Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
Безумоўна, няма ні польскай літаратуры па- беларуску, ні расейскай. Нельга супастаўляць рэчы ex definitione несупастаўляльныя. Гэта ж не Беларусь калянізавала (эканамічна і культурна) Польшчу і Расею, а наадварот. Сытуацыю Бела- русі можна больш-менш апраўдана супаставіць
толькі з сытуацыяй тых краінаў, якія былі пад- дадзеныя жорсткай калянізацыі.
Супаставіць з Ірляндыяй, напрыклад. Або з Калюмбіяй ці Мэксыкай. Зь Нігерыяй таксама не зусім благое будзе параўнаньне.
Ірляндцам не прыходзіць у галаву «аддаваць» брытанцам сваіх нобэлеўскіх ляўрэатаў — Уі- льяма Ейтса і Шэймаса Хіні — хоць пісалі яны па-ангельску. Габрыэля Гарсію Маркеса і Актавіё Паса ніхто не залічвае да гішпанскай літаратуры, хоць пісалі яны па-гішпанску. I Воле Шаінка таксама належыць не ангельскай літаратуры, a нігерыйскай, хоць піша ён на мове калянізатараў, а не на сваёй роднай (ёруба).
Кажучы, што Алексіевіч, калі яна атрымае Нобэлеўскую прэмію, атрымае яе і для Бела- русі — я выступаю проста за новае разуменьне беларускага кантэксту.
Яшчэ іначай: пытаньне ня ўтым, як ставяцца да творчасьці Сьвятланы Алексіевіч расейцы, то бок, ці лічаць яе расейскай пісьменьніцай ці не. Пытаньне перш за ўсё ў тым, як паставімся да яе мы, беларусы. Гэта адзін з тых выпадкаў, калі можна хоць крыху палячыць свой постка- ляніяльны сындром і рэальна сказаць Расеі сваё
«не».
Алексіевіч: «Да заўтрашняга дня ніякіх камэнтароў»
7 кастрычніка 2015
Ян Максімюк, Прага
Свабода патэлефанавала Сьвятлане Алексіевіч з просьбай падзяліцца сваімі адчуваньнямі ў ролі фаварыткі букмэйкераў на атрыманьне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па ліпіаратуры.
Пісьменьніца сказала, што цяпер яна знахо- дзіцца па-за межамі Беларусі, і паабяцала пага- варыць з Радыё Свабода пасьля таго, як стане вядомы пераможца. «Дазаўтрашнягадня нічога не камэнтую», — падкрэсьліла яна.
Сьвятлана Алексіевіч ужо трэці год запар ба- чыцца некаторымі букмэйкерскімі канторамі на Захадзе як адзін з найболып верагодных атры- мальнікаў швэдзкай прэміі.
Як быць з Алексіевіч?
8 кастрычніка 2015
Сяргей Навумчык, Прага
Інфармацыя пра вялікія шанцы Сьвятланы Алексіевіч быць уганараванай Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры ізноў актывізавала дыс- кусію вакол стаўленьня пісьменьніцы да нацы- янальных каштоўнасьцяў.
Канешне, няўдзячная справа — спрабаваць аналізаваць тое, што яшчэ не адбылося (і можа ўвогуле не адбыцца). Аднак асабіста я разглядаю верагоднасьць атрыманьня Нобэля Сьвятланай Алексіевіч як вельмі вялікую — калі ня ў гэтым годзе, дык у бліжэйшых. Скажу болей: у тым, што яна ўрэшце атрымае прэмію, у мяне няма ніякіх сумневаў.
He сумняваюся я і ў рэакцыі.
Лёгка магу ўявіць, як успрыме навіну пра Нобэлеўскую прэмію мая дачка, калі ім у праскай школе абвесьцяць пра навіну: «Ганна, пісьмень- ніца з тваёй Беларусі атрымала Нобэлеўскую прэмію!» — «Так? Супэр!»
I гэтак сама ўганараваньне будзе ўспрынята ў сьвеце: атрымала прэмію пісьменьніца зь Бе- ларусі.
Здавалася б, іншага і быць ня можа: фармальна нобэлеўскі ляўрэат далучаецца да той краіны, пашпарт якой ён мае.
Але тут пачынаюцца нюансы.
Сама магчымасьць наданьня Нобэлеўскай прэміі пісьменьніцы зь Беларусі, якая піша па- расейску, успрымаецца неадназначна.
У 1998 годзе ў эфіры Радыё Свабода адбылася дыскусія на тэму патэнцыйнага беларускага літа- ратурнага Нобэля, працытую два меркаваньні.
