Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
большых і цягаепі на сабе параненыя целы, калі пры гэтым сочыш за фрызурай, завіваеш валасы, калі страляеш трапней за мужчын... Усе гэта, што засталося далёка ў мінулым часе, Алексіевіч падае нам у голым і пры гэтым шматгалосым апісаньні.
Хто 6 мог гэта зрабіць? Алексіевіч аддала сваёй творчасьці амаль сорак гадоў. Яна сама называе сваіх папярэднікаў. Гэта і вялікі беларускі пісь- меньнік Алесь Адамовіч (1927-1994), які разам з калегамі апісаў Ленінград часоў блякады падчас Другой сусьветнай вайны, блякады, якая для кашмарнага мноства людзей скончылася галод- най сьмерцю — голад быў спрычынены ворагам. Гэта і мэдсястра-пісьменьніца Софя Фядорчанка, якая шмат гадоў раней, падчас Першай сусьвет- най вайны, апынулася на фронце і апісала тое, што казалі адно аднаму расейскія салдаты, калі думалі, што іх ніхто ня чуе — яны ня ведалі, што за сьпінай у іх мэдсястра, безыменная і занятая сваімі справамі, насамрэч сядзіць, слухае і за- пісвае тое, што ёй удаецца пачуць. Так што, вя- дома, папярэднікі былі. Калі трошкі пашырыць пэрспэктыву, мы заўважым і такіх гісторыкаў, як амэрыканец Стадс Тэркел, які памёр 96-гадовым усяго некалькі гадоў таму і які лічыцца адным з пачынальнікаўтаго, піто мы цяпер называем oral history, вусная гісторыя.
Алексіевіч сама ставіцца да Адамовіча з глыбо- кай павагай і неаднойчы адзначала ягоную важ- насьць для яе праекту. Але яна — і я падазраю, што яна сама не пагодзіцца з гэтым — зрабіла
некалькі крокаў далей. Яна хоча размаўляць зь людзьмі, і я ўкладваю ў гэтыя словы самы глыбокі і шырокі сэнс. Яна любіць слова жывых людзей, усё тое, што зьнікае, калі таго суразмоўцы ўжо больш няма. Яна ня хоча мець справы з фатаг- рафіямі, дзёньнікамі, лістамі, газэтамі, месцамі. Яна хоча мець справы толькі з словам чалавека, і таму яна вяртаецца. I ня толькі гэта: яна адкідае ўсё лішняе і пакідае толькі ядро, сарцавіну. Яна нічога не дадае. Яна аднімае. Мы даведваемся, як чалавека завуць, колькі яму гадоў, чым ён займа- ецца — але апрача гэтага больш амаль нічога. I так мы ўрэшце маем перад сабой харавы твор, дзе паасобныя галасы злучаны паміж сабою. Вось у чым найбольшае дасягненьне Алексіевіч.
Але перад пісьменьнікам застаецца вялікае пы- таньне гістарычнага досьведу чалавека. Чаму нас гэта павінна хваляваць? Алексіевіч дасьледавала адну катастрофу за другой. Яна ацаніла Другую сусьветную вайну з пэрспэктывы жанчын, якія ў ёй удзельнічалі. Яна дасьледавала, як вайну ў Аф- ганістане перажылі мужчыны і іхныя маці. Яна напісала пра жахлівую Чарнобыльскую катаст- рофу і як яна паўплывала на тых, хто вярнуўся ў Зону празь дзесяць гадоў. I яна прасачыла за ўсім і тымі людзьмі, якія, так або іначай, перажылі падзеньне савецкага камунізму. Усё гэта — гіста- рычныя катастрофы. Ніводзін чалавек не заста- ецца пасьля іх цэлы і здаровы, нічога больш ня будзе такім, як было раней.
Чаму нам гэта трэба? Таму, што Алексіевіч расказвае нешта пра нас саміх, пра людзей, якімі
мы, магчыма, ёсьць або маглі 6 быць, пра нас — людзей, якія стаяць на краі гісторыі. Яна расказ- вае пра гісторыю пачуцьця, якое ўшчыльняецца ў выніку адной катастрофы за другой, пра цэлы рэгістар пачуцьцяў чалавека, які пакутуе, і асаб- ліва пра любоў, пра роспачную любоў да тых, хто некалі быў побач з намі, да дзяцей, якіх мы стра- цілі, да мужа ці жонкі, да бацькоў, пра параненую любоў да ўсіх людзей, якіх больш з намі няма.
Яна расказвае таксама пра іншую любоў, пра роспачную любоў да радзімы, любоў, якую мы, магчыма, хацелі 6 успрымаць як дар зь іншых часоў, але якая, магчыма, зусім ня ёсьць гэтым, нра пачуцьцё, якое больш, чым нешта іншае, кажа нам нешта пра патрабаваньне радзімы да нас: не пытайся, што краіна можа патрабаваць ад цябе, пытайся, што ты можаіп зрабіць для сваёй краіны. 1 менавіта тут, у параненай любові да радзімы, Алексіевіч таксама знаходзіць сваіх сучасьнікаў, усіх тых людзей, якія так доўга жылі ў спадзяваньні на іншую, лепшую краіну.
