Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
Зьвярніце ўвагу, што ў нас выйшаў 5-томнік, і мы адразу зрабілі яго ў падарункавым варыянце. He мяркуючы, што гэта будзе юбілейнае выда- ньне, але вельмі прыгожае, з выкарыстаньнем рэдкіх для Расеі тэхналёгій на супэрвокладцы. Мастак Валер Калныньш вельмі пастараўся, калі працаваў над гэтым выданьнем. Гэта прыгожае падарункавае выданьне, якое сёньня дораць як нобэлеўскае. Нам засталося на яго паставіць толькі радок «Нобэлеўская прэмія па літаратуры 2015 году» — і падарунак быў гатовы.
Так, мы чакалі, мы спадзяваліся на гэтую прэмію. He магу сказаць, што разьлічвалі, ня ўсім шанцуе. А нам пашанцавала.
Дынько: Беларускія афіцыйныя ўлады аб- ралі пазыцыю публічнага ігнараваньня і са- мой нобэлеўскай ляўрэаткі і факту ўручэньня ёй прэміі. У Расеі, як зазначае сама Сьвятлана Алексіевіч, прысуджэньне ёй Нобэлеўскай прэміі выклікала агрэсіўную рэакцыю. Чым вы гэта
можаце патлумачыць і ці не паўплывае гэта на працу вашага выдавецтва?
Пастэрнак: Мне здаецца, што тут блытаюцца дзьве рэчы: рэакцыя на яе кнігі і на яе выказва- ньні. Яна сумленны чалавек, яна найчасьцей не зьмякчае свой пункт гледжаньня, калі яе просяць выказацца. Калі вы пакладзяце перад любым афі- цыёзным журналістам ці палітычным дзеячом яе кнігі і спытаеце, «што ў іх вы бачыце такога антырасейскага, беларускага, антыпуцінскага ці антылукашэнкаўскага», то вам нічога ня зной- дуць. Гэта кнігі бясспрэчныя ў этычным пляне. Яе кнігі не пра гэта. Яны пра чалавека, сутнасьць чалавека, пра ягоную этыку, а не дачыненьне да канкрэтнай улады ці кіраўніка. Але яна публічны чалавек. I калі ў яе пытаюцца, як вы ставіцеся да пэўных учынкаў ці выказваньняў прэзыдэнта, яна кажа, што думае. I вось тое, што яна думае, гэта шмат каму не падабаецца. Што я магу зра- біць?
Ёсьць людзі, якія абагаўляюць прэзыдэнтаў, якія кажуць пра гэта ўголас. Нядаўна адзін цу- доўны расейскі сатырык падарыў свайму прэ- зыдэнту імпэратарскую карону. Напэўна, гэта адлюстроўвае ягоны пункт гледжаньня на прэ- зыдэнцкую ўладу. Ад Сьвятланы гэтага чакаць не даводзіцца, яна досыць жорстка выказваецца пра цяперашнюю ўладу, пра палітыку, якая пра- водзіцца як у Расеі, так і ў Беларусі.
У Беларусі мне вельмі спадабалася рэакцыя што называецца простых людзей. Я бачыў сам, як людзі віншавалі адны адных, абдымаліся,
кветкі дарылі, шампанскае пілі. Гэта здорава. Усе ўспрымаюць гэта як свайго, які стаў чэмпіёнам. Гэта важная кансалідацыя. Урэшце ў Беларусі ня так шмат сапраўдных герояў. Тым больш сярод інтэлектуалаў, хаця спартсмэны яшчэ ёсьць. I тое, што гэта ўспрымаюць як перамогу свайго, мне вельмі падабаецца.
У Расеі, можа, больш расколатае грамадзтва. Можа, яе ўспрымаюць не як сваю. Гэта ёсьць. Шмат хто кажа, што яна беларуска і што з таго, што яна піша па-расейску, яна «русскоязыч- ная» — такое гідкае слова. Канечне, яна расейскі пісьменьнік, пра што размова. Ніхто гэтага ня можа адмяніць. Гэта факт і зьява расейскай літа- ратуры. Нават неяк недарэчна пра гэта спрачацца, хаця спрэчкі пра гэта ідуць у Расеі. Думаю, што гэта абсалютна наноснае пераходнае. Пройдзе некалькі гадоў, усё гэта сьцішыцца, і яе будуць успрымаць як прадстаўніка і носьбіта слаўнай традыцыі расейскай літаратуры. Абсалютна не сумняваюся.
