Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
радыё свабода
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана
Алексіевіч на Свабодзе
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). - Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. 722 с.: іл.
Заснавальнік і каардынатар сэрыі
Аляксандар Лукашук
Укладальнік і рэдактар Сяргей Навумчык Мастак Генадзь Мацур
Карэктар Сяргей Шупа
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015 FOL
ISBN 978-0-929849-78-2
Зьмест
Verba et scripta. Аляксандар Лукашук 6
Інтэрвію, дыскусіі, рэпартажы 9
Паказьнік асобаў 697
Сьвятлана Алексіевіч 710
Summary 711
Verba et scripta
Сьвятлана Алексіевіч была супраць кнігі з эфіру:
«Гаварэньне і тэкст — гэта розныя рэчы. Трэба шмат працаваць над тэкстам гаварэньня, каб ён быў роўны аўтару».
Так яна адказала на ідэю сабраць пад адной вокладкай яе словы і словы пра яе, якія гучалі на Свабодзе.
Гэтая засьцярога тычыцца літаратуры. Тэкст падчас нараджэньня і ёсьць сам аўтар, ад першай літары да апошняй кропкі, і ў гэтым сэнсе Алексіевіч нічым не адрозьніваецца ад Флябэра, Чэхава ці Быкава.
Адрозьніваецца яе мэтад, небясьпечны, як усё геніяльнае, якое выглядае простым. Аўтар робіцца нябачным і ўсюдыісным, чыстай формай, прасторай і часам. Як сьведчыць досьвед яго пачынальніка Алеся Адамовіча, гэты мэтад лепш за ўсё працуе на мяжы вайны і міру — вайны і міру з часам, памяцьцю, самім сабой.
У сьнежні 1993-га я рабіў з Адамовічам доўгае інтэрвію, апошняе ў яго жыцьці. У канцы ён сам пачаў задаваць пытаньні — і першае было пра Алексіевіч. Што адбываецца ў Менску, як
яна трымаецца, што казалі ў судзе — толькі скончыўся працэс з нагоды «Цынкавых хлопчыкаў». Я хадзіў на суд, бо кнігу выдала і выдавецтва «Беларусь», калі я быў там галоўным рэдактарам. Дасталася тады і Радыё Свабода, якое абараняла аўтара. Алексіевіч у аіюшнім слове прынесла асабістыя прабачэньні за боль, які адчулі яе героі, але цьвёрда адмовілася выбачацца як пісьменьніца: «Я пішу, запісваю сучасную, бягучую гісторыю... Гэта дакумэнт і адначасна мой вобраз часу».
Адамовіч любіў Алексіевіч, ёй прысьвечаны ягоны артыкул пра жанр гаварэньня і тэксту, які называўся «Як быць геніяльным». Аўтар у гэтым жанры «звышлітаратуры» працуе з тонамі слоўнай руды, каб засталося золата, і так, паводле Адамовіча, становіцца кангеніяльным, напрыклад, Дастаеўскаму. Нобэлеўскі камітэт пагадзіўся з гэтым меркаваньнем, і імя Алеся Адамовіча разам зь імем Быкава (і Дастаеўскага) удзячна прагучала з вуснаў ляўрэаткі ў сталіцы Швэцыі.
У журналістыцы, тым больш на радыё, гаварэньне не становіцца тэкстам у сэнсе Адамовіча, яно адразу тэкст. Гэта тэкст бягучых падзеяў, рэакцыі на іх, эмацыйнай аргумэнтацыі, пераходных сэнсаў, блізкага кантэксту, аднамомантнай рэальнасьці — іншымі словамі, працэсу, які называюць дыханьнем, быцьцём, шумам жыцьця.
У нобэлеўскім сьвятле, аднак, штодзённасьць ператвараецца ў гісторыю, дзе ўсе дарогі вядуць у Стакгольм.
Сьвятлана Алексіевіч перагледзела сабраныя разам рэпартажы і інтэрвію, як яна прызналася, «зь дзіўным пачуцьцём, быццам там гаворка пра іншага чалавека, які жыве ў іншай краіне. Ня я пісала». «Ня я» тут азначае, верагодна, уражаньне ад самой сябе ў люстэрку свайго ж жанру: аўтар стаў героем.
Але думку наконт мэтазгоднасьці друкаваньня Сьвятлана Алексіевіч зьмяніла зь іншай прычыны: «Не ўва мне справа, а ў тым, што застанецца дакумэнт, дакумэнт часу, які чым далей, тым болей будзе цікавым. Жыцьцё пасьля імпэрыі...»
