• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Алексіевіч абядноўвае дакладнасьць гісторыка з эмпатыяй паэта ў плачы, у якім адгукаецца рэхам увесь магчымы досьвед. Яна дэтэктар хлусьні і не- вычэрпная крыніца ведаў пра паслухмянасьць як праклён і прапаганду як спакусу — карацей, пра стан чалавека. Бо калі яна нас напружвае, «ёсьць толькі адно выйсьце — пачаць любіць людзей, разумець іх з дапамогай любові».
    (па-расейску) Шаноўная Сьвятлана Алексіевіч, Швэдзкая акадэмія віншуе Вас і просіць прыняць зараз сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне лі- таратуры з рук Яго Вялікасьці Караля.
    © The Nobel Foundation, 2015
    У Стакгольме адбыўся Нобэлеўскі банкет
    10 сьнежня 2015
    Цырымонія прысуджэньня Нобэлеўскіх прэміяў за 2015 год закончылася банкетам у Блакітнай залі Стакгольмскай ратушы.
    На ўрачыстым банкеце ў Блакітнай залі Стак- гольмскай ратушы Сьвятлана Алексіевіч, як і іншыя Нобэлеўскія ляўрэаты, сядзела разам з членамі каралеўскай сям’і і ўплывовымі паліты- камі.
    Зьлева ад Алексіевіч — Свантэ Лінквіст, рыкс- маршал (кіраўнік прыдворнага ведамства) Швэ- цыі, а па правую руку ад пісьменьніцы — Міхаэль Сольман, былы выканаўчы дырэктар Нобэлеўс- кага фонду.
    Месца першага беларускага нобэлеўскага ляўрэата — за чатыры крэслы ад прынцэсы Сафіі і за сем крэслаў ад караля Швэцыі Карла XVI Гус- тава (ён сядзіць па другі бок стала). А насупраць Сьвятланы Алексіевіч — міністар ў справах на- вукі Канады Крысьцін Дункан, прэм’ер-міністар Швэцыі Стэфан Лёвэн і сьпікер швэдзкага пар- лямэнту Урбан Алін.
    Банкетная прамова Сьвятланы Алексіевіч
    10 сьнежня 2015
    Сьвятлана Алексіевіч выступіла з прамовай на банкеце ў Блакітнай залі Стакгольмскай ра- тушы, якім закончыліся ўрачыстасьці Нобэлеўс- кага тыдня. Пераклад Сяргея Шупы.
    Я дзякую Швэдзкай акадэміі за высокую ўзнагароду, якую ня маю права сабе прысвоіць, я разумею яе як паклон многім пакаленьням са- вецкіх людзей, якія яшчэ нядаўна жылі разам у велізарнай краіне СССР — марксісцкай лябара- торыі сьветлай будучыні. Як паклон іх пакутам і іх болю. Яны сыходзілі ў нябыт у сталінскіх ляге- рах, на шахтах Магадану і Варкуты, атрымлівалі кулю ў патыліцу ў катавальнях НКВД, гінулі на франтах Другой сусьветнай вайны і іншых вой- наў, якія вяла імпэрыя. Вялікая ідэя бязьлітасна пажырала сваіх дзяцей. Ідэям не бывае балюча. Шкада людзей.
    У перабудову мы марылі пра свабоду, а апы- нуліся ў зусім іншым пункце гісторыі. На пост- савецкай прасторы замест свабоды расквітнеў аўтататалітарызм розных масьцяў — расейскі, беларускі, казахскі... Павольна і няўпэўнена вы- біраемся мы з пад абломкаў «чырвонай» імпэрыі. Адна з гераіняў маёй кнігі «Час second-hand», у якой уся сям’я была высланая ў Сібір і там за-
    гінула, са сьлязамі на вачах сьпявала, калі мы сядзелі ў яе на кухні:
    Утро краснт нежным светом Стены древнего Кремля, Просыпается с рассветом Вся советская земля...
    Кйпучая,
    Могучая
    Ннкем не победнмая
    Страна моя, Москва моя, Ты самая любммая...
    Мінуўшчына не выпускала яе з сваіх драпеж- ных абдымкаў. Яе навучылі верыць, у ёй усё яшчэ жыла тая дзяўчынка, у якой Сталін калісьці за- браў усё, а яна ўсё роўна верыла. У што?
