Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
Але вось выказваньні палітычнай, грама- дзянскай пазыцыі, публічныя ацэнкі — гэта зусім
іншае, тут ужо ёсьць права патрабаваць ад таго, хто гэтую пазыцыю агучвае, аб’ектыўнасьці і, як мінімум, адпаведнасьці фактам.
ГІроста сумна было чытаць некаторыя вы- казваньні Сьвятланы Алексіевіч на адрас на- цыянальнага руху канца 80-х — пачатку 90-х і яго лідэраў, апагеем непрыманьня якіх назаву параўнаньне з Гамсахурдзія (дзе былы грузінскі прэзыдэнт — дыктатар і падбухторшчык гра- мадзянскай вайны). Ніводнага доказу, ніводнага факту на карысьць такой ацэнкі пісьменьніца не прыводзіць. Даволі часта яе выказваньні вынікалі з простага няведаньня: напрыклад, яна бачыла памылку БНФ у тым, што той, нібыта, імкнуўся спачатку пабудаваць нацыянальную дзяржаву, і толькі потым — дэмакратычную. Сёньняшняя моладзь, вакол якой штучна ўтвораны інфар- мацыйны гістарычны вакуўм, можа і ня ведаць, што той самы БНФ якраз дэмакратычныя рэ- формы вылучаў на першае месца, дамагаючыся і роспуску камуністычнага Вярхоўнага Савету, і прыняцьця Канстытуцыі, якая б гарантавала дэмакратычны шлях разьвіцьця дзяржавы. Так, гаварылася і пра беларускую мову — пра выкана- ньне Закону, прынятага яшчэ Вярхоўным Саве- там БССР, у якім ніводнага «фронтаўца» не было. Моладзь можа гэтага ня ведаць (і ў большасьці — ня ведае), але той, хто хоць мінімалыіа сачыў за палітычнымі падзеямі — мусіў бы ведаць.
I гэтыя «белыя плямы» ды спрэчныя вы- сновы — побач з філязофскімі, вобразнымі ацэн- камі прыроды чалавека, надзвычай глыбокімі
назіраньнямі за трансфармацыяй грамадзтва ў нашыя сапраўды няпростыя, драматычныя часы.
Мне хочацца (магчыма, наіўна) гэткім чынам патлумачыць гэтыя «белыя плямы»: Сьвятлана Алексіевіч не ўключала тэлевізар, ня слухала радыё, не чытала газэт, магчыма, увогуле адсут- нічала ў Беларусі ў нейкія лёсавызначальныя моманты 90-ых — апытвала людзей, працавала над сваімі творамі.
Над кнігамі, якія, акрамя ўсяго іншага, узь- несьлі яе на такі п’едэстал, на якім ніхто зь бе- ларусаў яшчэ ня быў. I зь якога яна можа пра Беларусь гэтак гучна сказаць — як ніколі яшчэ не гучала.
Зрэшты, якім бы ціхім голасам, хоць бы і шэптам, ні прамаўляла цяпер Сьвятлана Алек- сіевіч — кожнае ейнае слова будзе шматкроць узмацняцца.
Гэтую вагу свайго слова пісьменьніца цудоўна ўсьведамляе — тое было бачна на першай прэ- савай канфэрэнцыі ў «Нашай Ніве» (усе адразу адзначылі, што Алексіевіч сама выбрала сьціплы пакойчык незалежнай беларускай газэты, хаця ў той дзень магла б разьлічваць на якое заўгодна памяшканьне ў сталіцы).
I мне падаецца, што ніхто зь ліку самых цьвёрдых абаронцаў беларушчыны пасьля таго «нобэлеўскага» дня ня можа папракнуць яе нічым. Старыя спрэчкі павінны застацца ў мі- нулым.
А ў сёньняшнім дні, і ў будучым, і назаўсёды — Беларусь мае сваю нобэлеўскую ляўрэатку — якая, дарэчы, у дзень свайго трыюмфу прыгадала і Васіля Быкава, і Алеся Адамовіча. А таксама і тое, што яе прадзед вучыўся разам зь Якубам Коласам.
Сьвятлана Алексіевіч 1 два рускія сьветы
12 лістапада 2015 Юлія Чарняўская
За городом вырос пустынный квартал На почве болотной й зыбкой.
Там жйлй поэты, — й каждый встречал Другого надменной улыбкой.
Аляксандр Блок
«Ну і актыўнасьць, — думаў горка, — Такая з роду не была.
