Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
Пытаньне: Ці лічыце Вы, што Ваш голас у будучыні будзе больш важкім у беларускім гра- мадзтве?
Алексіевіч: Ну я ня ведаю, бачыце ж, у нас та- кая ўлада... Ну, спадзяюся, ёй патлумачаць, што такое Нобэль, і можа быць будзе нейкая рэакцыя, можа асьцярожная. Агульны ўзровень палітыч- най эліты ў нас савецкага складу. Нават яшчэ горш. У савецкай былі планкі, якія не парушаліся. Там былі людзі, доўга трэба было паўзьці па гэ- тай лесьвіцы, каб дапаўзьці. А сёньня ты з «гразі ў князі» — і кіруеш. Хто толькі ня быў міністрам культуры — і будаўнік, і хабзаец нейкі, хто толькі
ня быў. Я думаю, трэба рабіць сваю справу і ка- заць тое, што ты думаеш.
Пытаньне: Як Вы ацэньваеце той факт, што Вы першая ў Беларусі ў літаратуры?
Алексіевіч: Мне складана сказаць. Што да- тычыцца навуковых распрацовак, фізыкі, хіміі, гэта патрабуе вялікага і тэхналягічнага ўзроўню ў краіне, вялікага навуковага патэнцыялу. Па- мойму, усё гэта ў нас разбурана. I я думаю, у нас шмат таленавітых людзей, але яны вымушаны ці іміграваць, як у Расеі, ці непаўнавартасна пра- жыць сваё жыцьцё.
Пытаньне: Што Вы думаеце пра сытуацыю ва Ўкраіне і пра расейскую авіябазу ў Беларусі?
Алексіевіч: Думаю, што расейская авіабаза нам не патрэбная. Але баюся, што яна будзе ў нас. Ня бачу я ў Лукашэнкі сілаў і рэсурсаў гэтаму супра- цьстаяць. I ня бачу гэтых сіл супраціву ў грама- дзтве. Грамадзтва прыме ўсё, што прапануе ўлада, на жаль. Што да Ўкраіны, то я ўсё ж думаю, што гэта, вядома ж, акупацыя, замежнае ўварваньне. Хаця там ёсьць шмат людзей, якія незадаволеныя тым, як было ва Ўкраіне і хацелі нейкіх перамен, але яны б ніколі не ваявалі. Яны б знайшлі іншы шлях пераменаў. Прывязіце да нас дзясяткі два грузавікоў, і заўжды знойдуцца людзі, якіх можна ўзброіць. Я чула ад аднаго чалавека, здавалася б, вельмі сымпатычнага, сталы падпалкоўнік, ра- сеец. Але ён быў такі ўзрушаны, калі акупавалі Крым, і сказаў: «Ды мы таксама можам «тряхнуть стармной» і пісталет ёсьць, і тужурка ёсьць.
Пытаньне: А вы плянуеце ехаць ва Ўкраіну?
Алексіевіч: А была нядаўна. Бабуля памерла ўжо, а больш такіх блізкіх сваякоў не засталося.
Пытаньне: На Вашу думку, ці ёсьць нейкія прыкметы перамен у Беларусі, ці надзея на пе- рамены, і ў якім накірунку яны будуць разьві- вацца?
Алексіевіч: У Лукашэнкі вельмі цяжкае цяпер становішча. Ён вельмі хацеў бы адарвацца ад Расеі. Але хто ж яму дасьць. 3 аднаго боку, яго трымае ягоная ўласная мінуўшчына. А з другога боку, яго трымае Пуцін. Пад уласным мінулым я маю на ўвазе, што ён ня ведае іншых правіл гульні. Ён з гэтым вырас, нягледзячы на тое, што трэба прызнаць: у яго вельмі моцная палітычная чуйнасьць.
Пытаньне: А базу яму навязваюць?
Алексіевіч: Базу яму, вядома, навязваюць. Я ня думаю, што ён гэтага хоча сам. Паратунак Беларусі, калі б яна павярнула ў бок Эўразьвязу. Але ніхто яе не адпусьціць.
Пытаньне: А што Вы хацелі б сказаць Нобэлеўс- кай камісіі?
Алексіевіч: Я не ведаю нікога зь іх. Я магу ім сказаць толькі дзякуй.
Пытаньне: А калі яны Вам патэлефанавалі?
Алексіевіч: За некалькі хвілін, як вы даведаліся пра ўсё гэта. Я якраз вярнулася зь лецішча, і яны патэлефанавалі.
Пытаньне: Дзе Вы былі ўчора, на лецішчы?
Алексіевіч: Так.
Пытаньне: Вы зьбіраецеся жыць у Беларусі?
Алексіевіч: Так.
Пытаньне: На што Вы прэмію патраціце?
