• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    «Жанчыне ня месца на барыкадах»
    Валянціна Аксак, Менск
    18 чэрвеня 2001
    У Менску прайшла канфэрэнцыя, арганізаваная Ўсебеларускім жаночым фондам сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    Напачатку гаворка пайшла ў звычным для жаночых імпрэзаў рэчышчы: мажлівасьці ды формы рэалізацыі сацыяльна-пэдагагічных ды псыхалягічных уплываў жаночых арганізацыяў на фармаваньне гуманістычных пачаткаў у гра- мадзтве.
    .. .Натуральна гаворка пакрысе перамясьцілася ў надзённы для Беларусі момант стварэньня ў гра- мадзтве такіх мажлівасьцяў. Павярнуў гаворку ў гэтае рэчышча адзіны ў залі мужчына — юрыст Георгі Куневіч.
    Доля жанчын сярод электарату складае каля 53%. I яны ня толькі выбіраюць будучыню сваім дзецям, але і імкнуцца ўплываць на выбар муж- чынаў. Пра што асабліва яскрава сьведчыць по- лавы склад групаў незалежных назіральнікаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле зьве- стак арганізатараў канфэрэнцыі, жанчын-назі- ральніц будзе больш за палову.
    Пра рост увагі беларускіх жанчын да прэзы- дэнцкіх выбараў засьведчыла прысутнасьць на канфэрэнцыі вядомае пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, якая ад мінулай восені жыве ў Італіі
    і якой належыць выслоўе, што жанчыне, тым больш творчай, ня месца на барыкадах.
    Алексіевіч: «Я проста думаю, што ў жанчын іншая барыкада. Я супроць той формы барыкады, калі гэта нянавісьць — незалежна ці са знакам плюс ці са знакам мінус. Таму што агрэсіўнае энэргіі і так шмат у нашым грамадзтве.
    Я лічу, што жанчына павінна адстойваць нашую годнасьць, нашае жыцьцё, нашую бу- дучыню, але сваімі жаночымі сродкамі. Вось што я мела на ўвазе. Я не казала, што давайце пакінем усё як ёсьць і падпарадкуемся гэтаму. Я казала, што час патрабуе сваіх формаў супрацьстаяньня, і тут жанчыны маюць велізарны вопыт», — сказала Сьвятлана Алексіевіч.
    «Мітынг з асобнага чалавека робіць масу»
    18 кастрычніка 2002
    Алена ГІанкратава, Менск
    У менскім музэі Янкі Купалы беларускія інтэ- лектуалы сустракаліся са Сьвятланай Алек- сіевіч.
    Сьвятлана Алексіевіч прыехала ў Беларусь тыдні на тры. За гэты час яна мяркуе наведаць Маскву і Варшаву, дзе будзе вырашаць пытаньне экранізацыі некаторых сваіх кнігаў.
    Як сьведчыць пісьменьніца, ейныя раньнія творы цяпер шмат перавыдаюцца на Захадзе. Чытачы той самай Італіі, дзе яна цяпер жыве і працуе, а таксама Францыі вельмі актыўна вяр- таюцца да пераасэнсаваньня камуністычнай ідэі, былога савецкага досьведу. Яны адмаўляюцца ад былых спрошчаных клішэ, але ставяць сабе пытаньне: што ж гэта за крывавая сацыяльная канструкцыя, якая час ад часу так магічна вабіць да сябе людзей і пры гэтым ніяк ня можа ажы- цьцявіцца?
    Алексіевіч: «У адной з рэцэнзіяў я прачы- тала, што яны ўспрымаюць мяне як хранікёра лёсу маленькага чалавека і вялікай утопіі. У той самай Італіі, дзе вельмі моцная камуністычная апазыцыя, дзе яна схаваная, мімікраваная, ідэ- алы і досьвед гэтай утопіі вельмі цікавыя. Калі глядзіш на нашае жыцьцё адтуль, то бачыш, што
    нам не хапае мужнасьці ацаніць тое, што цяпер адбываецца.
    Мы ўвесь час у сыстэме міталягемаў круцімся і карыстаемся старымі адказамі. Барыкады нам падаюцца найвышэйшай формай супрацьста- яньня. А на самой справе гэта другі сьвет. I як прагучала ў часе круглага стала, і дэмакратыя, і дыктатура — гэта ўжо тэхналёгіі кіраваньня ма- савай сьвядомасьцю. Таму нам трэба ўсім рабіцца хаця б прафэсіяналамі».