Насамрэч гэта толькі частка справы.
У Нобэлеўскай лекцыі Алексіевіч назвала сябе «чалавекам-вухам». Чытачы гэтай кнігі пабачаць, што ня ў меншай ступені яна — чалавек-голас.
Голас глыбокі, жывы, упарты, нязгодны, жорсткі, балючы — іншы, верны толькі сабе і свайму таленту. Голас сусьветнага дыяпазону і нобэлеўскай клясы.
Наш голас.
Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода
Інтэрвію, дыскусіі, рэпартажы
Сьвятлана Алексіевіч:
Самая цяжкая спадчына, якая засталася ад сацыялізму, гэта траўмаваны чалавек, таму што лягер разбэшчвае і ката, і ахвяру.
пра чалавека
Мы — людзі эпохі войнаў, рэвалюцыяў, раз- валаў, і іншага досьведу ня маем. Мы — людзі культуры барацьбы, культуры вайны, скажам так — супрацьстаяньня і разбурэньня. Але ўсё ж нягледзячы на ўсе гэтыя жахі, якія чамусьці бясконца пашыраюцца, чалавек створаны ня толькі для таго, каб закрыць дзот, падняцца на дах рэактара, скончыць самагубствам з-за таго, што ідэя загінула. Напэўна ж, Божы замысел іншы. (Сакавік 1999)
пра нечаканасьць
Сьвет настолькі нечаканы сёньня, што прагна- заваць яго практычна немагчыма. (Сьнежань 2002)
пра барыкады
Я даўно зразумела, што барыкада — вельмі небясьпечнае месца, і ня толькі для мастака, але і для чалавека ўвогуле. Калі мы ўжо апынуліся на барыкадзе, то трэба не захлынуцца жарсьцямі і памятаць, што на барыкадзе вельмі цяжка за- стацца чалавекам. Я таксама лічу вельмі небясь- печнай справаю шукаць беларуса сярод народу. Мне бліжэй Сакрат, які днём зь ліхтаром шукаў чалавека. Давайце шукаць чалавека. (Сьнежань 2002)
пра маленькага дыктатара
Дыктатура маленькага чалавека — гэта самае жахлівае, што адбываецца сёньня, асабліва ў на- шай краіне. (Лістапад 2004)
пра стабільнасьць
Калі гаварыць пра стабільнасьць, то самае ста- більнае месца ў сьвеце — гэта турма. Гэта тое, што з намі і адбываецца — турэмная сьвядомасьць, турэмная пайка, ізноў жа самыя чэсныя людзі — гэта наглядчыкі. Гэта мысьленьне ўчорашняга й пазаўчорашняга дня. Уявіце сабе, якім гэты ча- лавек выйдзе з турмы, з гэтай талеркай баршчу, з татальнай, як яму здаецца, абароненасьцю. Гэты чалавек будзе няздольны да будучыні, гэта дзіця, ён выйдзе ў агромністы сьвет, які ад яго зачынялі, якога яго прывучалі баяцца, бо наглядчыкі самі разуменьня ня мелі пра гэты сьвет. (Лістапад 2004)
пра ідэі
Патрэбныя ідэі. Але чым больш я слухаю і га- вару, тым болей чую тое самае — або ілюзіі, або суцяшэньні, або канфармізм. Можа, нам усім трэба памаўчаць і прыставіць вуха да вуліцы? (Лістапад 2004)
пра душу
Гераізм як такі — не прадмет маіх кніг і майго інтарэсу. Я займаюся дасьледаваньнем чалавечага духу, чалавечых пачуцьцяў. Я дасьледую, што ча- лавек знаходзіць у гэтым варяцтве, калі ён можа забіць іншага, калі нават абавязаны забіць дзеля чагосьці. Мяне цікавіць тое, што адбываецца не на тэрыторыі дзяржавы, а на тэрыторыі чалаве- чай душы. (Травень 2005)
пра паттыкаў і народ
Нас нічому не навучыў нават досьвед паразаў 90-х гадоў, калі мы мелі такую моцную фігуру, як Пазьняк. Паставіўшы дэмакратыю ззаду, а мову наперадзе, мы прайгралі нават у той час, калі быў вялікі запас веры ў людзях, калі была вельмі моцная хваля антыкамунізму. I мяне зьдзіўляе, што высновы ня зробленыя, і гэта прымушае думаць — у нацыянальным крыле няма паліты- каў, я чую галасы культуролягаў, а не рэалыіых палітыкаў. Яны не ўяўляюць рэальны народ, яны ўяўляюць уласную мару аб народзе. (Жнівень 2005)
