Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
Радыё Свабода
14 траўня 2015
«Расейскіх журналістаў трэба судзіць за тое, што яны гавораць пра вайну на Данбасе», — ска- зала на сустрэчы з чытачамі ў Варшаве беларус- кая пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.
Польскі пераклад кніжкі Алексіевіч «Час second-hand» намінаваны на літаратурную прэ- мію імя Рышарда Капусьцінскага, выдатнага польскага пісьменьніка ў жанры літаратурнага рэпартажу і дакумэнтальнай прозы, які нара- дзіўся ў Пінску.
«Сапраўднай праблемай зьяўляецца тое, што расіяне хочуць слухаць тую хлусьню. У кожным расейцу ёсьць трохі Пуціна. Чырвоная імпэрыя адышла, але савецкі чалавек застаўся. Больш чым 100 гадоў выхоўваюць яго ў кульце вайны. I яму ніколі не жылося добра. Савецкага чалавека некалькі дзясягкаў гадоў падманвалі, а потым, пасьля перабудовы, сыстэматычна абкрадалі. Таму гэта вельмі жорсткі і агрэсіўны тып чала- века», — цытуе Сьвятлану Алексіевіч сайт tokfm. pl.
Сайт згадвае адзін інцыдэнт падчас сустрэчы Алексіевіч у Варшаве — калі яна закранула тэму вайны ў Данбасе, нехта з залі выкрыкнуў: «Гэта бандэраўская прапаганда!». На што пісьменьніца адрэагавала:
«Якраз з-за такіх рэакцый мы пачынаем стра- ляць адны ў адных. Калі 6 сёньня паслалі ў спа- койную Беларусь сто танкаў, выявілася б, хутчэй за ўсё, што частка хоча далучыцца да Поль- шчы, частка да Расеі. Адно толькі несумненна: пралілася б кроў».
Алексіевіч атрымала прэмію імя Капусьцінскага
Радыё Свабода
15 траўня 2015
Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч другі раз стала ляўрэатам міжнароднай прэміі імя Ры- шарда Капусьцінскага за дакумэнтальную прозу.
Цырымонія ўручэньня прэміі імя Рышарда Капусьцінскага адбылася ўвечары 14 траўня ў Палацы культуры і навукі Варшавы. Прэмія ўручаецца за найлепшую рэпарцёрсую кнігу, якая закранае важныя праблемы сучаснасьці. Яе арганізатары — мэрыя Варшавы і «Gazeta Wyborcza».
Журы пад кіраўніцтвам польскага публіцыста з Швэцыі Мацея Зарэмбы-Бяляўскага ацэньвала 84 кнігі.
У гэтым годзе прэмію атрымалі два ляўрэаты: беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч за кнігу «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека» і польскі пісьменьнік, журналіст Мі- хал Альшэўскі за кнігу «Найлепшыя чаравікі ў сьвеце», паведаміў зь месца падзеі карэспандэнт «Хартыі 97».
Прэміі ляўрэатам уручала асабіста мэр Вар- шавы Ханна Гранкевіч-Вальц. Зь вітальнымі словамі выступілі галоўны рэдактар выданьня «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік і вядомы аўст- рыйскі публіцыст Марцін Полак.
Выступаючы на цырымоніі, Сьвятлана Алек- сіевіч падзякавала ўладам Польшчы за падтрымку беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну з-за палітычнага перасьледу на радзіме:
«Я вельмі рада, што другі раз стаю на гэтай сцэне і атрымліваю гэтую ўзнагароду. Усё гэта вельмі для мяне важна, і я нават падумала, што я шчасьлівы чалавек. Рэдка думаеш пра сябе, што ты шчасьлівы чалавек, але я магу гэта сказаць. 40 гадоў я рабіла тое, што хацела рабіць. Мне ўдалося зрабіць тое, што я задумала яшчэ ў юнацтве.
Сваё дзяцінства я правяла ў Беларусі і Украіне і памятаю бясконцы жаночы хор. Як я разумею цяпер, гэта, напэўна, была глыбокая траўма, таму я чула пастаянныя размовы пра «верхніх» людзей, пра сьмерць, пра тых, хто сышоў. I калі я з вуліцы прыходзіла дадому і садзілася за кнігі, мне здавалася, што ўсё роўна ў гэтых кнігах няма таго, што я чую на вуліцы. Цяпер я рада, што гэ- тыя галасы, якія ўвесь час гучалі ўва мне, у маёй сьвядомасьці, у маіх днях, начах, размовах, цяпер сталі словам, кнігай і належаць сьвету.