Алексіевіч: За прэміі я заўжды купляю сва- боду. Я пішу кнігі свае вельмі доўга — 5-10 гадоў. Гэта доўгі час, і трэба грошы, і трэба езьдзіць, друкаваць. Цяпер я магу спакойна працаваць, ня думаючы пра тое, дзе іх зарабіць.
Пытаньне: А ці ўплывае Ваша перамога на стаўленьне да беларускай культуры ў замежжы, усьвеце?
Алексіевіч: Мне цяжка гаварыць, я думаю, трэба, каб існавала не адно імя. Ва ўсякім выпадку нядаўна я была ў Аўстрыі, да мяне падыходзяць у кавярні і пытаюцца: адкуль? Я кажу, зь Беларусі. А мне кажуць, о, Домрачава, Лукашэнка. Так што бачыце, ужо крыху ведаюць.
Пытаньне: У якой Беларусі Вы бы хацелі жыць?
Алексіевіч: Я, вядома, хацела б, каб Беларусь была падобная да скандынаўскіх краінаў. Гэта мара для маленькай краіны, як мы. Альбо хаця б на тое, як выглядае Прыбалтыка.
Пытаньне: Вы атрымалі прэмію і за Вашу працу пра Афганскую вайну. Ці лічыце Вы, што Пуцін рызыкуе паўтарыць досьвед Афганістану ў Сырыі цяпер?
Алексіевіч: Была гадавіна Афганістану і яму (Пуціну — PC.) задалі пытаньні, ці было гэта памылкай. А ён кажа: не, правільна, што мы там былі. Калі б ня мы, то былі б амэрыканцы. Я думаю так, пасьля Афгану былі чачэнцы, pa- nep будуць сырыйцы. Я сустракала людзей, якія ў савецкім часе ваявалі ў Афрыцы. Гэта краіна
салдатаў. Ці адкрытых салдатаў ці падпольных салдатаў. Але ўвогуле мы жывем у вайсковым асяродзьдзі, вайсковым мысьленьні. Яно зьверху данізу. Ад ураду да простых людзей.
Пытаньне: Гэта датычыцца Беларусі, Расеі, постсавецкай прасторы?
Алексіевіч: Так, на жаль, мы яшчэ завязаны ў гэты вузел.
Пытаньне: На беларускай мове не зьбіраецеся пісаць?
Алексіевіч: Мне часта задаюць такое пыта- ньне. Што такое беларуская мова сапраўды? Я ведаю беларускую мову, але ня так, каб добра на ёй пісаць. I тая мова, якую я ведаю, гэта нарка- маўка. I ў мой час вучылі толькі такой мове. Для мяне гэта ніколі ня будзе самамэтай.
Пытаньне: Дзе Вам камфортней за ўсё жы- вецца, пішацца, у якой краіне? Вы шмат дзе жылі.
Алексіевіч: Напэўна, усё ж дома, у Беларусі. На лецішчы.
Пытаньне: Дзе Вы былі, калі Вам патэлефана- валі і сказалі?
Алексіевіч: Дома, дома была. Я прасавала, між іншым.
Пытаньне: Вы дваццаць гадоў не друкаваліся ў Беларусі? I ніводнай прэміі беларускай у вас няма?
Алексіевіч: Так, няма.
Пытаньне: Вы сказалі, што ўсё ж належыце да беларускага сьвету. А што, па-Вашаму, такое — беларускі сьвет?
Алексіевіч: Вось мой бацька беларус. Яго лас- кавы погляд, спакойны. Ніколі кепска ня скажа. Ён быў дырэктарам школы, потым у старасьці настаўнікам. Гэтыя старыя жанчыны, сярод які я вырасла. Вясковыя. Гэты голас. Вось гэтая па- этычнасьць іх позірку. I нават калі Чарнобыль быў, я бачыла разгубленасьць чыноўнікаў, вайс- коўцаў, і толькі гэтыя старыя жанчыны, сяляне, прыродныя людзі, знаходзілі пункты апоры. Яны цэласна разумелі, што адбылося. Хоць гэта было жорстка. Прыродныя людзі напакутаваліся больш за ўсіх.
Пытаньне: Ці дапаможа Ваша перамога папу- лярызацыі беларускай літаратуры і болып шыро- каму друку? I ў сьвеце, і ў нас?
Алексіевіч: Вы ведаеце, гэта не залежыць ад гэтага, усё залежыць ад кнігі. To бок калі прад- ставіць кнігу, яе надрукуюць, а не ад таго, што гэтую краіну ведаюць. Вось лацінаамэрыканцы, яны прапанавалі сьветапогляд новы, і ўвесь сьвет іх друкаваў. Рышард Капусьцінскі прапанаваў свой погляд, і яго паўсюль друкавалі. Куды, у якое выдавецтва я б ні прыехала — а вось мы Рышарда Капусьцінскага выдаем. Справа ня ў тым, што нехта там ёсьць у гэтай краіне, а ў тым, што мы павінны зь нейкім тэкстам прыйсьці ў гэты сьвет. У нас быў гэты тэкст, чарнобыльскі тэкст, цяпер гэта тэкст постдыктатуры, што муціруе, як... Але, на жаль, у постсавецкіх клішэ не даюць вырвацца і даць нейкае новае тлумачэньне гэтаму.
