Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
Уладзімер Арлоў выказаў спадзеў, што ва ўла- даў хопіць розуму не рабіць варожых крокаў у бок пісьменьніцы Алексіевіч.
Арлоў: «Наадварот — цяпер момант, калі дзяржаўныя выдавецтвы павінны азадачыцца друкам яе твораў, чаго не было ўжо апошнія чвэрць стагодзьдзя. Абавязкова павінны быць выдадзеныя пераклады яе твораў на беларус- кую мову — тым больш, што на іх ёсьць вялікі попыт.
Я таксама спадзяюся, што ня будзе адмене- нае рашэньне пра вяртаньне твораў Сьвятланы Алексіевіч у школьную праграму. Улады павінны
зразумець, што посьпех Сьвятланы — агульнана- цыянальны, што прэмія атрыманая ня толькі ёй, але і ўсёй нашай краінай, што беларускі «Нобэль» павышае аўтарытэт усёй Беларусі. Пакуль жа сваімі заявамі прэзыдэнт дэманструе неразу- меньне такіх элемэнтарных рэчаў».
Алексіевіч адказала на крытыку Лукашэнкі: «Ніякай ідэі, абы ўтрымаць уладу»
25 кастрычніка 2015
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2015 па літа- ратуры Сьвятлана Алексіевіч у нядзелю, 25 кастрычніка, у эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква» пракамэнтавала крытыку прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на свой адрас.
«Калі Лукашэнка павіншаваў мяне, хай ня першы, я была рада, таму што зразумела, усё ж ён палітык. I раптам вось гэты камэнтар», — сказала беларуская пісьменьніца.
Яна выказала меркаваньне, што віншаваньне Лукашэнкі з прысуджэньнем ёй Нобэлеўскай прэміі было зроблена таму, што набліжаліся вы- бары кіраўніка беларускай дзяржавы.
«Тут поўна было розных камісій міжнародных, і перад сваім народам трэба было трымаць твар, а цяпер ён вольны», — заявіла яна.
Паводле пісьменьніцы, яна ніколі не крыты- кавала беларускі народ, а толькі палітычныя ра- шэньні прэзыдэнта.
«Я б сказала, што не пра гэта трэба сёньня прэзыдэнту гаварыць. Народ чакае рэформаў, у народзе назапасілася энэргія. А ў нас наогул ніякай ідэі. Толькі б утрымаць уладу. Калі гэта абраза беларускага або расейскага народу, то я
ня ведаю, дзе і ў якім часе мы жывем», — дадала Алексіевіч.
Раней у нядзелю Лукашэнка ў часе ўзнагаро- джаньня ў Менску кампазытара Віктара Дробыша параўнаў яго з Алексіевіч, падкрэсьліўшы, што Дробыш, будучы далёка ад роднай зямлі, ніколі не саромеўся называць сябе беларусам, «у адрозь- неньне ад асобных нашых творцаў, творчых асоб, нават ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, якія яшчэ не пасьпелі атрымаць яе, выехалі за межы краіны і пастараліся цэбар бруду выліць на сваю краіну». Прэзыдэнт таксама заявіў: «Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая ёсьць. I калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеесься яе, значыць ты, перш за ўсё, дрэнны сын».
Верагодна, кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на выказваньні пісьменьніцы за мяжой, у прыват- насьці на сустрэчы з заходнімі журналістамі ў Бэрліне 10 кастрычніка. Тады Алексіевіч папярэ- дзіла Эўропу пра тое, што Лукашэнка «таргуецца, каб набіць сабе цану ў адносінах з Расеяй, і зноў адвернецца ад Эўропы, калі атрымае расейскія грошы».
Алексіевіч і Лукашэнка
25 кастрычніка 2015 Юры Дракахруст, Прага
Звычайна ці вельмі часта публіцыстычная, грамадзянская і творчая пазыцыя пісьменьніка супадаюць.
Зразумела, творчасьць ня зводзіцца да гра- мадзянскай пазыцыі, але супярэчнасьць суст- ракаецца даволі рэдка. У сваіх кнігах прынамсі Дастаеўскі не супярэчыў, скажам, сваёй «любові» да палякаў ці свайму «канстантынопальнаш», выкладзеным у «Дзёньніку пісьменьніка».
Ну а вось Сьвятлана Алексіевіч... Вядомая яе грамадзянская пазыцыя, за якую яе ў Расеі ах- рысьцілі русафобкай, яе жорсткая крытыка як Пуціна, гэтак і Лукашэнкі.