    Я хачу расказаць пра маю краіну — Беларусь. У Менску ў аэрапорце, калі я ляцела ў Варшаву, да мяне падышлі дзьве маладыя дзяўчыны, яны плакалі: «Дзякуй вам! Разумееце, мы цяпер ёсьць! Цяпер усе ведаюць, дзе Беларусь!» Гэтую падзяку я перадаю ўсім вам. Пасьля жнівеньскага путчу 1991 году, калі Беларусь атрымала незалежнасьць, ужо вырасла некалькі пакаленьняў. У кожнага зь іх была свая рэвалюцыя, яны выходзілі на Плошчу, яны хацелі жыць у вольнай краіне, іх зьбівалі, адпраўлялі ў турмы, выганялі з інсты- тутаў, звальнялі з працы. Наша рэвалюцыя не перамагла, але героі рэвалюцыі ў нас ёсьць.
    Свабода — гэта ня хуткае сьвята, як мы ма- рылі. Гэта — шлях. Доўгі шлях. Цяпер мы гэта ведаем.
    Мы ўсе жывем у агульным сьвеце. Ён называ- ецца — Зямля. У гэтым нашым сьвеце зрабілася няўтульна. Уключаеш тэлевізар, і там, захлына- ючыся ад захапленьня, дыктар расказвае пра но- выя вайсковыя самалёты, караблі... На расейскай, ангельскай і іншых мовах. Зноў наступіла эпоха барбарства. Эпоха сілы. Дэмакратыя адступае. Уз- гадваюцца 90-я гады... Тады ўсім нам здавалася — і вам, і нам — што мы ўступілі ў бясьпечны сьвет. Я памятаю дыялёгі Гарбачова з Далай-ламам пра будучыню, пра канец гісторыі... Сёньня ўсё гэта здаецца прыгожай казкай. Цяпер мы сьведкі но- вай схваткі дабра і зла. Сьведкі і ўдзельнікі.
    Што можа мастацтва? Мэта мастацтва — на- запашваць чалавека ў чалавеку. Але калі я была на вайне ў Афганістане і цяпер, калі размаўляла ва Ўкраіне з уцекачамі з Данбасу, я чула, як хутка зьлятае з чалавека культура і выпаўзае пачвара. Выкрываецца зьвер... Але я пішу... працягваю пісаць... Пішу, як вучылі мяне мае настаўнікі, беларускія пісьменьнікі Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў, якіх у гэты дзень я хацела б прыгадаць з удзячнасьцю. Як вучыла мяне мая ўкраінская бабуля, якая ў дзяцінстве чытала мне «Кабзара» Тараса Шаўчэнкі напамяць. Пішу, нашто? Мяне называюць пісьменьнікам катастрофаў, гэта няпраўда, я ўвесь час шукаю словы любові. Ня- навісьць нас не ўратуе. Нас уратуе толькі любоў. Я спадзяюся...
    На разьвітаньне я хацела б, каб у гэтай цудоў- най залі прагучала беларускае слова, мова майго народу:
    У адной беларускай вёсачцы старая жанчына праводзіла мяне са словамі: “Хутка мы разы- дземся з табойу розныя бакі. Дзякуй табе, што ты слухала мяне і панясеш маю больку людзям. Прашу цябе, калі пойдзеш, агляніся на маю хатку. Агляніся не адзін, а два разы. Другі раз чалавек аг- лядваецца не па чужынцы, а ўжо з сэрцам...
    Я хачу падзякаваць вам за ваша сэрца, за тое, што вы пачулі наш боль.
    Беларускі Нобэль як разьвітаньне з фантомамі
    11 сьнежня 2015
    Сяргей Дубавец, Менск
    Пачуўшы беларускую прыпавесьць у заключ- най прамове Сьвятланы Алексіевіч у Стакгольме, я заплакаў.
    Так бывае, калі надзея спраўджваецца. А якраз такую надзею я меў пасьля Нобэлеўскай лекцыі. Гэта быў спадзеў на збліжэньне пазыцый — адзі- нае, што дазволіць нам... ня выжыць... «Выжы- ваць — гэта любой цаною, а жыць — гэта ўсё-ткі менш ці больш сумленна» (Янка Брыль).
    У пераднобэлеўскім інтэрвію Алексіевіч ка- зала, што галоўнае для Беларусі — каб грамадзтва прыйшло ў рух. Але грамадзтва прыйдзе ў рух, калі захоча болылага, чым мае. Насельніцтва Бе- ларусі мае вялікі патэнцыял такога хаценьня — стаць народам — нармальным, сучасным, эўра- пейскім і пры тым адметным сваёй культурай. He сумняваюся, што Сьвятлана Алексіевіч хоча таго самага.
    Яна шукала і не знайшла месца савецкаму ча- лавеку ў сучасных раскладах. Дзе яго месца? У СССР зь яго вялікай ідэяй і ўсім тым сьветлым, што помніцца? Але на месцы СССР — цяпер РФ, дзе няма ня тое што сьвятла, але й блікаў сьвятла таго, колішняга.