О, каб і творчая гаворка На ўздыме гэтакім ішла!..» Вядзьмак Лысагорскі
Трохі пра факты агульнавядомыя — каб увайсьці ў кантэкст. Нобэлеўская прэмія па лі- таратуры прысуджаецца з 1901 году. Узнагаро- джаньне не праводзілася толькі сем разоў: у 1914, 1918, 1935, 1940-1943 гадах. Сто сем ляўрэатаў былі мужчынамі. Наша суайчыньніца Сьвятлана Алексіевіч — толькі чатырнаццатая жанчына- ляўрэат. I, нягледзячы на несканчоныя спрэчкі ў Беларусі — а ці беларуская пісьменьніца Алек- сіевіч, якая піша па-расейску? — значная частка тых, хто адмаўляе яе «беларускасьць», зьмяк- чыла сваю думку пасьля Нобэля. Або, прынамсі, цывілізавана павіншавала. Я цяпер кажу не пра форумных хамячкоў, фрыкаў, троляў і да т. п. — а пра публічных асобаў: яны ведаюць пра сваю адказнасьць. Таму што Нобэль для краіны — як ні
круці — гэта карона для каралевы. Нездарма ця- пер увесь сьвет выстуквае ў Гугле імя «Belarus».
Што гэта значыць? Што на нас цяпер будзе накіраваны пільны позірк Эўропы і сьвету. Маг- чыма, гэта дасьць магчымасьць пабачыць новыя, пакуль невядомыя камяні ў навюткай беларус- кай кароне: эх, падбалі б аб перакладах Быкава і Барадуліна — глядзіш, іх было б ужо тры. Але магчымыя новыя, не адкрытыя яшчэ імёны... I новыя пераклады. I ўзьлёты: таму што ўвага сьвету падахвочвае чалавека да дзеяньня.Значна больш рэальнай стала эўрапейская вядомасыдь для іншых беларусаў: адзначаная «Нобэлем» ці не — гэта ня важна. Прэмія Сьвятланы Алек- сіевіч адкрывае нас сьвету — ня толькі з боку Лукашэнкі і БАТЭ, але і з боку дасягненьняў культуры. I магчыма, больш ня трэба будзе тлу- мачыць іспанскаму службоўцу на рэцэпцыі або амэрыканскаму мэнэджэру, дзе ж такая краіна — Беларусь.
Да ўсяго гэтага, нобэлеўскі ляўрэат — бяс- спрэчны аўтарытэт, які можа «мстмну царям с улыбкой говормть», і цары яго — хай зь неахвотай, але чуюць. 3 нобэлеўскім ляўрэатам даводзіцца лічыцца. I беларускія інтэлектуалы — крытыкі, літаратуразнаўцы, эсэісты, пісьменьнікі, — як правіла, гэта разумеюць: «за» яны ці «супраць».
Разумеюць і расейскія. I калі дэмаркацыйная лінія «Алексіевіч» для шмат каго з нас пасьля Нобэля згладзілася, то ў Расеі, наадварот, паглы- білася і прадэманстравала разрыў, які існаваў у
Расеі зь пятроўскіх часоў: разрыў «почвеннмков» і «западннков».
Ня буду, як сёньня заведзена, ганіць усю Ра- сею ва ўсе часы. Ня стану паўтараць мантру пра імпэрскія амбіцыі расейцаў, якія ўласьцівыя ім нібыта «генэтычна»: я знаёмая з многімі рускімі людзьмі, якія ня ведаюць, куды схаваць вочы ад болю і сораму за тое, што цяпер адбываецца ў іх краіне. Гэта Макарэвіч навідавоку, а колькі лю- дзей для нас не заўважныя? Нават калі іх усяго 15%, то ад 146 355 892 чалавек насельніцтва — выходзіць немалая лічба. Я нават ня буду ганіць ахвяр пуцінскай прапаганды: калі б сядзелі на троне Абама ці Мэркель, яны б з тым самым даверам ставіліся да іх, як цяпер — да Пуціна. Маўклівая большасьць у гэтым пытаньні па- добная паўсюль. Важна — хто вядзе.
Але вядзе ня толькі Пуцін, але і цьвет на- цыі — інтэлектуалы. У Расеі, традыцыйна літа- ратурацэнтрычнай краіне, гэта, у першую чаргу, пісьменьнікі. Таму я буду казаць пра іх, а таксама пра крытыкаў, літаратуразнаўцаў, прафэсараў-гу- манітарыяў і іх стаўленьне да беларускага Нобэля і набэліяткі. Таму што гэта квінтэсэнцыя такога расколу ў творчым асяродзьдзі, які нам, белару- сам, нібыта «нацыі з расколатым мысьленьнем», і ня сьніўся. Мы — хоць на ўзроўні асабістых ад- носін не-не дый знойдзем кампраміс. У Расеі — краіне велізарных прастораў і ўсялякіх крайна- сьцяў — гэта нашмат больш складана. Так што крытыка і Нобэлеўскага камітэту, і Алексіевіч прыкра нагадвае бойку падчас застольля.
Сьпярша дамо слова «почвеннмкам» або «не- опочвенннкам»: ім паложана, яны болып пры- родныя, брутальныя і, галоўнае, старажытныя па паходжаньні і «рускаму духу», уваскрашэнь- нем якога вельмі ганарацца. Якія прэтэнзіі яны выстаўляюць Нобэлеўскаму камітэту і самой Алексіевіч? Як і мае быць у правільным застольлі, пачнём са слабейшага градуса, а павышаць яго будзем паступова.
