• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Пытаньне: А каму б Вы хацелі падзякаваць ў першую чаргу?
    Алексіевіч: У першую чаргу я б вядома ска- зала дзякуй маім настаўнікам: Адамовічу і Бы- каву. Вось гэта мае настаўнікі. I Быкаў, які быў прыкладам такой чалавечай стойкасьці, і Алесь Адамовіч, які, вось як ставяць голас, я б сказала ён паставіў мне машыну мысьленьня, гэты чала- век. Я нікога роўнага яму ў беларускай культуры ня ведаю, па эўрапейскім размаху. Вось пра гэ- тых людзей, што тычыцца Беларусі, я падумала ў першую чаргу. А так у мяне шмат: мае героі, мае выдаўцы па ўсім сьвеце, людзі, якія прымушалі мяне пра нешта падумаць, якія дарылі мне ней- кую здагадку пра чалавека, таму што каб новае пачуць, трэба па-новаму спытаць. Так што ўсе мы складаемся з настаўнікаў. Усе мы стаім на плячах роду, на плячах людзей, якіх сустрэлі.
    Нядаўна, учора прачытала ў блогах, адзін кажа: калі мяне спыталі, як ты ставісься да таго, што Алексіевіч могуць даць прэмію. А другі кажа, я
    не чытаю яе кнігі, толькі фільм яе глядзеў. А я, кажа, адчуваю гонар. Вось я б хацела, каб гэта быў гонар. Што мы — маленькая ганарлівая краіна.
    Пытаньне: Вы можаце растлумачыць, што азначае для Вас быць беларускім пісьменьнікам, які піша на расейскай мове?
    Алексіевіч: Я пішу пра чалавека-ўтопію, пра чырвонага чалавека, 70 гадоў гэтай утопіі, а по- тым 20 гадоў, як мы выходзім з гэтай утопіі. I яна размаўляла на расейскай мове. I адсюль у мяне мова, паколькі мае героі гэта і ўкраінцы, і ра- сейцы, і беларусы, і татары, і цыганы нават ёсьць там — адна гераіня цыганка, то бок вельмі роз- ныя, і я б магла сказаць, што я сябе адчуваю ча- лавекам беларускага сьвету, чалавекам расейскай культуры, вельмі магутная прышчэпка расейскай культуры, і чалавекам, які доўга жыў у сьвеце і, вядома, касмапалітам. Чалавек, які глядзіць на сьвет як на велізарную касьмічную прастору. Яшчэ мяне пераканаў у гэтым Чарнобыль, калі я пасьля Чарнобылю вельмі шмат езьдзіла, і ў мяне ёсьць кніга «Чарнобыльская малітва», і там, вы ведаеце, не адчуваеш сябе «я беларус», а ты адчу- ваеш, што ўсё жывое ў адным сьвеце, што мы усе адзін від. Гэта вельмі моцнае адчуваньне.
    Пытаньне: Чаму Вас дагэтуль не павіншаваў беларускі прэзыдэнт, і як увогуле да Вас ставіцца беларуская ўлада?
    Алексіевіч: Ну, беларуская улада робіць вы- гляд, што мяне няма, мяне не друкуюць, я не магу нідзе выступаць, ва ўсякім выпадку беларускае тэлебачаньне... Беларускі прэзыдэнт таксама.
    Дзьве гадзіны прайшло, як абвясьцілі прэмію, і лістоў 200 я ўжо атрымала, і там адзін вельмі добры хлопец напісаў: вось цікава, як будзе па- водзіць сябе Лукашэнка, вось Домрачавай ён даў героя Рэспублікі Беларусь, што ён будзе рабіць? Мяне павіншаваў толькі міністар інфармацыі Расеі, Грыгор’еў, ён мяне павіншаваў адным зь першых.
    Пытаньне: А званьне героя прымеце?
    Алексіевіч: Т рэба падумаць, але гэта ўсё роўна не ад Лукашэнкі, а ад Радзімы.
    Пытаньне: Як толькі стала вядома пра Вашу ўзнагароду, у камэнтарах на расейскіх сайтах напісалі, што яна атрымала Нобэля дзякуючы нянавісьці да Расеі, «рускага сьвету», Пуціна і г. д. Ці лічыце Вы, што і праўда на нянавісьці Вы атрымалі прэмію і ці ёсьць у Вас нянавісьць да «рускага сьвету», дарэчы, Алег Кашын назваў вас адэптам «рускага сьвету».
