• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    У бібліятэчнай краме багаты выбар кніжнай прадукцыі, на швэдзкую мову перакладзеныя ўсе творы беларускай Нобэлеўскай ляўрэаткі. A 15 гадзіне паводле менскага часу пачалася
    першая публічная падзея з удзелам Сьвятланы Алексіевіч у Швэцыі — прэсавая канфэрэнцыя ў вялікай залі Швэдзкай акадэміі.
    Дзьмітры Плакс: Праз паказ спэцыфічнай савецкай мэнтальнасьці Алексіевіч распавядае пра чалавека як такога
    6 сьнежня 2015
    Ян Максімюк, Сяргей Шупа, Прага
    Пра Сьвятпану Алексіевіч, яе вядомасьць у Швэцыі, выданьні яе кніг, сустрэчы з чытачамі Свабода пагаварыла з супрацоўнікам Швэдзкага радыё, беларускім пісьменьнікам і перакладчыкам, які жыве ў Стакгольме, Дзьмітрыем Плаксам.
    Радыё Свабода: Нядаўна давялося прачытаць, што Сьвятлана Алексіевіч дзевяць гадоў пісала сваю калёнку ў швэдзкай газэце, у Гётэборгу. Большасьць яе чытачоў у Беларусі, як падаецца, пра гэта і ня ведала. Вы чыталі гэтыя тэксты? Пра што яна пісала?
    Плакс: Я ўсе тэксты, думаю, не чытаў, толькі некаторыя. Яна пісала па актуальных тэмах, якія ў той час дыскутаваліся і мелі нейкае дачыненьне да былога Савецкага Саюзу. «Гётэборгс-пос- тэн» — рэгіянальная газэта, тэксты Сьвятланы зьяўляліся там, як памятаю, нерэгулярна, з кан- крэтных нагодаў. Актыўней яна пісала ў газэту тыя пару гадоў, што яна жыла ў Гётэборгу.
    Радыё Свабода: Наколькі па-вашаму гэтая газэтная актыўнасьць дапамагла Алексіевіч па- казаць сябе ў Швэцыі і «павялічыць свае шанцы на Нобэля»?
    Плакс: Нінаколькі. Яе ў Швэцыі ўспрымаюць, натуральна, не як журналістку, а як вядомую пісь- меньніцу. Яе публіцыстычныя тэксты ў газэце былі выказваньнямі вядомай асобы і менавіта ў якасьці такіх былі цікавыя. Так што гэта ніяк не паўплывала на яе вядомасьць і на шанцы атры- маць Нобэлеўскую прэмію. Наадварот — яе вядо- масьць спрыяла чытаньню гэтых тэкстаў.
    Радыё Свабода: Які розгалас мелі гэтыя тэксты?
    Плакс: Агульнашвэдзкі розгалас. Рэч у тым, што швэдзкія рэгіянальныя газэты па сваёй, так скажам, важнасьці не саступаюць «цэнтраль- ным» — тут прывычнай для Беларусі газэтнай герархіі няма. Бывае так, што вядомы і паважаны аўтар друкуецца ў мясцовай газэце, і яго будуць чытаць усе, каму цікава.
    Радыё Свабода: Скажыце пару словаў пра выдавецтва «Ersatz», у якім выходзілі кнігі Алек- сіевіч у швэдзкім перакладзе. Гэта, як выглядае, малое, даволі элітарнае выдавецтва? У кожным разе — яны не выдаюць мэйнстрымавую літа- ратуру...
    Плакс: Першыя кніжкі Алексіевіч выйшлі ў іншым выдавецтве — «Ordfront», гэта нашмат буйнейшае выдавецтва. Але пасьля выданьнем яе кніг занялася выдавецтва «Ersatz» — гэта вы- давецтва «якаснай» літаратуры, яно спэцыялі- зуецца на літаратуры, якая шырока ў Швэцыі не прадстаўленая. Сярод іншага яно арыенту- ецца на літаратуру краінаў былога Савецкага Саюзу, зь беларускіх пісьменьнікаў яны таксама
    выдалі, напрыклад, «Горад сонца» Артура Клі- нава, «Вольныя вершы» Андрэя Хадановіча, там выйшла і мая найноўшая кніжка...
    Радыё Свабода: Калі Алексіевіч жыла ў Швэ- цыі, вы зь ёю сустракаліся?
    Плакс: Ну, ня так часта, бо яна жыла ў Гётэ- боргу, а я ў Стакгольме, але кантакты меў. Тады яшчэ існавала Беларуская служба Швэдзкага ра- дыё, дзе я працаваў, і мы, вядома ж, зьвярталіся да яе па камэнтары па тых або іншых пытаньнях. Памятаю адну імпрэзу з удзелам Сьвятланы і Ба- рыса Пятровіча ў цэнтральнай бібліятэцы гораду Мальмё, я там таксама быў у якасьці пераклад- чыка твораў Барыса. Раз яна таксама падарожні- чала па Поўначы краіны на запрашэньне Марыі Сёдэрбэрг.
