• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    «Канечне, нашае жыцьцё вельмі недасканалае. Па-за межамі Швэцыі шмат войнаў. Канечне, чалавек ня створаны, каб забіваць іншага. Гэта барбарства, як бы прыгожа гэта ні называлі, —
    пасьля імпрэзы Сьвятлана Алексіевіч зьвярну- лася да вучняў. — Я жадаю, каб у вас у жыцьці гэтага ніколі ня здарылася. Жыцьцё само па сабе вельмі цікавае. He здавайцеся жыцьцю. Заўжды старайцеся дабівацца большага. Таму што гэта вельмі цікава — ісьці далей, быць моцным і доб- рым. Будзьце шчасьлівыя».
    «Я вельмі нэрвавалася і хвалявалася, у мяне нават каленкі дрыжалі», — распавядае вучаніца Сэхэр. «Вельмі было здорава яе пабачыць», — кажа яе сяброўка Баба. На пытаньне, якім чалаве- кам падалася ім пісьменьніца, абедзьве дзяўчынкі адначасова кажуць «сьмелая». «Вельмі сьмелая. I адначасова і добрая».
    Нобэлеўскія ляўрэаты прыходзяць у гэтую школу ўжо 27-ы раз. Праект «Нобэлеўскі ляўрэат у Рынкебю» пад слоганам «Аднойчы ты можаш атрымаць Нобэлеўскую прэмію» прыдумала пісьменьніца Гуніла Люндгрэн і кіруе ім разам з ілюстратаркай Лотай Сыльвэрхельм.
    «Было цудоўна! — дзеліцца ўражаньнямі ад сустрэчы Гуніла. — Дзеці змаглі выказаць свае думкі, і яны паставіліся да гэтага вельмі сур’ёзна. Выдатна, што Сьвятлана вылучыла час, каб сесьці разам зь імі і пагаварыць. Гэта была сапраўдная размова. He рытуал і не прадстаўленьне, а шчы- рая сустрэча».
    Само спатканьне зь пісьменьнікам — гэта толькі кульмінацыя доўгай і прафэсійнай працы з тэкстамі.
    «Мы прачыталі шмат гісторый з „Цынкавых хлопчыкаў“ і з „Апошніх сьведкаў“, — распавядае
    Гуніла. — Ня ўсе зь іх могуць добра чытаць, таму я спачатку чытала ім сама. Але некаторыя чыталі самі, і яны прасілі яшчэ і яшчэ. I пасьля яны рабілі ілюстрацыі да гісторый, якія абіралі самі».
    Пераклады да дзіцячых прэзэнтацый зрабіла перакладчыца Лідзія Старадубцава. ІІаходзячы з Карэліі, Лідзія ўжо 4 гады жыве на поўдні Швэцыі і выкладае швэдзкую мову для імігрантаў:
    «Мне здаецца, тэксты Сьвятланы Алексіевіч у такім кантэксьце вельмі добра працуюць, бо многія зь дзяцей, якія вучацца ў гэтай школе, якія прыходзяць у гэтую бібліятэку, альбо самі перажылі складаныя падзеі, зьвязаныя з вайной, уцёкамі ад вайны, ці растуць у сем’ях, дзе бацькі перажылі нешта падобнае. I гэта вельмі заўважна ў тых тэкстах, якія напісалі дзеці. Яны право- дзяць паралелі паміж сваім жыцьцём і тым, пра што пісала Сьвятлана», — распавядае Лідзія.
    Дырэктар школы Аніка Пінтан, на пытаньне, навошта дзецям сустракацца з нобэлеўскім ляўрэатам, кажа што гэта найлепшая адука- цыя.
    «Гэта важна, каб дзеці разумелі, навошта ім трэба адукацыя. Сьвятлана сёньня знайшла для гэтага цудоўныя словы, што вы мусіце знайсьці мэту, зразумець, што вы хочаце рабіць, і тады вы будзеце шчасьлівая. А ня толькі нудная школа, дзе вас нешта прымушаюць рабіць. Мы любім гэты праект. Яны штогод так многаму вучацца ад гэтых сустрэчаў, мы бачым, як яны растуць», — кажа Аніка.
    «Гэта важна найперш для гэтых дзяцей, для гэтай школы, для гэтай бібліятэкі, каб адчуць, што яны знаходзяцца ў агульным культурным кантэксьце, а не зьяўляюцца гета. Бо шмат хто ўяўляе такія імігранцкія раёны як гета, дзе нічога не адбываецца і ня можа адбывацца, — лічыць перакладчыца Лідзія. — Важна і тое, што Нобэлеўскі ляўрэат сюды прыяжджае і бачыць, што Швэцыя — гэта ня толькі Grand Hotel, ня толькі Швэдзкая акадэмія, але абсалютна іншае жыцьцё літаральна за дзесяць кілямэтраў ад цэнтру».
