• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Сьвятлана Алексіевіч — сама па сабе літаратур- ная велічыня, бо яе сукупная жыцьцёвая твор- часьць сьведчыць пра нашу эпоху так, як можа сьведчыць толькі літаратура.
    Выбар Сьвятланы Алексіевіч у нечым на- лежыць да выключэньняў: яна ня піша вершаў, раманаў і апавяданьняў. He займаецца мастац- кім выдумваньнем, гэта пярэчыць ня толькі яе пісьменьніцкім стратэгіям, але і яе маралі. Яна
    забараніла сама сабе нешта прыдумляць. Сьвят- лана Алексіевіч насамрэч журналістка, але няма нічога скандальнага або нязвыклага — хоць сярод харватаў знайшліся б і зьдзіўленыя, і раззлава- ныя — у тым, што ёй прысуджана Нобэлеўская прэмія. Гаворка тут не пра агульнавядомы факт, які прынагодна схільныя пахваліць і тутэйшыя людзі, што журналістыка часам набывае літа- ратурную каштоўнасьць і што ня мусіць быць розьніцы паміж добрым стылем у журналістыцы і добрым бэлетрыстычным стылем; Сьвятлана Алексіевіч — сама па сабе літаратурная велічыня, бо яе сукупная жыцьцёвая творчасьць сьведчыць пра нашу эпоху так, як можа сьведчыць толькі літаратура.
    Дзякуючы выдавецтву Edicije Bozicevic і ў нас, амаль нечакана, два гады таму выйшла яе кніга «Час second-hand» з падзагалоўкам «Канец чы- рвонага чалавека» (пераклаў Фікрэт Цацан), зь дзясяткамі сьведчаньняў пра распад Савецкага Саюзу. Што здараецца, калі найбольшая імпэрыя сьвету, дзе ніколі не заходзіць сонца і чые гаспа- дары амаль паўстагодзьдзя валодаюць большай часткай плянэты, абрынецца на галовы сваіх падданых? Алексіевіцкія гісторыі, без адзінага выключэньня, інтымныя і прыватныя. Яна бярэ інтэрвію ў звычайных, зможаных людзей, дае ім выгаварыцца, падштурхоўвае іх да таго, каб яны казалі і тое, у чым яны да Суднага дня не прызналіся б ні сабе, ні іншым, і перадае іх спо- ведзі як драматычныя маналёгі, зь якіх нейкім дзіўным чынам прабіваецца шматвяковы літа-
    ратурны досьвед, ад Антыгоны да Шэксьпіра і да Дастаеўскага, так што чытач на імгненьне і ня ведае, што ён насамрэч чытае і якая тут роля самой Сьвятланы Алексіевіч. Яна ня робіць вы- сноваў, не гаворыць, маўчыць, яе голасу ў гэтай кнізе няма.
    «Час second-hand» — гэта частка адной вельмі жывой і важнай усходнеэўрапейскай літаратур- най традыцыі, якая асабліва прысутная ў Поль- шчы, дзе кнігі нон-фікшн, літаратурныя рэпар- тажы і падарожныя нататкі выдаюцца з асаблі- вай увагай і шанаваньнем, а ў асяродзьдзі добра выхаванай літаратурнай публікі часам чытаныя больш за бэлетрыстыку і раманы. Такая трады- цыя паклікаецца на волатаў накшталт Гамбровіча і Хэрлінг-Грудзінскага, а таксама на вялікага клясыка польскай рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусьцінскага, чые кнігі часта пе- ракладаюцца і на нашы мовы. Калі ў 2011 годзе Сьвятлана Алексіевіч атрымала ва Ўроцлаве «Ан- гелуса», прэмію, якая прысуджаецца найлепшай сярэднеэўрапейскай кнізе, за кнігу пра жанчын, беларусак, украінак і расеек з франтоў Другой сусьветнай вайны, абышоўшы геніяльнага апа- вядальніка і раманіста Ісмаіла Кадарэ, ніхто не зьдзівіўся, не знайшлося на старонках сур’ёзных польскіх газэт і літаратурных часопісаў тых, хто б мудра разважаў пра адрозьненьні паміж жур- налістыкай і высокай літаратурай.
    Пісьменьнікі накшталт Сьвятланы Алексіевіч магчымыя толькі ў краінах і культурах з трады- цыяй прозы нон-фікшн, дзе ёсьць разуменьне
    таго, што гісторыя існуе толькі тады, калі яна расказаная і што сьведчаньняў пра эпоху не бы- вае па-за словамі і мовай.
    Пісьменьнікі накшталт Сьвятланы Алексіевіч магчымыя толькі ў краінах і культурах з трады- цыяй прозы нон-фікшн, дзе ёсьць разуменьне таго, што гісторыя існуе толькі тады, калі яна расказаная і што сьведчаньняў пра эпоху не бывае па-за словамі і мовай. Дарэмныя фільм і фатаграфія, дарэмная тэлевізія: чалавек — апа- вядальная істота, няма гісторыі па-за тэкстам. У нашых убогіх паўднёваславянскіх правінцыях ня будзе лёгка тым, хто зараз паспрабуе чытаць Сьвятлану Алексіевіч, каб зразумець, што было ў галаве ў Швэдзкай акадэміі, калі яна сёньня а першай гадзіне папаўдні абвясьціла гораду і сьвету сваё рашэньне. А што б усчалася, калі б знайшоўся нехта, хто б ім сказаў, што Акадэмія ўжо даўно не прымала такіх сьмелых і зь літара- турнага гледзішча чыстых рашэньняў.
    Сустрэнем воплескамі Сьвятлану Алексіевіч і яе велічыню, сустрэнем воплескамі швэдзкіх акадэмікаў, бо яны сёньня далі нам нагоду па- гаварыць пра гэтую жанчыну, якая і ўчора была нічым ня меншая. Яе ўшанавалі Нобэлем, але і Нобэль у нечым быў ушанаваны Сьвятланай Алексіевіч.
    Янанарадзілася 31 траўня 1948 годуўСтанісла- ваве, які сёньня завецца Івана-Франкоўск, го- радзе ў Заходняй Украіне, ад бацькі беларуса і маці ўкраінкі. Журналістыцы вучылася ў Менску і ў савецкія часы працавала ў розных мясцовых
    газэтах і літаратурных часопісах. Вядомасьць прынесьлі ёй кнігі-сьведчаньні пра Другую сусьветную вайну, Чарнобыльскую катастрофу, савецка-аўганскую вайну. Выгнаная рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, у 2000 годзе выяжджае з краіны і гадамі жыве ў Парыжы, Гётэборгу, Бэр- ліне, пакуль у 2011 годзе не вяртаецца ў Менск. Рэжым у міжчасе не зьмяніўся, але, думаю, рэжымныя псы ў міжчасе зразумелі, хто такая Сьвятлана Алексіевіч. На працягу дзевяностых і дзьвюхтысячных яна атрымлівае найважнейшыя літаратурныя прэміі па ўсёй Эўропе — у тым ліку і заснаваную ў 2011 годзе прэмію Рышарда Капусьцінскага, якая хоць далёка і ня самая важ- ная, затое вельмі значная, знакавая — але мала перакладаецца на ангельскую мову. Гэта варта нагадаць, бо паасобныя амэрыканскія літаратур- ныя крытыкі і журналісты, ня бачачы праблему ва ўласнай культуры, могуць пагардліва сьцьвер- дзіць, што Нобэлеўскую прэмію зноў атрымаў нехта, пра каго яны ніколі ня чулі.
    Сьвятлана Алексіевіч, як мы ўжо сказалі, мя- шанага нацыянальнага паходжаньня — прынамсі з тутэйшай пэрспэктывы — а што яшчэ страш- ней, піша не на беларускай, а на расейскай мове. Беларускія пісьменьнікі часам бываюць схільныя яе гэтым папракаць, што і ня дзіўна, калі ведаеш, што іх мова, як і ўкраінская, аж да здабыцьця незалежнасьці была адсунутая на ўзбочыну жы- цьця, а тыя, хто на ёй гаварыў, лічыліся нацы- яналістамі і правінцыяламі. Але напэўна нікому ўжо й заўтра ня прыйдзе ў галаву сказаць, што
    Сьвятлана Алексіевіч не беларуская, а расейская пісьменьніца. Беларусь, як і Ўкраіна, дзьвюхмоў- ная ў такой ступені, што мова функцыянуе інк- люзіўна, а не эксклюзіўна, выключаючы.
    Кажуць, што яна мае непрыемны характар і ў паводзінах іншых часам адчувае агрэсіўнасьць, нават калі для гэтага няма ніякіх падставаў. Ня ведаю чаму, але калі я пра гэта пачуў, мне пада- лося, што яна мае рацыю. Ва ўсякім разе, заўтра Сьвятлану Алексіевіч будуць любіць і цаніць болып, чым учора. I хоць, праўда, не ў яе краіне, знойдуцца і такія, бо ідыётаў, параноікаў, літара- турных аналітыкаў і геастратэгаў ніколі не бракуе, хто ў прэміі для Алексіевіч будзе шукаць нейкія пазалітаратурныя прычыны і матывы. Я ўжо й цяпер іх чую, тут ня трэба вялікай фантазіі, як яны крычаць пра тое, што сёлетні Нобэль пры- суджаны пад рэха вайны ва Ўкраіне. Але чаму тады ўшанаваная не Аксана Забужка, чаму ня Юры Андруховіч, бо ж яны ўкраінскія пісьмень- нікі, або чаму ня нейкі апазыцыйны расейскі лі- таратар — і такія б лёгка знайшліся? Сьвятлану Алексіевіч з вайною ва Ўкраіне зьвяжа толькі той, хто ні пра тую вайну нічога ня ведае, ні саму Алексіевіч не чытаў.
    Сьвятлана Алексіевіч у сваёй літаратурнай творчасьці сьведчыць пра паразу і страту. Пра што б яна ні пісала, з кім бы ні гаварыла, гэта яе дзьве неадступныя тэмы. Калі ў наступным годзе будзе адзначацца круглая, трыццатая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы, магчыма, зной- дзецца нехта, хто перакладзе і гэтую яе кнігу. He-
    калі ў Харватыі былі выдавецтвы, якія спаборні- чалі за тое, каб першымі выкупіць правы і выдаць кнігу новага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі. Але тады былі іншыя выдаўцы і іншыя рэдактары. I так, было б несправядліва менавіта цяпер, у тры сорак, у той дзень, калі Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію, забыцца павіншаваць Наташу Мэдвэд, якая бездакорна адрэдагавала для выдавецтва Edicije Bozicevic гэтую кнігу, не замінаючы калегу-перакладчыкуўнюансах. Калі б не яна, Сьвятлана Алексіевіч так і засталася б для нашага чытача абсалютна ананімнай. Важна, што так ня здарылася і што мы яшчэ на маленькі крок наблізіліся да Эўропы.
    Саўка ды Грышка пра выбары і Нобэлеўскую прэмію Алексіевіч
    11 кастрычніка 2015
    Лявон Вольскі, Менск
    «На выбары, ўпярод, беларусЫ! I не забудзьце прычасаць усы»... «Выбары ў параўнаньні з Нобэлем — дробная фікцыя, Саўка, ня болей» — спрачаюцца музычныя героі Лявона Вольскага.
    Саўка:
    На выбары, друзья, ўпярод і зь песьней! Чэм дальшэ, цем всё будзет інцерэсьней. Но ў меру інцерэсна — ўсё культурна - Сто грам на грудзь, і бюлецені ў урны. Я сам быў прэдседацелем кагда-та. Студзенты галасуюць так, как нада, А такжэ людзі із госапарата.
    Как нада галасуюць і салдаты.
    Грышка:
    Гэта мышыная ўсё валтузьня, Бо Алексіевіч Нобэля ўзяла. Выбары ў параўнаньні з Нобэлем — Дробная фікцыя, Саўка, ня болей.
    Саўка:
    Якога, Грышка, Нобеля, аксьцісь ты! Как нада галасуюць і арцісты.
    Ані ужэ праехалі па сёлам
    3 шоў агітацыонным, но вясёлым.
    Ані ўсім аб’ясьнілі харашэнька,
    Што прэзідзентам будзет... самы сільны, Дастойны самы, самы лучшы, мудры... Сто грам на грудзь, і бюлецені ў урны!
    Грышка:
    Выбары — дзея трэцяга пляну, Калі параўнаць з трыюмфам Сьвятланы. Усім надакучылі вашыя фішкі, Дробныя, шэрыя гора-людзішкі.
    Саўка:
    Друзья, прашу, ня слушайце убогіх!
    I, есьлі нада, талханіце ў бок іх.
    На выбары, ўпярод, беларусЫ!
    I не забудзьце прычасаць усы.
    Грышка:
    Я пастаянна галасаваў, Пасьля чаго быў поўны завал.
    Дык вось цяпер не пайду я і ўрэшце, Хочацца верыць, зьменіцца нешта.
    «Не сумняваюся, што настане той час, калі беларусы ўганаруюць Алексіевіч як нацыянальную гераіню»
    24 кастрычніка 2015
    Валянцін Жданко, Менск
    3	агляду лістоў на Свабоду «Паштовая скрынка 111».
    ... Адна з найбольш адметных і радасных для Беларусі падзей апошняга часу — прысуджэньне літаратурнага Нобэля Сьвятлане Алексіевіч. Першая ў нацыянальнай гісторыі Нобэлеўская прэмія — падстава для гонару краіны. Беларус- кія ўлады, аднак, адрэагавалі на падзею больш чым стрымана. Прычыназразумелая: Сьвятлану Алексіевіч ніяк не залічыш у прыхільнікі Лука- шэнкавай палітыкі. 3 падазрэньнем паставіліся да трыюмфу беларускай пісьменьніцы і некаторыя нашы слухачы. У прыватнасьці, вось што піша Барыс Руцько зь Менску: