• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Што тычыцца зьместу, я думаю, вы самі разу- мееце, як там усё было прадумана.
    PC: Прамовы іншых Нобэлеўскіх ляўрэатаў былі, калі можна так сказаць, лягчэйшага калібру. Яны распавядалі пра нейкія сямейныя справы, пра дзяцінства і вучобу ў школе... А банкетная прамова Сьвятланы Алексіевіч была сурезнай — і па сваёй форме, і па зьмесьце. Яна гаварыла гэтую прамову так, як бы чытала Нобэлеўскую лекцыю. Ці гэта, па-вашаму, таксама было пра- думана і заплянавана?
    Плакс: Безумоўна. Мне падаецца, што яна нічога ня робіць выпадкова, асабліва пры такіх нагодах, як цяпер. I гэта таксама, як я разумею, парушэньне рэглямэнту. Бо якраз банкетныя прамовы мусяць быць кароткімі, лёгкімі, тыпу «дзякуй каралю», «дзякуй Швэцыі», «дзякуй усім гасьцям банкету», «мне тут так прыемна», і ў да- датак нейкі анэкдот з уласнага жыцьця. Я думаю, яна плянавала нешта іншае ад самага пачатку. Яна выбрала, на мой погляд, вельмі канцэптуальны падыход. У Нобэлеўскай лекцыі яна казала пра сябе, а ў банкетнай прамове — пра ўсё астатняе, што для яе важнае.
    PC: Па-вашаму, Сьвятлана Алексіевіч прывезла гэтую банкетную прамову зь Менску ці пісала яе ўжо недзе там на месцы, у Стакгольме?
    Плакс: Я ў гэтым не арыентуюся вельмі моцна. Я ведаю, што тэкст Нобэлеўскай лекцыі трэба было напісаць у Менску, бо канчатковы тэрмін быў 21 лістапада ці нешта такое. Наконт банкет- най прамовы я дакладна ня ведаю, але, ведаючы
    Сьвятлану, я магу сабе ўявіць, што яна, можа быць, напісала яе яшчэ ў Менску, але я амаль упэўнены, што яна перапісвала яе і дарабляла да апошняга моманту. Бо яна так працуе — шлі- фуе свае тэксты да самага апошняга моманту.
    Трактар ад Алексіевіч
    12 сьнежня 2015
    Зьміцер Бартосік, Менск
    Перадача з цыклю «Падарожжы Свабоды».
    Нобэлеўская прэмія па літаратуры валодае магіяй чароўнай палачкі. Прычым менавіта лі- таратурная,а не навуковая.
    Бо кнігі ляўрэата, у адрозьненьне ад навуко- вага адкрыцьця, можна адразу пачаць чытаць. А ў мясьціны, дзе літаратар рос і выхоўваўся і якія паўплывалі на яго сьветапогляд, можна паехаць хоць заўтра. I тыя мясьціны, якімі 6 нецікавымі яны ні былі ўчора, пасьля дакрананьня чароўнай нобэлеўскай палачкі набываюць новыя рысы.
    Дарога сярод вымерлых палескіх вёсак ста- новіцца іншай. Бо гэта Яе дарога. He сумняваюся, што калі-небудзь у Капаткевічы і Івашкавічы па- едуць літаратурныя турысты. Усім раю са сталіцы ехаць празь Любань і Навасёлкі. Гэта карацей і даведаесься больш. А ў Навасёлках вас чакае сапраўднае адкрыцьцё. Можа быць, найлепшы помнік партызанам у Беларусі. Прынамсі, мяне гэты помнік проста агаломшыў. Я спыніўся і стаяў каля яго чвэрць гадзіны. Манумэнт уяўляе сабой тры агромністыя чалавечыя фігуры. Кож- ная вышынёй з трохпавярховы дом. Бэтонныя волаты не стаяць статычна, а выяўленыя ў дына- міцы. Тры гіганты з суворымі тварамі выходзяць зь лесу на вялікую дарогу.
    I звычайная школа ў Капаткевічах, якую скон- чыла ў 1965 годзе Сьвятлана Алексіевіч, таксама дзякуючы чароўнаму Нобэлю перастае быць проста звычайнай школай. Дарэчы, школа сап- раўды незвычайная. Школа выпусьціла калян- дарык на будучы год, прысьвечаны Нобэлеўскай ляўрэатцы. А на дошцы аб’яваў на самым бач- ным месцы вісіць інфармацыя пра знакамітую выпускніцу.
    Гэтую працу робіць настаўніца беларускай мовы Натальля Каліцька.
    — Нашы настаўнікі заўжды падтрымлівалі цікавасьць да яе асобы. Хоць па праграме яна не вывучалася асабліва. Заўсёды зьвярталі ўвагу вучняў, што ў нас была такая выпускніца. Ёсьць і стэнд, прысьвечаны ёй. Нашы дзеці яе веда- юць.