Прэтэнзія № 1. Жаночая проза
Вось жа, карыфэй Эдуард Лімонаў. Тое, што былы дысыдэнт перакаваўся ў нацболы, — не неспадзяванка. Чалавек, які не дамогся посьпеху на Захадзе, па праве героя вяртаецца на радзіму і абараняе яе так, што рукі трасуцца, а зубы скры- гочуць. Таму і сьцьвярджае: «Я не цаню, па-пер- шае, Нобэлеўскую прэмію, а па-другое, не цаню і Сьвятлану Алексіевіч». Mae права. Неспадзяванка толькі ў тым, што Алексіевіч ён называе «зоркай для хатніх гаспадынь» і «траваеднай хатняй гас- падыняй». Чаму былы «Эдпчка» вырашыў, што хатнія гаспадыні (у ягоным разуменьні, мабыць, усе яны сэнтымэнтальныя і дурныя) чытаюць Алексіевіч — загадка. Такія ўяўныя жанчыны, хутчэй, будуць чытаць «50 адценьняў шэрага». A калі ўспомняць пра прозу Л імонава — дык эпізод пра сэкс ягонага лірычнага героя з выпадковым цемнаскурым мужчынам, альбо іншы, дзе нейкая дама мастурбуе, прыпусьціўшы нячыстыя трусікі. Наўрад ціяны прачытаюць па-сапраўднамудоб- рую кнігу Лімонава «У нас была вялікая эпоха». Яе тэматыка ў чымсьці перагукаецца з матывамі
Алексіевіч: маленькі чалавек у таталітарным сьвеце. Але здарыўся пераварот: цяперашні Лімо- наў прагне менавіта гэтага, таталітарнага сьвету, а Алексіевіч — не. Баюся, толькі зайздрасьць можа засланіць вочы настолькі, каб можна было напісаць: «Адзіная праца пісьменьніцы, якая выклікала хоць нейкае ажыўленьне, — “Цынка- выя хлопчыкі”. Але гэта было ў канцы 1980-х, і кніга даўно састарэла». Па-першае, не адзіная, па- другое, пра якое састарэньне можа ісьці гаворка цяпер, калі расейскія хлопчыкі зноў у баі? Зноў забіваюць. I іх забіваюць таксама. I прысылаюць дадому ў трунах.
Алексіевіч піша пра рэальнасьць вайны, Чар- нобылю, Афгану, краху імпэрыі. Гэтыя тэмы выдатна разумеюць у Эўропе, але іх развучыўся разумець Лімонаў. Ён заняты больш важнымі справамі, уладкоўвае Расею: клапоціцца аб пе- ранясеньні сталіцы ў Паўднёвую Сібір, аб павы- шэньні падаткаў, увядзеньні падатку на раскошу іг. д.
Прэтэнзія № 2. Публіцыстыка
У гэтым адзначылася большасьць праціўнікаў Нобэля для Алексіевіч: ад гарэзы Задорнава (які не пагрэбаваў адмачыць жарт з нагоды катаст- рофы зьбітага над Данбасам малайзійскага «Боін- га-777») і фантаста Лазарчука — і да бліскучай Тацяны Талстой, якой я б з радасьцю дала любую прэмію, уключна з Нобэлем. Таму засмуціла адна фраза: «Я віншую яе, мільён даляраў яшчэ ні- кому кішэню не адцягваў». Далей Тацяна Талстая тлумачыць сваю рэакцыю: «Гэтым рашэньнем
Нобэлеўскі камітэт сказаў, што сыры магніта- фонны запіс, малаапрацаваныя, непрывабныя тэксты цяпер цэняцца... Гэта характарызуе куль- турны ўзровень самога Нобэлеўскага камітэту». Я шчыра спадзяюся, што пасаж пра мільён у кішэні не характарызуе ўзровень Тацяны Талс- той. Ня царская гэта справа... Думаю, усё болып складана: Талстая і па незабытым паходжаньні, і па стылістыцы, і па звычках — арыстакратка, сучасная, вядома, але тым ня менш. Сьвятлана Алексіевіч — і па паходжаньні, і па сутнасьці разначынец. Тыя «маленькія людзі» — недарэч- ныя векавухі, кампаньёнкі, адзінокія і няшчас- ныя, пра якіх піша Талстая, намаляваныя зь пяшчотай, зь любоўю, але і крыху звысоку. He раўня: слабыя, якім моцны можа дапамагчы, a можа — і не, чым потым папракне сябе. А Алек- сіевіч піша пра гэтых людзей як пра роўню, яна сама — адна зь іх. Яна ім сястра. Роўнасьць — ка- тэгорыя не арыстакратычная. Таму, мне здаецца, рэч менавіта ў клясавай непрыязі, а не ў мільёне, які кішэню не адцягвае.