Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
«Для Беларусі гэтая прэмія значыць, што нас будуць ведаць. Будуць ведаць, што ёсьць такая краіна — Беларусь. Пачуюць нашы галасы, па- чуюць тыя галасы, што ў Сьвятланы ў кнігах: галасы чарнобыльцаў, галасы падлеткаў вайны, жанчын вайны...
Хіба апошняя яе кніга была сабраная ня толькі з галасоў беларусаў, усе яе іншыя кнігі — гэта толькі нашы галасы: і мой, і ваш, і вашых бліз- кіх.
Тое, што піша Алексіевіч, гэта жанр літара- турнай oral history. Менавіта літаратурнай, гэта дакумэнтальная літаратура высокага кшталту. У сьвеце цяпер у авангардзе ідзе дакумэнтальны тэатар, дакумэнтальная фатаграфія, дакумэн- тальная літаратура. Уся Эўропа цяпер піша пра маленькага чалавека, прагне жывых галасоў эпохі. У нас на постсавецкай прасторы ўжо даўно ніхто не асэнсоўвае вайну, а ўся Эўропа піша пра чалавека на вайне ці ў нейкім катаклізьме, такія творы досыць папулярныя.
У гэтай літаратуры ёсьць свая касмагонія. Алексіевіч піша кнігі пра вялікі пералом з чала- векам, як чалавек гэта перажывае, цісьне зь сябе раба. Пісьменьнік можа напісаць і пра аднаго чалавека, і гэта будзе космас, цікавы ўсім.
Я друкавала на Свабодзе артыкул пра тое, што Сьвятлана — менавіта беларускі аўтар.
Я так лічу і буду лічыць далей. I для краіны свой «Нобэль» — вялікі-вялікі бонус. Гэта пе- рамога Беларусі — калі гэтага нехта не разумее цяпер, зразумеюць потым, убачаць. Гэта інтэлек- туальны брэнд краіны. Да нас прачнецца ціка- васьць, ад нас будуць чакаць большага і болынага, нас будуць перакладаць. Допінг свайго кшталту. Я, напрыклад, буду вельмі чакаць, калі перакла- дуць Бабкова ці Бахарэвіча. Ці Чарухіна, які піша на расейскай, але без сумневаў беларускі аўтар».
Андрэй Хадановіч: «Цяпер улада стаіць перад неабходнасьцю фліртаваць з Алексіевіч»
8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
Нобэлеўскую прэмію Сьвятланы Алексіевіч камэнтуе паэт, прэзыдэнт Беларускага ПЭН- цэнтру Андрэй Хадановіч.
«Калі б спадарыня Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію некалькі гадоў таму, я б зьдзівіўся. Але чаканьне, напружаньне ад бук- мэйкерскіх прагнозаў, чаканьняў радасных, трывожных, гістэрычных прывучыла да Нобэля Алексіевіч як да непазьбежнага.
I гэта здарылася непазьбежна. Калі сур езна, гэта даўно заслужаная Алексіевіч рэч.
На яе апошнія гады сыпаўся град эўрапейскіх узнагарод. Яна самая вядомая ў літаратуры гра- мадзянка Беларусі, як бы некаторыя яе зласьліўцы ні камэнтавалі праблему яе расейскамоўнасьці- беларускамоўнасьці.
Яна піша тое, што ў нармальнай, сьпелай эўрапейскай літаратуры займае яе палову — non-fiction. Гэта займае палову швэдзкай, поль- скай, ангельскай, францускай літаратуры. I гэта выглядала б глыбока недаразьвітым у Беларусі, каб не Алексіевіч, якая амаль самотна запаўняе гэты прагал. Гэта самая папулярная літаратура ў сьвеце, як бы ні наракалі паэты.
Гэта літаратура-дакумэнт, штосьці на мяжы між пісьменьніцтвам і журналістыкай. Алексіевіч гэта падхапіла, у нас былі майстры non-fiction і раней, але яна разьвівае гэта. Яе кнігі аказаліся канвэртабэльнымі ў сэнсе перакладаў на іншыя мовы, даходжаньня да чытачоў.