    Як шмат залежыць для выхаваньня пачуцьця радзімы ад выкладчыка беларускай мовы і літа- ратуры. Беларускую мову Сьвятлане Алексіевіч выкладала Аляксандра Антанішына.
    — Матэматыку яна не любіла, беларускую мову яна ня надта паважала таксама. Яна цэлую сумку, кніг дзесяць, цягала з сабой. Часам у мяне на ўроку чытала. Я чытала яе кнігі. Цяжка чыта- юцца. Яна апісвала найгоршыя эпізоды. Выбірала такіх людзей, хто перажыў многа. Аб партыза- нах адгукалася вельмі кепска. Гэта няправільна. Партызаны таксама былі людзі харошыя. Нашы Капаткевічы ў вайну спалілі. Дык партызаны ап- рацоўвалі агароды. А тое, што адзежу зьдзіралі... Дык людзі ж самі не давалі. Прыйдуць немцы,
    дык ім з-за страху давалі ўсё. I партызану нічога не дадуць. Што ім заставалася рабіць? Трэба было рабаваць! Партызаны многа зрабілі харошага. Праўда, з-за іх людзей палілі. Але што зробіш? Гэта вайна.
    Уявіце сабе ўрокі беларускай літаратуры без Караткевіча і Стральцова. Без Барадуліна і Адам- чыка. Бяз Быкава і Адамовіча. Бо яны зьявяцца ў школьнай праграме пазьней. А вось што было. I што не магло не адбіцца ў памяці юнай Сьветы Алексіевіч.
    — Да яе ніяк не даходзіла, што такое «вобраз народу». Вобраз асобнага героя — гэта яна разу- мела. А агульны вобраз не даходзіў да яе. Гэта ж адзін народ. Рускі і беларускі. Усе так лічаць. Быў адзін і застаўся адзін.
    А яшчэ чароўная нобэлеўская палачка цудоўна раскрывае людзей. Паслухаем словы старой на- стаўніцы на адрас сваёй знакамітай вучыніцы.
    — Я зьдзіўляюся, як яна атрымала Нобэлеўс- кую прэмію. За тое, што плявузгала на Савецкі Саюз. Выбірала найгоршае. Чаму яна харошае не выбірала? Хай бы яна і тое, і другое апісвала. Навошта самае горшае?
    Алексіевічы жылі ў Івашкавічах. У школу Сьвятлана хадзіла зь сяброўкаю, Надзеяй Шут. Надзея ўсё жыцьцё прарабіла сельскай бібліятэ- каркай. I ўсё жыцьцё прапагандавала творчасьць сваёй сяброўкі.
    — Яна ў самадзейнасьці ўдзельнічала і песьні нават пісала. Мы сьпявалі яе песьні.
    Калгасныя кіраўнікі пабудавалі ў Івашкавічах аграсядзібу. Называецца «Матчынахата». Домікі ў той сядзібе зробленыя са зрубаў хат, дзе ніхто ўжо не жыве. Але дом, дзе жыла сям’я Алексіеві- чаў, калгасныя ўлады разбурылі і закапалі. I яго не ўваскрэсіць ніякая чароўная палачка. У мяс- тэчку Асавец, дзе Алексіевічы жылі пасьля Іваш- кавічаў, таксама не засталося нічога памятнага — ні дома, ні школы, дзе пісьменьніца працавала свой першы працоўны год.
    I гэта вельмі мяне ўзрадавала. Я нават зна- ходжу ў гэтым таксама ўмяшаньне чароўнай сілы. Бо няма чаго тут рабіць турыстам. Ну, ня слухаць жа шчырасьці ад былых настаўні- каў Асавецкай школы. Напрыклад, вось такія. Ад былой дырэктаркі, Галіны Крысько. Таксама выкладчыцы роднай мовы.
    — Як Вы ўспрынялі навіну пра Нобэля?
    — Адмоўна. Як яна з Народным фронтам зьвязалася, яна ня езьдзіць да нас. 3 Быкавым, я знаю, яна зьвязалася. Быкава я паважаю, як пісьменьніка. Але яго паводзіны! Адмоў- ныя! Як можна пайсьці пісьменьніку ў Народны фронт?! Як можна супраць народу свайго вы- ступаць?
    Box, атрымаў бы Быкаў па «паводзінах» ад Галіны Рыгораўны двойку. Але ж былі залатыя часы ў асавецкай школе!
    — Мы зрабілі першы ў раёне музэй Леніна! У нас быў зроблены шалаш. I Ленін быў зроблены. Сядзеў на пяньку і пісаў. Як у вялікім музэі. I маў- залей быў зроблены!
    — А з чаго ж вы зрабілі Леніна?
    — Выразалі. На пянькусядзеў У адзеньні. Усё, як трэба.
