Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
пра лібэралізм
Я абсалютна савецкі чалавек, з савецкімі ком- плексамі, і я ганаруся гэтымі комплексамі. I не зьбіраюся таньчыць перад лібэральнымі каш- тоўнасьцямі, дзе маленькі чалавек ня ставіцца ні ў што. Хаця я — зацятая лібэралка. Але мне не падабаецца, што маленькі чалавек выкінуты з гэтага вазку, які скача невядома куды. Арыенціру няма. (Ліпень 2008)
пра мужчын у сям’і
Я ўсё болын схіляюся да таго, што мы ўсе — за- кладнікі сваёй культуры. Ёсьць праблема адсут- насьці Дома, адсутнасьці сям’і, такое адчуваньне, што маеш справу з бяздомнымі людзьмі. Нібыта жывуць мужчына і жанчына разам, але спы- таеш — ці памятаеце вы дзень вашай першай сус- трэчы, дзень вашага шлюбу? У Эўропе гэта людзі памятаюць і сьвяткуюць. А ў нас калі прайшло 10-20 гадоў — ня памятаюць. Дні нараджэньня дзяцей — мужчыны ня памятаюць, кажуць — «здаецца, у сакавіку». (Верасень 2009)
пра еднасьць
Я пагадзілася б з тым, што ў беларусаў няма агульнай ідэі, ім няма на чым абяднацца. Нацы- янальная ідэя сёньня не працуе з гістарычных прычынаў. (Чэрвень 2011)
пра сьведчаньні
Кожны чалавек носіць гісторыю ў сабе ды зносіць, сыходзячы, з сабой. Толькі ў аднаго гэта дзьве старонкі, а ў другога —дзесяць, і г. д... Літа- ратура ўжо не пасьпявае адлюстраваць усё гэта. Пісьменьнік спрабуе шукаць нейкія новыя словы, аднак энэргія зь іх сышла. Каму давярае цягГер наш сучасьнік? Гэта, зразумела, сьведкі, сьвед- чаньні... I гэтыя сьведчаньні важна сёньня заха- ваць на любым носьбіце — дыктафоне, камэры, тэлефоне... Ня важна як. Галоўнае — убачыць,
пачуць. I зафіксаваць. Зафіксаваць гэты момант можа мастак, журналіст... (Кастрычнік 2012)
пра жанчыну палітыцы
Я лічу, што калі абставіны зьменяцца, а яны зьменяцца, у палітыку ды грамадзкае жыцьцё прыйдзе шмат жанчын. Бо яны ёсьць, і іх рост як асобаў вельмі адчувальны. Яны растуць на тле гэтых падзеяў, на тле страху, нават асабістых стратаў, на той зьнявазе, якую мы перажываем як нацыя. Жанчыны «праб’юцца». Бо трымаць іх далей на другасных ролях проста немагчыма. (Кастрычнік 2012)
пра дзьве маці
Я заўсёды казала, што ў мяне дзьве маці — беларуская вёска, у якой я вырасла, і расейская культура, у якой я выхоўвалася. Як можна ад іх адмовіцца? (Чэрвень 2013)
пра беларускую мову
Беларуская мова для мяне — гэта і вясковыя краявіды, і вясковыя бабкі, сярод якіх я расла, празь беларускую мову я пазнавала сьвет жано- чага голасу — я ніколі не лічыла і не лічу яе нейкай адсталай ці нясьпелай. (Чэрвень 2013)
пра прымітыў аўтарытарызму
У нашым грамадзтве няма дыялёгу, у нас нейкі камандны стыль ва ўсім. Ну і зразумела, што дыктатура ці любая форма аўтарытарнай улады робіць наша жыцьцё вельмі прымітыўным. Уся піраміда сходзіцца недзе зьверху на адным ча- лавеку. Гэта як у партызанскім атрадзе — усё за- лежыць ад таго, што гэта за чалавек, ад узроўню яго адукацыі, ад узроўню яго разуменьня жы- цьця. (Лістапад 2013)
пра дэградацыю грамадзтва
Я павінна прызнаць, што ў савецкую эпоху — як ні дзіўна гэта будзе гучаць — мы жылі ў болып эўрапейскім часе. Таму што існавалі нейкія стан- дарты. Падпадаў Брэжнеў або Машэраў пад гэтыя стандарты ці не — але гэтыя стандарты існавалі. I быў акрэсьлены ўзровень патрабаваньняў да эліты. Я тут не кажу пра савецкую літаратуру, але ўсё ж размова тады ішла пра «чалавека на выраст». А цяпер людзей пакінулі самім сабе, ця- пер няма ніякіх аб’яднальных ідэй, акрамя таго, каб выжыць. Трэба прызнаць, што грамадзтва дэградуе. (Лістапад 2013)