    Радыё Свабода: Алексіевіч папулярная ў швэдзкіх фэмінісцкіх колах. Як яна здабыла гэтую папулярнасьць?
    Плакс: Гэтак, вядома ж, сталася дзякуючы кнізе «У вайны не жаночае аблічча». Гэта ўнікаль- ная кніга ў тым сэнсе, што вайна там падаецца з жаночай пэрспэктывы — наколькі мне вядома, такога ў сусьветнай літаратуры да яе ніхто не ра- біў. Акрамя таго, што гэта моцны літаратурны твор, гэта яшчэ вельмі цікавы матэрыял як для гендэрных дасьледаваньняў, так і для фэмініс- тычнага руху наагул.
    Радыё Свабода: У букмэйкераў Алексіевіч тра- піла ў фаварыты кандыдатаў на Нобэля гады тры- чатыры таму. Калі ў Швэцыі адчулі, што Сьвят- лана Алексіевіч — гэта рэальная кандыдатка?
    Плакс: Для мяне стала абсалютна відавоч- ным, калі я два гады таму прачытаў яе апошнюю кнігу— «Час second-hand». Я адчуў, што, па-пер- шае, гэта літаратура відавочна вартая Нобэлеўс- кай прэміі, і, па-другое, што Алексіевіч безумоўна яе атрымае. Але я ня думаў, што яна атрымае яе так хутка. Кніга «Час second-hand» праліла новае сьвятло на ўсё, што яна дагэтуль напісала, яна надае зваротную пэрспэктыву і выбудоўвае з усіх папярэдніх кніжак адзіны «opus magnum». Гэтая кніга мела ў Швэцыі вельмі добрыя рэцэнзіі і нават уваходзіла ў сьпісы бэстсэлераў, што ня- часта здараецца зь «цяжкай» літаратурай.
    Радыё Свабода: Вы прысутнічалі на аўтарскіх сустрэчах Алексіевіч са швэдзкімі чытачамі? Як яе ўспрымалі швэды?
    Плакс: У Швэцыі фармат сустрэчаў зь пісь- меньнікамі іншы, чым той, даякога прызвычаіліся ў Беларусі. Тут ня так, што публіка прысылае па- перкі з пытаньнямі і пісьменьнік на іх адказвае ў інтэрактыўным рэжыме. Тут звычайна на сцэне сядзіць пісьменьнік і чалавек, які задае яму пыта- ньні ў фармаце інтэрвію. Публіка проста слухае і актыўна ў размове ня ўдзельнічае. Але на тых сустрэчах, дзе быў я, свабодных месцаў не было. Пасьля сустрэчаў, як тут прынята, пісьменьнік падпісвае свае кнігі. Да Сьвятланы заўсёды стаялі доўгія-доўгія чэргі, яна зь вялікай адказнасьцю заставалася і падпісвала кнігі ўсім ахвочым хоць часам гэта займала і цэлую гадзіну.
    Радыё Свабода: Вы працуеце рэжысэрам і дра- матургам радыётэатру Швэдзкага нацыянальнага
    радыё. Ставіце п’есы па кнігах Алексіевіч? Што пра іх кажуць акторы?
    Плакс: Пакуль што я паставіў толькі адзін спэктакль — па кнізе «Час second-hand». Фармат спэктаклю — 55 хвілін, гэта каля 40 старонак тэксту, а ў кнізе — каля 700... Чым кнігі Алексіевіч цікавыя — і асабліва гэтая найноўшая — дык гэта менавіта тым, што яна праз паказ спэцыфічнай савецкай мэнтальнасьці распавядае нешта пра чалавека як такога, пра нешта ўнівэрсальнае, што ўласьцівачалавекуякбіялягічнаму віду. I я ня ду- маю, што гэтая спэцыфіка «homo sovieticus’a» ней- кім чынам замінае зразумець агульначалавечае вымярэньне. Наадварот. У «Часе second-hand» паказана вельмі добра, што месца і час уплы- ваюць на тое, як паводзіць сябе чалавек, і любы чалавек у пэўных абставінах, напэўна, можа па- водзіць сябе па-рознаму — у тым ліку і як той самы савецкі чалавек.
    Радыё Свабода: Наколькі прысуджэньне прэміі беларускай пісьменьніцы зьмяніла ўспры- маньне Беларусі ў Швэцыі?
    Плакс: Па-першае, наагул зьявілася хоць ней- кае ўспрыманьне. Дагэтуль ведалі хіба што пра Лукашэнку, пэрыядычную паліцэйскую бру- тальнасьць падчас выбараў. А тут — ужо адно тое, што найбуйнейшая швэдзкая газэта Dagens Nyheter, а таксама рэдакцыя культуры Швэдзкага радыё пачалі ўжываць замест Vitryssland (Белая Расея) назву Belarus — гэта сьведчаньне таго, што да Беларусі пачалі ставіцца з большай увагай,
    з большай павагай, і гэта не ў апошнюю, а, можа, і ў першую чаргу — дзякуючы гэтай падзеі.
