Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
«Прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі Сьвят- лане Алексіевіч — гэта пачатак ажыцьцяўленьня адмысловага пляну супраць Беларусі, мэта якога — стварэньне хаосу дзеля таго, каб зрынуць Лукашэнку. Асабіста я чакаю, што Алексіевіч неўзабаве стане лідэрам беларускай апазыцыі, а потым — і кандыдатам у прэзыдэнты ад гэтай апазыцыі. Прычым, хутчэй за ўсё, не празь пяць гадоў, а гады праз два-тры.
Нобэлеўскія прэміі Захад дае не за геніяль- насьць і не за забесьпячэньне міру, а дзеля таго, каб вядомая асоба стала агентам уплыву. Ну, вось Салжаніцын хіба ня быў агентам уплыву Захаду? Ці Сахараў? Дый Пастарнак таксама, хоць, ма- быць, толькі напалову...
Так што Алексіевіч цяпер будзе ўсяляк крыты- каваць, абліваць брудам дзеячаў Беларусі і Расеі. У Захаду адносна яе далёкасяжныя пляны....», — гэтак лічыць Барыс Руцько зь Менску.
Вось цікава, спадар Барыс, а савецкі пісьмень- нік Шолахаў, усяляк аблашчаны камуністычным рэжымам, таксама быў «агентам уплыву Захаду»? А расейскі акадэмік і прыхільнік расейскіх камуністаў Жарэс Алфёраў? А савецкі фізык і двойчы герой сацыялістычнай працы Пётар Капіца? А савецкі акадэмік, ляўрэат ня толькі Нобэлеўскай, але і Ленінскай, і трох Сталінскіх прэміяў Леў Ландаў?
Сьвятлана Алексіевіч да палітычнай апазыцыі ніколі сябе не прылічвала і, наколькі вядома, займацца палітычнай дзейнасьцю не зьбіраецца. А вось тое, што яна стала бясспрэчным мараль- ным аўтарытэтам для лепшай часткі беларускага грамадзтва — гэта безумоўна. Ніколькі не сумня- ваюся, што настане той час, калі беларусы ўгана- руюць Алексіевіч як нацыянальную гераіню. Яна вартая таго, бо зрабіла для сваёй краіны значна больш, чым усе нашы няўцямныя бляклыя палітыкі і хакеісты, разам узятыя. Але адбудзецца гэта, зразумела, не пры сёньняшняй уладзе...
Лукашэнка пра Алексіевіч: «Не пасьпела атрымаць Нобэлеўскую прэмію, а ўжо выліла бруд на краіну»
25 кастрычніка 2015 Радыё Свабода, Менск
Аляксандар Лукашэнка наведаў творчы вечар расейскага кампазытара Віктара Дробыша, які быў арганізаваны ў «Менск-Арэне».
Як паведамляе БелТА, ён яму ўручыў ордэн Францішка Скарыны і падкрэсьліў, што шануе Віктара Дробыша за яго творчасьць, але «больш за ўсё за тое, што вы ніколі, нават быўшы далёка ад нашай Радзімы, калі пра нас ня вельмі добра казалі, не саромеліся называць сябе беларусам, у адрозьненьне ад асобных нашых «творцаў»».
«Скажу зноў жа пра нашых асобных «творцаў», творчых асобаў, нават ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, якія не пасьпелі яшчэ яе атрымаць, вы- ехалі за межы краіны і пастараліся цэбар бруду выліць на сваю краіну. Гэта няправільна, гэта не апазыцыйнасьць. Гэта абсалютна няправільна, таму што Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх баць- коў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая яна ёсьць. Калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеесься яе, значыць, ты, перш за ўсё дрэнны сын», — працягнуў Аляксандр Лукашэнка.
Што Сьвятлана Алексіевіч казала пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі
25 кастрычніка 2015 Радыё Свабода, Менск
Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволе- насьць пазыцыяй сёлетняй нобэлеўскай ляўрэаткі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч. Паводле яго словаў, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі выехала за межы Беларусі і пастаралася «цэбар бруду вы- ліць на сваю краіну».
Тут сабраныя выказваньні пісьменьніцы пра цяперашнюю ўладу пасьля таго, як стала вядома пра яе ўганараваньне Нобэлеўскай прэміяй.