    У часе сёньняшняга круглага стала «Інтэлек- туалы: спакусы маўчаньня», на якім старшыня- вала Сьвятлана Алексіевіч, беларуская творчая эліта імкнулася зразумець, чаму раней ва ўмовах татальнай несвабоды мастакі, хай на эзопавай мове, давалі шчырыя адказы на пытаньні, хто яны і дзе яны. Сёньня, як распавялі ўдзельнікі круглага стала дый сама пісьменьніца, адчува- ецца настальгія па такіх людзях.
    Алексіевіч: «Я думаю, што адзіная магчы- масьць зараз стварыць нейкую сытуацыю палі- тычную, інтэлектуальную — гэта ня мітынг. Мі- тынг з асобнага чалавека робіць масу. А мы ўжо маем такі цэмэнтны маналіт. Я думаю, што ме- навіта тыя каштоўнасьці прыватнага жыцьця, да якіх прыйшоў Захад, ёсьць этапы нашага руху».
    Як лічаць удзельнікі сёньняшняга круглага стала, новыя каштоўнасьці, ідэі ў грамадзтве могуць узьнікнуць толькі тады, калі людзі на- самрэч грунтоўна асэнсуюць сэнс такіх будзён- ных сёньня словаў, як «дэмакратыя», «гісторыя», «культура», «нацыя».
    «Сьвет сёньня нагэтулькі нечаканы, што прагназаваць яго немагчыма»
    31 сьнежня 2002
    Юры Дракахруст, Прага
    У перадачы «Праскі акцэнт» вынікі году абмя- ркоўваюць пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, галоўны рэдактар часопісу ARCHE Валерка Булгакаў і дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.
    Дракахруст: Напад на Амэрыку 11 верасьня летась зьмяніў сьвет. За некалькі дзён да гэта адбылася падзея, якая мела ня менш важнае значэньне для Беларусі — 9 верасьня летась пачаўся другі прэзыдэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі. У гэтых падзеях-сымбалях, як у своеасаблівым кодзе ДНК, было зашыфраванае далейшае разьвіцьцё, аддаленыя, у тым ліку і зусім непалітычныя, наступствы. Як сёлета рас- крываліся сэнсы, закладзеныя ў гэтых падзеях? Спадарыня Алексіевіч, Вам слова.
    Алексіевіч: Сапраўды, 11 верасьня, а яшчэ раней Чарнобыль, сталі межамі, знакамі іншага сьвету, у якім мы апынуліся. Мы арыентуемся яшчэ па ранейшых арыенцірах, а гэта ўжо зусім іншы сьвет. Зло зьявілася пад новымі маскамі, у новым адзеньні, да чаго мы аказаліся зусім не гатовыя. Тое, як мы паводзілі сябе пасьля Чарно- былю, яксьветпаводзіцьсябе пасьля 11 верасьня, сьведчыць пра тое, што мы засталіся ў коле ра-
    нейшых уяўленьняў і каштоўнасьцяў. А гэта зусім іншы сьвет, які, пэўна ж, пагражае нам новымі катастрофамі. Гэтае зло ня толькі далейшае за нашы веды, але і далейшае за нашу фантазію.
    На гэтым тле тое, што адбываецца ў нашай маленькай Беларусі, зь цяжкасьцю ўпісваецца ў новы кантэкст. Як ні сумна нам гэта канста- таваць, мы сталі нацыяй, якая спазьнілася. Мы ўсё яшчэ сутыкаемся са старымі праблемамі та- талітарызму, таталітарызму не тэхнагеннага, які пагражае сьвету, а зусім прымітыўнага, правін- цыйнага, які паралізуе інтэлектуальную сілу на- цыі і масаваю сьвядомасьць. Гэта — непасільны цяжар для нашага народу.
    Дракахруст: Спадар Лукашук, на Ваш погляд, як на працягу сёлетняга году разварочваліся тыя знакі, якія зьявіліся ў жыцьці сьвету і Беларусі летась? Я маю на ўвазе 11 верасьня і 9 верасьня 2001 году.