пра расчараваньне
Калі прыйшоў гарбачоўскі час, усе людзі рва- нулі — яны рванулі да нейкага справядлівага, сумленнага жыцьця. Гэта была, безумоўна, ілюзія. Мы тады былі наіўныя, праўда? I тое, што
атрымалася, нікому не падабаецца — тое, як усё падзелена; тое, хто сёньня пры ўладзе; тое, якая цяпер улада; тое, што калі ў цябе ёсьць грошы, дык ты чалавек; а калі няма грошай, дык пайшоў ты пад стол і маўчы... Калі ў цябе ёсьць грошы, ты можаш жыць у запаведным лесе і ставіць сваё жыльле, дзе толькі захочаш... А калі ты прыблі- жаны да галоўнага, дык ты ўвогуле можаш рабіць, што заўгодна. I, вядома, ёсьць расчараваньне ўсім, што, як кажуць, атрымалася яшчэ горшым, чым было. He заўсёды можна з гэтым пагадзіцца, але людзям не падабаецца сёньняшняе жыцьцё. Ну, ня несьлі ж яны плякаты ў 90-ыя гады з пад- трымкай Абрамовіча або з надпісам «Лукашэнку да ўлады». Ніхто ж гэтага не хацеў. Вось з чым зьвязана расчараваньне. (Лістапад 2013)
пра апошнія 200 гадоў
Я жыву ў Беларусі і я лічу сябе беларускай пісьменьніцай. Адначасова я не магу адмовіцца ад расейскай культуры, проста я апынулася ў такім часе, дзе ўсе гэта было зьмешана, дзе ўсё гэта было як бы ў адным сплаве. I гэта немаг- чыма так агрэсіўна разьдзяліць. 90% Беларусі размаўляе на расейскай мове. I што вы з гэтым зробіце, нават калі на кожным скрыжаваньні вы будзеце крычаць, што трэба любіць родную мову? Каб любіць родную мову, трэба было па-іншаму пражыць апошнія 200 гадоў. Гэтай магчымасьці ў нашага народу не было. Але гэта ня значыць, што я не павінна яго любіць і паважаць. Проста гэты
наш час існуе ў такім раскладзе. У гэтым трэба існаваць і палітыкам, і нам, гуманітарнай эліце. (Лістапад 2013)
пра мову імпэрыі
Гэта была б няпраўда, калі б сказаць, што мае кнігі — гэта частка толькі расейскай культуры. Яны — таксама частка беларускай культуры, таму што і ў характарах, і ў дэталях, і ў самым жыцьці вельмі шмат беларускага матэрыялу. Гэта і пер- шае, і другое. Проста «ўтопія» гаварыла на расей- скай мове, і вось зрабіць мой праект, як я яго сабе ўяўляла, можна было толькі на расейскай мове.... Калі б я напісала гэтую сваю «мастацкую энцы- кляпэдыю», назавем яе так, на беларускай мове, гэта была б няпраўда. He гаварыў у савецкі час народ тут на беларускай мове. (Лістапад 2013)
пра Беларусь
Беларусь — гэта там, дзе я расла, я іншых людзей проста ня ведаю. На самым пачатку, калі пасьля студэнцтва я працавала ў газэце, падзеі вясковага жыцьця былі маімі ўлюбёнымі тэмамі. Чалавек, які вырас сярод усяго гэтага, можа ставіцца да яго толькі зь любоўю. Гэта той сьвет, у якім я вырасла, і іншага сьвету я ня ведаю. (Лістапад 2013)
пра выбар
Самая галоўная бітва адбываецца не на бары- кадах, не на Плошчы, не на Майдане. Самая га- лоўная бітва адбываецца, калі чалавек вырашае, ідзе ён на Майдан ці не ідзе, выдае ён кнігу ці не выдае, выганяе ён студэнта, які быў на Плошчы ці не, студэнт вырашае, іду я на Плошчу ці не. (Люты 2014)
пра перамогу над камунізмам
Тым, хто старэйшы, я хацела б сказаць: ня трэба адчайвацца. Усё ж галоўнае мы зрабілі: камунізм пераможаны. А маладым людзям я хацела б сказаць: рыхтуйцеся да будучыні, яна ўсё адно прыйдзе. Будзе эўрапейская будучыня. Але рыхтуйце сябе — гэты час вельмі жорсткі... (Люты 2014)
пра тонкі слой культуры