Але што да творчасьці, то адзін знаёмы рас- павёў гісторыю пра напісаньне «Час second-hand». Вядома, што для сваіх кніг пісьменьніца апытвае дзясяткі, калі ня сотні, людзей, у кнігу трапляе тое, што кладзецца ў яе бачаньне. Дык вось, знаёмы распавёў пра адну з гутарак пісьменьніцы для «Час second-hand» з пасьпяховым бізнэсоў- цам. Той распавёў Алексіевіч, што цяперашні час, нягледзячы ні на што, шчасьлівы ў ягоным жыцьці ці, прынамсі, значна шчасьлівейшы, чым савецкі. Яго і рабавалі, і кідалі, і грошы ён губляў, і з бандытамі даводзілася разьбірацца, і з чы- ноўнікамі. Але гэта было паўнакроўнае жыцьцё,
рэалізацыя здольнасьцяў гэтага чалавека. Нават ня ў грошах справа, ці не ў адных іх.
Гэты чалавек змог рэалізаваць сябе, змог, ка- жучы высокім штылем, здабыць сваё шчасьце менавіта дзякуючы таму, што абрынуўся «савок», і наўпрост гэта і сказаў пісьменьніцы.
Чытачы кнігі ведаюць — гэтая гісторыя ў кнігу не ўвайшла. Абсалютна не ў папрок аўтару — як сыіяваў Акуджава, «каждый пншет, что он слы- шмт», кнігі Алексіевіч — гэта менавіта літаратура, а не рэпартаж і не ўсебаковае навуковае дасьле- даваньне. Але я менавіта пра тое, што чуе вуха, душа пісьменьніка.
Чуе, як памятаюць чытачы, расповед іншага бізнэсоўца, былога афіцэра СА, які цяпер ганд- люе італьянскай сантэхнікай. Ён можа і ня менш пасьпяховы, чым той, чый расповед не ўвайшоў у кнігу, але што ён кажа? Ну так, бабкі, усе справы, але тады, у СССР, я ведаў, для чаго жыву, была мэта, місія, вышэйшая за мяне, сэнс жыцьця. А цяпер які сэнс — сральнікі замежныя прада- ваць?
Утрырую, можа, крыху, але сэнс шчыравань- няў такі. Так, у кнізе ёсьць жахлівыя ўспаміны людзей пра сталінскі тэрор, што, магчыма, піль- ныя расейскія аглядальнікі палічылі русофобіяй і паклёпам на іхняе сьветлае сёньня. Але калі глядзець наэкзыстэнцыйныя сэнсы герояў кнігі, то яны ўсе ў цяперашнім часе — прайграўшыя, расчараваныя, упаўшыя ў роспач, пачынаючы зь першага завочнага дыялёгу дзьвюх жанчын: былой апазыцыянэркі, удзельніцы дэмакратыч-
нага руху і былой намэнклятурніцы. ІІрайгралі ж абедзьве: другая — таму што абрынуўся яе сьвет, першая — таму што сьвет, за які яна змагалася, аказаўся не такім, як марылася ў часы перабу- довы, падступным і бязьлітасным.
У кнізе няма шчасьлівых людзей. А калі і ёсьць, то яны шчасьлівыя адно як людзі, ад таго, што на сьвеце засталася любоў, спагада, чалавечая це- плыня. Але ад калясальнага злому, зьмены, якая адбылася на ўсёй постсавецкай прасторы, прай- гралі ўсе. Усе героі «Часу second-hand». Насамрэч прайгралі далёка ня ўсе, але тых, хто выйграў, у кнізе няма — «каждый пмшет, что он слышпт».
Каб быў Лукашэнка чалавекам больш тонкім, чуйным, каб зразумеў глыбінны сэнс, абстрага- ваўшыся ад антысталінскіх ідэалягічных «жупе- лаў» — дык загадаў бы выдаць «Час second-hand» мільённым накладам, каб кнігу прачытаў кожны беларус. Бо яна тлумачыць, чаму Лукашэнка (і Пу- цін) магчымыя. Аўмежахаўтарскага бачаньня — нават чаму яны непазьбежныя і чаму, уласна, нічога іншага і чакаць было ня варта. Кніга тлума- чыць нават апошнія, пасьлявыбарчыя «терзанпя» Лукашэнкі, які насуперак ім жа прызначаным урадоўцам кажа, што ня хоча «рэзаць па жывым». Бо тое жывое — нават ня ўзровень жыцьця, ня грошы, ня статусы, як у гераіні кнігі, якую дзя лкі «разьвялі» і адабралі кватэру ў Маскве, а сэнсы жыцьця. Як у таго былога афіцэра савецкай ар- міі, таксама героя кнігі Алексіевіч — бабло ёсьць, а сэнсу жыцьця няма. Для такіх людзей у Расеі «крымнаш» — гэта вернуты, набыты сэнс. А ў
Беларусі — Лукашэнкаў сацыялізм. Гэта ж спра- вядліва, гэта ж па праўдзе.