Выступаючы ў Ягелёнскім унівэрсытэце ў Кракаве, пісьменьніца казала:
«У Беларусі Лукашэнка спыніў час. Яго ўменьне прадаваць сваю біяграфію то Эўропе, то Расеі і атрымліваць за гэта газ і нафту... Гэтыя грошы сыходзяць на тое, што мы іх проста праядаем, а ня ўкладваем у будучыню, у тэхналёгіі. Але ён спыніў і сацыялізм. Заводы і фабрыкі належаць дзяржаве. Па вялікім рахунку, нічога не прада- дзена, нават маленькія прадпрыемствы. Ён заха- ваў псыхалёгію сацыялізму, бо ён сам гэтай псы- халёгіі чалавек. Ён увесь час гаворыць на гэтых прадпрымальнікаў, лічачы, што яны бандыты, што гэта несумленныя людзі. I адбылося такое
спыненьне. I ў беларусаў мякчэйшы варыянт гэ- тага сацыялізму».
«Лукашэнка баіцца, што Пуцін заваюе нас. Але ня трэба ваяваць зь Беларусьсю. Нам проста дастаткова зімой закруціць два краны — нафтавы і газавы. Усё. I Беларусі няма, і Лукашэнкі няма. Так што... Лукашэнка цалкам у руках Пуціна. I ніякі Захад ня возьме Лукашэнку на ўтрыманьне так, як яго ўзяў на ўтрыманьне Пуцін, плацячы яму за тое, што ён зь ім. Таму што Беларусь за- сталася адзіным сябрам Расеі. Ужо, як вы веда- еце, авіябаза будзе ў нас расейская. To бок, гэта будуць ракеты.
Усе выдатна разумеюць, што гэта будзе месцам першага ўдару ў выпадку чаго. Лукашэнка кажа, што ён гэтага не дапусьціць, але гэта нічога ня значыць. Гэта значыць, што ён проста таргуецца з Пуціным. Ён хоча, каб Пуцін яму за гэта яшчэ больш заплаціў. Так што вось такія адносіны. Відаць, што калі яны стаяць побач, то яны адзін аднаго не трываюць. Таму што Лукашэнка часта абражае Пуціна, як бы паказваючы нейкую сваю самастойнасьць. I мужыкі ў вёсцы кажуць: «А глядзі-тка як наш! Як ён гэтага карліка!». Ён на гэта і цісьне.
На прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне Алексіевіч таксама казала пра Беларусь.
Аб прэзыдэнцкіх выбарах 2015 года:
«Мы ўсе маем падазрэньне, што для Лукашэнкі няважна, як мы галасуем. Як казаў Сталін, ня важна, як галасуюць, а важна, хто падлічвае. Тут нібыта той выпадак. Так што ніхто з нас не чакае ніякіх сюрпрызаў, і ўсе маюць адчуваньне: тое, што ў Расеі і Беларусі, — усё гэта надоўга».
Аб расейскай вайсковай авіябазе ў Беларусі:
«Я ня думаю, што ён сапраўды супраць базы. Я думаю, што ён таргуецца — ён спадзяецца, што Расея дасьць яму грошай. Гэта ягоная вядомая гульня. Калі кепска з Расеяй, ён паварочваецца ў бок Эўропы. За гэты час у Эўропе памянялася кіраўніцтва — кожныя чатыры гады прыходзяць новыя людзі, і яны думаюць, што перайграюць Лукашэнку. Яны спрабуюць гэта зрабіць, ня ве- даючы, што гэта ненадзейны чалавек, і калі Расея дасьць яму грошай, ён адразу ж адвернецца ад Захаду. Мы гэта бачылі — разоў пяць гэта было на нашых вачах».
Пра пэрспэктыву збліжэньня Лукашэнкі з Эўразьвязам:
«Па-першае, ніхто гэтага Лукашэнку не адпусь- ціць. Ня трэба нават ніякіх «зялёных чалавечкаў»,
ніякіх салдатаў. Проста яму не дадуць газ ці на- фту, і ўсё — мы будзем зіму жыць як на лёдзе».
Пра выбары 2010 году:
«Вы ведаеце, калі Лукашэнка пасадзіў людзей, калі людзі выйшлі на плошчу, 700 было арышта- вана, многіх зь іх ён пасадзіў, нават кандыдатаў у прэзыдэнты, я напісала яму адкрыты ліст. Але вы ведаеце, што ў нас у краіне кіруе толькі адзін чалавек, ніхто мне не адказаў на гэты ліст. Адзі- нае, што я атрымлівала, — сотні лістоў ад людзей, якія хацелі гэта пачуць, каб хтосьці хаця б гэта сказаў. Мы ведалі, што мы бясьсільныя, але каб хтосьці хаця б гэта сказаў».