Людзі, якія былі ў лягерах, на вайне, казалі мне, што культура — гэта тонкі слой. У лягеры ён зьлятае за 10 дзён. На вайне — яшчэ хутчэй. Вось тэма, якая мяне заўжды хвалюе: як дапамагчы ча- лавеку ўпільнаваць у сабе чалавека. Мне здаецца, што гэта вечная праца. Гэта было і пры Сталіне, і пры дэмакратах... (Люты 2014)
пра мову як супраціў
Мяне вельмі радуе цяперашняя цікавасьць да беларускай мовы, столькі людзей запісваецца на курсы. На сёньняшні момант — гэта форма суп- раціву. (Красавік 2014)
пра дом
Я хачу жыць дома, мне тут падабаецца, мне падабаюцца нашы людзі. Каб пісаць, трэба жыць тут. Хаця тое, што адбываецца вакол, палохае мяне. (Верасень 2014)
пра рознасьць мэнталітэтаў
У Расеі ідзе вельмі небясьпечны працэс. Я ўжо казала, што будзе вялікая вайна. А вялікая вайна яшчэ больш правакуе чалавечую прыроду. Мне падаецца, у беларусаў гэта ўсё ня так. Побач з намі Эўропа, мы вельмі патрыярхальная краіна, і хрысьціянская культура адыгрывае сваю станоў- чую ролю. У нас няма гэтай стыхійнасьці, гэтай вольнасьці нават у мэнталітэце. Гэта ўсё ж іншы сьвет. (Верасень 2014)
пра радзіму
Я люблю беларускі народ, я люблю расейскі народ, мае сваякі ўсе з боку бацькі былі беларусы, мой любімы дзядуля, і наогул я ў чацьвёртым па- каленьні вясковы настаўнік, мой прадзед вучыўся разам зь Якубам Коласам, так што я адчуваю,
што гэта мая радзіма, мая зямля. I разам з тым, мая бабуля, мая маці — яны ўкраінцы. Я вельмі люблю Украіну. (Кастрычнік 2015)
пра ката і ахвяру
Самая цяжкая спадчына, якая засталася ад сацыялізму — гэта траўмаваны чалавек, таму што лягер разбэшчвае і ката, і ахвяру. (Кастрыч- нік 2015)
пра Адамовіча і Быкава
У першую чаргу я б, вядома, сказала дзякуй маім настаўнікам: Адамовічу і Быкаву. Вось гэта мае настаўнікі. I Быкаў, які быў прыкладам та- кой чалавечай стойкасьці, і Алесь Адамовіч, які, вось як ставяць голас, я б сказала, ён паставіў мне машыну мысьленьня, гэты чалавек. Я нікога роўнага яму ў беларускай культуры ня ведаю, па эўрапейскім размаху. Вось пра гэтых людзей, што тычыцца Беларусі, я падумала ў першую чаргу. (Кастрычнік 2015)
Васіль Быкаў:
Спроба Алексіевіч асэнсаваць маральныя праблемы афганскай вайны выклікала шалёны адпор
12 сьнежня 1993
Аляксандар Лукашук, Менск
Зь інтэрвію з Васілём Быкавым.
Аляксандар Лукашук: Як вы ацэньваеце тое, што адбываецца ў Беларусі зь літаратурай, я маю на ўвазе канкрэтны літаратурны твор Сьвятланы Алексіевіч — «Цынкавыя хлопчыкі»?
Васіль Быкаў: Тое, што адбываецца ў Бела- русі, мае канкрэтную прывязку і да творчасьці Алексіевіч, і да Менску. Я маю на ўвазе вось гэты нядаўні судовы разгляд. Але ўвогуле гэта харак- тэрна для посткамуністычнай мэнтальнасьці. I галоўнае тут, як я ўжо гаварыў, канцэнтруецца менавіта ў няпэўнасьці асэнсаваньня ўсёй гэтай афганскай авантуры як зьявы — грамадзкай, псыхалягічнай.
А галоўнае, можа быць, як ідэйнай зьявы ў нашай гісторыі. Таму што далей усьведамленьня таго, што гэтая вайна несправядлівая, што зь ёй трэба было скончыць, што і зрабіў Гарбачоў, вы- веўшы адтуль войскі, наша грамадзкая думка не пайшла. На тым яна і спынілася. Яна спынілася на тым, хаця мы, чалавецтва, наш народ апы- нуліся перад сотнямі тысяч удзельнікаў гэтай авантуры. Авантура сама па сабе скончылася
там, пакінуўшы пасьля сябе больш за мільён, каля двух мільёнаў сьмерцяў афганцаў, масу зь- нішчаных кішлакоў, палёў, культурных цэнтраў і рэлігійных асяродкаў таксама. Усё гэта засталося ззаду. Але людзі, якія ўсё гэта ўчынілі — яны тут. Якія павінны быць у нас да іх адносіны? Хоць бы маральна, якія адносіны? У грамадзтва на гэта няма адказу.