Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
Але я ўпэўненая, што калі б былі сумленныя і свабодныя выбары, калі б быў не ручны, а сап- раўдны парлямэнт, мы б пабачылі абсалютна новых людзей — цікавых, моцных. Гэта без сум- неньняў.
Іскра Алексіевіч па-новаму асьвеціць Беларусь
6 сьнежня 2015
Карл Гершман, Вашынгтон
Прызнаньне Нобэлеўскім камітэтам твор- часьці Сьвятланы Алексіевіч дае нагоду глянуць сьвежым вокам на спадчыну камунізму ў краіне, якую часта называюць «апошняй дыктатурай Эўропы», лічыць Карл Гершман, прэзыдэнт На- цыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (NED).
У чацьвер Нобэлеўскі камітэт перадасьць прэ- мію па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч, пісь- меньніцы зь Беларусі, якую часам называюць «апошняй дыктатурай Эўропы». У адрозьненьне ад бальшыні аўтараў, якія атрымлівалі гэтую прэ- мію, Алексіевіч ня піша ні прозу, ні паэзію. Яе кнігі заснаваныя на размовах са звычайнымі людзьмі, якія гавораць ад свайго імя пра траўмы найноў- шай гісторыі Беларусі, улучна з Чарнобыльскай катастрофай, вайной у Афганістане і досьведам існаваньня ў «скрыўленым часе» пры дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Гэтыя «галасы ўтопіі», як яна іх называе, дакумэнтальна фіксуюць «homo sovieticus’a», сьведчаць пра сьвядомасьць людзей, якія жывуць у, як яна гэта называе, «часе secondhand... старых, старых забабонаў».
Цэнтральная ідэя Алексіевіч палягае ў тым, што посткамуністычныя краіны, накшталт
Беларусі — яна ўлучае сюды таксама Расею і Ўкраіну — ня стануць свабоднымі і дэмакратыч- нымі, калі народы гэтых краін ня вызваляцца ад разбуральнай савецкай спадчыны, якая ўплывае нават на маладых людзей, якія ніколі не жылі пры камунізьме. Адна справа прыбраць вонка- выя атрыбуты камунізму, кажа яна, «але зусім іншая — вырваць яго з сваёй душы».
Яе не пакідае надзея, бо людзі, чый балючы досьвед яна запісала ў сваіх кнігах, выяўляюць «сілу чалавечага духу». Але яна ведае таксама, што пакуль калектыўная памяць пра даносы, гулагі, прымусовую калектывізацыю і перакру- чаную орвэлаўскую праўду ня будзе пастаўленая пад пытаньне, ня стане прадметам дыскусій і вы- вучэньня, постсавецкае жыцьцё будзе заставацца «сумесьсю турмы і дзіцячага садка».
Лукашэнка, архетыпічны «савецкі чалавек» робіць задачу такога праўдзівага разбору вельмі цяжкай. Ён быў абраны прэзыдэнтам два дзеся- цігодзьдзя таму дзякуючы абуджэньню настальгіі па савецкіх часах, ён карыстаецца дзяржаўным кантролем над усімі электроннымі СМІ і аду- кацыйнымі ўстановы Беларусі, каб прасоўваць савецкую ідэалёгію, асабліва па тэме Вялікай айчыннай вайны, як «рускі мір» называе Другую сусьветную вайну.
Як цьвердзіць гісторык Тымаці Снайдэр, ніводная краіна не зазнала ў вайну такога праліцьця крыві і разбурэньняў, як Беларусь, «цэнтар канфрантацыі паміж нацыстоўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам». Адна пятая
з дзесяцімільённага насельніцтва была забітая, яшчэ траціна была дэпартаваная ў якасьці пры- мусовай працоўнай сілы, або ўцякла з краіны. Тым ня менш, піша Снайдэр, рэжым зрабіў з гэ- тага разбуральнага канфлікту аб’ект настальгіі, «ператварыўшы попел ваенных пакутаў у золата палітычнай вартасьці». Тэма вайны ўжываецца ня толькі каб уславіць гераізм савецкіх салдатаў, але і каб сьцерці з памяці злачынствы сталінізму, на сумленьні якога да 1,6 мільёна ахвяраў у Бела- русі падчас Вялікай Чысткі 1937-1941.
