Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
няма каштоўнасьці вышэйшай, чым чалавечае жыцьцё, і дзе Эўропа — не садомскі запаведнік граху, а родны дом для кожнага чалавека расей- скай культуры».
Падобнай думкі прытрымліваецца і Андрэй Архангельскі, які назваў творчасьць Алексіевіч «гуманістычным сыгналам сьвету»; і Дзьмітры Быкаў, які казаў пра яе «дзіўнае ўменьне адчуваць болевы нэрв эпохі і пранікаць у самыя цёмныя зоны змаўчаньня»; і Людміла Ўліцкая, якая «рада за расейскую літаратуру і за беларускую літара- туру»; * знакаміты булгакавазнаўца Марыэта Чу- дакова («У сваіх кнігах яна закранае тое, над чым усе мы думаем і ніяк ні да чога ня можам прый- сьці: што ж такое адбываецца, чаму людзі, зусім абыякавыя да відавочна жудасных рэчаў, якія адбываюцца, усё ўхваляюць?»). Гэта і Барыс Мі- наеў, які называе Алексіевіч «жывым клясыкам» і лічыць ганебнай рэакцыю Прылепіна з Халмого- равым і да іх падобных. Так лічыць доктар філя- лёгіі Гасан Гусейнаў, які адзначае ўнікальнасьць беларускай самасьвядомасьці Алексіевіч, да таго ж перададзенай на інакшай расейскай мове, чым у Расеі. У ліку тых, хто радуецца Нобэлю-2015 — і пісьменьнік Павал Басінскі, які тлумачыць недасьведчаным, што жанр verbatim даўно ўжо прызнаны сьветам, і толькі на постсавецкай прасторы пра гэта ня ў курсе (у гэтым мы, як за- ўсёды, «паперадзе плянэты ўсёй»), I пісьменьнік Дзяніс Драгунскі, які настойвае на тым, што «“Бе- саў” Дастаеўскага, напісаных пад уражаньнем ад нячаеўскага працэсу, таксама можна назваць
дакумэнтальнай прозай». «Прэміі вартая добрая проза, — заключае ён. — А проза Алексіевіч — на мой погляд, проста выдатная».
Найбліжэйшы да разуменьня прозы Алек- сіевіч, на мой погляд, іншы Архангельскі — Аляксандар: «Сьвет Алексіевіч часта бывае ня вельмі прыемны: ён прыглушаны, яркія фарбы ў ім немагчымыя, але і чорна-белай графікі тут таксама няма. Калі ўжо шукаць нейкае параўна- ньне з мастацтвам, то яе невясёлая проза нагадвае выцьвілыя фрэскі. Гэта было.Тэта ня скончылася. Гэтага няма. I праславуты дакумэнталізм, якім яе папракаюць у Расеі, — ня проста мэтад збору матэрыялу, але і адзіна магчымы стыль для выра- жэньня такога жаху — які вечна згасае. Ён... на- бліжае да гэтага бледнага і няшчаснага жыцьця, голасам якога стала шмат гадоў таму Алексіевіч. Яна несупынна прамаўляе катастрофу, і пакуль пісьменьніца не змаўкае, катастрофа нас ня зможа паглынуць. Праўда, і скончыцца — ня зможа...»
Так што, на шчасьце, існуе і іншы рускі сьвет — той, пра які кажа сама Алексіевіч: «Я люблю добры гуманітарны рускі сьвет, перад якім схі- ляецца ўвесь сьвет. Перад літаратурай, балетам, музыкай, — сказала яна. — Але не люблю сьвет Берыі, Сталіна, Пуціна».
I вось гэты першы сьвет не варожы ні беларус- каму сьвету, ні заходняму. Давайце спадзявацца, што прыйдзе дзень, і ў спрэчцы двух «рускіх сьве- таў» пераможа менавіта гэты. Хоць бы таму, што нашмат менш крычыць і значна больш робіць.
« Сёньня ня час Вацлава Гаўла, а час Пуціна, Лукашэнкі, час сілы»
16 лістапада 2015
Алесь Дашчынскі, Менск
14 лістапада ў Парыжы адбылася сэрыя тэра- рыстычных актаў, у выніку якіх загінулі больш як 130 чалавек, сотні параненых. Адказнасьць узяла на сябе «Ісламская дзяржава». Нобэлеўскі ляўрэат Сьвятлана Алексіевіч пракамэнтавала сытуацыю вакол тэрактаўу Парыжы.
Дашчынскі: Тэракты ў Парыжы скаланулі ўвесь сьвет. Як Вы ацэньваеце гэтыя падзеі? Чаму мішэньню стала менавіта Францыя?
