• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Навумчык: I Данііла Граніна ...
    Алфёраў: Данііла Граніна ў меншай ступені, Адамовіч больш яркі ў гэтым пляне, хаця, маг- чыма, у мяне не зусім аб’ектыўны погляд. Гэта — літаратура. I не дарэмна яны адзначылі, што ў літаратуры, якую яна стварыла, галасы людзей чуюцца. Але гэта трэба было здолець напісаць! Таму яна для мяне — пісьменьніца, я шкадую, што я мала яе чытаў. I канечне, прачытаю і буду рады зь ёй пазнаёміцца.
    Навумчык: А каго зь беларускіх пісьменьні- каў Вы ведаеце, акрамя Адамовіча? Магчыма, Быкава?
    Алфёраў: Ну, Васіля Быкава я ведаў асабіста і вельмі добра да яго ставіўся. Увогуле, трэба ска- заць, што калі вучыўся ў школе пасьля вайны ў Менску, дык маім бліжэйшым сябрам быў Ігар Атраховіч, сын Кандрата Крапівы. I пісьмень- нікаў таго часу — і Коласа, і Міхася Лынькова, і
    Пятруся Броўку, і Пятра Глебку, і Куляшова — я ўсіх іх ведаў! Юнаком іх ведаў. Я вельмі захап- ляўся Куляшовым. Ягоная паэма «Сьцяг бры- гады» — гэта бліскучы твор.
    Навумчык: Вы напэўна, маглі б і па-беларуску размаўляць, калі б прыгадалі?
    Алфёраў: (Пераходзіць на беларускую) А як жа? Гэта ж мая мова.
    Навумчык: Усяго добрага вам і дзякуй за гу- тарку!
    Алфёраў: Калі ласка!
    Аксана Забужка: «Алексіевіч зьдзейсьніла літаратурны подзьвіг»
    9 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Украінская пісьменьніца Аксана Забужка пра- камэнтавала прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч.
    «Упершыню ад распаду Савецкага Саюзу ў культурны фокус Захаду трапіў вось гэты фэно- мэн, які спадарыня Сьвятлана 40 гадоў цярпліва дасьледавала сваім пісьменьніцкім інструмэнта- рыем — вось гэты страшны нэа-оруэлаўскі паня- волены розум, кажучы мовай Чэслава Мілаша. Толькі гэты паняволены розум значна больш шырокага фармату — тут гаворка ідзе ўжо, на- пэўна, аб паняволенай душы, якая як рак разья- дае чалавецтва, і ахвярай ужо становяцца цэлыя краіны, і асабліва Расея. Алексіевіч, у прынцыпе, зьдзейсьніла літаратурны подзьвіг — так, яна беларуска, яна чалавек з савецкім бэкграўндам, але яна зьнешні чалавек у адносінах да расейс- кай літаратуры, і яна дала справаздачу замест расейскай літаратуры, якая аказалася не на ўзроўні сваёй гістарычнай місіі. Алексіевіч дала партрэт вось гэтага раку мозгу і душы, які гэтая чэкісцкая сыстэма на працягу ста гадоў практы- кавала», — сказала Забужка ўкраінскай службе Радыё Свабода.
    ЯкЛукашэнка вучыў Алексіевіч пісаць кніжкі
    9 кастрычніка 2015
    Валер Карбалевіч, Менск
    Прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літара- туры Сьвятлане Алексіевіч стварыла для Аляк- сандра Лукашэнкі вельмі нязручную сытуацыю.
    3	аднаго боку, знакамітая пісьменьніца для яго — прынцыповы ідэйны апанэнт.
    А з другога боку, не заўважыць такую падзею, як прысуджэньне галоўнай сусьветнай прэміі, немагчыма. Асабліва з улікам таго, што Лука- шэнка віншуе з днём нараджэньня нават дру- гарадных прадстаўнікоў расейскай культуры. Вось нядаўна прэм’ер Кабякоў у Маскве ўручыў беларускія ўзнагароды малавядомым расейскім журналістам. Таму ў Лукашэнкі хапіла здаро- вага сэнсу павіншаваць Сьвятлану Алексіевіч з узнагародай.
    Гэтая сытуацыя падобная да ўзаемаадносін Лукашэнкі з Васілём Быкавым. Знакамітую фразу пра «стмхм Быкова» ён сказаў у адказ на вострае пытаньне на расейскім тэлеканале пра непавагу да знакамітага пісьменызіка.
    Нязручная сытуацыя для Лукашэнкі ўзьні- кае яшчэ ў адным сэнсе. Ён увесь час выказвае прэтэнзіі беларускім пісьменьнікам, што яны не ствараюць выбітных твораў. Маўляў, дайце мне,
    пакажыце, напішыце «Вайну і мір», і тады я вас уганарую.