Як у Багдановіча — і тчэ, забыўшыся, рука. Гэ- так і у Алексіевіч — як рацыянальны, сьвядомы чалавек, яна адкідае, крытыкуе парадкі ў сваёй Радзіме. Але як творца, калі руку вядзе ня ўласны розум, а Бог — бадай што апалягетызуе іх.
Паважаю вялікіх беларусаў і беларусак. Але сымпатыі мае — хутчэй на баку таго бізнэсоўца, «буржуя», чый расповед не ўвайшоў у кнігу Алек- сіевіч. Хоць урокі вялікіх трэба ведаць і ўсьве- дамляць. Хаця б як пагрозу, як біблійныя «мэнэ, тэкэл, фарэс», напісаныя на сьцяне беларускай гісторыі.
Беларуска на Нобэлеўскім п'едэстале
8 лістапада 2015
Сяргей Навумчык
Уначы званок з Канады (на іншым баку пля- нэты яшчэ дзень), Івонка Сурвіла: «Толькі што па тэлебачаньні паказвалі інтэрвію з Алексіевіч, пра- маўляла янатак цудоўна, сказала пра маленькі і дарагі ёй кавалак зямлі — пра Беларусь, вельмі я ўсьцешаная такімі яе словамі!»
Такія ацэнкі ў першы «пасьлянобэлеўскі» ме- сяц давялося чуць часта — у тым ліку і ад тых, хто раней выказваў сумневы, ці ня будзе ўзнага- рода аднесеная ў скарбонку усходняга суседа. I ці захоча сама ляўрэатка лічыць сябе беларускай, a не расейскай пісьменьніцай.
Да ліку гэтых людзей належаў і аўтар гэтых радкоў.
У нечым — дарэмна. А ў нечым — і небеспад- стаўна.
Калі знаёмісься, год за годам, з выказваньнямі Сьвятланы Алексіевіч на Радыё Свабода — у інтэрвію, камэнтарах, дыскусіях, — пераконва- есься, што ніколі — ні ў дзевяностыя, ні ў нуля- выя — пісьменьніца Беларусі не выракалася. У адным з апошніх сваіх інтэрвію Генадзь Бураўкін, які добра ведаў Алексіевіч, наўпрост заявіў, што «яна ніколі не была ворагам беларускай мовы. Ін- шая справа, што мне было б намнога прыемней, калі б яна карысталася беларускай мовай у сваёй творчасьці — цікавай і таленавітай. Але гэта
вельмі тонкія рэчы. Прыкладам, Алесь Адамовіч бліскуча гаварыў па-беларуску, па-беларуску пі- саў і свае літаратуразнаўчыя працы. А вось прозу сваю пісаў па-расейску. I калі я пытаўся ў яго, у чым справа, ён адказваў: «Ня ведаю. Вось саджуся за пісьмовы стол, і каб выказацца, мне патрэбна расейская мова». Магчыма, нешта падобнае і ў Сьвятланы».
Вось і адказ на пытаньне пра мову твораў.
Што да тэматыкі, дык маюць рацыю тыя, хто заўважае: у апошняй кнізе Алексіевіч вы ня зной- дзеце нікога, хто ня быў бы расчараваны пераме- намі, якія адбыліся пасьля распаду СССР і крушэ- ньня камуністычнай сыстэмы. Хаця бясспрэчна, былі і ёсьць людзі, якія інакш успрынялі тыя часы. А ў Беларусі (як і ва Ўкраіне) былі і ёсьць тыя, хто ня лічыць тыя гады страчанымі найперш таму, што ўдалося дасягнуць незалежнасьці сваіх краінаў. Вось такіх споведзяў — няма ў творах Алексіевіч. Але гэта — безумоўнае і неад’емнае права пісьменьніка, вольнага выбіраць і тэмы, і герояў, і танальнасьць. Сапраўды, дзіўна было б папракаць Дастаеўскага ці Быкава ў тым, што адзін бачыў толькі «цёмныя» бакі Пецярбургу а другі — толькі бруд і кроў вайны. Важна, што атрымалася ў выніку. А вынік такі, што швэдзкія акадэмікі прызналі тэксты Алексіевіч вартымі найвышэйшай літаратурнай узнагароды — той самай, якой былі адзначаны Бунін, Хэмінгуэй, Пастэрнак, Маркес...