Алексіевіч: Я думаю, што тое, што адбылося ў Парыжы — гэта толькі пачатак. Насамрэч «Іс- ламская дзяржава» абвясьціла ўсім вайну. I гэта ўжо было ў Расеі. Бо катастрофа над Сынаем — гэта тэракт. Эўропа, Расея, якая таксама ўступіла ў гэтую вайну, павінна быць гатова да выкліку, які зрабіў ісламскі сьвет. Нас чакаюць новыя страты, новыя катастрофы. Гэтазусім відавочна, паколькі эўрапейская кааліцыя абядналася, Ра- сея ўступіла. А яны там ужо бездапаможныя, таму яны будуць дзейнічаць партызанскімі, тэ- рарыстычнымі мэтадамі. А тут мы зусім безда- паможныя перад варяцтвам адзіночак. Сучаснае грамадзтва ўразьлівае перад адзіночкамі. I гэта будзе ланцуг адзіночак і сьмяротнікаў. Наогуд,
гэта новая форма вайны. I насамрэч сутыкнуліся дзьве цывілізацыі, два сусьветы.
Дашчынскі: Як гэтыя тэракты могуць паўплы- ваць на сытуацыю ў сьвеце? Ці можа Эўропа адмовіцца ад дэмакратычных каштоўнасьцяў дзеля бясьпекі?
Алексіевіч: Так, гэта вялікі выклік эўрапей- скаму сьвету, эўрапейскім каштоўнасыдям. Пра гэта заўсёды кажа Мэркель. Зь іншага боку, Эўропа, асабліва Нямеччына, прымае такую вя- лікую колькасьць уцекачоў. Я сама бачыла як гэта адбываецца, як людзі гатовыя дапамагчы. Разам з тым аказваецца, што сярод тых, каго прынялі, выяўляюцца тэрарысты. Для звычайнай сьвядо- масьці вельмі цяжка прыняць усё гэта. Эўропа будзе супраціўляцца, там вельмі моцны сьвет эўрапейскіх каштоўнасьцяў Але гэта выпраба- ваньне, вядома.
Дашчынскі: А як гэта будзе ўплываць на Ра- сею, ці будзе мяняцца палітыка Пуціна?
Алексіевіч: Палітыка Пуціна сёньня пабу- давана на пазыцыі сілы. Сьвет не заўважыў, як Расея пераўзброілася, мае добрае войска, новую зброю. Мая апошняя кніга называецца «Час second-hand». Мы зноў вярнуліся да сьвету са зброяй. Зноў зброя ўсё вырашае. Я лічу, што трэба змагацца з ідэямі, а не забіваць людзей. Але сэканд-хэнд поўны — сьвет вярнуўся да мі- нуўшчыны. Я асьцерагаюся, што гэта будзе вайна ня ў звыклай форме, а ў форме адзінкавых пар- тызанскіх вылазак. Але партызанства будзе рас- паўзацца па ўсім сьвеце. Нядаўна я ляцела з Па-
рыжу, і нейкі халадок, ужо ўсяму не давяраеш. Побач сеў юнак арабскай зьнешнасьці, ува мне, даволі талерантнай беларусцы, зьявіўся недавер. Ён усьміхаецца, а ў мяне недавер. I я разумею, што мы ўсе нясем вось гэтыя страты. Хаця ў мяне вельмі многа сяброў сярод мусульманаў, вельмі адукаваных, цікавых людзей. Але калі пераможа барбарскі мусульманскі сьвет, то яны стануць першымі ахвярамі, яны гэта цудоўна разумеюць. To бок мы стаім перад новымі выклікамі.
Дашчынскі: А тое, што рабіла Расея ва Ўкраіне, анэксія Крыму, акупацыя Данбасу, ці можа гэта быць стымулам для такіх дзеяньняў, якія здары- ліся ў Парыжы?
Алексіевіч: Там больш складана, бо Данбас — гэта бліцкрыг, які не атрымаўся. Як аказалася, гэта значна складаней. Ну разьвязалі грамадзянс- кую вайну, але сьвет выступіў супраць, і Ўкраіна гэта не прыняла. To бок тое, на што спадзяваліся, не адбылося. Таму і Сырыя ў тым ліку, гэта выра- шаюцца нейкія вялікія геапалітычныя праблемы. Але я не палітык і я магу толькі здагадвацца і казаць, што мы сталі жыць у іншым сьвеце. і ўжо перасталі давяраць адно аднаму. Калі вас правяраюць ад і да, то я не разумею як на ста- дыён можна пранесьці аўтамат Калашнікава? Прычым стадыён недалёка ад таго месца, дзе знаходзіцца рэзыдэнцыя прэзыдэнта Францыі. А ў той самы час, у мяне забіраюць крэм, тонік... To бок сьвет не гатовы супраціўляцца гэтай но- вай форме вайны. I калі яны там перабіралі мой
чамадан, гэта дзіўна выглядала на фоне таго, што адбылося.