Сяргей Дубавец: «Асабіста я нічога ня маю суп- раць Сьвятланы Алексіевіч. I калі б зоркі леглі для яе шчасьліва, варта было б шчыра парадавацца за пісьменьніцу, якая піша па-расейску. Але не за Беларусь. Бо, парадаксальным чынам, такая прэмія магла б стаць апошнім цьвіком у труну беларускае мовы, якая пасьля такога прызнаньня расейскамоўнае літаратуры ў Беларусі наўрад ці ўжо ачомалася б да паўнавартаснага грамадзкага існаваньня. Магчыма, яна б атрымала статус ір- ляндзкае мовы, на якой яшчэ гавораць сяляне ў краіне, дзе сямёра англамоўных пісьменьнікаў носяць званьне ляўрэатаў Нобэля».
Аляксандар Лукашук: «Нобэлеўская прэмія для Беларусі — як Чарнобыль наадварот. Ейнае выпраменьваньне прасякнула б жыцьцё нацыі на пакаленьні наперад і асьвяціла б на пакаленьні назад. У гэтым сьвятле адкрылася б — і так стала існай — уся Беларусь, мінулая і будучая, для сьвету і для сябе самой. Спраўдзілася б Купалава мэтафара пра пачэсны пасад між народамі. 3 Нобэлеўскага пёдэсталу загаварыла б уся нашая задушаная, закатаваная, расстраляная ў XX ста- годзьдзі літаратура і мова. Яна б уваскросла як Хрыстос пасьля зьняцьця з крыжа. Тое, што я сказаў, — аргумэнты слабасьці. Вонкавае прызна-
ньне, пацьверджаньне істотнасьці існаваньня, яго вартаснасьці — патрэбнае тым, хто сумняваецца ў сабе. Беларусы сумняваюцца. Для мяне асабіста гэта быў бы самы шчасьлівы дзень у жыцьці. Толькі слабыя ведаюць, што такое перамога».
Мушу прызнацца, што доўгі час я быў салі- дарны з ацэнкай Сяргея Дубаўца, але цяпер скарэктаваў меркаваньне.
He, я не магу прыкласьці вызначэньне Аляк- сандра Лукашука («Чарнобыль наадварот») — менавіта да Сьвятланы Алексіевіч (зрэшты, аўтар вызначэньня і ня меў на ўвазе менавіта яе — нагадаю, што ў 1998 годзе, калі запісвалася гутарка, сярод найбольш верагодных беларускіх пісьменьнікаў у якасьці Нобэлеўскіх ляўрэатаў называўся Васіль Быкаў).
I справа ня ў мове на якой піша Алексіевіч — a ў яе стаўленьні да мовы, да нацыянальных каш- тоўнасьцяў.
Увосень 1995-га, пасьля так званага рэфэрэн- думу, Сьвятлана Алексіевіч падпісала калек- тыўны ліст беларускіх пісьменьнікаў (разам з Васілём Быкавым, Нілам Гілевічам, Рыгорам Ба- радуліным, Уладзімерам Арловым, Васілём Зуён- кам, Карласам Шэрманам, Генадзем Бураўкіным, Сяргеем Законьнікавым, Анатолем Кудраўцом) супраць вяртаньня да савецкай мэтодыкі ў сыс- тэме гуманітарнай адукацыі (я цытую гэты ліст у сваёй кнізе «Дзевяноста пяты — «Новы крок вышэйшай улады — ня што іншае, як замах на духоўную і інтэлектуальную свабоду нацыі, a значыць, і на яе будучыню»).
Але, на вялікі жаль, у апошнія гады прагучалі зь яе вуснаў словы, якія можна інтэрпрэтаваць як непрыязнасьць да нацыянальнай ідэі. Станоўчых зьменаў у стаўленьні Алексіевіч да беларускай культуры і беларускай мовы я ня бачу.
Праўда, патрабаваць іншага ад Алексіевіч — усё роўна, што папракаць яе ў тым, што ў сваіх творах у 90-ых гадах, пра якія піша, яна акцэн- туе ўвагу не на плюсах аднаўленьня незалежнай Беларусі, а на мінусах распаду СССР. Што абрала сваімі героямі не «адраджэнцаў», а тых, хто новы час альбо ўспрыняў напалохана, альбо не ўспры- няў зусім.
Абіраць тую або іншую тэму, разглядаць яе ў тым або іншым ракурсе — гэта сьвятое права аўтара. Гэтак жа, як права кожнага чалавека — выходзіць на ГІлошчу ці не выходзіць.
Справа тут у іншым.
