Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
Вашынгтонскі палітоляг Пол Гоўбл у камэн- тары да сёньняшняга юбілею заўважае, што тры фактары — вывад войскаў, прызнаньне, што савецкая інтэрвэнцыя ня мела падтрымкі мяс- цовага насельніцтва, і агалошваньне зьверстваў у дачыненьні да мірных жыхароў, — рэльефна выявілі антычалавечасьць савецкае сыстэмы. I гэта адыграла істотную ролю ў яе канчатковым зьнішчэньні.
Беларусь афганская вайна не абмінула. Сотні магілаў ці не ва ўсіх раёнах Беларусі, выступ дэ- путата-афганца супраць акадэміка Сахарава на першым зьезьдзе, — і кніжка Сьвятланы Алек- сіевіч, якая на сёньняшні дзень ёсьць ці не най- глыбейшым асэнсаваньнем трагедыі хлопчыкаў, якім пашчасьціла не апынуцца ў цынку.
Тая вайна была бессэнсоўная для ўсіх. I, можа, адзіны яе сэнс для беларусаў — навучыць, што змаганьне за чужыя інтарэсы шчасьця не пры- носіць.
Гомельская абласная бібліятэка адмовілася арганізаваць сустрэчу зь пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч
4 сакавіка 1999
Казімер Яноўскі, Гомель
Гомельская абласная бібліятэка адмовілася арганізаваць сустрэчу сваіх чытачоўзь пісьмень- ніцай Сьвятланай Алексіевіч, якая прыехала ў гэты горад, каб суспгрэцца з героямі сваёй буду- чай кнігі.
Паведамлю слухачам Радыё Свабода, што пер- шай Сьвятлана Алексіевіч запісала гісторыю жы- цьця й каханьня настаўніцы-пэнсіянэркі, якая ў маладыя гады выйшла замуж за інваліда, нара- дзіла яму траіх дзяцей і пачувала сябе шчасьлівай і патрэбнай каханаму чалавеку доўгія гады. Гэтае каханьне дае сілы жанчыне й цяпер, калі каханага чалавека ўжо ня стала.
Я пацікавіўся ў пісьменьніцы — што гэта будзе за кніга, як яна стасуецца з папярэднімі — «Апош- німі сьведкамі», «Цынкавымі хлопчыкамі», «Чар- нобыльскай малітвай», якія крытыкі называюць энцыкляпэдыяй усіх савецкіх пакаленьняў.
Алексіевіч: «Калі апошняя кніга — «Чарно- быльская малітва» — была ўжо напісаная і я ду- мала: што павінна быць далей, дык вырашыла, што цыкл мой мусіць быць завершаны яшчэ дзьвюма кнігамі. I гэты цыкл як бы называецца
«Чалавек знаёмы». Пасьля я пачну другі — «Ча- лавек незнаёмы», чалавек іншых адносінаў з сусь- ветам. Мы — людзі эпохі войнаў, рэвалюцыяў, развалаў і іншага досьведу ня маем. Мы — людзі культуры барацьбы, культуры вайны, скажам так — супрацьстаяньня і разбурэньня. Але ўсё ж нягледзячы на ўсе гэтыя жахі, якія чамусьці бясконца пашыраюцца, чалавек створаны ня толькі для таго, каб закрыць дзот, падняцца на дах рэактара, скончыць самагубствам з-за таго, што ідэя загінула. Напэўна ж, Божы замысел іншы. I напэўна ж, кожны з нас мае ў жыцьці такія ўспаміны, якія ён у апошнюю сваю гадзіну згадае. Ён напэўна ўспомніць штосьці асабістае, прыватнае, калі хочаце — начное. Як бы начны чалавек. Новая кніга будзе называцца «Дзівосны алень вечнага паляваньня». Як сказаў Аляксан- дар Грын, шчасьце, каханьне — гэта дзівосны алень вечнага паляваньня. Чалавек гоніцца за ім. Так што шостая кніга працягне мой летапіс пра нашага чалавека нашых пакаленьняў. Але ў нас, славянаў, чамусьці сумна ўсё атрымліваецца. Чамусьці мы ніяк ня можам быць шчасьлівыя. Таму кніга — гэта зноў расповед пра людзей, але празь іх асабістыя гісторыі, праз каханьне, якое яны перажылі, праз тое, што яны зразумелі ў жыцьці».
Сьвятлана Алексіевіч прызнаецца, што вельмі часта прымушае сябе езьдзіць, каб ня стаць «ка- бінэтным вучоным», ці такім «заходнім» пісь- меньнікам, якога на Захадзе друкуюць, але які даўно забыўся, што робіцца ў яго ўласным доме.