пра дзяржаўнае будаўніцтва
Трэба падзяляць дзьве задачы: дэмакратычная дзяржава і нацыянальная дзяржава. 1 гэта ня толькі дзьве розныя задачы, але і два этапы — спачатку дэмакратычная дзяржава. Калі б мы гэта сказалі ў 1990 годзе, мы б мелі дэмакратыю, а потым і Беларускі ліцэй, і Беларускі ўнівэрсы- тэт, і беларуская студэнцтва, і беларускі садок. (Жнівень 2005)
пра выпрабаваньне
Мы вучым іншы сьвет, як ня трэба жыць. Гэта — нашае наканаваньне. Гэта — пастка нашай культуры, але ў мяне ёсыдь надзея, што Чарно- быль павінен вызваліць чалавека. Нам дадзенае гэтае выпрабаваньне, каб мы яго прайшлі. Не- зразумела, чаму першыя павіны гэта прайсьці мы — найменш падрыхтаваныя да гэтага. Можа, таму, што мы такая нявінная, дзіцячая нацыя, можа, таму нам дадзенае такое выпрабаваньне. (Красавік 2006)
пра Чарнобыль
Чарнобыль для нас — гэта сапраўды Чарно- быльскі шлях, гэта вельмі доўгі шлях. Усе гэтыя нашы палітычныя баталіі, усе гэтыя сувэнірныя асобы, якія зьяўляюцца на нашай зямлі, са знакам плюс ці мінус — з пункту гледжаньня радыенук- лідаў, якія жывуць тысячы гадоў, усё гэта пыл і нікчэмнасьць. Але мы павінны пачаць гэтую інтэ-
лектуальную працу. Можа, хаця б зьбіраць міты, веды, сапраўдную праўду. Гэта вельмі доўгі шлях. Чарнобыль — гэта наш лёс. (Красавік 2006)
пра сур’ёзнага пісьменьніка
Справа ня ў тым, каб сабраць матэрыял, трэба сабраць філязофію. Сэнс сур ’ёзнага пісьменьніка ў тым, каб штосьці пачуць на вуліцы. Флябэр ска- заў, што ён чалавек-пяро. Я чалавек-вушы. Маё вуха на вуліцы. (Травень 2007)
пра місію
Я належу да такіх людзей, якія лічаць, што трэба спакойна рабіць сваю справу. Гэта як у апос- тала Паўла: бываюць такія часы, калі маіх казаняў ня чуюць, але гора мне, калі б я іх не казаў. Вось гэта маё стаўленьне да жыцьця. (Студзень 2007)
пра зьніклыя сповы
Я нядаўна размаўляла са сваёй сяброўкай,яна чытала нейкую старую кнігу і кажа: божа, як мы агрубелі, колькі трэба ўсяго вяртаць сёньня ў літаратуры! Мы ведаем колеры — чырвоны, чорны, жоўты, а раней грэкі ведалі колер «хво- рай малпы», «колер ласося», «колер сонца, якое патухаеўначы» — маса рэчаў, якія мы страцілі па дарозе цывілізацыі... (Студзень 2007)
пра радасьць жыцьця
Улада ніколі не расплачваецца адна, распла- чваецца кожны з нас, кожны чалавек. Але ўсё роўна — гэтыя 70-80 гадоў жыцьця — гэта ўсё, што ў нас ёсьць. I грэкі маюць рацыю: усё ж, трэба вучыцца майстэрству жыцьця. Калі мы будзем цаніць сябе, сваіх блізкіх, цаніць людзей і рада- вацца жыцьцю — неяк гэта будзе адбівацца і на ўсім астатнім, і зробіць значна болей, чым проста палітычныя атакі, на якія ўжо ў грамадзтва няма энэргіі. (Жнівень 2007)
пра гішпанскага караля і беларускіх дыпляматаў
Калі я прыяжджаю ў нейкую краіну, то мяне можа запрашаць любая амбасада, гішпанскі кароль, але ніколі не запросіць беларуская ам- басада. А потым паціху яны могуць прыйсьці на п’есу, штосьці шапнуць, і тое далёка ня ўсе... (Чэрвень 2008)