(0 I he Nobel Foundation, 2015
Святлана Алексіевіч. Нобэлеўская лекцыя
7 сьнежня 2015
Сьвятлана Апексіевіч выступіла з Нобэлеўскай лекцыяй па літаратуры ў Швэдзкай Акадэміі. Пераклад Сяргея Шупы.
Я стаю на гэтай трыбуне не адна... Вакол мяне галасы, сотні галасоў, яны заўсёды са мной. 3 майго дзяцінства. Я жыла ў вёсцы. Мы, дзеці, любілі гуляць на вуліцы, але ўвечары нас, як маг- нітам, цягнула да лавак, на якіх зьбіраліся каля сваіх дамоў або хат, як кажуць у нас, стомленыя бабы. Hi ў кога з іх не было мужоў, бацькоў, бра- тоў, я ня памятаю мужчын пасьля вайны ў нашай вёсцы — падчас Другой сусьветнай вайны ў Бе- ларусі на фронце і ў партызанах загінуў кожны чацьвёрты беларус. Наш дзіцячы сьвет пасьля вайны — гэта быў сьвет жанчын. Болып за ўсё мне запомнілася, што жанчыны гаварылі не пра сьмерць, а пра каханьне. Распавядалі, як разьві- тваліся ў апошні дзень з каханымі, як чакалі іх, як дагэтуль чакаюць. Ужо гады прайшлі, а яны чакалі: «хай бяз рук, бяз ног вернецца, я яго на руках насіць буду». Бяз рук... бяз ног... Здаецца, я зь дзяцінства ведала, што такое каханьне... Вось толькі некалькі сумных мэлёдый з хору, які я чую...
Першы голас:
«Нашто табе гэта ведаць? Гэта так сумна. Я свайго мужа на вайне сустрэла. Была танкісткай. Да Бэрліну дайшла. Памятаю, як стаім, ён яшчэ мне ня муж тады быў, каля райхстагу, і ён мне кажа: „Давай пажэнімся. Я цябе кахаю“. А мяне такая крыўда ўзяла пасьля гэтых слоў — мы ўсю вайну ў гразі, у пыле, у крыві, вакол адзін мат. Я яму адказваю: „Ты спачатку зрабі з мяне жан- чыну: дары кветкі, кажы ласкавыя словы, вось я дэмабілізуюся і сукенку сабе пашыю“. Мне нават ударыць хацелася яго ад крыўды. Ён гэта ўсё ад- чуў, а ў яго адна шчака была абпаленая, у рубцах, і я бачу на гэтых рубцах сьлёзы. „Добра, я выйду за цябе замуж“. Сказала так... сама не паверыла, што гэтасказала... Вакол сажа, бітая цэгла, адным словам, вайна вакол... »
Другі голас:
«Жылі мы каля Чарнобыльскай атамнай стан- цыі. Я працавала кандытарам, піражкі ляпіла. A мой муж быў пажарнікам. Мы толькі пажаніліся, хадзілі нават у краму, узяўшыся за рукі. У дзень, калі выбухнуў рэактар, муж якраз дзяжурыў у пажарнай частцы. Яны паехалі на выклік у сваіх кашулях, хатняй вопратцы, выбух на атамнай станцыі, а ім ніякага спэцадзеньня ня выдалі. Так мы жылі... Вы ведаеце... Усю ноч яны тушылі пажар і атрымалі радыядозы, несумяшчальныя з жыцьцём. Раніцай іх на самалёце адразу павезьлі ў Маскву. Вострая прамянёвая хвароба... чалавек жыве ўсяго некалькі тыдняў... Мой моцны быў, спартовец, памёр апошні. Калі я прыехала, мне
сказалі, што ён ляжыць у спэцыяльным боксе, туды нікога не пускаюць. „Я яго кахаю“, — прасіла я. — „Іх там салдаты абслугоўваюць. Куды ты?“ — „Кахаю“. — Мянеўгаворвалі: „Гэта ўжо не каханы чалавек, а аб’ект, які падлягае дэзактывацыі. Ра- зумееш?“ А я адно сабе паўтарала: кахаю, кахаю... Ноччу па пажарнай лесьвіцы падымалася да яго... Або ноччу вахцёраў прасіла, грошы ім плаціла, каб мяне прапускалі... Я яго не пакінула, да канца была зь ім... Пасьля яго сьмерці... празь некалькі месяцаў нарадзіла дзяўчынку, яна пражыла ўсяго некалькі дзён. Яна... Мы яе так чакалі, а я яе за- біла... яна мяне выратавала, увесь радыяўдар яна прыняла на сябе. Такая маленькая... Крахату- лечка... Але я любіла іх дваіх. Хіба можна забіць любоўю? Чаму гэта побач — каханьне і сьмерць? Заўсёды яны разам. Хто мне растлумачыць? ГІоў- заю ля магілы на каленках...»
