• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    I ўжо разумеюць з узростам, калі жыцьцё памянялася, што іх ідэалы не зусім адпавядалі рэальнасьці, але ім усё адно ня хочацца з гэтым разьвітацца, як ня хочацца разьвітацца, нават калі чалавек разьлюбіў, з вобразам любімага ча- лавека.
    I тэма сэксу — гэта тэма, на якую зь першай размовы ніколі не гаварылі.
    «Сьветачка а гэта толькі для цябе, гэта ня трэба пісаць. Але ж ты ведаеш, якія мужчыны, чатыры гады без жанчынаў. Ім было цяжка».
    Яны пачыналі распавядаць, як удзень ты гэтага мужчыну цягнеш з бою, з агню, а ўвечары бая- ліся выбегчы зь зямлянкі па патрэбе, бо калі ты зробіш гэта адна, цябе проста згвалцяць...
    Ці сьвядома абіралі аднаго нейкага афіцэра, каб ужо камусьці аднаму належаць. Асабліва тра- гічны быў лёс у партызанах, дзе ўвогуле ніякага кантролю. Камандзір атраду быў бог. Што хацеў, то і рабіў з жанчынамі. Менавіта вайна агаляла гэтыя стасункі паміж мужчынам і жанчынай. Той узровень стаўленьня да жанчын, які быў у той час.
    Але ім усё адно так не хацелася пра гэта гава- рыць, і яны болей хацелі гаварыць, калі атрым- лівалася сапраўднае каханьне. Гэта ўжо існавала цэлая міталёгія.
    Пасьля вайны атрымалася, што мужчыны — героі, а жанчыны — прастытуткі
    Пасьля вайны жанчыны кажуць, што ім было страшней, чым на вайне. Яны кажуць: мы думалі, што мы таксама як мужчыны, героі, мы вырата- валі краіну. А грамадзтва патрыярхальнае, яно тут жа падзяліла: мужчыны — героі, а вы самае ганебнае слова — прастытуткі. Пасьля вайны мужчын было мала, і пачалася вайна за мужчын, паляваньне. I канечне жанчыны, якія чатыры гады былі на вайне, развучыліся насіць туфлі, сукенкі, не былі такія лёгкія, усьмешлівыя, бо яны бачылі шмат чаго страшнага...
    Ёсьць час парываў, калі людзі апынаюцца вы- шэйшыя за саміх сябе. I ёсьць проста жыцьцё, больш грубае, больш рэальнае. У гэтым жыцьці аніякія гераіні былі не патрэбныя. Ад адной жанчыны, гераіні з ордэнамі, знакамітай, якая ажанілася з мужам на вайне, пасьля вайны муж сышоў і сказаў: «Пайду шукаць нармальную жан- чыну, каб ад яе не сьмярдзела ботамі».
    Гэтым жанчынам зрадзілі і дзяржава, і муж- чыны.
    Сучасны пісьменьнік ня можа казаць, што забіваць — гэта добра
    Ёсьць такі конкурс «Большая кннга» ў Расеі. Я таксама была там сярод прэтэндэнтаў. Там быў такі пісьменьнік Прылепін (Захар Прылепін — PC.). Першае, што ён стаў казаць, гэта як ваююць расейскія людзі ў Данбасе, якія яны героі. У нас на публіцы была размова, і я яму сказала, што
    сучасны пісьменьнік ня можа казаць, што забі- ваць — гэта добра.
    Я бачыла вайну ў Афганістане, калі езьдзіла і пісала кнігу, размаўляла ў Кіеве з уцекачамі з Данбасу. Чалавек ня можа любіць вайну. Мы цяпер жывем у такім часе, што можна сказаць, што мы зноў уступілі ў эпоху барбарства. Зноў эпоха сілы пачалася. У нас немагчыма ўключыць тэлевізар. Вельмі шмат расейскіх каналаў ідзе ў Беларусі, дзе я жыву, і там увесь час дыктар у захапленьні — новы расейскі самалёт, новая ра- сейская падводная лодка.
    Нядаўна я сяджу ў чарзе да зубнога доктара і чую, як мужчыны размаўляюць адзін з адным: «Ты разумееш, якая зброя цяпер у расейцаў, за 1500 км у Сырыі кагосьці забілі». Гэта такое захапленьне... Побач сядзелі мужчыны, і было відаць, што ім падабаецца гэтая размова, пада- баецца, што гэтая моцная зброя ў расейцаў. Але я ня бачыла ніводнай жанчыны ў чарзе, якой бы гэта падабалася.
    Мне падаецца, што мужчыны — закладнікі культуры вайны. Уся культура вайны робіцца мужчынамі і для мужчынаў.
    Яны неяк навязваюць нам гэтае мысьленьне. А для мяне гэта барбарства.