    Швэцыя традыцыйна прымае шмат уцекачоў, больш, чым іншыя краіны. Я пытаюся ў Лідзіі, як у швэдаў атрымліваецца даваць гэтаму рады.
    «Мы паглядзім, наколькі ўсе будуць заста- вацца людзьмі пасьля гэтай найноўшай хвалі. У сувязі з зацяжным канфліктам у Сырыі, у цекачоў у Швэцыі робіцца ўсё болып і больш, і клімат тут удачыненьні да іхусё больш жорсткі, — адказвае яна. — Мне здаецца, што ў Скандынавіі такія моцныя традыцыі гуманізму, дэмакратыі і людз- кага стаўленьня чалавека да чалавека, што гэтага надоўга хапае. Сацыяльныя сыстэма так добра ўладкаваная, што ў чалавека ёсыдь магчымасьць атрымаць неабходную дапамогу. Я працую ў сыс- тэме моўнай інтэграцыі, і гэтая сыстэма працуе не ідэальна. Але я бачу, што большасьць людзей, якія ў гэтым удзельнічаюць, і прафэсійна і на ўзроўні энтузіястаў, гатовыя зрабіць вельмі шмат для таго, каб гэтая сыстэма працавала. Мне зда-
    ецца, на чалавечым рэсурсе можна даволі шмат зрабіць».
    Рынкебю — гэта беднае прадмесьце, дзе жыве шмат уцекачоў, — паўтарае Гуніла Люндгрэн. «Але Рынкебю — гэта міжнацыянальная частка Стакгольму. Тут жывуць людзі розных нацы- янальнасьцяў, якія размаўляюць на розных мо- вах. Мы мусім ганарыцца тым, што ў Рынкебю гучаць усе гэтыя мовы. А Нобэлеўская прэмія — міжнародная, — кажа пісьменьніца. — Мы мо- жам быць наперадзе ўсіх з такім праектам, і я кажу гэта дзецям. Мы ніколі не размаўляем пра праблемы, хаця шмат хто зь іх сапраўды ўцякаў ад вайны. Мы гаворым пра сучаснае, пра тое, як нам ствараць сусьвет, поўны ведаў».
    Вы хочаце быць Нобэлеўскімі ляўрэаткамі? — пытаюся я ў Сэхэр і Бабы з дапамогай перакладу Лідзіі. «Так!» — захоплена адказваюць дзяў- чаты.
    — А чаму?
    — Гэта весела!
    «Што, я мела крычаць «Жыве Беларусь» і скакаць на кані?»
    9 сьнежня 2015
    Аляксандра Дынько, Стакгольм
    Сьвятлана Алексіевіч папрасіла карэспандэнта Свабоды ў Стакгольме перадаць яе крытыкам:
    «Патлумачце сваім „героям“, што пісьменьнік мае гаварыць на сваёй мове, а не рабіць мітынг з Нобэлеўскай лекцыі. Што я - мусіла крычаць „Жыве Беларусь!“? Скакаць на кані? Скажыце пра гэта ад мяне. Я ўсё сказала, але як пісьменьнік. У банкетнай прамове будзе пра Беларусь».
    Гэтую просьбу Сьвятлана Аляксандраўна выказала, знаходзячыся ў раёне Стакгольму, дзе жывуць мігранты, куды яна прыйшла на сустрэчу зь дзецьмі.
    Некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак пасьля Нобэлеўскай лекцыі Алексіевіч крытыка- валі яе за расейскамоўны выступ і малую ўвагу да Беларусі.
    10 сьнежня 2015 года ў Стакгольме кароль Швэцыі Карл XVI Густаў уручыў Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскую прэмію.
    Сьвятлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію
    10 сьнежня 2015
    Аляксандра Дынько, Стакгольм
    Беларуская пісьменьніца атрымала Нобэлеўс- кую прэмію з рук швэдзкага караля Карла XVI Густава.
    Узнагароджаньне адбылося ў Стакгольмскай канцэртнай залі. Спачатку выступіў старшыня Нобэлеўскага камітэту Касі Кулман Файв, а по- тым кароль Швэцыі Карл XVI Густаў уручыў кожнаму ляўрэату адмысловы мэдаль з выявай Альфрэда Нобэля і дыплём. А 21-й, паводле бе- ларускага часу, — банкет у Блакітнай залі Стак- гольмскай ратушы. «У банкетнай прамове будзе пра Беларусь», — сказала ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч жур- налістам напярэдадні, 9 сьнежня, адказваючы на папрокі крытыкаў яе Нобэлеўскай лекцыі.
