• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Марыя Вайцяшонак сказала, што Алексіевіч цяпер у адной з краін Балтыі, але неўзабаве вер- нецца ў Менск.
    Барыс Пятровіч: Мы чакалі Нобэля з часоў намінацыі Быкава
    8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Ба- рыс Пятровіч камэнтуе рашэньне Нобэлеўскага камітэту.
    Пятровіч: «Мы сачылі за Нобэлеўскай прэміяй у жывым эфіры. Вельмі рады, што літаратурны Нобэль атрымала Сьвятлана Алексіевіч. Шчасьлі- выя, што гэта нарэшце здарылася. Мы вельмі даўно чакаем гэтага — з тых часоў, калі быў на- мінаваны Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзі- мер Някляеў. I вось нарэшце гэта здарылася. Гэта найвялікшая падзея для ўсёй беларускай літара- туры, культуры і нашай краіны. Я віншую ўсіх, у першую чаргу саму Сьвятлану Алексіевіч», — сказаў Свабодзе старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
    Барыс Пятровіч выказаў меркаваньне, што літаратурны Нобэль замірыць прыхільнікаў і праціўнікаў Сьвятланы Алексіевіч:
    «Яны павінны прымірыцца. Сьвятлана Аляк- сандраўна была, ёсьць і застаецца грамадзянкай Беларусі. А беларуская літаратура заўсёды існа- вала ня толькі на беларускай мове, яны была на розных мовах. Так што я думаю, што гэта стане пунктам, зь якога пачнецца замірэньне».
    Севярынец спадзяецца пачуць ад Алексіевіч выступ па-беларуску
    8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні пар- тыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец пракамэнтаваў Радыё Свабода прысуджэньне Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
    Севярынец: «Мае віншаваньні Сьвятлане Алексіевіч! Тое, што яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі атрымаў Нобэлеўскую прэмію — гэта сьведчаньне таго, што беларусы — нацыя тале- навітая, гэта нацыя глыбокіх геніяў. Я нагадаю, што нобэлеўскія ляўрэаты ў галіне літаратуры, зьвязаныя зь Беларусьсю або паходжаньнем зь Беларусі, — і Генрых Сянкевіч, і Чэслаў Мілаш. Ёсьць дыскусія ў беларускім грамадзтве адносна мовы — расейскай мовы, на якой піша Сьвят- лана Алексіевіч, наконт яе стаўленьня да самой беларускай мовы. Але я спадзяюся, што цяпер, з гэтага нобэлеўскага п едэстала, спадарыня Сьвят- лана выкажа ўжо больш узважаную пазыцыю, і мы пачуем ад яе выступ па-беларуску, пачуем у Нобэлеўскай лекцыі, у выступах імёны і прозь- вішчы беларусаў, якія пісалі па-беларуску. Таму, скажам так, ёсьць пэўныя спадзяваньні».
    Лявон Баршчэўскі: «Гэта першы выпадак на постсавецкай прасторы»
    8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Перакладчык Лявон Баршчэўскі пра тое, што Сьвятлана Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры, даведаўся ад Радыё Сва- бода.
    Баршчэўскі: «Гэта вялікая падзея, зь якой трэба павіншаваць беларускую літаратуру. Наша літаратура заслугоўвае. Гэта першы выпадак ат- рыманьня прэміі на ўсёй постсавецкай прасторы. Раней толькі расейскія літаратары атрымлівалі, дый тое яшчэ да распаду Савецкага Саюзу.
    Характэрна, што я чытаў расейскія сродкі ма- савай інфармацыі, і ніхто не называе яе «нашай пісьменьніцай». Кажуць — «беларуская пісьмень- ніца», а «ад нас балятуецца Яўген Еўтушэнка». Трэба павіншаваць. Увага да беларускай літара- туры павялічыцца».
    Чаргінец: «Няхай мільён пойдзе на карысьць Сьвятлане Алексіевіч»
    8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мі- калай Чаргінец адзначыў, што Алексіевіч па-сап- раўднаму займаецца літаратурай Беларусі, яна напісала цэлы шэраг твораў.