    Лукашук: «Я думаю, што пераабраньне Аляк- сандра Лукашэнкі на другі тэрмін нічога не зь- мяніла для Беларусі. Можна было чакаць, што ён будзе трымацца за ўладу, дамагацца яе легальнымі і нелегальнымі спосабамі 1, нарэшце, утрымае яе. А вось тое, што адбылося ў Амэрыцы, істотна паўплывала на сьвет. Пасьля выпрабаваньня 11 верасьня Амэрыка выразна выявілася адзінай звышдзяржаваю. Гэта паказала і адхіленьне ад улады рэжыму талібаў, і адбудова новага Аф- ганістану, і паводзіны Амэрыкі ў дачыненьні да Іраку. Цяпер не чакаюць, пакуль, як кажуць, гром грымне, а пачынаюць прымаць папераджальныя
    меры. I вось гэта мае непасрэднае значэньне для Беларусі. Сёлета я ўдзельнічаў у канфэрэнцыі ў Вашынгтоне «Беларусь: прапушчанае зьвяно ў «ланцугу зла»», на якой выступаў сэнатар Джон МакКэйн . Ён сказаў: «Упершыню за ўсю сучас- ную гісторыю існаваньня Беларусі ў якасьці су- вэрэннай дзяржавы дзеяньні злачыннага ўраду гэтай краіны пагражаюць бясьпецы ЗША. Урад Лукашэнкі паставіў сучасныя супрацьпаветра- ныя ўзбраеньні краіне, зь якой ЗША, хутчэй за ўсё, давядзецца весьці вайну. I гэтыя ўзбраеньні могуць і будуць выкарыстоўвацца Іракам для зьнішчэньня амэрыканскіх пілётаў. У дадзеным выпадку справядліва сказаць, што сябра нашага ворага — наш вораг.
    Дракахруст: Сёлетні год стаў годам далейшага аб’яднаньня Эўропы, саміты НАТО ў Празе і Эўразьвязу ў Капэнгагене сталі адметнымі вехамі на гэтым шляху. А што Беларусь? Ці стала яна бліжэйшай да Эўропы? Ці гэты «нябачны мур» падняўся ня толькі на Бугу, але і ў душах людзей, абазначаючы тую самую мяжу цывілізацыяў, пра якую пісаў Гантынгтан, а яшчэ раней Кіплінг — «Захад ёсьць Захад, Усход ёсьць Усход, і разам ім не сыйсьціся»? Сп. Лукашук, як Вы мяркуеце?
    Лукашук: Я магу працытаваць дэпутатку нямецкага бундэстагу Элізабэт Шрэдтэр, якая шмат гадоў займалася беларускімі праблемамі. У нядаўнім інтэрвію нашаму радыё яна назвала «мітам» уяўленьні пра тое, што нібыта ў беларусаў ёсьць нейкая іншая мэнтальнасьць, адрозная ад эўрапейскай. Працытую таксама ізноў сэнатара
    МакКэйна: «Беларусы сталі закладнікамі коліш- няй падтрымкі Масквою рэжыму Лукашэнкі. Гісторыкі могуць спрачацца, што больш паўплы- вала на фармаваньне беларускай нацыянальнай сьвядомасьці: суіснаваньне з партнэрамі ў Вя- лікім Княстве Літоўскім ці наступствы стагодзь- дзяў агрэсіяў і акупацыяў. Аднак дзеля таго, што ўлада ў Беларусі мала зьмянілася ад часоў, калі яна складала частку Савецкага Саюзу, вінаваціць у сёньняшніх праблемах трэба не нацыянальную культуру, не мэнталітэт, а гісторыю расейскай падтрымкі менскай тыраніі.
    Дракахруст: Менавіта сёлета сацыёлягі, у тым ліку і афіцыйныя, фіксавалі рост праэўрапейскіх настрояў у Беларусі. Спадарыня Алексіевіч, на Ваш погляд, што гэта азначае?
    Алексіевіч: У Вашым першым і цяперашнім пытаньнях ёсьць пэўная доля рамантызму, за які мы вельмі дорага заплацілі за апошнія 10 гадоў. Мы не любілі і ня любім мець справу з жорсткаю і зусім непрыемнаю рэчаіснасьцю. Тое, што мы сялянская нацыя, тое, што мы страцілі шмат часу ў гісторыі і гэтыя страты цяпер наза- пасіліся, тое, што мы маем траўмаваную масавую сьвядомасьць. Вы прыгадайце, што перажылі нашы людзі за апошнія 50 гадоў: Сталіна, ля- геры, войны, Чарнобыль, развал імпэрыі. Гэтая імпэрыя, крывавая і жахлівая, была ўсё ж абжы- тая людзьмі, і вось усё гэта абрынулася. Тое, пра што зараз сказаў Аляксандар Лукашук, што ва ўсім вінаватая расейская палітыка, ці пераважна яна — я мяркую, што гэта верхні слой. Мы часам
    задавальняемся такімі тлумачэньнямі, баючыся дадумаць рэчы да канца, да разуменьня, што праблема — у нас саміх. Таму ў нас такая ўлада, такая залежнасьць.
    Адзін мой замежны сябра сказаў мне: «Вы дзіўная краіна. Вы больш гаворыце пра міну- лае, чым пра будучыню. Вы прыдумляеце сабе мінулае. Гэта — ваша здольнасьць ці выжыць ці схавацца».