У гэтай сувязі я пытаюся ў пісьменьніцы — чаму менавіта Гомелыпчына, так сказаўшы, выбраная ў якасьці аб’екту дасьледаваньня?
Алексіевіч: «Я працавала тут, калі пісала кнігу «Чарнобыльская малітва». Раней — таксама, пра- цуючы над першай кнігай «У вайны не жаночае аблічча», рабіла тут запісы. Па-другое, Гомель- шчына для мяне — гэта штосьці асаблівае. Мой бацька родам зь Петрыкаўскага раёну, зь вёскі Камаровічы. Пасьля вайны ён быў дырэктарам у шмат якіх школах на Гомельшчыне, а ў Вет- каўскім раёне ў вёсцы Прысна я наагул пайшла ў школу і спадзяюся, што там яшчэ жыве мая першая настаўніца, якую я вельмі любіла. У Ка- паткевічах Петрыкаўскага раёну я закончыла сярэднюю школу. Добрая для мяне паездка».
Дадам, што абласная бібліятэка адмовілася ар- ганізаваць сустрэчу сваіх чытачоў зь пісьменьні- цай, чые кнігі выдадзеныя ў 19 краінах сьвету.
«Мужчынская ваяўнічая статкавая сьвядомасьць, падпарадкаваная нейкаму важаку, адвучыла ад індывідуальнай адказнасьці»
Валянціна Аксак, Менск
3 чэрвеня 1999
У Менску пачаўся Першы ўсебеларускі форум «Жанчына. Плянэта. Будучыня». Каля двухсот дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама каля ста гасьцей з Расеі, Полыйчы, Украіны, Малдовы ўдзельнічаюць у гэтай імпрэзе. Яна зладжаная Ўсебеларускім жаночым фондам сьв. Эўфрасіньні Полацкай пры падтрымцы дзьвюх украінскіх няўрадавых жаночых арганізацыяў ды трох расейскіх.
Такая вялікая прадстаўнічасьць форуму абу- моўленая мэтамі арганізатараў — абудзіць жан- чыну да сацыяльнай, грамадзянскай, духоўнай, інтэлектуальнай актыўнасьці ды змусіць грама- дзтва прыняць грамадзкую жаночую працу.
«Мужчынская сьвядомасьць зайшла ў тупік, і сьвет пакараны за тое, што адмовіўся ад жаночай энэргіі», — сказала на адкрыцьці форуму стар- шыня ягонага аргкамітэту славутая пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.
I ў гэтай сувязі яна выказала сваё бачаньне прычынаў нечуванай трагедыі на Нямізе. Муж- чынская ваяўнічая статкавая сьвядомасьць,
падпарадкаваная нейкаму важаку, адвучыла ад індывідуальнай адказнасьці за свае дзеяньні. A ўсяго толькі і трэба бы ло ў той жахлівы момант — адступіцца назад, гэта значыць, замест інстынкту статку «Рабі, як усе!» — прыняць асабістую адказ- насьць за сябе і таго, хто побач, лічыць Сьвятлана Алексіевіч.
У Хэльсынкі адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч
26 красавіка 2000
Якуб Лапатка, Хэльсінкі
Учораў Хэльсынкі адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Чарнобыльскаямалітва». Цікавасьць да падзеі выявілі практычна ўсе най- буйнейшыя газэты Хэльсынкі і Фінляндыі, а так- сама фінскае тэлебачаньне.
Сёньня ў прэсе зьявіліся матэрыялы, прысьве- чаныя публікацыі «Чарнобыльскай малітвы» на фінскай мове. У газэтах падрабязна выкладаецца зьмест кнігі і апісваюцца наступствы Чарнобылю для Беларусі.
Вялізны артыкул у газэце «Helsingin Sanomat» пачынаецца са словаў: «Пра нас, беларусаў, у сьвеце даведаліся толькі пасьля Чарнобылю. Чар- нобыль стаўся нашым акном у Эўропу. Мы зьяў- ляемся адначасова і ягонымі ахвярамі, і ягонымі сьвятарамі. Гаварыць пра тое проста страшна».
Камэнтуючы гэтае выказваньне, газэта піша, што доўгі час Беларусь не лічылася галоўнай ах- вярай Чарнобылю. А кніга Алексіевіч дапамагае нам прабіцца праз тыя сумёты хлусьні і маўча- ньня, якія былі нагароджаныя вакол сытуацыі ў Беларусі пасьля Чарнобылю. Далей паведам- ляецца, што «Чарнобыльская малітва» перакла- дзена на 20 моваў тым часам як у сябе на радзіме яна фактычна забароненая.