Камунізм ня зьнік. Ён, можа быць, цяпер сы- ходзіць, але сыходзіць зь вялікай крывёю. Калі я сёньня бачу ўкраінскіх уцекачоў, іх твары, асаб- ліва твары дзяцей, мяне не пакідае адчуваньне вялікай вайны.
Асобна я хацела б сказаць словы падзякі Поль- шчы і асабліва Варшаве за тое, што вы падтрымлі- ваеце беларусаў. Я толькі другі дзень тут і сустрэла ўжо дзясяткі людзей зь Беларусі, якія знайшлі тут прытулак, падтрымку, сяброўскае плячо.
Чарга па літаратурны «Нобэль»
6 кастрычніка 2015 Ян Максімюк, Прага
Нацыянальнасьць літаратуры
Францыя — краіна, пісьменьнікі якой атры- малі найбольш Нобэлеўскіх літаратурных прэмій. Зь леташняй прэміяй для Патрыка Мадыяно атрымліваецца агулам 15 штук. Другое месца трымаюць ex aequo ЗША і Вялікабрытанія (па 10 прэмій).
Што варта заўважыць пры нагодзе гэтага ран- жыру? А тое, што не заўсёды прэміяваны пісь- меньнік пісаў на тытульнай мове краіны, да якой яго залічылі у нобэлеўскіх статыстыках.
Фрэдэрык Містраль (ляўрэат 1904 году) пісаў на аксытанскай мове. Іван Бунін (1933) — па- расейску. Сэмюэл Бэкет (1969) — па-француску і па-ангельску. Усе трое здабылі «нобэлі» для Францыі. Іосіф Бродзкі (1987) — у нобэлеўскай камандзе ЗША. Эліяс Канэці (1981) — які нара- дзіўся ў Баўгарыі і пісаў па-нямецку — значыцца як ляўрэат Вялікабрытаніі. У гэтых выпадках вырашальным было грамадзянства пісьменьніка ў часе прысуджэньня прэміі, а ня мова, на якой ён пісаў.
Калі аднак вырашала грамадзянства, дык чаму Генрыка Сянкевіча залічылі ў пул нобэлеўскіх ляўрэатаў Польшчы? У 1905-м, калі яго прэмія-
валі, ён быў падданым Расейскай імпэрыі, а ІІоль- шчы як палітычнага суб’екту тады не існавала...
Існуе думка — зь якой я абсалютна не пагаджа- юся — што літаратура наогул ня мае нацыяналь- насьці- Маўляў, пісьменьнікаў трэба дзяліць на геніяў, добрых і графаманаў, а не на нямецкіх, італьянскіх ці вугорскіх. Па-мойму, літаратура, нават тая вяршынная, якая становіцца здабыткам сусьветнай чытацкай аўдыторыі, заўсёды грунту- ецца на нацыянальным. «Дон Кіхот» Сэрвантэса, «Пыха і перадузятасьць» Остэн, «Мадам Бавары» Флябэра, «Злачынства і пакараньне» Дастаеўс- кага, «Будэнброкі» Мана, «Уліс» Джойса — іх- ная ўнівэрсальнасьць моцна заякараная якраз у нацыянальным, «сваім» для аўтараў. Кніга «Сто гадоў самоты» Маркеса не магла ўзьнікнуць ні ў Гішпаніі, ні ў ЗША, а толькі там, дзе ўзьнікла — у Калюмбіі. Можна дапусьціць, што яна магла б яшчэ ўзьнікнуць у Вэнэсуэле або Мэксыцы (гэтыя краіны спалучае з Калюмбіяй ня столькі агульная літаратурная мова, колькі агульная па- мяць пра каляніяльнае мінулае), але напэўна ня ў Францыі ці ў Нямеччыне... Існуе моцная повязь паміж культурай, у якой літаратура ўзьнікае, і тым, пра што і як гэтая літаратура гаворыць.
Насамрэч пераважная большасьць літаратуры на сьвеце настолькі моцна «нацыянальная», што і ня мае шанцаў стаць «унівэрсальнай». Тым ня менш — гэта літаратура важная для нацыі, якая яе спарадзіла.
Беларуская літаратура — тыповы прыклад та- кой «вузканацыянальнай» літаратуры. Янка Ку-
пала і Якуб Колас — пісьменьнікі важныя толькі і выключна для беларусаў. Ніхто Купалу і Коласа ня стане чытаць ні ў Польшчы, ні ў Літве, ня ка- жучы пра Францыю зь Нямеччынай. Але гэта ня значыць, што Купала і Колас — не-пісьменьнікі ці кепскія пісьменьнікі. Яны — «занадта нацы- янальныя» пісьменьнікі.