Трэці голас:
«Як я першы раз забіў немца... Мне было дзе- сяць гадоў, партызаны ўжо бралі мяне з сабой на заданьні. Гэты немец ляжаў паранены... Мне сказалі забраць у яго пісталет, я падбег, а немец ўчапіўся ў пісталет дзьвюма рукамі і водзіць перад маім тварам. Але ён не пасьпявае першы стрэліць, пасьпяваю я...
Я не спалохаўся, што забіў... I ў вайну яго не ўспамінаў. Вакол было шмат забітых, мы жылі сярод забітых. Я зьдзівіўся, калі праз шмат га- доў, раптам зьявіўся сон пра гэтага немца. Гэта было нечакана... Сон прыходзіў і прыходзіў да мяне... To я лячу, і ён мяне не пускае. Вось пады-
маесься... Ляціш... ляціш... Ён даганяе, і я падаю разам зь ім. Правальваюся ў нейкую яму. To я хачу ўстаць... падняцца... А ён не дае... 3-за яго я не магу паляцець...
Той самы сон... Ён мучыў мяне дзясяткі га- доў...
Я не магу свайму сыну расказаць пра гэты сон. Сын быў маленькі — я ня мог, чытаў яму казкі. Сын ужо вырас — усё роўна не магу... »
Флябэр казаў пра сябе, што ён чалавек-пяро, я магу сказаць пра сябе, што я чалавек-вуха. Калі я іду па вуліцы і да мяне прарываюцца нейкія словы, фразы, воклічы, заўсёды думаю: колькі ж раманаў бясьсьледна зьнікаюць у часе. У цемры. Ёсьць тая частка чалавечага жыцьця — размоў- ная, якую нам не ўдаецца адваяваць для літара- туры. Мы яе яшчэ не ацанілі, ня зьдзіўленыя і не захопленыя ёю. А мяне яна заваражыла і зрабіла сваёй палоннай. Я люблю, як гаворыць чалавек... Люблю адзінокі чалавечы голас. Гэта мая самая вялікая любоў і жарсьць.
Мой шлях на гэтую трыбуну быў даўжынёю амаль сорак гадоў — ад чалавека да чалавека, ад голасу да голасу. He магу сказаць, што ён заўсёды быў мне пад сілу, гэты шлях — шмат разоў я была ўзрушаная і напалоханая чалавекам, адчувала захапленьне і агіду, хацелася забыць тое, што я пачула, вярнуцца ў той час, калі была яшчэ ў няведаньні. Плакаць ад радасьці, што я ўбачыла чалавека цудоўным, я таксама ня раз хацела.
Я жыла ў краіне, дзе нас зь дзяцінства вучылі паміраць. Вучылі сьмерці. Нам казалі, што ча-
лавек існуе, каб аддаць сябе, каб згарэць, каб ахвяраваць сабой. Вучылі любіць чалавека са стрэльбай. Калі б я вырасла ў іншай краіне, то я б не змагла прайсьці гэты шлях. Зло бязыіітаснае, ад яго трэба мець прышчэпку. Але мы вырасьлі сярод катаў і ахвяраў. Хай нашы бацькі жылі ў страху і ня ўсе нам расказвалі, а часьцей нічога не расказвалі, але само паветра нашага жыцьця было атручана гэтым. Зло ўвесь час падглядвала за намі.
Я напісала пяць кніг, але мне здаецца, што ўсё гэта адна кніга. Кніга пра гісторыю адной утопіі...
Варлам Шаламаў пісаў: «Я быў удзельнікам велізарнай прайгранай бітвы за сапраўднае аб- наўленьне чалавецтва». Я аднаўляю гісторыю гэтай бітвы, яе перамог і яе паразы. Як хацелі па- будаваць Царства Нябеснае на зямлі. Рай! Горад сонца! А скончылася тым, што засталося мора крыві, мільёны загубленых чалавечых жыцьцяў. Але быў час, калі ніводная палітычная ідэя XX стагодзьдзя не была параўнальная з камунізмам (і з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, як яе сымбалем), не прыцягвала заходніх інтэлектуалаў і людзей ва ўсім сьвеце мацней і ярчэй. Раймон Арон называў расейскую рэвалюцыю «опіюмам для інтэлек- туалаў». Ідэі аб камунізьме як найменей дзьве тысячы гадоў. Мы знойдзем яе ў Плятона — у вучэньнях аб ідэальнай і правільнай дзяржаве, у Арыстафана — у марах пра час, калі «ўсё стане агульным»... У Томаса Мора і Тамаза Кампанэла... ІІазьней у Сэн-Сімона, Фур е і Оўэна. Нешта ёсьць