Маральна-этычнае пытаньне «забыцца або памятаць» для Сьвятланы Алексіевіч выраша- ецца проста: памятаць. Перакладчык і літаратар Робэрт Коламайнэн, сказаў: «Гэтая кніга для нас сталася сапраўдным адкрыцьцём. Мы ведалі пра Чарнобыль, мы нават ведалі крыху пра ста- новішча ў Беларусі, але ўсё гэта ня тое. Ведаць можна і табліцу множаньня, аднак адчуць, пра- пусьціць гэта праз уласныя пачуцьці — гэта зусім іншая справа».
Апроч учарашняй прэсавай канфэрэнцыі Сьвятлана Алексіевіч сёньня ўвечары будзе га- варыць у гарадзкім парку Эсплянада на «Дні кнігі і ружы», у расейскім клюбе пры Інстытуце гістарычных дасьледаваньняў Хэльсынскага ўні- вэрсытэту, а таксама ў Нацыянальным фінскім ПЭН-цэнтры.
У чацьвер яна выступала ў музэі Леніна ў Тампэрэ, а ў пятніцу — у гарадзкой бібліятэцы гораду Торы. Пісьменьніца, як піша «Helsingin Sanomat», імкнецца абудзіць homo soveticus ад дзесяцігодзьдзяў гіпнатычнага сну.
«Я не перапыняю сувязі з радзімаю»
14 верасьня 2000
Ганна Соўсь, Менск
На наступным тыдні пісьменьніца Сьвят- лана Алексіевіч пакіне радзіму й два гады будзе жыць спачатку ў Італіі, а потым — у Францыі. Учора адбылася апошняя сустрэча пісьменьніцы з грамадзкасьцю Беларусі. Падчас яе адбылася прэзэнтацыя беларускага выданьня «Чарнобыль- скае малітвы». Такім чынам, Беларусь стала сямнаццатай краінаю сьвету, дзе надрукаваная «Чарнобыльская малітва».
Праз тыдзень Сьвятлана Алексіевіч пакіне Бе- ларусь. Яна едзе на запрашэньне й на стыпэндыю эўрапарлямэнцкай пісьменьніцкай арганізацыі. Прыблізна год Сьвятлана Алексіевіч будзе жыць у Італіі (у Флярэнцыі), а потым яшчэ год — у Францыі.
Ейная апошняя сустрэча з грамадзкасьцю адбылася ў рамках міжнароднае канфэрэнцыі «Разбуранае XX стагодзьдзе: Хроніка будучыні», якую ладзіў міжнародны жаночы фонд імя Сьвя- той Эўфрасіньні Полацкае. Падчас вечарыны адбылася прэзэнтацыя беларускага выданьня «Чарнобыльскае малітвы».
Упершыню гэтая кніга выдадзеная на беларус- кай мове. «Чарнобыльская малітва» надрукава- ная на сродкі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, а таксама пры ўдзеле літаратурна-мастацкага
фонду «Гронка». Кніга мае невялікі наклад, усяго 1500 асобнікаў, частка зь іх будзе бясплатна пера- дадзеная беларускім бібліятэкам.
Падчас вечарыны Сьвятлана Алексіевіч распа- вяла нашаму радыё пра тое, што плянуе ў Італіі скончыць працу над сваёй кнігаю пра каханьне «Дзівосны алень вечнага паляваньня»:
«Я не перапыняю сувязі з радзімаю, буду сюды прыяжджаць, таму што доўга без сваёй краіны жыць не магу», — зазначыла Сьвятлана Алек- сіевіч.
На думку пісьменьніцы, у Беларусі надышоў час пакідаць барыкады, бо гэта ўсё адбітак пэўнае «культуры вайны». «Я не кажу, што трэба даць гэтай правінцыйнай дыктатуры рабіць з намі ўсё, што заўгодна, — лічыць Алексіевіч, — але ўвесь час заставацца на барыкадах нельга». На ейную думку, цяпер для Беларусі галоўная праблема — гэта праблема апазыцыі, праблема эліты.
Надоечы Алексіевіч вярнулася з Токіё, дзе зь яе ўдзелам японскай тэлекампаніяй NHK была зьня- тая мастацка-дакумэнтальная стужка «Маленькі чалавек і вялікая ўтопія». Гэта 75-хвілінны фільм пра пісьменьніцу і герояў ейных твораў. «Мы вы- бралі па 2-3 героі з кожнай маёй кнігі, праехалі па ўсёй былой краіне-ўтопіі, здымалі ў Беларусі, Украіне, Расеі», — распавяла Сьвятлана Алек- сіевіч. Гэтая стужка хутка будзе дэманстравацца на японскай тэлевізіі. Што тычыцца Беларусі, дык Сьвятлана Алексіевіч цяпер і не спадзяецца, што фільм «Маленькі чалавек і вялікая ўтопія» ў бліз- кім часе можа быць паказаны на радзіме.