    Алексіевіч: Калі ў людзей такія фанатычныя ідэі, яны, вядома, шукаюць іх усюды. Я толькі кавалачак прачытала Кашына, вельмі зьдзівілася яму. Там яшчэ Прылепін такі ёсьць. Я хачу ска- заць, што тое самае пішуць і ў Беларусі, што я ненавіджу і беларускі народ, і ненавіджу ня толькі ўладу, але і народ. Я думаю, ніхто ня любіць праўду. Я кажу тое, што думаю. Я люблю бела- рускі народ, я люблю расейскі народ, мае сваякі ўсе з боку бацькі бы лі беларусы, мой любімы дзя- дуля, і наогул я ў чацьвёртым пакаленьні сельскі настаўнік, мой прадзед вучыўся разам зь Якубам Коласам, так што я адчуваю, што гэта мая ра-
    дзіма, мая зямля. I разам з тым, мая бабуля, мая маці — яны ўкраінцы. Я вельмі люблю Ўкраіну. I вось калі я была на Майдане, на плошчы, і ба- чыла гэтыя фатаграфіі Нябеснай сотні, я стаяла і плакала. Гэта таксама мая зямля. Так што няма нянавісьці, гэта не нянавісьць. Цяжка быць сумленным чалавекам, вельмі цяжка. I трэба не паддавацца гэтаму згодніцтву, на якое гэтая таталітарная ўлада заўсёды разьлічвае. Я люблю кнігу «Сумленьне нацыстаў», час ад часу яе пера- чытваю, там пра тое, як фашызм упаўзаў у жы- цьцё немцаўу 1930-я гады. Спачатку, калі немцам казалі: не хадзі да таго лекара, да таго краўца, яны наадварот, яны ішлі да габрэйскіх лекараў, дан- тыстаў, але вельмі магутна працавала машына, вельмі магутна націскала на кнопкі самыя пры- мітыўныя, тое, што мы сёньня бачым у Расеі, і за дзесяць гадоў яны зрабілі зусім іншы народ. Я і бацьку свайго пыталася «Як вы гэта перажылі?» I ён толькі адно мне казаў: было вельмі цяжка, было вельмі страшна. Я думаю, што чалавекам застацца заўсёды страшна, заўсёды складана, нават калі ня так масава саджалі, як у тыя гады, але бачыце, у Расеі ўжо саджаюць, і ў нас ужо саджаюць. Але трэба мець гэта мужнасьць, а тое, што кажуць — ну што ж.
    Пытаньне: А вы можаце вызначыць сваё стаў- леньне да «рускага сьвету»? Які «рускі сьвет» вам падабаецца, а які вам не падабаецца, улічваючы, што вы пішаце на расейскай мове?
    Алексіевіч: I мае героі расейцы, так? Я люблю «рускі сьвет», праўда я да гэтага часу не магу зра-
    зумець, што яны маюць на ўвазе. Я люблю добры рускі сьвет, гуманітарны рускі сьвет, той сьвет, перад якім да гэтага часу схіляецца ўвесь сьвет, перад той літаратурай, перад тым балетам, перад той музыкай вялікай. Так, я гэты сьвет люблю. Але я не люблю сьвет Берыі, Сталіна, Пуціна, Шайгу — гэта ня мой сьвет.
    Пытаньне: Наколькі Ваша апошняя кніга ак- туальная ў сёньняшніх умовах?
    Алексіевіч: «Час second-hand» — гэта не пра мінулае кніга. Яна пра тое, на чым мы ўсе стаім, пра наш падмурак. Вось адкуль мы выйшлі. Мне дарагія словы, якія я адмыслова вынесла ў эпіграф, што «таталітарызм разбэшчвае і ката і ахвяру». Мы жывем у гэты траўмаваны пэрыяд. Усе мы так або інакш прыбітыя ды гэтага савец- кага досьведу. I тое, як адпусьцілі і нават справа- кавалі сытуацыю ў Расеі, і 86% людзей сталі рады таму, як забівалі людзей у Данецку, і сьмяяліся з гэтых «хахлоў». Або тыя, хто цяпер лічаць, што ўсё можна вырашыць з пазыцыі сілы.
    Пытаньне: Скажыце, беларусы будуць пазна- ваць першага ў гісторыі краіны ляўрэата Нобэлеўскай прэміі? I Вам бы гэтага хацелася?
    Алексіевіч: У 2013 годзе, калі я таксама ўвайшла ў тройку прэтэндэнтаў, я такая стом- леная ехала, з Бэрліну ці што, і да мяне падбягае зусім такі малады чалавек і кажа: вы Сьвятлана Алексіевіч? Я кажу, так. Дык вы ж вось на Нобэля, усё. Ой божа, у мяне ня тое што кніжкі, паперкі няма. I дастае пачак ад цыгарэт — расьпішыцеся на ім! Я зусім не пыхлівы чалавек, і не люблю
    публічнасьць, і не люблю, калі цябе пазнаюць, таму што ты розны і не заўсёды гатовы да лю- дзей, ты вельмі стаміўся, але ёсьць хвіліны, калі ты думаеш, значыць тое, што ты робіш, чапляе гэтага чалавека. Калі б гэта яму было ня дорага і ня трэба, ён бы не падбег з гэтым пачкам ад цы- гарэт. Я не хачу, як Кіркораў ледзь не ў жаночай сукенцы, выходзіць на вуліцу, але часам, калі ты бачыш, што людзям гэта трэба і яны гатовыя з табой пагаварыць, і яны табе давяраюць, і калі ты прыходзіш у дом, яны табе давяраюць як су- размоўцу — гэта, вядома, прыемна.