    Шкада, што асавецкі філіял мадам Цюсо раз- бураны. Зрэшты, і Нобэлеўскую прэмію далі «не па адрасе». Якою б пісьменьніцай магла б быць сама Галіна Крысько! Калі б ня гэты маў- залей.
    — «У вайны не жаночае аблічча» цяжка чыта- ецца. У яе няма ідэі нейкай. Праз кожныя пяць аркушаў новы расказчык. Дык я таксама так пі- сала! Сяду, аформлю і будзе тая самая кніга!
    Васіль Марціновіч, колішні настаўнік працы, той самы «тата Карла», які з палена выра- заў Леніна, бачыць сакрэт Нобэля Алексіевіч у душэўным сяброўстве Сьвятланы Аляксанд- раўны зь Зянонам Пазьняком.
    — Няхай на здароўе атрымлівае. Яна ж праца- вала для гэтага. Калі б яна ня зьехала ў Францыю, то не далі б ёй. Ёсьць жа і разумнейшыя. Але так яна нас клявала, клявала. Расію і Беларусію. Яна ж з гэтым Пазьняком увесь час. Яны бэнээфаўцы. Ну во, чамусьці далі. Ну, для нас, для Беларусіі, няблага.
    А жонка пана Марціновіча, Ганна, сакрэт посьпеху Алексіевіч знаходзіць не ў хаўрусе з Пазьняком, а з Лукашэнкам. Толькі ня ў кнігах пісьменьніцы.
    — Яна сама вінаватая. Яна магла б яшчэ боль- шым аўтарытэтам карыстацца. Калі б яна жыла ў Беларусіі. Пісала б аб беларусах. Яна абрала сабе такі шлях. Канечне, радасна. Што Нобэлеўскую
    прэмію далі ёй. Але ў яе нямнога кніг. Ёсьць пісь- меньнікі, у якіх творы мацнейшыя. Нобэлеўскую прэмію яна атрымала з-за таго, што многа ў яе вы- казваньняў было пра Лукашэнку. Але, як бы там ні было, я задаволеная. Хай будзе ў нас, у Бела- русіі, Нобэлеўская прэмія.
    А былая настаўніца гісторыі Галіна Кісель бачыць прычыну Нобэлю Алексіевіч у жыда-ма- сонскай змове...
    — Я з гэтай сям’ёй вельмі сябравала. Бацька вельмі харошы. Але высьветлілася аднойчы, што яны ўсё-ткі яўрэі! А я яўрэяў не ўважаю. Што яны робяць у сьвеце? Царскія ўлады не падпускалі яўрэяў блізка да Масквы і Піцеру. Вось чаму іх так многа на ускраінах. Асабліва ў Беларусіі. Чаму за- раз усе расійскія алігархі яўрэі? Як і ў Штатах!
    Дык як жа «адкрылася таямніца яўрэйства» Сьвятланы Алексіевіч? Аказваецца, прыехаў з Мазыра школьны інспэктар. I пачуў, як Алек- сіевіч старэйшая выкладала асавецкім дзеткам замест нямецкай мовы ідыш! А я ж, наіўны, ду- маў, што антысэміцкае трызьненьне засталося ў далёкім мінулым.
    — Быў Зяленін, інспэктар. Ён сам з Навасібір- ску. Ён не стрымаўся пасьля яе ўроку. Ішоў і крычаў: «Як вы сьмееце на яўрэйскай мове вы- кладаць!»
    Алексіевіч называе героя сваёй апошняй кнігі «чырвоным чалавекам». Гэтаму асавецкаму чала- веку мне цяжка падабраць колер.
    — Са Сьветай я паддружвала. У нас розь- ніца невялікая ва ўзросьце. Але мне асабіста
    яе кнігі не падабаюцца. He маё. Ня наша! Цяпер Нобэлеўскую прэмію выдаюць Штаты. Сваім сябрам. За што Гарбачову далі? За тое, што Саюз разваліў. За што Абаму далі? За тое і Алексіевіч далі. Каб брахала на нас. Як можна не любіць Радзіму? Яна ганьбіць нас сваёй прэміяй.
    Таемная яўрэйка, якая, пасябраваўшы зь Зя- нонам Пазьняком, зьвязалася з Васілём Быка- вым, каб уступіць у Народны Фронт, каб пасьля атрымаць Нобэлеўскую прэмію ад Барака Абамы за тое, што «плявузгае» на Лукашэнку. Пасьля ўсяго пачутага на радзіме гераіні, мне вельмі хацелася адсюль як мага хутчэй зьбегчы. Бо сам ужо стаў непакоіцца за сваё псыхічнае здароўе. Каб спытацца карацейшага шляху я зайшоў у машынна-трактарны парк мясцовага СВК. Дзе курылі трактарысты і мэханікі. Неінтэлігентныя, грубыя мужыкі з мазолістымі мазутнымі рукамі. Тут і адбыўся дыялёг, які лягчэй уявіць на мен- скай кухні.