Рэжым Лукашэнкі не адчувае сабе ніякай пагрозы, бо рэпрэсіі ў Беларусі спараджаюць страх і апатыю, і, як зазначае Алексіевіч, гра- мадзтва застаецца разьяднанае і зьнявечанае. I ўсё ж пры гэтым яна верыць, што «зьяўляюцца новыя людзі з грамадзянскай сьмеласьцю». Па- тэнцыйных прыхільнікаў пераменаў выяўля- юць сацыялягічныя апытаньні, паводле якіх палова насельніцтва адчувае, што краіна ідзе ў няправільным кірунку, a 84 працэнты хочуць рэформаў; іх можна бачыць і ў прадстаўніках гра- мадзкіх рухаў, якія штогод арганізуюць мітынгі памяці ў Курапатах, месцы масавых пахаваньняў ахвяраў чыстак.
Але невялікая дэмакратычная супольнасьць у Беларусі застаецца адносна ізаляваная ад шы- рокіх масаў. Існуе раздробленая палітычная апа- зыцыя, якая мае стабільную электаральную базу парадку 25-30 працэнтаў, але не разглядаецца як рэальная альтэрнатыва Лукашэнку. Ёй трэба аб’яднацца, пашырыць базу сваіх прыхільнікаў
на шырокія масы і запрапанаваць пераканаў- чую канцэпцыю будучыні краіны. Алексіевіч таксама заклікае беларускіх інтэлектуалаў даць сябе пачуць і распачаць дыялёг з моладзьдзю, каб дапамагчы ёй «пачаць засвойваць цяжкі досьвед свабоды».
Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз могуць таксама дапамагчы, настойліва дамагаючыся рэальных і эканамічных пераменаў у Беларусі і вызначыўшы ясныя крытэрыі ацэнкі прагрэсу. Цяперашняя заходняя палітыка «малых крокаў» азначае адсутнасьць цьвёрдых патрабаваньняў і чаканьня істотных вынікаў. Гэта вынік умелага балянсаваньня Лукашэнкі паміж Расеяй і Эўро- пай і прапановы правесьці ў Менску перамовы аб спыненьні агню ва Ўкраіне. Аднак эканамічныя цяжкасьці Беларусі і яе занепакоенасьць рэван- шызмам Пуціна азначаюць, што ў Захаду ёсьць свае інструмэнты ціску на Лукашэнку, якія ён бы мусіў ужыць.
Прызнаньне Нобэлеўскім камітэтам твор- часьці Сьвятланы Алексіевіч дае нагоду глянуць сьвежым вокам на Беларусь. Беларускі драматург Андрэй Курэйчык кажа, што яна — «новы на- цыянальны лідэр», які мае «большы аўтарытэт, чым любы палітык». Алексіевіч — не палітык, але здабыла гонар для сваёй шматпакутнай краіны, а ўвага, якую прыцягнуць цяпер яе ідэі, магла б зрабіцца той іскрай, якая абудзіць Беларусь і дапаможа ёй знайсьці сваё месца ў сучасным сьвеце.
«Я не адразу стала свабоднай і вызвалілася ад камуністычных ілюзій»
6 сьнежня 2015
Аляксандра Дынько, Стакгольм
У Стакгольме прайшла прэсавая канфэрэнцыя Сьвятланы Алексіевіч. Першае пытаньне было ад карэспандэнткі Радыё Свабода.
Дынько: Спадарыня Сьвятлана, мы абсалютна шчасьлівыя вашай перамогай і падзяляем яе, за- раз ваш голас як Нобэлеўская ляўрэаткі моцны, як ніколі. Скажыце калі ласка, што яшчэ трэба зрабіць для таго, каб гэты ваш новы цудоўны ста- тус быў скарыстаны для ўсіх жыхароў Беларусі, для ўсіх беларускіх людзей? (пытаньне прагучала па-беларуску і па-ангельску — рэд.).
Алексіевіч: Я думаю, што трэба рабіць тое, што рабілася заўсёды. Рабіць сваю справу, рабіць яе спакойна, бяз роспачы. Але, на жаль, нават статус не заўсёды дапамагае, калі ты жывеш ва ўмовах дыктатуры, аўтарытарнай сістэмы. Таму што дыктатура гэта, як правіла, прымітыўныя стварэньні. Людзі, якія вакол гэтай дыктатуры, на чале яе - ня самыя разумныя людзі. I я ўжо за гэтыя некалькі тыдняў падпісала некалькі ліс- тоў, у абарону афіцэра ўкраінскай арміі Надзеі Саўчанкі, яшчэ, але заўсёды, падпісваючы, усё роўна адчуваеш нейкі адчай: як мала могуць сёння добрыя людзі.
Алексіевіч і «стрэлы нянавісьці»
6 сьнежня 2015
Сяргей Дубавец, Менск
Трэба прызнаць, што сёлетні выбар літара- турнага набэліста — найбольш зьмястоўны за апошнія гады.