    Чаргінец: «Для беларускай літаратуры гэта вельмі прыемна, што наша аўтарка атрымала прызнаньне такога высокага ўзроўню. У сувязі з тым, што прадстаўнік нашай краіны атрымаў Нобэля, беларускую літаратуру стануць больш чытаць у сьвеце, зьявіцца болып выданьняў на розных мовах — і гэта будзе станоўча ня толькі для самой Сьвятланы Алексіевіч, але і для ін- шых нашых аўтараў. Я жадаю, каб мільён эўра, які атрымае Сьвятлана Алексіевіч, пайшоў ёй на карысьць, буду вельмі рады павіншаваць яе ва ўрачыстай атмасфэры», — сказаў Чаргінец.
    Уладзімер Арлоў: «Прэміяй уганараваная ўся Беларусь»
    8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Нобэлеўскую прэмію Сьвятланы Алексіевіч ка- мэнтуе пісьменьнік Уладзімер Арлоў.
    Арлоў: «Сардэчна віншую дарагую Сьвят- лану! — кажа Арлоў. — Найперш гэта прэмія за яе кнігі, якія чытаюць ва ўсім сьвеце! Але я ўспрымаю прэмію і як высокае прызнаньне на- шай літаратуры, як узнагароду ўсёй незалежнай беларускай супольнасьці. Прэміяй уганараваная сёньня ўся Беларусь. Я добра адчуваю гэта цяпер, бо знаходжуся на літаратурным фэсьце ў Літве, дзе з радасьцю прымаю віншаваньне за гэты пось- пех Сьвятланы — і ўсёй нашай літаратуры».
    Някляеў: «Давайце ўсе разам падымем келіхі з шампанскім і вып'ем за Сьвятлану Алексіевіч!
    8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Паэт Уладзімер Някляеў ацаніў прысуджэньне Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэмііў галіне ліпгаратуры як сапраўднае сьвята.
    Някляеў: «Гэта сьвята для нашай літаратуры, для нашай культуры, для нашай грамадзянскай супольнасьці, для нашай краіны, для нашага на- роду. Ня ў кожнай зь безьлічы краін сьвету ёсьць нобэлеўскія ляўрэаты, і тым больш ляўрэаты ў галіне літаратуры. Тыя меркаваньні, якія вы- казваюцца ў адмоўным сэнсе — маўляў, Сьвят- лана Алексіевіч не беларуская пісьменьніца — перакрываюцца афіцыйнай інфармацыяй пра прысуджэньне ёй Нобэлеўскай прэміі, дзе сказана наўпрост, што Нобэлеўскую прэмію ў галіне літа- ратуры атрымаў менавіта беларускі аўтар. Таму давайце ўсе разам, як на Новы год (а гэта свое- асаблівы Новы год для беларускай літаратуры) падымем келіхі з шампанскім і вып’ем за ўдачу Алексіевіч, за яе здароўе».
    Павал Якубовіч: «Ганаруся, што беларуска атрымала Нобэля»
    8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Галоўны рэдакпіар газэты адміністрацыі прэ- зыдэнта «СБ — Беларусь сегодня» Павал Якубовіч у праграме Беларускага тэлебачаньня «Клюб рэдактараў» яшчэ 4 кастрычніка прадказаў пе- рамогу Сьвятланы Алексіевіч і некалькі хвілін сьпяваў ёй дытырамбы:
    Якубовіч: Hoc у мяне вы ж ведаеце які. Вакол імя разгарнулася палеміка, якая мне не падаба- лася... Вакол Алексіевіч ламаліся дзіды: «яна піша па-расейску», «яна не беларуская пісьменьніца». 3 другога боку, «старая гвардыя» ня можа ёй да- раваць цудоўных, праўдзівых кніг пра вайну, пра Чарнобыль, пра Афганістан...
    Але колькі яе выдаюць у самых разьвітых краі- нахсьвету — кажа самозасябе. Я ў душы заўсёды чакаў, што яна стане ляўрэатам, і ганаруся тым, што наш беларускі літаратар так гучна заявіў пра сябе на ўвесь сьвет і атрымаў прызнаньне.
    PC: А цяпер каверзнае пытаньне. Калі апошні раз «СБ — Беларусь сегодня» пісала пра Сьвят- лану Алексіевіч, публікавала яе інтэрвію, уз- гадвала пра яе?