Я як грамадзянін Беларусі гэтаму цешуся, як чытач гэтаму цешуся, як знаёмы Сьвятланы гэтаму цешуся. I заклікаю беларусаў гэтаму цешыцца — ды яны і без таго цешацца, калі па- глядзецьсацыяльныя сеткі. Агульнае адчуваньне радасьці. Нарэшце ў нас спыніцца хваравіты комплекс непаўнавартасьці, што калі ж, калі ж нашаму дадуць Нобэля — гэта было на мяжы непрыстойнасьці апошнія гады. Гэта знак ней- кага сталеньня самой культуры: праехалі, пера- хварэлі на дзіцячую хваробу чаканьня Нобэля. Шмат беларусаў жывуць зь нейкім комплексам непаўнавартасьці: усё цікавае можа адбывацца ў Нью-Ёрку, у Парыжы, у Маскве, калі ў каго Мас- ква ў галаве... але не ў Беларусі! Мне здаецца, што Нобэль Алексіевіч шмат каго можа пераканаць, вярнуць беларусам крышачку самапавагі.
Другое — што Нобэль Сьвятланы Алексіевіч паспрыяе больш канструктыўным стасункам розных сэгмэнтаў беларускай літаратуры: старэй- шых і маладзейшых, больш і менш апазыцыйных, беларускамоўных і расейскамоўных, прыдуманай літаратуры і непрыдуманай. Гэта паспрыяе боль- шаму паразуменьню ў самой Беларусі.
Мяне цікавіць іншае. Да сёньняшняга дня спадарыня Алексіевіч, як і некаторыя іншыя бе-
ларускія пісьменьнікі, належала да непублікава- нага «чорнага сьпісу». А цяпер улада стаіць перад неабходнасьцю фліртаваць зь ёй, прыручаць яе, рабіць рэвэрансы, камплімэнты, выцягваць да супрацоўніцтва. Я заінтрыгаваны, што з гэтага выйдзе. Жадаю Сьвятлане мудрасьці і мужна- сьці».
Віктар Дашук: «Да таго, што Сьвятлана Алексіевіч піша па-расейску, я стаўлюся спакойна»
8 кастрычніка 2015
Іна Студзінская, Менск
Народны артыст Беларусі, рэжысэр, кінада- кумэнталіст Віктар Дашук — у пэўным сэнсе «хросны бацька» Сьвятланы Алексіевіч: у 1985 годзе за цыклі фільмаў «Я з вогненнай вёскі» і «У вайны не жаночае аблічча» ён стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР.
Сьвятлана Алексіевіч мае багата міжнародных прэміяў, але ніводнай беларускай узнагароды. Што да Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч, Віктар Дашук выказаў такое меркаваньне:
Дашук: Сьвятлана адкрывае сьпіс беларус- кіх ляўрэатаў, і мне ня проста прыемна, мяне перапаўняе гонар за тое, што мы пачыналі пра- цаваць у адной паралелі, паралелі вельмі цудоў- ных людзей, вядомых ня толькі ў Беларусі, але і ў сьвеце — разам з Васілём Быкавым і Алесем Адамовічам.
Мне вельмі прыемна, што Сьвятлана заслу- жана атрымала Нобэля, я адчуваю ня толькі го- нар за яе, але гонар і за нашу краіну. Бо кожны з нас, які тут нараджаецца, вучыцца, фармуецца і разьвіваецца як асоба, ня можа разьвівацца ў некім адасобленым асяродку.
Яна бярэ энэргію ад іншых талентаў, і гэтымі талентамі зьяўляюцца, паўтаруся, Алесь Ада- мовіч і Васіль Быкаў, якія таксама маглі быць у гэтым сьпісе.
Але такія законы часу, яны дыктуюць свае ўмовы, свае правілы. I яны былі ў адным пра- межку часу. Я рады за Сьвятлану проста па-чала- вечы. Яна — першаадкрывальніца гэтага сьпісу.
Я перакананы, што і ў жывапісе, і ў іншых відах мастацтва, і ў навуцы — у кожнай галіне ёсьць беларусы, годныя Нобэлеўскай прэміі. Я ганаруся, Сьвятлана зрабіла першы крок. Я рады яе павіншаваць ад шчырага сэрца.
PC: Спадар Віктар, але некаторыя ўпікаюць Алексіевіч: ну якая яна беларуская пісьменьніца, яна ж піша па-расейску, ганарыцца расейскай культурай...
Дашук: Калі я прыйшоў абедаць у рэстаран, і салата не спадабалася, а афіцыянтка была пры- гожая, ветлівая, то я ўжо не зьвяртаю ўвагі на нейкую там салату... У кожнага чалавека ёсьць нейкія рысы, якія не адпавядаюць майму сьвета- погляду, і гэта нармальна. I ў мяне са Сьвятланай былі розныя меркаваньні, рознагалосьсі. Але мы жывыя людзі, і калі кожны — асоба, яны ня мо- гуць плыць у адным кірунку.