Шушкевіч, Казько і Арлоў камэнтуюць словы Лукашэнкі пра Алексіевіч
25 кастрычніка 2014
Кацярына Зайкоўская, Менск
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч адзначае рост Сьвятланы Алексіевіч як палітыка і гаворыць пра недарэчнасьць ва- рожых выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі ў бок пісьменьніцы.
Шушкевіч: «Лукашэнка ўвогуле не разумее, што такое Нобэлеўская прэмія. Любы прэзыдэнт маліцца павінен, каб прадстаўнік яго краіны стаў ляўрэатам, таму што гэта вялізнае прызнаньне на сусьветным узроўні. Што бачым мы? Абвіна- вачаньне ў апазыцыйнасьці пісьменьніцы, якая ўпершыню такое прызнаньне атрымала.
Гэта яшчэ адно сьведчаньне таго, што Аляк- сандр Лукашэнка — антыбеларус і ўся яго 20-га- довая дзейнасьць антыбеларуская. Ён стаіць на задніх лапках перад расейскім кіраўніком і вы- конвае ўсё, што яму загадаюць з Крамля.
Я вельмі пільна сачу за ўсімі выступамі Сьвят- ланы Алексіевіч і магу адзначыць, што яна вельмі моцна ўдасканалілася ў палітычным пляне. Можна сказаць, што стала сапраўдным паліты- кам. А яе выступ у Кракаве — гэта вельмі ўзважа- ная ацэнка і аналіз сытуацыі. Mary сказаць, што мае думкі супадаюць з тым пра што кажа Алек- сіевіч. Адзінае, што яна ўмее вельмі выкшталцона іх выкласьці. Я лічу, што мы павінны ганарыцца
такім чалавекам. Найперш, беларускія жанчыны павінны ганарыцца».
Пісьменьнік, ляўрэат літаратурнай прэміі Гед- ройця ў 2015 годзе Віктар Казько адзначае, што прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка дэманструе неспагадлівае стаўленьне ня толькі да канкрэт- най асобы нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч, а да ўсёй культуры, да таго, што мае прыкметы беларускай сацыянальнасьці.
Казько: «Яму хочацца, каб мы былі як авечкі ў загоне, слухалі, што скажа пастух-правадыр. Але ў мастацтве так ня можа быць. Мастак таму і мастак, што мае сваё меркаваньне. I толькі праз адлюстраваньне гэтага меркаваньня можа ад- бывацца творчасьць. Мастакі ня хочуць быць у статку, брахаць на загад.
Сьвятлана Алексіевіч — асоба, да якой прыслу- хоўваюцца. Як да Коласа, як да Купалы. Таму што ў словах такіх літаратараў заўсёды ёсьць нешта прарочае. Вось Лукашэнка і злуецца, што людзі хутчэй прыслухаюцца да Алексіевіч, чым да яго».
Віктар Казько падкрэсьліў, што вельмі высока цэніць творчасьць Сьвятланы Алексіевіч, але адзначыў, што ў «нобэлеўскія кабінэты Беларусі дарогу праклаў Васіль Быкаў».
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў пералічыў прычыны нэрвовага стаўленьня Аляксандра Лу- кашэнкі да Сьвятланы Алексіевіч.
Арлоў: «Я лічу, што такая нэрвовая рэакцыя ўладаў на атрыманьне Сьвятланай Алексіевіч
Нобэлеўскай прэміі выклікана некалькімі чынь- нікамі.
Па-першае, насуперак неаднаразовым заявам Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што нашыя пісьменьнікі нічога ня вартыя — маўляў, другую «Вайну і мір» не напісалі — высьвятляецца, што беларускія літаратары могуць дасягнуць вельмі высокага ўзроўню.
Па-другое, Сьвятлана Алексіевіч належыць не да Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, якім кіруе генэ- рал Чаргінец, а да незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў — арганізацыі, якая лічыцца ўла- дамі выразна апазыцыйнай.
Па-трэцяе, Сьвятлана Алексіевіч ніколі не ха- вала сваіх дэмакратычных поглядаў. Зразумела, што Нобэлеўская прэмія ніякім чынам на яе перакананьні не паўплывала, яна гаворыць пра тое, што не прымае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі».