Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
падрыхтаваная да такой маштабнай інтэрвэн- цыі.
Хутчэй за ўсё, тыя мужчыны, якія яе заха- пілі, падумалі, што яна проста баба. Я сама была на вайне ў Афганістане, калі пісала кнігу „Цын- кавыя хлопчыкі", і ведаю, як мужчыны ставяцца на вайне да жанчыны — крыху высакамерна. Яны думалі, што гэта баба, а Надзея аказалася ўкраінскай Жаннай д’Арк. Гэта сымбаль бара- цьбы ўкраінскага народу».
Народнага дэпутата Ўкраіны, лётчыцу На- дзею Саўчанкуў Расеі абвінавачваюцьусаўдзеле ў забойстве двух супрацоўнікаў расейскага тэле- бачаньня, якія летам 2014 году нелегальна знахо- дзіліся пад Луганскам і трапілі пад артылерыйскі абстрэл. Саўчанка абвінавачаньні адмаўляе.
Што будзе далей з Надзеяй Саўчанкай, які лёс яе чакае — прадказаць цяжка, мяркуе Сьвятлана Алексіевіч:
«Гэта залежыць ад міжнароднай каньюнк- туры — ці яе памяняюць на кагосьці, ці проста адпусьцяць. Гэта цяпер незразумела, як незра- зумелая і геапалітычная мапа ў сьвеце, якая мя- няецца кожны дзень. Вось Сырыя і ні з пушчы ні з поля Турэччына раптам сталі ворагамі. Расея цяпер апынулася ў коле ворагаў, і гэта знаёмая формула для Расеі.
Надзя — карта ў гэтай гульні, невялікая, але сур езная карта. Яна паводзіць сябе так, што гэта каштуе ёй жыцьця, я ведаю, як яна галадала, я па- мятаю яе першы допыт — гэта была неймаверная годнасьць!
Я сама напалову ўкраінка, у мяне маці ўкраінка, я вельмі рада, што ўва мне цячэ ўкраінская кроў. Я нядаўна была ва Ўкраіне, была на Майдане, я бачыла гэтых людзей, я схіляю галаву перад Нябеснай сотняй. Гэта героі, гэта людзі, якія былі гатовыя памерці за сваю краіну. Я мела вельмі шмат сустрэчаў з маладымі людзьмі і бачыла гэ- тыя палымяныя вочы, жаданьне пабудаваць но- вую краіну. Гэта ўсё складаецца ў мяне ў адзіную карціну, што Ўкраіна будзе вольнай, свабоднай, незалежнай краінай. Іншая справа — хацелася, каб было менш крыві...
Я бачыла, як рэфрыжэратары развозілі па Ўкраіне загінулых герояў, украінскіх салдат. Як беглі да дарогі жанчыны, дзеці, мужчыны станавіліся на калені ўздоўж дарогі — я пра гэта і цяпер бязь сьлёз не магу гаварыць. Што б там ні казалі пра карупцыю, Расею, няўменьне Ўкраіны процістаяць, адсутнасьць моцнай баяз- дольнай арміі, якую раскралі, іншыя праблемы — але было адчуваньне, што гэта народ».
Украінскія дыпляматы ў лістападзе перадалі нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч кнігу ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі «Снльне ім я Надія». Легендарная ўкраінка ў знак павагі да Алексіевіч напісала: «Любмтм свій на- род, свою Батьківіцмну, людей і заляшатмся лю- дмною!»
Сьвятлана Алексіевіч сказала, што кнігу На- дзеі Саўчанкі, якую тая напісала ў вязьніцы, яна прачытала і была вельмі ўражаная:
«Мне вельмі спадабалася, што ў кнізе Надзея такая, як у жыцьці — там усё ёсьць. Яна пера- дала дух армейскага побыту, годнасьць, пагарду да катаў. Чым страшная таталітарная сыстэма, як цяпер кажуць, — Бэрыі і Сталіна? А хто пісаў даносы, хто ахоўваў, хто зьбіваў ахвяраў, зьдзе- каваўся, судзіў? Ёсьць мільёны маленькіх катаў. I гэта яна вельмі добра паказала — наколькі зло банальнае, наколькі яно пранізвае ўсё жыцьцё. Такіх людзей, як Надзя, ня вельмі шмат. I тое, што яны ёсьць, — гэта ратуе нашу агульную годнасьць».
Часовы павераны ў справах Украіны ў Рэс- публіцы Беларусь Валер Джыгун падзякаваў Сьвятлане і выказаўспадзяваньне, што, магчыма, аўтарытэт нобэлеўскай ляўрэаткі паспрыяе вы- зваленьню Надзеі Саўчанкі.
Сьвятлана Алексіевіч паабяцала, што пасьля ўрачыстасьцяў у Швэцыі і лячэньня ў Ізраілі абавязкова наведае Ўкраіну.
