваньнем — шпіёнаў не знайшлі. Пра ворагаў народу ня пішуць. Сьвет без шпіёнаў і ворагаў народу быў таксама незнаёмы. Пачыналася нешта новае. Чарнобыль усьлед за Афганістанам рабіў нас вольнымі людзьмі.
    Для мяне сьвет рассунуўся. У зоне я не адчу- вала сябе ні беларускай, ні расейкай, ні ўкраінкай, а прадстаўніком біявіду, які можа быць зьніш-
    чаны. Супалі дзьве катастрофы: сацыяльная — сыходзіла пад ваду сацыялістычная Атлянтыда, і касьмічная — Чарнобыль. Падзеньне імпэрыі хвалявала ўсіх: людзі былі заклапочаныя днём і бытам, на што купіць і як выжыць? У што ве- рыць? Пад якія сьцягі зноў стаць? Або трэба вучыцца жыць безь вялікай ідэі? Апошняе нікому не знаёма, бо яшчэ ніколі так не жылі. Перад «чырвоным» чалавекам стаялі сотні пытаньняў, ён перажываў іх у адзіноце. Ніколі ён ня быў такі адзінокі, як у першыя дні свабоды. Вакол мяне былі ўзрушаныя людзі. Я іх слухала...
    Закрываю свой дзёньнік...
    Што з намі адбылося, калі імпэрыя ўпала? Ра- ней сьвет дзяліўся: каты і ахвяры — гэта ГУЛАГ, браты і сёстры — гэта вайна, электарат — гэта тэхналёгіі, сучасны сьвет. Раней наш сьвет яшчэ дзяліўся на тых, хто сядзеў і хто саджаў, сёньня дзяленьне на славянафілаў і заходнікаў, на нацы- янал-здраднікаў і патрыётаў. А яшчэ на тых, хто можа купіць і хто ня можа купіць. Апошняе, я б сказала, самае жорсткае выпрабаваньне пасьля сацыялізму, бо нядаўна ўсе былі роўныя. «Чы- рвоны» чалавек так і ня здолеў увайсьці ў тое царства свабоды, пра якое марыў на кухні. Расею падзялілі безь яго, ён застаўся ні з чым. Зьнява- жаны і абкрадзены. Агрэсіўны і небясьпечны.
    Што я чула, калі езьдзіла па Расеі...
    — Мадэрнізацыя ў нас магчымая шляхам ша- рашак і расстрэлаў.
    — Расейскі чалавек быццам бы і ня хоча быць багатым, нават баіцца. Чаго ж ён хоча? А ён за-
    ўсёды хоча аднаго: каб нехта іншы не зрабіўся багатым. Багацейшым, чым ён.
    — Сумленнага чалавека ў нас ня знойдзеш, a сьвятыя ёсьць.
    — Нелупцаваных пакаленьняў нам не дача- кацца; расейскі чалавек не разумее свабоды, яму патрэбны казак і бізун.
    — Два галоўныя расейскія словы: вайна і турма. Скраў, пагуляў, сеў... выйшаў і зноў сеў...
    — Расейскае жыцьцё павінна быць злое, нік- чэмнае, тады душа падымаецца, яна ўсьведамляе, што не належыць гэтаму сьвету... Чым брудней і крывавей, тым болын для яе прасторы...
    — Для новай рэвалюцыі няма ні сілы, ні ней- кага вар’яцтва. Куражу няма. Расейскаму чала- веку патрэбная такая ідэя, каб мароз па скуры...
    — Так наша жыцьцё і боўтаецца — паміж бар- даком і баракам. Камунізм не памёр, нябожчык жывы.
    Бяру на сябе сьмеласьць сказаць, што мы змар- навалі свой шанец, які ў нас быў у 90-ыя гады. На пытаньне: якой павінна быць краіна — моцнай або годнай, дзе людзям добра жыць, выбралі першы — моцнай. Цяпер зноў час сілы. Расейцы ваююць з украінцамі. 3 братамі. У мяне бацька — беларус, маці — украінка. I так у многіх. Расейскія самалёты бамбуюць Сырыю...