    Дык вось, калі ласка, Сьвятлана Алексіевіч ат- рымала прызнаньне, вышэйшага за якое ў сьвеце няма. I тут высьвятляецца, што за час кіраваньня Лукашэнкі беларускія дзяржаўныя выдавецтвы не друкавалі яе кніжак. Няма прарока дома пад бокам. «Вайна і мір» ёсьць, толькі ўлады яе не заўважылі і не прызналі.
    Але тут існуе і глыбейшая праблема. Справа ня толькі ў тым, што Лукашэнка кніг не чытае. «Усе кніжкі я ўжо прачытаў раней», — казаў ён, адказваючы на пытаньні расейскіх журналістаў у кастрычніку 2007 году. Кіраўнік Беларусі ў поў- най меры не разумее самакаштоўнасьці культуры і мастацтва, існаваньня адмысловага мастацкага сьвету. Як і ў савецкія часы, гэты сьвет успры- маецца ім утылітарна, толькі як галіна народнай гаспадаркі. «Нацыянальную культуру мы раз- глядаем як надзвычай важны стратэгічны рэсурс дзяржавы», — казаў ён на адмысловай нарадзе ў 2001 годзе. To бок культура бачыцца ім не як унікальны сацыяльны фэномэн, а ўсяго толькі як рэсурс дзяржавы, нароўні з вайсковым, фінанса- вым і іншымі рэсурсамі.
    Акрамя таго, па савецкай традыцыі Лука- шэнка разглядае культуру як інструмэнт у руках дзяржавы па «выхаваньні» народу ў рэчышчы апошніх палітычных установак.
    На сустрэчы з кіраўніцтвам Саюзу беларус- кіх пісьменьнікаў у верасьні 1998 году кіраўнік Беларусі стаў крытыкаваць Сьвятлану Алек-
    сіевіч. Маўляў, няправільна піша. Вось ягоныя развагі:
    «I кніжкі Сьвятланы Алексіевіч выдадзеныя ня толькі таму, што яна зь Беларусі ці што яна падняла чарнобыльскія праблемы ці праблемы воінаў-«афганцаў». Вы спытайце: ці была яна ў Чарнобылі або Афганістане? Ці прайшла гэтыя дарогі? Ці прачула тых людзей? Тым, хто бывае ў чарнобыльскай зоне, жыў ці працаваў там, со- рамна яе кніжкі чытаць. Часам асобныя месцы ў кніжцы — проста абраза для гэтых людзей. Дзякуй Богу, што ня ўсе яны яе чыталі... Бог ёй судзьдзя, Сьвятлане. Але ў яе няма пачуцьця тра- гедыі Чарнобылю, нават калі яна прэтэндуе на аб’ектыўнасьць і праўду. Але і праўда з рознымі знакамі бывае. Ёсьць голая праўда — гэта самая страшная праўда. Але ці патрэбная ў літаратуры гэтая голая праўда сёньня? Праўда павінна быць хоць зь нейкім мабілізуючым, абяднаўчым ад- ценьнем, каб яна не забівала людзей. Вы разуме- еце, пра што я хачу сказаць? Так, павінна быць усё сказана — дакладна, канкрэтна, праўдзіва. Але ўсё гэта павінна будзіць сілы да жыцьця. Можа, веліч празаіка і паэта і палягае ў тым, каб умець тонка падаць або, можа, абысьці самыя страшныя месцы. Можа, так, падтэкстам падаць, каб многіх гэтая голая праўда не спалохала. Тыя, хто хоча да- капацца да ісьціны, заўсёды разьбяруцца і будуць рады, што яны ўсё самі асэнсавалі. А іншы, каго гэтая праўда палохае, сьвядома да гэтых глыбінь ня будзе дакопвацца. У гэтым жа жыцьцё». («Со- ветская Белоруссйя», 1998, 16 верасьня.)
    У гэтых развагах уголас — і непахісная ўпэў- ненасьць правадыра ў праве даваць указаньні мастакам, і эстэтычная глухата, і вельмі прымі- тыўнае ўяўленьне пра сацыяльную ролю мастац- тва, якая зводзіцца да «мабілізацыі».
    Сьвятлана Алексіевіч, голас Чырвонага чалавека
    9 кастрычніка 2015 Міленка Ергавіч
    Харвацка-басьнійскі пісьменьнік Міленка Ер- гавіч піша пра прысуджэньне нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятлане Алексіевіч. Пе- раклад Сяргея Шупы.