Пытаньне: Вы пішаце пра лёс маленькага са- вецкага і постсавецкага чалавека, ці згодны Вы з тым, што Ваша прэмія беларуская?
Алексіевіч: Усё ж напэўна шырэйшая, бо ге- роі маіх кніг — гэта ўся постсавецкая прастора. «У вайны не жаночае аблічча»... Я памятаю, мне адзін навуковец казаў, а навошта ты брала гераінь расейскіх жанчын? Трэба было нашых браць, беларусак. He, бо мая кніга шырэйшая, па-фі- лязофску: жанчына і вайна, чалавек і вайна. Так што гэта больш шырокі ахоп.
Пытаньне: Вы казалі пра Капусьцінскага, a паўзьдзейнічала яго творчасьць на Вас?
Алексіевіч: Ну, ва ўсякім выпадку, мне быў вельмі цікавы яго погляд, і я прачытала першы раз яго кнігу «Імпэрыя» і ўбачыла, як цікава ён шукаў у гэтай вобласьці дакумэнтальнага рэпар- тажу, у якой я працую. Мне падабалася польская Ханна Краль, вельмі цікава працуе ў гэтым на- кірунку, і Капусьцінскі. I нічога падобнага няма ў Беларусі, хоць тут ёсьць кніга Адамовіча, Брыля і Калесьніка «Я з вогненнай вёскі», я лічу, гэта геніяльная кніга, але там гэта цэлы пласт куль- туры ў Польшчы — дакумэнтальная кніга. Таму што расейская, беларуская культуры яшчэ як бы не пусьцілі сябе ў сьвет, крыху традыцыйныя, яны працуюць самадастаткова, самі ў сабе. I я адкрывала сьвет менавіта праз такія фігуры, як Ханна Краль, Капусьцінскі.
Пытаньне: Вы сказалі, што ня будзеце галаса- ваць на выбарах, таму што ў гэтым няма ніякага
сэнсу, Вы лічыце, што грамадзяне краіны павінны пайсьці за Вашым прыкладам?
Алексіевіч: Байкатаваць выбары ні ў якім разе нельга. Таму што калі вы байкатуеце, то Лу- кашэнка атрымлівае болып шанцаў... Таму што калі прагаласуе з тысячу чалавек васемсот чала- век, то ён можа паставіць сабе такую колькасьць галасоў. А калі прыйдзе толькі пяцьсот чалавек, то вырастуць яго працэнты. Гэта няправільныя паводзіны. Я лічу, што заклік да байкоту — гэта памылка апазыцыі. Гэта можна элемэнтарна падлічыць, што калі мы байкатуем выбары, мы даем шанец павысіць колькасьць працэнтаў Лу- кашэнкі. Гэта вельмі проста. Я ўжо недзе расчара- ваная ў нашай апазыцыі, і ў нашым народзе, калі так можна сказаць. Што мы ніяк не прачнемся. Я думаю, што гэта доўгі шлях.
Пытаньне: Калі Ваша кніжка апошні раз вы- ходзіла ў Беларусі? Ці помніце Вы гэта?
Алексіевіч: Гадоў 25 таму...
Пытаньне: Апошні Ваш «Час second-hand» выйшаў?
Алексіевіч: Ой, так, але ж гэта такая паўпад- польная кніга, недзяржаўная.
Пытаньне: А дзяржаўныя выдавецтвы калі апошні раз выдавалі і якую?
Алексіевіч: Па-мойму «Цынкавыя хлопчыкі» нейкае маленькае выдавецтва выдавала... «Бела- русь» выдавецтва. Але гэта таксама было малень- кае выдавецтва і асабісты ўчынак рэдактара.
Пытаньне: Калі б Вам давялося ў адным паве- дамленьні сказаць нешта беларусам, што б гэта было?
Алексіевіч: Давайце пастараемся жыць у вар- тай краіне. Кожны павінен штосьці для гэтага зрабіць. Ня трэба чакаць, што гэта зробіць сусед, сын твой, усе павінны нешта рабіць. Інакш па ад- ным вельмі лёгка нас шантажаваць, напалохаць, з намі расправіцца. Давайце будзем ісьці разам, але разам з тым я супраць рэвалюцыі. Мне не падабаецца кроў. Я не хачу, каб хаця б адно жы- цьцё маладога хлопца было страчанае. Я лічу, мы мусім знайсьці свой беларускі «гандзізм». Калі мы будзем разам, мы яго знойдзем, вядома.