    Пытаньне: У вашай апошняй кнізе Вы па- казваеце чытачам, наколькі цяжка простаму чалавеку было перажыць менавіта крушэньне Савецкага саюзу. Ёсьць нейкія моманты, якія недаапісаныя і недаацэненыя з гэтага досьведу, якія, Вам здаецца, трэба падкрэсьліць яшчэ? Ней- кія цяжкасьці пераходнага этапу?
    Алексіевіч: Я думаю, вядома, мы гэта час яшчэ не адрэфлексавалі і нават не зразумелі. Я напісала кнігу, але я думаю яшчэ сто Салжаніцынаў можа працаваць на гэтым участку, таму што гэта ж 70 з чымсьці гадоў, мільёны загінулых людзей, ідэя, якая пачыналася з жаданьня пабудаваць «горад сонца», а скончылася такой крывёю. Пра гэта трэба яшчэ шмат думаць. Я ня думаю, што мне ўдалося расказаць усё. Але тое, што я зразумела, што я змагла распавесьці, я зрабіла даўно ў гэ- тых пяці кнігах, у гэтым цыклі пра «чырвонага чалавека». Вось можа хто-небудзь з вас павінен прыйсьці і зрабіць.
    Пытаньне: Над чым Вы працуеце цяпер?
    Алексіевіч: Цяпер у мяне ў працы дзьве кнігі. Такія мэтафізычныя тэмы. Жыцьцё ў нас, вядома, заўжды не атрымліваецца. Пачнем нешта буда- ваць, а канчаецца, усё тым самым — як у анэкдоце, «аўтаматам Калашнікава». Цяпер іншыя людзі ўсё ж, якія хочуць быць шчасьлівымі. Хочуць ка- хаць. Ведаюць радасьць жыцьця. Шмат хто бачыў сьвет. Я пішу адну кнігу пра каханьне — у ёй пра каханьне распавядаюць і мужчыны, і жанчыны. I другая — пра старасьць, пра зьнікненьне, пра канец жыцьця. Навошта ўсё гэта, і што гэта та- кое. Вось да гэтай другой кнігі культура, асабліва расейская, больш падрыхтаваная. А вось да кнігі пра шчасьце.. .Усе хочуць быць шчасьлівымі, але ніхто ня ведае, што гэта такое.
    Пытаньне: У гэтыя выходныя ў нас прэзы- дэнцкія выбары, ці пойдзеце Вы і за каго будзеце галасаваць?
    Алексіевіч: Я не пайду на выбары. Але калі б я пайшла, галасавала б за Караткевіч. 3 жаночай салідарнасьці. 3-за таго, што я бачу нармальны твар, чую нармальную лексыку, якой я абса- лютна ня чую ад мужчын-палітыкаў. Нармаль- ныя касьцюмы, нармальныя рэакцыі. Тое, чаго ў мужчынаў-палітыкаў няма. Дый проста з-за таго, што нейкія спадзевы. А тое, што «Караткевіч — падсадная качка», як піша Пазьняк... Я ня веру ў гэта. Я ня ведаю, хто за ёй стаіць, якія грошы... Але я ведаю, што гэта быў бы новы паварот у на- шым жыцьці. А не пайду на выбары таму, бо мы ж з вамі ведаем, хто пераможа. Мы ведаем, што
    пераможа Лукашэнка. Напэўна, у яго будзе 76%. Я так думаю. Ён паглядзіць на настроі грамадзтва і прыкіне, колькі можна.
    Пытаньне: Вы сказалі, Адамовіч, Быкаў — a роля беларускай інтэлігенцыі, андэрграўнду, на- колькі яна фармуючая, важная, наколькі важна мець гэтыя маральныя аўтарытэты?
    Алексіевіч: Нашы «магікане» памерлі несво- ечасова. Як нам цяпер не хапае Адамовіча, Бы- кава, іх слова, іх разуменьня, іх узроўню. Я думаю, шмат чаго не дазволілі б сабе тыя, хто дазваляе, калі іх няма. Мы ня можам сабе дазволіць такую свабоду — сядзець дзесьці, як некаторыя мае нямецкія сябры-пісьменьнікі — зьяжджаюць у вёску і пішуць. Мы жывем у такі недасканалы час, у такім недасканалым грамадзтве. Я не ба- рыкадны чалавек, але ўвесь час цягне на бары- кады. Таму што сорамна, сорамна за тое, што адбываецца.