Проста я пераканаўся, што мы вельмі пе- рабольшваем фактар замежнага прызнаньня, замежнага аўтарытэту, увогуле — замежнага ўплыву на ўнутранае жыцьцё Беларусі. Пера- большваем найчасьцей у палітыцы, але і ў куль- туры — таксама.
Ну, не заявіць Алексіевіч у Нобэлеўскай лек- цыі, што наяўнасьць дзьвюхмоўя ў Беларусі — гэта правільна. Яна ўвогуле можа і не ўзгадаць Беларусь, хіба што ў зьвязку з тым самым Чарно- былем (а калі прыгадае Чарнобыль — ёй за гэта варта будзе падзякаваць).
1 ня будзе яна — я перакананы — бэсьціць бе- ларускую мову і яе носьбітаў, ізноў залічваць іх у
«гета» — занадта ўжо дробна гэта для нобэлеўс- кага ляўрэата.
Але ўявім — што заявіць, што будзе бэсьціць. I што гэта зьменіць? Павялічыць колькасьць непрыяцеляў беларушчыны? Ва ўстановах, дзе прымаюцца рашэньні, іх і без таго хапае. Бела- руская культура, беларускамоўная адукацыя пазбавіцца якіх-небудзь істотных заходніх прэфэрэнцыяў — з-за пазыцыі набэліянта? Ды не было ніякіх прэфэрэнцыяў. Тэма нацыянальнай дыскрымінацыі неаднаразова гучала ў міжна- родных аўдыторыях і заўсёды пакідала паліты- каў абыякавымі— не таму, што артыкулявалася недастаткова аўтарытэтнымі асобамі, проста гэ- тая тэма (у дачыненьні да якой заўгодна краіны, ня толькі Беларусі) не ўваходзіць у катэгорыю прыярытэтных і лічыцца выключна ўнутранай справай краіны. У адрозьненьне ад правоў чала- века, напрыклад.
Таму — няма чаго губляць.
Лёс Беларусі, яе культуры, яе мовы, як і раней, будуць залежаць найперш ад саміх беларусаў, ад нашай самасьвядомасьці, ад нашай адданасьці і салідарнасьці.
А не ад Нобэлеўскага камітэту Швэдзкай ака- дэміі.
8 кастрычніка 2015 года ў Стакгольме было абвешчана пра наданьне беларускай пісьменьніцы
Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі.
Праз некалькі гадзінаўяна прыехала ў офіс незалежнай газэты «Наша Ніва» і адказала на пытаньні журналістаў.
Літаратурны Нобэль 2015 прысуджаны Сьвятлане Алексіевіч
Радыё Свабода 8 кастрычніка 2015
Сёньня ў Стакгольме ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры была абвешчаная Сьвятлана Алексіевіч зь Беларусі.
У сваім вэрдыкце Швэдзкая акадэмія напі- сала, што Алексіевіч была ўзнагароджаная за «яе паліфанічныя творы, якія зьяўляюцца помнікам пакутам і адвазе ў нашы часы».
Сьвятлана Алексіевіч (нар.у 1948 у Івана-Фран- коўску), якая піша на расейскай мове, дэбютавала як журналістка ў 1975 годзе. Яна — аўтар кніг «У вайны не жаночае аблічча» (1985), «Апошнія сьведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» (1990). «Зачараваныя сьмерцю» (1993), «Чарнобыльская малітва» (1997), «Час second-hand» (2013).
Яе кнігі гіеракладаліся на ўсе асноўныя эўра- пейскія мовы.
Перад Нобэлеўскай прэміяй Сьвятлана Алек- сіевіч атрымала шмат іншых міжнародных гірэмій, у іх ліку Прэмію Гердэра (Нямеччына, 1999), Нацыянальную прэмію крытыкі (ЗША, 2006), Прэмію Angelus (Польшча, 2010), Прэмію міру Нямецкага кнігагандлю (Нямеччына, 2013). У Рэспубліцы Беларусь не прэміявалася.
Марыя Вайцяшонак: «Хочацца крычаць, сьпяваць і танцаваць»
8 кастрычніка 2015
Радыё Свабода
Вельмі эмацыйна адрэагавала на навіну пра Нобэлеўскую прэмію па літарапіуры Сьвятлане Алексіевіч яе блізкая сяброўка Марыя Вайцяшо- нак.
«Усе апошнія дні былі як сонечная бура, столькі хваляваньняў і трывогі. Гэта нібы зьява прыроды, а ня справа рук чалавечых, што ў нас у Беларусі Нобэлеўская прэмія!
Хочацца крычаць, сьпяваць і танцаваць. Ска- заць што мы, усе яе сябры рады — не сказаць нічога».