Жывой трансьляцыі нобэлеўскіх урачыстасьцяў на беларускіх дзяржаўных каналах ня будзе
3 сьнежня 2015
Іна Студзінская, Менск
3 6 па 12 сьнежняў сталіцы Швэцыі Стакгольме пройдзе тыдзень нобэлеўскіхурачыстасьцяў.
Сярод шматлікіх імпрэзаў вялікую цікавасьць выклікаюць Нобэлеўская мэмарыяльная лекцыя, зь якой павінен выступіць кожны ляўрэат (вы- ступ Сьвятланы Алексіевіч заплянаваны на вечар 7сьнежня), а таксама самаўрачыстая цырымонія 10 сьнежня, на якой кароль Швэцыі Карл XVI Гус- таў уручыць ляўрэатам дыплёмы і мэдалі.
Ці будуць беларускія дзяржаўныя тэлеканалы весьці жывую трансьляцыю з гэтых мерапрыемс- тваў, высьвятляла карэспандэнтка Свабоды.
Сьвятлана Краскоўская-Смалонская, прэс-сак- ратар Белтэлерадыёкампаніі, куды ўваходзяць і Першы тэлеканал — «Беларусь 1», культурніцкі тэлеканал «Беларусь 3», адмысловы канал «Куль- тура», сказала:
— У сувязі з наяўнасьцю пэўных арганізацый- на-тэхнічных, фінансавых і юрыдычных пыта- ньняў і аспэктаў Белтэлерадыёкампанія не пля- навала набыцьцё правоў на жывую трансьля- цыю цырымоніі ўзнагароджаньня Нобэлеўскай прэміяй за 2015 год. Разам з тым, хачу адзначыць,
і радыё-, і тэлеканалы мэдыяхолдынгу будуць шырока асьвятляць гэтую падзею.
— To бок гэта азначае, што карэспандэнты будуць на самой імпрэзе?
— Ну, магчыма.
— To бок яшчэ не дакладна?
— Я ж вам сказала, што мы плянуем шырока асьвятляць гэтую падзею інфармацыйна.
Прэс-сакратар каналу АНТ Юлія Дубоўская паведаміла Радыё Свабода, што жывой трансьля- цыі са Стакгольму з цырымоніі ўзнагароджаньня нобэлеўскіх ляўрэатаў ня будзе — ніхто не пра- паноўваў тэлекампаніі купіць правы на трансь- ляцыю, а самі не зьвярталіся. Але асьвятляць падзею інфармацыйна тэлеканал будзе. На пы- таньне, ці паедуць у Стакгольм карэспандэнты АНТ, Юлія Дубоўская адказала, што з дакладна- сьцю пакуль ня ведае. Але запэўніла, што пры- намсі ў інфармацыйных выпусках сюжэты пра ўрачыстасьці ў Стакгольме абавязкова будуць.
Тэлеканал «Белсат», які вяшчае па-беларуску з Польшчы, накіроўвае сваіх карэспандэнтаў у Стакгольм, паведаміў Свабодзе кіраўнік рэ- дакцыі інфармацыйных праграмаў Аляксей Дзікавіцкі.
Што тычыцца жывой трансьляцыі Нобэлеўс- кай мэмарыяльнай лекцыі Сьвятланы Алексіевіч, спадар Дзікавіцкі паведаміў, што кіраўніцтва ка- налу робіць усё магчымае, каб гэта зрабіць, але канчатковы адказ будзе толькі 4 сьнежня.
Аляксей Дзікавіцкі патлумачыў, што «Бел- сат» зьвярнуўся ў EBU (Эўрапейскі вяшчальны
саюз — European Broadcast Union). EBU будзе мець пэўныя трансьляцыі праз Швэдзкае тэлеба- чаньне. Беларускія тэлеканалы ўваходзяць у EBU, за што плацяць штомесячныя складкі, і могуць лёгка зьвярнуцца на Швэдзкае тэлебачаньне з просьбай аб трансьляцыі.
«Мы будзем рабіць трансьляцыю асноўных урачыстасьцяў 10 сьнежня, дзе таксама нельга здымаць, але робім гэта праз Швэдзкае тэлебача- ньне. Мы будзем рабіць трансьляцыю і з прэса- вай канфэрэнцыі 6 сьнежня, якую будзе даваць Алексіевіч — таксама праз EBU. Што тычыцца Нобэлеўскай мэмарыяльнай лекцыі, мы яшчэ ня ведаем, ці швэды дамовіліся з Нобэлеўскім ка- мітэтам, каб гэтую лекцыю трансьляваць. Чакаем пацьверджаньня, ці дадуць нам сыгнал Нобэлеўс- кай лекцыі, якая адбудзецца ў панядзелак. Калі ў пятніцу нам адкажуць, то мы будзем наўпрост яе трансьляваць».
Таварыства беларускай мовы зьвярнулася да старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлера- дыёкампаніі Генадзя Давыдзькі зь лістом, у якім гаворыцца, што жывую трансьляцыю трэба пра- весьці, «улічваючы значнасьць для нашай краіны гэтай падзеі і шматлікія просьбы грамадзян Бе- ларусі». Афіцыйнага адказу ад спадара Давыдзькі пакуль няма.
Вялікія думкі напярэдадні Нобэля
3 сьнежня 2015
Сяргей Дубавец, Менск
Вялікія, казаў Уладзімер Караткевіч, ня ў сэнсе «велмкме», а ў сэнсе «большме».
Аляксандар Лукашук калісьці назваў літара- турнага Нобэля для Беларусі Чарнобылем наадва- рот. Маштаб гэтай пазытыўнай падзеі для нацыі сувымерны з маштабам той нэгатыўнай.
Літаратурных набэлістаў называюць геніямі чалавецтва. Кожнае іх слова ўспрымаецца як ісьціна і прароцтва па ўсім сьвеце. Мы, вядома, можам гэта ўсё аспрэчваць, але нашы пікіроўкі адыдуць у нябыт разам з намі, з нашым зямным існаваньнем. Тады як літаратурны Нобэль для Беларусі — набытак, які не дэвальвуецца часам. Праз тры ці пятнаццаць пакаленьняў нашы на- шчадкі будуць радасна распраўляць плечы пры слове «Алексіевіч». Праўда, і наступствы Чарно- былю праз тры ці пятнаццаць пакаленьняў, дзя- куючы навуцы, стануць яўнымі і таму рэальна страшнымі.
Трэба сказаць, што ва ўласнай нашай гісторыі маштабу літаратурнага Нобэля адпавядае, ба- дай, толькі постаць Скарыны — першадрукара беларускай Бібліі, трэцяй такой у сьвеце (пасьля немцаў і чэхаў). Праз год зь невялікім нашай першай друкаванай кнізе споўніцца 500 гадоў. Але набліжэньня гэтай падзеі не адчуваецца. Як і набліжэньня нобэлеўскага трыюмфу Алексіевіч.
Мала хто пра гэта чуў, ведае і ведаць хоча. Нацыя не заўважае сваіх посьпехаў у маштабе ўсяго ча- лавецтва і на ўсе вякі.
Вядома, можна сказаць, што нацыя толькі фар- муецца (ці можа наадварот — расфармоўваецца), што русыфікацыя прывучы ла беларусаў адчуваць сябе жыхарамі якога-небудзь правінцыйнага Та- ганрогу, што Лукашэнка — агент ФСБ і ўвогуле кіраўнік саўгаснага маштабу... Напэўна, праўда ў гэтым ёсьць. Але гэта ня праўда анталягічнага ўзроўню, а толькі праўда штодзённых газэт.
Жыцьцёвы досьвед дазваляе мне быць высокай думкі пра наш народ. I не ў прэзыдэнцкім сэнсе, што «народ харашо ражает і кушает», а якраз паводле мудрасьці, арыстакратызму душы і та- ленту. Урэшце фэрма ня можа ўзрасьціць генія чалавецтва. I ўся гэтая русыфікацыя і замбава- ньне крымнашамі — рэчы наносныя і ў маштабах вечнасьці вокамгненныя. Усё мінецца, сутнасьць застанецца.
Дык вось пра сутнасьць. Беларусы не заўва- жаюць Скарыну, не заўважаюць Нобэля, але ж і Чарнобылю яны не заўважылі. Хваробы і сьмерці блізкіх заўважылі, вядома, хто сутыкнуўся. Але найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісто- рыі чалавецтва — не.
I вось што падумалася. Для беларусаў Скарына, Чарнобыль і Нобэль — зьявы ня толькі аднаго касьмічнага маштабу, але і аднаго парадку. У гэтым шэрагу ёсьць яшчэ адна падзея — Вайна. Касьмічна стратная для народа Першая сусьвет- ная, якая перайшла ў сувымерныя паводле стра-
таў сталінскія рэпрэсіі і завяршылася гэткай жа маштабнай Другой сусьветнай.
Гэта як глыбінная прышчэпка — у самую сар- цавіну людзкога мэнталітэту — ад усяго кась- мічнага, сусьветнага і глябальнага — добрага ці благога. Ай, лепш ня трэба — ні думаць пра гэта, ні ведаць, ні разумець. Сама істота на ўзроўні падсьвядомасьці адштурхоўваецца ад Нобэля, як ад Чарнобылю. Дайце спакою, не чапайце, не траўмуйце псыхіку. Хай сабе вялікае ўбачыцца на адлегласьці, але не цяпер, не пры нас. Занадта блізкае сонца спапяляе. Гэта далёка яно цёплае, ласкавае, усьміхаецца.