Прынамсі на такую думку наводзяць некато- рыя камэнтары на сайце Свабоды, тыя «стрэлы нянавісьці», якія выпускаюцца ў мішэнь-Алек- сіевіч безь ніякіх шанцаў даляцець да мэты.
Нават не магу прыгадаць роўнага выпадку, калі б згоду і нязгоду выклікала ня столькі асоба ляўрэата і характар пісьма, колькі знакі часу, маркеры чалавека і болевыя кропкі сьвету. Мы спрачаемся пра «чырвонага чалавека», «русскмй ммр», лукашэнкаўскі аўтарытарызм і тыя мараль- ныя і псыхалягічныя эпідэміі, што працягваюць гуляць на прасторы Зямлі, пра граблі, граблі і яшчэ раз граблі. Мяняецца матэрыял, зь якога яны зробленыя, колер і кошт, але наступаць на іх ад гэтага беднае чалавецтва не перастае.
Ёсьць, вядома, і тыя, хто пускае «стрэлы ня- навісьці» ў талент пісьменьніцы і ў яе «нелітара- турную» прозу, але ў параўнаньні з азначанымі тэмамі гэтыя выпады зусім ужо нікчэмныя, як пакусваньні сябе самога ад злосьці на кагосьці.
Глыбіня і маштаб тэмаў робіць гэтую прэмію ня столькі прыватнай адзнакай канкрэтнага та- ленту, колькі самастойнай падзеяй, што здольная
ўплываць на лёс краіны, рэгіёну і народаў, якія жывуць тут.
Чыста па адчуваньнях, Алексіевіч зрабіла сябе як набэліста сама. Гэта і вялізная праца, і ўнікаль- ная здольнасьць фармаваць сытуацыю і прастору вакол сябе і свае творчасьці. У гэтым сэнсе Алек- сіевіч таксама цяжка параўнаць з кім-небудзь зь яе папярэднікаў.
Выбар ляўрэата стварыў новую сытуацыю для постсавецкай культуры, для расейскай літа- ратуры, а найперш для беларускай мовы і куль- туры. Мы быццам застылі ў думаньні пра іх на гэтыя 20 гадоў, а Нобэль саштурхоўвае думку зь мёртвае кропкі. Бо стала ясна, што лёс мовы і культуры цалкам залежыць толькі ад нас — тых, хто адчувае за іх адказнасьць. Роля дзяржавы ва ўсім гэтым перастала быць фатальнай. Магутны інструмэнт, які мы атрымалі, можна ўжыць як для самагубства, так і для разьвіцьця — парадак- сальных зьменаў сытуацыі да лепшага.
Цяпер усім, хто не абыякавы да лёсу бела- рушчыны, нашмат прасьцей будзе прадстаўляць яе ў сьвеце і выклікаць інтарэс да краіны, яе культуры і літаратуры. Нашмат прасьцей, чым суседзям-украінцам ці суседзям-літоўцам і прад- стаўнікам яшчэ 150 краін. I моўнае пытаньне тут будзе акурат на 150-м месцы, бо ў сьвеце толькі нязначная колькасьць эліт чытае па-расейску ці па-беларуску. А таго, што гэта прэмія Беларусі, беларусам і беларускай культуры і літаратуры, не аспрэчыць ніхто. Нават мы самі.
Алексіевіч і яе сябрам наладзілі экскурсію па Нобэлеўскім музэі
6 сьнежня 2015
Аляксандра Дынько, Стакгольм
Заснавальнік парталу TUT.by Юры Зісер — адзін з удзельнікаў каманды сяброў і аднадумцаў, якія суправаджаюць Сьвятлану Алексіевіч на цы- рымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі ў Стак- гольм — расказаў, што раніцай 6 сьнежня ўсе ляўрэаты сабраліся ў Нобэлеўскім музэі.
Мерапрыемства суправаджалі сур’ёзныя за- хады бясьпекі: доступ у будынак для староньніх наведнікаўбыўзачынены, бліжэйшыя кварталы кантралявалі супрацоўнікі праваахоўных орга- наў.
Паводле спадара Зісера, імпрэза пачалася зь вітальнага слова на адрас сёлетніх пераможцаў у сваіх намінацыях, прысутных вітаў асабіста дырэктар музэю.
Пасьля гэтага была наладжана экскурсія па музэйнай экспазыцыі: да Сьвятланы Алек- сіевіч і яе сяброў была прыстаўленая расейска- моўная культуроляг-экскурсавод, якая па боль- шай частцы знаёміла гасьцей з экспазыцыяй савецка-расейскага пэрыяду.