    Забіваць трэба ідэі, а не людзей.
    Разьвязаць грамадзянскую вайну на нашай тэрыторыі вельмі проста
    Сучасная рэальнасьць прагіаноўвае нам новыя формы вайны. Мы ў руках шалёных фанатыкаў-
    адзіночак. Мне падаецца, усё адно трэба гаварыць пра каштоўнасьць чалавечага жыцьця.
    Сучасны чалавек ня хоча паміраць.
    Калі я была ва Ўкраіне і бясконца пыталася, хто ваюе, хто ідзе ваяваць, я чула, што людзі ішлі ваяваць з-за грошай. Заўжды знойдуцца людзі з крымінальнай сьвядомасьцю... У Расеі ў асноўным такія людзі там ваявалі. Канечне, там грамадзянская вайна, якую разьвязала Расея, a разьвязаць грамадзянскую вайну на нашай тэ- рыторыі вельмі проста.
    Нават у Беларусь можна адправіць вайсковы атрад, як гэта было зроблена на Данбасе, і сутык- нуць палякаў зь беларусамі. Гэта лёгка зрабіць.
    Каты і ахвяры перамяшаліся
    Ёсьць знакамітая спрэчка ў расейскай літа- ратуры паміж Салжаніцыным і Шаламавым. Абодваяны праседзеліўсталінскіх лягерах... Ідэя Салжаніцына была, што лягер робіць чалавека моцным, ачышчае. А Шаламаў казаў, што лягер разбэшчвае і ката і ахвяру. Пасьля таго, як упала імпэрыя, мы бачым, што каты і ахвяры пера- мяшаліся. У іх ва ўсіх досьвед разбэшчанасьці. Што такое дабро, што такое зло — ужо людзі не адрозьніваюць.
    ...Зло рассыпана па сьвеце, яно ў жыцьці кож- нага з нас. Кожнаму трэба рабіць выбар і кожны робіць яго сам-насам. Вось тут літаратура можа дапамагчы.
    Уступнае слова Сары Даніюс да Нобэлеўскай лекцыі: Алексіевіч — дасьледніца катастрофаў і пачуцьцяў
    7 сьнежня 2015
    Уступнае слова да Нобэлеўскай лекцыі Сьвят- ланы Алексіевіч у Біржавой залі Швэдзкай акадэміі 7 сьнежня 2015 году прамовіла сталая сакратарка Акадэміі Сара Даніюс. Пераклад Сяргея Шупы.
    Паважанае спадарства! Сардэчна вітаем у Швэдзкай акадэміі!
    Гэта было ўжо два месяцы таму, на пачатку кастрычніка, менавіта тут, у Біржавой залі. Вялі- кая чарада журналістаў сабралася перад першай гадзінай папаўдні, каб даведацца, хто атрымае прэмію. Я адчыніла дзьверы, узышла на подыюм і нейкую хвіліну стаяла моўчкі. А тады я пачала гаварыць. I калі я прамовіла слова «беларуская», заля выбухнула радасьцю.
    Зразумела, усе хацелі даведацца болей пра сёлетнюю ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі ў літара- туры, Сьвятлану Алексіевіч. Дзе яна нарадзілася? Дзе яна вырасла? Што яна такога напісала? 3 чаго было пачаць? Ці яна сапраўды журналістка, і калі так — то якой, можа, нейкага новага тыпу? Ці можа яна прадстаўляе новы тып літаратуры факту? Я хадзіла ад аднаго журналіста да другога, трыццаць сэкундаў тут, тры хвіліны там, і прыб- лізна праз тры гадзіны імпрэза скончылася.
    Тым часам я не пераставала думаць пра вялікія пытаньні, якія памалу зьбіраліся за маленькімі. Ніхто ў мяне пра іх не спытаўся. Вялікія пыта- ньні датычаць Чырвонага чалавека, узьлёту і падзеньня савецкага чалавека. А за гэтымі гіы- таньнямі ўзьнікалі яшчэ большыя. Чаму нас наагул павінна хваляваць гісторыя пра ўзьлёт і падзеньне Чырвонага чалавека? Бо ж ягоная імпэ- рыя зьнікла. Вялікі экспэрымэнт, даўжынёю ў сем дзесяцігодзьдзяў, быў пахаваны. А Чырвонага ча- лавека паступова пачаў замяняць іншы чалавек, чыё імя мы яшчэ й ня ведаем. Ці нам яго не хапае? Або хутчэй: чаму ён мусіць нас хваляваць?
    Алексіевіч паставіла перад сабой задачу кан- тактаваць зь людзьмі. Кантактаваць, каб пачуць, што яны маюць ёй расказаць, і яна хоча гэта зра- біць, пакуль яілчэ ня позна. Апрача таго тут за- ўсёды гаворка іілла пра людзей, пра якіх гісторыя наагул не даведалася б, калі б яны выпадкова ня трапіліся Алексіевіч, калі б ня сталася так, што яна вырашыла напісаць пра гісторыю жанчын у Другой сусьвеінай вайне, пра ўсіх тых жанчын, цэлы мільён, якія добраахвотна пайшлі на вайну. Што мы пра іх ведалі? — I калі я скажу вам, што два мільёны расейскамоўных купілі гэтую кнігу, вы можаце быць упэўненыя, што нават там людзі асабліва ня ведалі пра гэтых савецкіх удзельніц вайны. У вайну яны былі санінструктаркамі, снайпэркамі, артылерысткамі, зэнітчыцамі, са- пёркамі, лётчыцамі... Цяпер яны былі фінансісткі, лябараторныя асыстэнткі, экскурсаводкі, на- стаўніцы... Афіцыйная вэрсія Другой сусьветнай
    вайны была такой, якою хацеў яе бачыць савецкі чалавек. Алексіевіч паказала, як яно сапраўды было. I гэта бывае цяжка ўспрымаць.
    А што мы ведалі пра дзяцей усіх тых дарослых, мужчын і жанчын, якія пайшлі на вайну? Або пра ўсё roe мноства салдатаў, якія выправіліся на дзесяцігадовую вайну з Афганістанам? Або пра ўсіх тых, хто вярнуўся ў Чарнобыль празь дзесяць гадоў пасьля катастрофы, часта ва ўмо- вах сьмяротнай небясьпекі, каб жыць далей? Або пра ўсіх тых людзей, усіх тых homo sovieticus’a^ якіх выкінула на бераг, калі скончыўся Савецкі Саюз, пра адных напачатку разгубленых, другіх напалоханых, іншых настроеных скептычна. Не- каторыя зь іх надалей вераць у homo sovieticus’a, іншыя ўжо даўно перасталі.
    Мы маем перад сабой падсумаваньне тых катастрофаў, якія наклалі адбітак на жыцьцё Чырвонага чалавека, ад рэвалюцыі 1917 году да каляпсу савецкага камунізму.
    Творчасьць Алексіевіч трэба разглядаць з пад- войнай пэрспэктывы. 3 аднаго боку, яна хацела сказаць нешта пра Чырвонага чалавека, пра ўвесь той досьвед, які зрабіў яго такім, якім ён ёсьць. 3 другога боку, яна хацела пачакаць, пакуль пачне выяўляцца сапраўдны чалавечы досьвед, не за- крануты штампамі і перакручанымі вэрсіямі гісторыі. Недзе тут мы пачынаем набліжацца да ключавога моманту.
    Ёй патрэбныя катастрофы, ёй таксама пат- рэбныя эмоцыі. Калі б катастрофы былі толькі інструмэнтам, ёй хапіла б адной, гэтага было б
    дастаткова. I калі б пачуцьці, якія яна вышуквала, былі банальныя, дык і тут было б дастаткова ад- ной кнігі. Катастрофа паказвае шлях, як і пачу- цьцё, хоць кожны раз у іншым кірунку.
    Я задумваюся над кнігай «У вайны не жаночае аблічча». У яе вялікая перавага: яна разглядае гістарычны досьвед, перажыты ўжо ў далёкім ад нас часе, і таму нам здаецца, што мы ведаем пра яго шмат. Але ўжо толькі пачаўшы чытаць гэтую кнігу, пачынаеш разумець, што тут цябе чакае нешта новае. Па-першае, што цэлы мільён жанчын добраахвотна пайшлі на вайну, якая звалася Вялікай айчыннай. ІІа-другое, што гэты жаночы ўдзел прычыніўся да зьмены ва ўспры- маньні вайны. I па-трэцяе, што гэтыя ўдзельніцы і іх досьвед пасьля былі прыніжаныя: мужчынаў усхвалялі як герояў, а жанчынам не засталося нічога. Іх не ўспрымалі сур’ёзна. Пасьля вайны лічылася, што яны былі курвамі і ставіліся да іх адпаведна.
    Калі зьявілася Алексіевіч — тады ад канца вайны мінула гадоў трыццаць пяць — калі зья- вілася Алексіевіч і захацела даведацца, як усё ўласна кажучы было, яна сустракала часам па- вагу, часам недавер. Але патрабавалася яшчэ шмат гадзін адданай працы. Яна слухала адзін раз, два, тры, часта і болей — пакуль нарэшце не нрыходзіў той чароўны момант, калі чалавек раскрываў завесы таямніцы і расказваў, што адчуваеш, калі першы раз забіваеш чалавека, калі бачыш, як твой сябар падае, прабіты варо- жай куляй, калі ходзіш у ботах на шмат памераў