Мне таксама хацелася б, каб яна была бела- рускай у чыстым выглядзе, ва ўсім. Але дайце чалавеку свабоду! Бацька ў яе беларус, маці — ук- раінка. А тое, што Сьвятлана піша па-расейску — гэта дробныя рэчы, гэта мітусьлівыя рэчы.
Я ведаю беларускую мову лепей за расейскую, але свае артыкулы — за 20 гадоў іх было 10, і я пісаў іх па-расейску з адной простай прычыны: каб болей было чытачоў. Бо ў нашай складанай беларускай сытуацыі галоўнае, каб тваё слова, тваё шчырае імкненьне дайшло да як мага боль- шай колькасьці людзей. Я стаўлюся да гэтага спакойна.
Івонка Сурвіла: «Ганаруся і спадзяюся, што не дазволіце называць Вас расейскай пісьменьніцай»
8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла павінша- вала Сьвятлану Алексіевіч.
«Паважаная Сьвятлана, ад імя Рады БНР шчыра віншую Вас з атрыманьнем Нобэлеўскае прэміі! Я ганаруся, што Нобэлеўская Рада дала ўзнагароду Вам, пісьменьніцы зь Беларусі — гэ- таксама, як ганаруся Васілём Быкавым, Адамам Міцкевічам, Маркам Шагалам, Міхалам Клеафа- сам Агінскім і ўсімі іншымі геніяльнымі твор- цамі, якіх дала чалавецтву наша зямля», — піша Івонка Сурвіла ў сваім віншаваньні.
«Упершыню беларуска стала ляўрэатам Но- бэлеўскай прэміі па літаратуры. Гэта вельмі важ- ная і радасная падзея для Беларусі і беларусаў усяго сьвету. Для тых людзей у замежжы, хто яшчэ нічога ня ведае пра Беларусь — а такіх ёсьць шмат — гэта найлепшым чынам распавядзе пра нашую краіну. Я зь вялікім захапленьнем чы- тала Вашыя творы ў перакладах на францускую і ангельскую мовы. Спадзяюся, што калі-небудзь прачытаю іх і па-беларуску. Ганаруся Вамі — і адначасна спадзяюся, што Вы самі нікому не дазволіце назваць Вас расейскай пісьменьніцай. Посьпехаў Вам і здароўя!» — гаворыцца ў вінша- ваньні старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
Першая прэсавая канфэрэнцыя нобэлеўскай ляўрэаткі: «Сказала б дзякуй маім настаўнікам: Адамовічу і Быкаву»
8 кастрычніка 2015 Аляксандра Дынько, Радыё Свабода, Менск
Празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як было абвешчана рашэньне Нобэлеўскага камітэту, Сьвятлана Алексіевіч дала першую ў новым статусе прэсавую канфэрэнцыю. У суправаджэ- ньні швэдзкіх дыпляматаў і журналістаў яна прыехала ўрэдакцыю газэты «Наша Ніва», якую сама выбрала для прэсавай канфэрэнцыі. Некалькі дзясяткаў журналістаў не ўмясьціліся ў невялікае памяшканьне, шмат хто слухаў пісьменьніцу ў калідоры. Ніжэй — поўны тэкст прэсавай кан- фэрэнцыі.
Алексіевіч: Я канешне падумала ня пра сябе. Адзін тэатар нямецкі ставіў «У вайны не жаночае аблічча» і хацеў, каб некалькі гераінь прыехалі ў Франкфурт. I вы ведаеце, я абтэлефанавала нумароў 50, і нікога няма ў жывых. А перад гэ- тым у мяне такі самы досьвед быў з маім героем з Чарнобылю. I я падумала: а вось як шкада, што гэтыя людзі не даведаюцца. Але кнігу яны трымалі ў руках. Падумала пра тое, што гэта ня толькі мне ўзнагарода, а ўзнагарода... і наогул,
нашу культуру ў нашай маленькай краіне, якая ўсю гісторыю і цяпер у нейкіх жорнах, калі яе ціс- нуць з усіх бакоў. Неяк я падумала пра гэта. Я ня буду хаваць, вядома, гэта была моцная асабістая радасьць, ну і вядома ж трывога, таму што ўсё ж такі вялікія цені такія — Бунін, Пастэрнак... Гэта занадта вялікія цені, і яны як бы ажылі для мяне, гэта вельмі сур езна, і калі часам я задумвалася, што я стамілася, што я расчаравалася ў нейкіх рэчах, то цяпер я падумала, што не, планку не- магчыма будзе зьнізіць.