    Час надзеі зьмяніўся часам страху. Час павяр- нуў назад... Час сэканд-хэнд...
    Цяпер я ня ўпэўненая, што дапісала гісторыю «чырвонага» чалавека...
    У мяне тры дамы — мая беларуская зямля, радзіма майго бацькі, дзе я пражыла ўсё жыцьцё, Украіна, радзіма маёй мамы, дзе я нарадзілася, і вялікая расейская культура, безь якой я сябе не ўяўляю. Яны мне ўсе дарагія. Але цяжка ў наш час казаць пра любоў.
    © The Nobel Foundation, 2015
    Разьвітальнае слова з прыпахам нафталіну
    7 сьнежня 2015
    Сяргей Дубавец, Менск
    Найлепшае, што магла паказаць і паказала Сьвятлана Алексіевіч у сваёй Нобэлеўскай лек- цыі, гэта сябе такую, якая яна ёсьць, а не такую, якую нехта хацеў пабачыць.
    Яна сапраўды савецкі чалавек, як і яе героі. Яна толькі перастала ці перастае быць «чырвоным чалавекам». Зь лекцыі мы так і не зразумелі, ці мае для яе сэнс незалежная краіна Беларусь, якую яна прадстаўляе.
    Яна не разьвіталася з Расеяй, каб цалкам прый- сьці да Беларусі. Яна і не плянуе гэтага рабіць, бо «русская культура» яе стварыла, а Беларусь — толькі «мая зямля».
    У гэтым сэнсе Нобэлеўская лекцыя прагучала, як разьвітаньне Алексіевіч з сабою ўчорашняй. Па духу гэта бы ла ўчорашняя лекцыя з прыпахам на- фталіну. Аўтарка сапраўды падобная да Лукашэнкі зь яго непераадольнымі комплексамі «вялікай рус- ской культуры» і Беларусі, як «куска зямлі».
    Лекцыя паказала, што гэты Нобэль у разу- меньні ляўрэаткі — пэрсанальна для Алексіевіч, а не для Беларусі — незалежнай эўрапейскай краіны з уласнай культурай. Але высокі статус з пазнакай нашай краіны даецца назаўжды. Маг- чыма, пасьля гэтай разьвітальнай лекцыі мы па- чуем некалі і прывітальную, заўтрашнюю, зьвер- нутую да новай Беларусі, яе культуры і мовы.
    «Яна сьмелая. Вельмі сьмелая» — Алексіевіч наведала школу ў эмігранцкім прыгарадзе Стакгольму
    9 сьнежня 2015
    Аляксандра Дынько, Стакгольм
    Беларускую пісьменьніцу навучэнцы школы Рынкебю чакалі зранку ў бібліятэцы. Падрых- тавалі традыцыйны канцэрт, распавялі, што думаюць пра яе творы, намалявалі да іх ілюстра- цыі і партрэт Сьвятланы, які ўрачыста ўручылі ёй пасьля.
    У падзеі не было нічога патаснага, хіба што для нобэлеўскага ляўрэата абралі крэсла, адрознае ад іншых. Ніякіх афіцыйных выступаў ці прамоваў ад настаўнікаў і дырэктара не было — галоўнымі героямі сапраўды былі дзеці, і было зразумела — усё робіцца імі і разам зь імі.
    Школа ў Рынкебю звычайная і незвычайная. У прадмесьці селяцца ўцекачы, таму шмат для каго з навучэнцаў швэдзкая мова ня родная, а іх сем’і паходзяць з зусім розных краінаў і частак сьвету. У многіх сем’ях свае гісторыі вайны і ратаваньня ад яе. Сёлета ўпершыню сустрэцца з нобэлеўскім ляўрэатам запрасілі і вучняў з клясаў з асаблі- васьцямі разьвіцьця.