На маёй памяці ўручэньне прэміі IІастэрнаку. Я памятаю гэта. Памятаю скандал і гістэрыку на гэты конт. Прычым што мяне найбольш зьдзіў- ляла: некаторыя казалі, што ён нядобры ўчынак зрабіў, што перадаў кнігу, каб апублікаваць за мяжой. Але былі сур’ёзныя людзі, літарату- разнаўцы, якія казалі пра выключную слабасьць яго паэтычнага і празаічнага таленту: «Як маглі за такі слабы твор даць такую годную прэмію». Пасьля роўна тыя самыя словы мы чулі наконт Бродзкага: «Як маглі даць прэмію такому слабому
паэту, які зразумела што нават не ў першым шэ- рагу, а ў другім расейскай паэзіі, ёсьць нашмат больш годныя паэты, якія вядомыя». Дзе гэтыя людзі, якія гэта казалі? Са Сьветай будзе роўна гэтаксама.
У сацыяльных сетках запушчаны флэшмоб «Святкуем Нобэля разам»! (#нобельразам!)
7 сьнежня 2015
Іна Студзінская, Менск
Белтэлерадыёкампанія, пгэлеканалы АНТ, СТВ ня будуць трансьляваць ані Нобэлеўскую мэмары- яльную лекцыю, ані ўрачыстую цырымонію ўру- чэньня Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч. Але альтэрнатыва ёсьць.
7 сьнежня ў 19.30 па беларускім часе на сайце Нобэлеўскага камітэту пачнецца жывая трансь- ляцыя са Швэдзкай Акадэміі Нобэлеўскай лекцыі па літаратуры, якую будзе прамаўляць беларуская аўтарка Сьвятлана Алексіевіч.
Як паведамляе афіцыйны сайт Нобэлеўскага камітэту, «лекцыя будзе на расейскай мове і будзе трансьлявацца ў жывым эфіры на Nobelprize. org. Стэнаграма расейскага тэксту, а таксама пе- раклады на нямецкую, францускую, ангельскую і швэдзкую мовы будуць апублікаваныя на сайце 7 сьнежня. Відэа лекцыі таксама будзе даступнае тут празь некалькі дзён». Пазьней тэксты лекцыяў усіх сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскі фонд апублі- куе ў адмысловым томе.
Акрамя рэтрансьляцыі на сайтах, у Беларусі будуць ладзіцца калектыўныя прагляды лекцыі і цырымоніі з удзелам Святланы Алексіевіч.
У сацыяльных сетках запушчаны флэшмоб «Святкуем Нобеля разам»! (#нобельразам!)
Блогер Антон Матолька зьвярнуўся да кіраўні- коў, адміністратараў папулярных клюбаў, кавяр- няў з просьбай арганізаваць на вялікіх экранах прагляд Нобэлеўскай лекцыі і ўзнагароджаньня Сьвятланы Алексіевіч:
«Я пісаў уладальнікам, гаспадарам, кіраўні- кам установаў, клюбаў з прапановай запусьціць у пэўны час трансьляцыю Нобэлеўскіх урачыс- тасьцяў, яны адказвалі: „Так, мы згодныя, мы хо- чам, мы ня супраць“. Практычна ўсе, да каго я зьвяртаўся, казалі, што падключацца. Некалькі чалавек адказалі, што „мы з задавальненьнем, але паспрабуем удакладніць, як гэта зрабіць тэхнічна". Толькі два чалавекі сказалі, што пас- прабуем разабрацца, як гэта магчыма, але пакуль мне не адказалі, не пацьвердзілі канчаткова. Адміністратарка „Атэлье" нават прапанавала за кошт установы пачаставаць келіхам шампан- скага тых, хто прыйдзе паглядзець трансьляцыю. Барам, клюбам гэта выгадна і эканамічна, і яны самі з задавальненьнем паглядзяць. Грамадзтва даўно ўжо гатовае да такіх рэчаў. Тое, што людзі так прыязна рэагавалі і пагаджаліся — гэта так-
сама паказчык».
« У Беларусь лёгка адправіць вайсковы атрад і сутыкнуць беларусаў з палякамі»
7 сьнежня 2015
Аляксандра Дынько, Стакгольм
7 сьнежня нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч у залі Гарадзкога тэатру Стакгольму адказала на пытаньні міністаркі замежных спра- ваў Швэцыі Маргот Вальстрэм. Ініцыятаркай гэтай падзеі, як патлумачыў раней Радыё Сва- бода нобэлеўскі аташэ Стэфан Эрыксан, была сама міністарка, якая чытала кнігі Сьвятланы. Квіткі наяемог купіць кожны ахвотны, заля была запоўненая, а публіка вельмі жыва рэагавала на словы пісьменьніцы.