Іншыя таксама хочуць
Што б ні казаць пра Нобэлеўскую прэмію, то ўсё ж трэба прызнаць, што яна так ці інакш пады- мае нацыянальную літаратуру на «ўнівэрсальны ўзровень» у чытацкай сьвядомасьці. За нешмат- лікімі выключэньнямі, нобэлеўскімі ляўрэатамі станавіліся пісьменьнікі, чыю «ўнівэрсальнасьць» раней ці пазьней пацьвярджалі пераклады на ін- шыя мовы і выданьні ў замежжы. Гэта адна з прычынаў, чаму нацыянальныя літаратуры, якія пакуль ня маюць нобэлеўскага ляўрэата, так мо- цна хочуць яго займець.
He іначай зь Беларусьсю. I справа ту г ня ў тым, ці дадуць «нобэля» канкрэтна Георгію Марчуку або Ўладзімеру Някляеву — справахутчэй у тым, што калі так станецца, то дадуць яго менавіта беларускай літаратуры. Бо беларуская літаратура ўсё яшчэ патрабуе вонкавага прызнаньня, «ува- ходу на літаратурную мапу Эўропы», каб самась- цьвердзіцца. Ніякагатакогасамасьцьвярджэньня не патрабуюць літаратуры Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі або Італіі. А беларуская — патра- буе, як і многія іншыя літаратуры, якія да гэтай
пары застаюцца ў ценю больш прабіўных літара- тураў і моваў...
Хто яшчэ чакае свайго «нобэля», калі мець на ўвазе нацыянальныя літаратуры і мовы?
Пісьменьнікі нідэрляндзкай мовы ні разу не былі ўдастоеныя швэдзкімі акадэмікамі — ні га- ляндцы, ні флямандцы. Ня маюць нобэлеўскага ляўрэата славакі, румыны, баўгары, альбанцы і ўсе пост-югаслаўскія нацыі — славенцы, харваты, басьнійцы, македонцы і сэрбы з чарнагорцамі. (Іва Андрыч, які нарадзіўся басьнійцам і за- лічваў сябе да сэрбскай літаратуры — гэта хут- чэй агульнаюгаслаўская літаратурная зьява, чым выключна басьнійская або сэрбская).
Ня маюць нобэлеўскіх ляўрэатаўбалты (Літва, Латвія, Эстонія) і тры іншыя краіны «Міжморя»: Беларусь Украіна, Малдова.
3 моцных літаратураў па-за Эўропай «нобэля» ніколі не атрымалі аргентынцы і бразыльцы!
Калі глянуць на Азію, дык там прэміявалі толькі японцаў (2), кітайцаў (2) і індусаў (1).
I ў самой Эўропе ёсьць краіны, якія атрымалі «нобэля» толькі раз і так даўно, што ўсе ўжо пра гэта начыста забылі. ГІра Бэльгію, напрыклад (1911). Або пра Фінляндыю (1939).
Посткаляніяльны сындром
Справа з «нобэлем» для Беларусі выглядае вельмі складанай перш за ўсётаму, што рэальныя шанцы атрымацьягоўагляднай пэрснэктыве мае толькі Сьвятлана Алексіевіч, якая піша па-расей-
ску. I яшчэ таму, што сытуацыя зь беларускай мовай у Беларусі такая, а ня іншая.
Шмат хто лічыць, што Нобэлеўская прэмія для Сьвятланы Алексіевіч стане «апошнім цьвіком у труну» беларускамоўнай літаратуры. To бок яна стане ўскосным пацьверджаньнем аднаго «кры- латага зласлоўя», паводле якога «на беларускай мове нельга выказаць нічога вялікага».
Гэта, канешне, той гістарычна-эмацыянальны кантэкст, у якім прыхільнікі літаратуры ў Бела- русі ўжо некалькі гадоў запар сочаць за букмэй- керскімі прагнозамі адносна «нобэля» і заўзята дыскуюць у сацсетках цягам некалькіх дзён у кастрычніку, што лічыць беларускай літаратурай, а што не.
Я час ад часу і сам уступаю ў такія дыскусіі, прытрымліваючыся меркаваньня, што літара- тура на расейскай мове ў Беларусі сёньня — гэта састаўная частка нацыянальнай літаратуры бе- ларусаў.
Асноўны контраргумэнт, які чую ад сваіх апа- нэнтаў, можна зьвесьці да наступнага пытаньня: А ці ёсьць расейская літаратура на беларускай мове? Або — ці ёсьць польская літаратура на бе- ларускай мове?