    Якубовіч: Я асабіста падтрымліваю са Сьвят- ланай добрыя адносіны. Некалі яна ў нас друка- валася. Я асабіста шмат намаганьняў прыклаў,
    каб летась на Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску адбылася сустрэча чытачоў зь ёй. Але апошнім часам сувязяў па лініі газэты не было, таму што, як мне падаецца, Сьвятлана — ня вельмі вялікая ахвотніца супрацоўнічаць зь дзяржаўнымі СМІ і з нашай газэтай. Я яе аўтар- скія адчуваньні павінен паважаць і не назаляю ёй. Але я асабіста захапляюся яе заслугамі ў лі- таратуры і вельмі ганаруся, што беларуска атры- мала Нобэля.
    PC: Павал Ізотавіч, а ў наступным нумары «СБ — Беларусь сегодня» напіша пра Алексіевіч? Вы заўсёды трапныя загалоўкі прыдумляеце, можа, ужо і загаловак ёсьць?
    Якубовіч: Вядома, напішам! Загаловак яшчэ не прыдумаў. У нядзелю ў праграме «Клюб рэ- дактараў» я хацеў апярэдзіць падзею і выказаць тэлегледачам сваё меркаваньне пра Сьвятлану Алексіевіч, таму што насамрэч вельмі шмат было з розных бакоў зроблена намаганьняў, каб яе прынізіць, дыскрэдытаваць, на жаль, і шмат разоў гэта рабілася. Таму на я на самую вялікую аўдыторыю выказаў сваё меркаваньне пра гэтую праблему, хоць праблемы няма: Сьвятлана — найвыбітнейшы зь беларускіх літаратараў, якія працуюць сёньня.
    Марачкін: «У мяне радасьці вельмі мала з нагоды яе перамогі»
    8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Мастак і сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Аляксей Марачкін сказаў, што мае высокае мерка- ваньне пра творчасьць Сьвятланы Алексіевіч.
    «Кнігі Сьвятланы Алексіевіч — гэта наш боль. Яна бярэ самыя балючыя тэмы, да якіх ніхто не дакранаецца. Яна не баіцца такіх тэмаў», — сказаў Марачкін Свабодзе.
    «Але вельмі шкада, што ў свой час не атрымаў Нобэлеўскую прэмію Васіль Быкаў. Ён ад пачатку да канца быў з народам і заўсёды быў гатовы ўзяць адказнасьць за свой народ. Ён ніколі не хаваў сваёй пазыцыі і пісаў на беларускай мове, зь якой яго перакладалі на шматлікія іншыя. Я думаю, што і сама Сьвятлана радавалася б, калі б прэмію далі Васілю Быкаву. Але так атрымалася, што ляўрэат — яна».
    Аляксей Марачкін сказаў, што асноўная прэ- тэнзія да ляўрэаткі — тое, што яна піша па-ра- сейску:
    «Мне не падабаецца, што Сьвятлана Алек- сіевіч — расейскамоўная пісьменьніца. Таму прысуджэньне ёй Нобэля — гэта цаглінка ў пад- мурак «русского ммра». Чаму? Таму што нядоб- разычліўцы могуць сказаць, што гэта пасыл бе- ларускамоўным пісьменьнікам: маўляў, бачыце,
    Нобэля атрымала расейскамоўная беларуская пісьменьніца, а беларускамоўныя са сваёй ся- лянскай мовай далёка ня пойдуць. Таму ў мяне радасьці вельмі мала з нагоды яе перамогі. Мы сёньня змагаемся за тое, каб беларуская мова жыла. Я быў бы рады, каб Нобэля атрымаў бела- рус, які піша на мове тытульнай нацыі».
    Лукашэнка павіншаваў Сьвятлану Алексіевіч
    8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павін- шаваў Сьвятлану Алексіевіч з прысуджэньнем Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
    Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс- сдужба.
    «Ваша творчасьць не пакінула абыякавымі ня толькі беларусаў, але і чытачоў у многіх краінах сьвету. Шчыра рады за Ваш посьпех. Вельмі спа- дзяюся, што Ваша ўзнагарода паслужыць нашай дзяржаве і беларускаму народу», гаворыцца ў віншаваньні. Лукашэнка таксама пажадаў Сьвят- лане Алексіевіч здароўя, шчасьця і новых творчых дасягненьняў на карысьць роднай Беларусі.
    Юлія Чарняўская: «Уся Эўропа цяпер піша пра маленькага чалавека»
    8 кастрычніка 2015 Радыё Свабода
    Нобэлеўскую прэмію Сьвятланы Алексіевіч камэнтуе літаратар і культуроляг Юлія Чар- няўская.