Прапануем вытрымку найбольш яскравых вы- казваньняў Сьвятланы Алексіевіч падчас гэтай падзеі.
Нам цікава, як не вар’яцелі ад таго, што забілі столькі людзей
Той дакумэнт, якім я займаюся, гэта не пра тое, колькі ваявала, колькі эшалёнаў падарвана. A пра тое, што людзі адчувалі. I калі распавядаюць людзі, яны ня проста нейкія радыёперадатчыкі, яны акторы і творцы. Каб дабіцца як мага боль- шага набліжэньня да рэальнасьці, я распытваю сотні людзей, і ствараецца высокая тэмпэратура расповеду, дзе факт спальваецца....
Я займаюся гісторыяй, якую гісторыя як на- вука звычайна прапускае... чалавечымі пачуць-
цямі, перажываньнямі. Мне падаецца, што гэта самае галоўнае. Нам ужо сёньня зусім нецікава, якія дзе былі франты, што там адбывалася, а ці- кава, што адчуваў малады чалавек, які ўпершыню забіў. Як людзі не вар’яцелі ад таго, што столькіх забівалі. Нам цікава чалавечае.
Мне адзін наш гісторык сказаў: «Сьвятлана вы падрываеце падставы нашай прафэсіі». А я думаю, што ў нас проста розныя прасторы для працы. Я прыходжу да чалавека і гавару зь ім як зь сябрам.
Праўда не зьмяшчаецца ў адзін розум
Я вырасла ў вёсцы, мае бацькі вясковыя на- стаўнікі. Пасьля вайны ў беларускай вёсцы, дзе мы жылі (гэта радзіма майго бацькі), былі толькі жанчыны, мужчыны загінулі. Кожны чацьверты беларус загінуў. I я нават маленькая памятаю, што на вуліцы было вельмі цікава. Гэтыя старыя жанчыны ўвечары зьбіраліся на лаўках, сядзелі, размаўлялі пра сваіх мужоў, пра вайну, плакалі. У доме было шмат кніг, але слухаць жанчын было цікавей.
Усё жыцьцё я памятаю танальнасьць гэтых расповедаў. Я закончыла факультэт журналістыкі і пасьля доўга шукала сябе. Колькі я езьдзіла, я ўвесь час мела адчуваньне, што з жывымі людзьмі напімат цікавей размаўляць, гэта быў савецкі час друк быў партыйна-ідэалягічны. Але калі ты начуеш у вёсцы і пачынаеш увечары размаўляць з гаспадыняй, гэта былі ўражвальныя гадзіны Трэба сказаць пра славянскую традыцыю, якая
ёсьць і ў Расеі, і ва Ўкраіне, і ў Беларусі. Распа- вядаць, плакаць, гаварыць адно з адным — гэта цэлае мастацтва.
Такая традыцыя запісваць існавала яшчэ з ча- соў Першай сусьветнай вайны. Але гэта былі такія запісы размоваў з параненымі, спробы такой вус- най гісторыі. А пасьля ў Беларусі выйшла кніга Алеся Адамовіча і яшчэ двух пісьменьнікаў, але ідэя была Алеся Адамовіча. Яны запісалі людзей, якія засталіся цудам жывыя, калі немцы палілі вёскі. I калі я прачытала гэтую кнігу, я адразу пачула галасы сваёй вёскі. Было адчуваньне, што вось ён шлях, бо да гэтага мяне вельмі мучыла, што праўда не зьмяшчаецца ў адну сьвядомасьць, адзін розум. А вось з гэтых галасоў адчуваньне, што гэта раман.
Цяпер мне чалавечая размова падабаецца больш, чым кнігі. Шкада, колькі раманаў зьнікае разам зь людзьмі.
Зь зямлянкі нельга адной выбегчы «па патрэбе», бо згвалцяць
У пакаленьня гэтай кнігі («У вайны не жаночае аблічча» — PC.) было дзьве тэмы, якія яны абы- ходзілі — Сталін і сэкс. Здавалася б, ужо пачы- налася перабудова, мянялася жыцьцё, аўсё адно Сталін — гэта было нешта, з чым яны не маглі разьвітацца, як са сваёй маладосьцю. Відаць, такіх людзей як яны, што так верылі ў ідэалы рэвалюцыі, ужо больш ніколі не было і ня будзе. Гэта людзі, якія ў 16-17 гадоў уцякалі на фронт. I калі я пытаюся, што вы бралі з сабой, яны казалі
«валізку шакалядных цукерак». Гэта было такое наіўнае, чыстае пакаленьне. Нават сёньня не зразумець. Усё было, і Гулаг праходзіў побач зь іх сьвядомасьцю, але была гэтая вера.