    Чацьвер, трынаццаць дваццаць. Я толькі што прыйшоў з кавярні «Ван Гог», дзе я ў жывой трансьляцыі на сайце nobelprize.org сачыў за абвяшчэньнем ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Паслаў віншаваньне майму беларускаму сябру і перакладчыку. Я ўсё яшчэ ўзрушаны і спрабую як найдаўжэй расьцяг- нуць сваю ўзрушанасьць. Гэтак бывае рэдка: здараецца нешта вялікае і важнае, што выклікае захапленьне, якое перамагае ўсе пакуты, беды і нягоды будзёншчыны, усю банальнасьць жы- цьця ў краіне, дзе таблоіды і фэйсбук замянілі сабою патрэбу ў літаратуры, пісьменьніках, кні- гах, у размове пра тое, што прачыталася. Вядома ж, вялікасьць падзеі ня ў тым, што абвешчаны нобэлеўскі ляўрэат, і што нават гэтая непісьмен- ная частка сьвету, Харвацкае радыё і тэлевізія і іншыя недаробленыя мас-мэдыі пра нейкага пісьменьніка, дакладней пісьменьніцу, ад гэтага моманту будуць гаварыць зь іншым тонам і ак- цэнтам, а ў тым і вялікасьць, і важнасьць, што
    Нобэлеўскай прэміяй у літаратуры ўшанаваная менавіта Сьвятлана Алексіевіч.
    Гэта вельмі эўрапейскі, а разам з тым і вельмі асаблівы выбар. Як тады, калі быўузнагароджаны вялікі баўгарын, габрэй, аўстрыец, нямецка- моўны пісьменьнік Эліяс Канэці, або калі трыма гадамі раней, у 1978 годзе, прэмію атрымаў Іцхак Башэвіс Зынгер, які пісаў на адной эўрапейскай мове, што зьнікла з дымам нацыстоўскіх крэ- маторыяў, або калі ў 1961 годзе быў ушанаваны вялікі югаслаўскі (нашчадкамі якога лічаць сябе сэрбы і сёй-той басьнійскі харват...) апавядальнік і раманіст Іва Андрыч, які стварыў літаратурную гісторыю пра малую і закінутую эўрапейскую краіну Босьнію і які ў эўрапейскую літаратур- ную сьвядомасьць вярнуў атаманскую Турцыю як яе складовую частку; ды ўрэшце такім самым, вельмі асаблівым нобэлеўскім выбарам быў і сам Архан Памук, які вярнуўэўрапейскай літаратуры вялікую гісторыю пра горад і гарадзкі характар нашай цывілізацыі.
    Так, і да Сьвятланы Алексіевіч былі набэлісты з Усходняй Эўропы, але не з такой закінутай, прыніжанай і маргіналізаванай краіны, як Бе- ларусь, і ня ў тым часе, калі Ўсходняя Эўропа раптам перастала быць тэмай эўрапейскіх дэ- макратычных і літаратурных абмеркаваньняў, пасьля таго, як ёй падманам замест абяцанай свабоды падсунулі банальныя макдональдсаўскія забягалаўкі. Былі і раней усходнеславянскія на- бэлісты, але пасьля Аляксандра Салжаніцына ў 1970 годзе не было таго або той, хто б сваім сло-
    вам сьведчыў пра жахлівы стан свайго сьвету. Тым часам як Салжаніцын сьведчыў пра краіну Гулагу, лягераў і бясконцага прыніжэньня, якое зазнае першая асоба адзіночнага ліку, Сьвятлана Алексіевіч сьведчыць пра нешта яшчэ горшае і страшнейшае: сьведчыць пра паразу свабоды і пра страту апошніх ілюзіяў наконт самой маг- чымасьці свабоды. Можа, яна магчымая для нейкага будучага пакаленьня, таго, якое яшчэ не пачало нараджацца, але для нас, жывых, яе ўжо ніколі ня будзе — мы, жывыя сьведкі камунізму і вязьні посткамуністычнага сьвету, свабоды ўжо не пабачым. Ці ня ёсьць перабольшаньнем і гэтая першая асоба множнага ліку, і зьмяшчэньне нас, тутэйшых, у алексіевіцкую постсавецкую і пос- тбрэжнеўскую парадыгму? На жаль, не. I хоць наша колішняя будзёншчына непараўнальная з будзёншчынай працоўных людзей і грамадзя- наў у краінах рэальнага сацыялізму, нашы пос- ткамуністычныя нягоды ніколькі ня розьняцца. Паміж Харватыяй і Беларусьсю або Харватыяй і Расеяй розьніца толькі ў нюансах, ну і вядома, у памерах.