    Алексіевіч адчувае, што стаіць перад патрэбаю ідэнтыфікацыі. Выйсьці з савецкага чалавека і
    застацца «проста чалавекам» не атрымліваецца. Яна — беларуская пісьменьніца, якая прадстаўляе ў сьвеце Беларусь і беларусаў. Чаму гэта важна? Таму што грамадзтва павінна прыйсьці ў pyx. Тое, як ёсьць і куды ўсё ідзе «само», не задавальняе, бо гэта катастрофа.
    У прывітальным слове зьнік фантом «велмкой русской культуры» — як прыкмета сьветлага савецкага чалавека. Зьнік, бо ён не існуе безь Вялікай Расеі (як вялікая нямецкая культура не існуе безь Вялікай Нямеччыны). Беларуская прыпавесьць Алексіевіч, на якой я заплакаў, нічым не бліжэйшая да «русской культуры» Дас- таеўскага і Чэхава, чым да культуры Рэйманта ці Акутагавы ці Авіжуса, як і Дастаеўскі з Чэхавым нічым не бліжэйшыя да Бялова з Распуціным, чым да Кафкі ці Сартра або Фолкнэра з Марке- сам. Нарэшце, мне, чытачу Алексіевіч, прасьцей убачыць яе карані ў творах Адамовіча, Гарэцкага і Баркулабаўскай кроніцы, чым у кнігах Распу- ціна і Бялова, а нават і Чэхава з Дастаеўскім. Але будучыя інтэрпрэтатары беларускага Нобэля зробяць гэта лепш за мяне. I за Алексіевіч.
    Алексіевіч набліжаецца да Беларусі. Гэта чыста этычны крок, але ён безальтэрнатыўны. Альтэр- натыва — ісьці ў той бок, якога няма.
    «Падступнасьць» сытуацыі ў тым, што зда- быты Алексіевіч беларускі Нобэль ужо жыве сваім жыцьцём. У яго добрая будучыня. Як у дзясяткаў літаратурных Нобэляў розных краін і культур, імёны і творы ўладальнікаў якіх даўно забыліся. Калясальная магчымасьць сытуацыі ў
    тым, што крок Алексіевіч да Беларусі можа стаць рэактыўным штуршком для нашай культуры, a магчыма, і для грамадзтва, якое павінна прый- сьці ў рух.
    Новае слова набэлісткі прагучала драматычна, але было зьвернутае ў будучыню і ня мела таго прыпаху нафталіну, які пачуўся мне ў папярэд- няй лекцыі. Прапала і падстава параўноўваць Алексіевіч з Лукашэнкам — менавіта фантомным савецкім чалавекам, які 20 гадоў трымае людзей у ілюзіі, што яны ўсё яшчэ жывуць у СССР.
    Нехта пасьля словаў на нобэлеўскім бан- кеце заўважыў: «Дзякуй богу, што я жыву не ў эпоху Лукашэнкі, а ў эпоху Алексіевіч». Гэтыя словы — ўдзячнасьць да пісьменьніцы, што можа аб’яднаць маральную большасьць грамадзтва, якое «другі раз аглядваецца не па чужынцы, a ўжо з сэрцам...»
    Дзьмітры Плакс: Сьвятлана Алексіевіч расставіла акцэнты па-свойму
    11 сьнежня 2015
    Ян Максімюк, Прага
    Пісьменьнік і перакладчык Дзьмітры Плакс, рэжысэр і драматург радыётэатру Швэдзкага на- цыянальнага радыё, пра тое, як Сьвятлана Алек- сіевіч парушыла этыкет ірэглямэнт Нобэлеўскай цырымоніі.
    PC: Дзьмітры, што вы думаеце пра ўчорашнюю прамову Сьвятланы Алексіевіч падчас Нобэлеўс- кага банкету ў Стакгольме?
    Плакс: Сьвятлана Алексіевіч, як заўжды, вельмі адказна ставіцца да таго, што яна кажа. I яна, як заўжды, вельмі дакладна расстаўляе акцэнты. Мне здаецца, што галоўнае, як у яе Нобэлеўскай лекцыі, так і ў банкетнай прамове — гэта ак- цэнты.
    Тут шмат чаго, на што можна зьвярнуць увагу. Пачну з таго, што яна адпрэчыла агульнапры- няты дрэс-код і прыйшла на Нобэлеўскі банкет не ў вечаровым строі, а так, як ёй было больш зручна. Я ня ведаю, ці такое калі-небудзь раней было.
    Тое, што яна не зьвярнулася да караля, пачы- наючы сваю прамову — гэта таксама нешта, што наўрад ці здаралася раней.
    Ну і яшчэ яна парушыла рэглямэнт, прамаў- ляючы даўжэй, чым прапісана.