Дашчынскі: Як падзеі ў Парыжы будуць уп- лываць на Беларусь, на яе дачыненьні з Эўропай? Здаецца як заўсёды Лукашэнка выйграе ад такой сытуацыі.
Алексіевіч: Ён і цяпер выйграе. I тое, што Лу- кашэнка кажа, што рэформаў ня будзе, гэта тое, што кажа мой сусед у вёсцы Пятро Сільвестравіч. Ён кажа тое, што кажа народ, у Лукашэнкі вялікае чуцьцё. У выніку мы спазьняемся, хаця мы і так нацыя, якая спазьняецца. Усё больш страху — і Майдан, і Данбас, і Сырыя, і цяпер Парыж. Я думаю, гэтыя фактары згуртуюць людзей ва- кол прэзыдэнта. Тым больш ён дэманструе тып кіраўніка культу сілы, упэўненасьці такой, і, я ду- маю, ён далей гэта будзе дэманстраваць. I народ будзе аб’ядноўвацца менавіта вакол такіх лідэраў. Бо сёньня ня час Вацлава Гаўла, а час Пуціна, Лу- кашэнкі, час сілы. I гэта як мастак я ўспрымаю як паразу, але спадзяюся, што гэта часовае.
Дашчынскі: Ці можа Эўропа ісьці на нейкія саступкі такім, як Лукашэнка?
Алексіевіч: Я думаю, што ў Эўропе гэтыя саступкі маларэальныя. Там ня так лёгка ўраду зрабіць нейкі жорсткі крок. Тут Лукашэнка вы- рашыў, раніцай падпісаў указ — і ўсё. Там гэта ўсё грамадзтва абмяркоўвае вельмі доўга, розныя партыі, рухі, розныя лідэры. Я тры гады жыла ў Парыжы, я гэта ведаю. Ня так проста з пазыцыі сілы зрабіць нейкія рэчы. Вось Пуцін гэта можа зрабіць. У Эўропе гэта ня так лёгка. I потым людзі
выхаваныя ў іншым духу. Я бязь сьлёз не магла глядзець, калі яны ідуць, твары ў крыві і сьпя- ваюць «Марсэльезу». Яны ж не крычаць нейкія словы нянавісьці. Яны кажуць не. Мы не здамося, мы не аддамо тое, што ў нас ёсьць. Менавіта нашы каштоўнасьці найперш.
Дашчынскі: А вам не хацелася б апісаць гэта ў новай кнізе?
Алексіевіч: Усё, што я хацела, я зрабіла за гэ- тыя амаль 40 гадоў. Гісторыя чырвонай утопіі — гэта была мая ідэя. А так я не журналіст. Тое, што вы мне прапануеце, — журналісцкі падыход да асьвятленьня падзей. Тое, што я зразумела пра дабро і зло менавіта на глебе расейскага баль- шавізму, я гэта зрабіла.
«Надзея Саўчанка стала ўкраінскай Жаннай д'Арк»
2 сьнежня 2015
Іна Студзінская, Менск
«Украіна будзе вольнай, свабоднай, незалеж- най. Іншая справа — хацелася, каб было менш крыві», — заявіла нобэлеўская ляўрэатка Сьвят- лана Алексіевіч, перадаючы ва ўкраінскую амба- саду кнігі і ліст для Надзеі Саўчанкі.
2 сьнежня ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч перадала для ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая цяпер у расейскай турме, свае кнігі «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі» і «Чарнобыльская малі- тва», а таксама ліст да яе.
Сьвятлана Алексіевіч назвала Надзею Саў- чанку «ўкраінскай Жаннай д’Арк» і выказала словы павагі і ўдзячнасьці:
«Я вельмі захапляюся Надзеяй Саўчанкай, гэта чалавек, які абараняе сваю радзіму, сапраўдны салдат. Асабліва гэта зразумела ў Беларусі, дзе была партызанская вайна, калі велічэзная дзяржава навальваецца на іншую дзяржаву, менш падрыхтаваную да вайны. Тады ўсё залежыць ад мужнасьці асобных людзей, ад самаахвяр- насьці. Зразумець гэта складана ў мірны час. Я разумею, як гэта няпроста — сёньня паміраць. Тым больш, што ўкраінская армія аказалася не-