    Заўважна павялічылася колькасьць артыкулаў і рэпартажаў пра Беларусь, хоць звычайна ў Бела- русі адбываецца, з мэдыяльнага пункту гледжа- ньня, няшмат. Пару дзён назад, напрыклад, мне пазванілі з швэдзкага тэлеграфнага агенцтва ТТ і спрабавалі высьветліць, ці прадаюцца кніжкі Алексіевіч у менскіх кнігарнях. Яшчэ тры месяцы таму такое было немагчыма сабе ўявіць.
    Эрыксан: «Калі пачуў пра Нобэлеўскую прэмі'ю для Беларусі — закрычаў»
    7 сьнежня 2015
    Аляксандра Дынько, Стакгольм
    Стэфан Эрыксан правёў у Беларусі сем гадоў разам з жонкай і дзецьмі. Быў першым кіраўніком дыпляматычнага прадстаўніцтва Швэцыі. Вы- вучыў беларускую мову лепш за многіх беларусаў, пасябраваў зь пісьменьнікамі, паэтамі імузыкамі і пасьпеў заваяваць любоў грамады.
    Калі ў 2012 годзе беларускія ўлады вырашылі не працягваць Эрыксану дыпляматычную ак- рэдытацыю, гэта азначала выгнаньне. Цяпер Стэфан Эрыксан — нобэлеўскі аташэ сёлетняй ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч. Ён адказны за яе знаходжаньне ў Стакгольме, паўсюль суп- раваджае яе і, як выглядае, надзвычай шчасьлівы сваёй пасадай.
    «Я ўпэўнены, што Беларусь шмат чаго можа прапанаваць Эўропе. Але галоўнае, каб беларусы самі цанілі сваё», — кажа Стэфан у інтэрвію Сва- бодзе ў адным з пакояў «Гранд-атэлю» ў цэнтры Стакгольму, дзе жывуць нобэлеўскія ляўрэаты.
    Дынько: Вы, відаць, ужо ня дзівіцеся, калі вас называюць «амбасадарам беларускай культуры» ў Эўропе, а пасьля таго, як Сьвятлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію, то і ў сьвеце. Але нашае першае пытаньне ўсё ж пра нобэлеўскую ляўрэатку, якую вы суправаджаеце на працягу
    Нобэлеўскага тыдня ў Стакгольме. Як Сьвятлана правяла гэтыя дні?
    Эрыксан: Вы прысутнічалі з самага пачатку, нават прыляцелі разам зь ёю. Фактычна ўсё, ду- маю, бачылі. Канечне, праграма даволі цяжкая, бо шмат журналістаў хочуць сустракацца. Сёньня была прэс-канфэрэнцыя. Але я думаю, што спадарыня Сьвятлана знаходзіць сілы, каб гэта правесьці. Канечне, гэта для яе вялікая падзея, як і для нас усіх, хто прымае ў гэтым удзел.
    Дынько: Вядомая афіцыйная праграма, але апроч яе хтосьці выказаў жаданьне асабіста сус- трэцца са Сьвятланай?
    Эрыксан: У праграме ёсьць абавязковая час- тка — гэта ўзнагароджаньне, сьвяточная вячэра пасьля яго, таксама будзе вячэра ў Каралеўскім палацы. Гэта самае галоўнае, але спадарыня Сьвятлана пагадзілася яшчэ на некаторыя пун- кты ў праграме. У панядзелак адбудзецца размова зь міністрам замежных спраў Швэцыі Маргот Вальстрэм. Да гэтай падзеі вялікая цікавасьць.
    Будзе таксама наведаньне школы ў нашых прадмесьцях, якое традыцыйна прапануецца ўсім ляўрэатам па літаратуры. Вядома, адбыва- юцца асабістыя сустрэчы зь людзьмі, якія блізка знаёмыя са Сьвятланай. Гэта яе выдавецтва, напрыклад, фатограф Марыя Сёдэрбэрг (аргані- затарка дзён беларуска-швэдзкай культуры ў Бе- ларусі — PC.). Гэта тыя людзі, якія шмат гадоў зь ёй працуюць.
    Дынько: Вось калі казаць пра шмат гадоў, то бадай не сакрэт, што Швэцыі можна прыпісаць
    галоўную заслугу ў тым, што Сьвятлана атрымала Нобэлеўскую прэмію. Тут варта згадаць нама- ганьні Швэдзкага ПЭН-цэнтру, які намінаваў Сьвятлану на прэмію, і ўсіх тых людзей, якія былі побач. Вы маглі б расказаць, як гэта адбывалася, колькі гадоў заняло, хто ў гэтым удзельнічаў?