    Выступ старшыні Нобэлеўскага камітэту па літаратуры Пэра Вэстбэрга
    10 сьнежня 2015
    Швэдзкі пісьменьнік Пэр Вэстбэрг, старшыня Нобэлеўскага камітэту па літаратуры, выступіў з прэзэнтацыяй Сьвятланы Алексіевіч на цыры- моніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі. Пераклад Аляксея Знаткевіча.
    Шаноўнае спадарства, Вашы Каралеўскія Вя- лікасьці, паважаныя нобэлеўскія ляўрэаты!
    Альфрэд Нобэль хацеў, каб гэтую прэмію ат- рымлівала асоба, якая стварыла найбольш вы- бітны твор ідэалістычнай скіраванасьці. Сьвят- лана Алексіевіч выканала гэтае патрабаваньне.
    «Галасы Ўтопіі» — яе сюіта зь пяці кнігаў, якія апісваюць катастрофы XX стагодзьдзя — гэта літаратурны і маральны шэдэўр Алексіевіч. Складаньне мапы мэнтальнай гісторыі савец- кага грамадзяніна, якую яна зьвязвае з магіламі, праліцьцём крыві і бясконцым дыялёгам паміж катамі і ахвярамі, якія намагаюцца схаваць як мага болын. Яна кажа, што гэтыя творы — пра здушаны крык Расеі, пра мінулае, якое не павінна вярнуцца, пра непрымальны цяперашні час і пра будучыню, якая не дае надзеі.
    Як стэнаграфіст у высокім судзе, яна пераліч- вае несправядлівасьці, якія напаткалі непадрых- таваных і безабаронных. Тут словы тысячаў сьведкаў першы і адзіны раз. Безь яе яны ніколі б не пабачылі сьвятла.
    Яна шукае момант, які патрасае асобу да са- май сутнасьці. Як у галасах Чарнобылю, калі мэдсястра папярэджвае жанчыну, што яе каханы ператварыўся ў рэактар, што ён ужо не чалавек, але жанчына ігнаруе папярэджаньне, і радыяцыя ад цела мужчыны забівае дзіця, якое яна носіць у сабе. Кніга робіцца папярэджаньнем пра тое, як мінулае выпраменьваньне дзесяцігодзьдзямі дыктуе нашыя жыцьці, нашую мараль.
    У кнізе «У вайны не жаночае аблічча» Алек- сіевіч апытвае пяцьсот зь незьлічоных жанчын, якія служылі ў Чырвонай арміі. Яны расказва- юць, як немцы з акопаў паказвалі адрэзаныя ногі палонных, пра маці, якая ўтапіла сваё дзіця, каб ня выдаць сваю вёску, і пра тое, як жанчыны ра- білі бігудзі з сасновых шышак. А потым дома на іх глядзелі як на салдацкіх курваў і ад іх адчужаліся іх сем’і. Мужчыны былі героямі, а жанчынам не давалі мэдалёў.
    Алексіевіч адкрывае аблічча зла працэсам праўды, дзе полымя спальвае хлусьню, і мовай, якая паміж радкоў перадае маўчаньне болю. Яна чакае пакуль галасы не паселяцца ў ёй, набыва- ючы рэзкасьць. Гэта робіць яе найбольш чульлі- вай сярод сучасных гісторыкаў і вынаходнікам жанру.
    Сваёй сухой празаічнасьцю, сваімі намагань- нямі трымаць вочы расплюшчанымі, а не запоў- ненымі сьлязьмі, яна турбуе нас, сваіх чытачоў, асабліва сёлета, у год патоку ўцекачоў, калі яе гісторыі ўпартасьці і мужнасьці бездапаможных больш актуальныя, чым калі-кольвечы. Узгада-
    ваўшыся ў культуры смутку, больш сканцэнт- раванай каля лясоў Беларусі, — краіны, дзе быў забіты кожны чацьверты — яна мае любоў да маленькіх людзей, а не да вялікіх ідэяў.
    Вусны аповед гэта крыніца літаратуры. 3 да- памогай памяці людзі захоўваюць абрысы існа- ваньня. Даць гісторыі аблічча і зрабіць людзей бачнымі аднаго за другім — гэта велікадушнае дзеяньне, якое дакумэнталістыка пакідае ў спад- чыну будучыні, а таксама непараўнальнае мас- тацкае дасягненьне.
    Выкарыстоўваючы як сваю таемную зброю апытаньні і слуханьне, Алексіевіч пранікае ў пачуцьці таго дадатковага, на што не зьвяртала ўвагі гісторыя. Яна знаходзіць каханьне і сьмерць, прагу ўлады і нечаканую салідарнасьць. Яна на- зывае сябе гісторыкам душы. Прадмет яе выву- чэньня — чалавечыя таямніцы.