Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
Я пачуў, як нехта сказаў (здаецца, гэта была Яніна):
— Каб вы не паехалі, можа... Чаму вы паехалі?
Чаму я паехаў? А хіба я не паспеў бы вярнуцца? Паспеў бы, калі б далі тэлеграму не да запатрабавання, а на вуліцу Брэа!.. Хюбэр неасцярожна дадаў:
— Паехаць і нават не пакінуць адраса... Дзе шукаць, куды пісаць?..
I тут цьмяная дагэтуль здагадка стала ўпэўненасцю. Абапёршыся абедзвюма рукамі на падлакотнікі крэсла, я прыўстаў і, калоцячыся ад гневу, закрычаў Хюбэру:
■— Няпраўда!
Ён замармытаў:
— Бацька, апамятайся!
— Так, так! Вы ўсе махляры!.. Вы ведалі мой адрас! Паглядзі мне ў вочы, нягоднік, і паспрабуй сказаць, што вы не ведалі адраса!
Хюбэр спрабаваў запярэчыць:
— Адкуль жа нам было яго ведаць?..
— А хіба ты не сустракаўся з чалавекам, з якім я меў справы ў Парыжы?! He сустракаўся?! Няўжо ў цябе і на гэта павернецца язык?!
Усе акамянелі і са страхам глядзелі на мяне. Хюбэр апусціў галаву, як хлапчук, злоўлены ў падмане.
— Дарэчы, не дорага вы яму заплацілі за здраду! He вельмі вы шчодрыя, дзеці мае! Дванаццаць тысяч гэтаму няшчаснаму за тое, што ён аддаў вам такое багацце! Гэта ж амаль нічога!
1 Медуза — у міфалогіі старажытнай Грэцыі страшыдла, у якога на галаве замест валасоў варушыліся змеі. Людзі камянелі на месцы, паглядзеўшы на яе.
Я зарагатаў і моцна закашляўся. Дзеці анямелі. I толькі Філі выціснуў праз зубы: «Гнусная гісторыя!..»
А я гаварыў далей, і кожнае маё слова выкрывала іх. Панізіў толькі голас, калі заўважыў умольны сынаў жэст:
— Гэта вы вінаватыя, што я не развітаўся з ёю. Вы ведалі пра кожны мой крок, але вам трэба было, каб я нічога не западозрыў. Вы хаваліся ад мяне. Калі б вы паслалі тэлеграму на вуліцу Брэа, я адразу зразумеў бы, што мне здрадзілі. I нічога на свеце не магло вас прымусіць зрабіць гэта, нават апошняя просьба вашай маці! Вы яе, вядома, шкадавалі, але пайшлі напралом...
Вось што я ім сказаў, прыгадаўшы і яшчэ большыя грахі. Хюбэр пачаў упрошваць сястру:
— Прымусь яго змоўкнуць, Жэнеўева! Прымусь! Людзі ж могуць пачуць!..
Жэнеўева абняла мяне за плечы і зноў пасадзіла ў крэсла.
— He трэба, бацька! Супакойся, прашу цябе! He час цяпер на гэта... Потым на свежую галаву пагаворым... Імем маці нашай заклінаю... Яна яшчэ тут, у труне...
Смяротна бледны Хюбэр прыклаў палец да губ: зайшоў кіраўнік пахавальнай цырымоніі са спісам важных асоб, якія ў жалобнай працэсіі павінны былі ісці побач з катафалкам. Я ўстаў і зрабіў некалькі крокаў. Сям’я расступілася перада мной, і я, хістаючыся, пайшоў да дзвярэй. Ледзьве-ледзьве хапіла мне сілы дайсці да пакоя, дзе ляжала нябожчыца. Ад дзвярэй да труны дарогу ярка асвятлялі свечкі. 3 неймавернай цяжкасцю перастаўляючы ногі, я дайшоў да труны і ўпаў на калені. Тут да мяне падаспелі Жэнеўева і Хюбэр, дапамаглі мне ўстаць, падхапілі пад рукі і далікатна павялі. Адзін я ўжо не змог бы падняцца на другі паверх. Адна манашка згадзілася пабыць каля ма-
ёй пасцелі, пакуль ідзе цырымонія. Хюбэр рабіў выгляд, нібыта між намі нічога не адбылося. Перад тым як пайсці ён папытаўся, ці добра зрабілі, што ўнеслі ў спіс важных асоб старшыню калегіі адвакатаў. Я нічога не адказаў і адвярнуўся да акна. Там церушыўся дробны нудны дождж...
Унізе ўжо чуўся тупат ног. Відаць, увесь горад прыйдзе на пахаванне. 3 кім толькі мы не звязаны па лініі Фандадэжаў! А па маёй! Суд, адвакатура, банкі, увесь дзелавы свет... Мне было прыемна адчуваць, што я апраўдаў сябе перад сям’ёй і даказаў сваю невінаватасць. Я злавіў дзяцей на хлусні. Яны не адважыліся адмаўляць сваёй віны... Дом запоўніўся манатонным прыглушаным гоманам, нібы ў ім спраўлялі нейкі дзіўны, незвычайны баль без музыкі. Пачалася цырымонія развітання з нябожчыцай. А я прымусіў сябе засяродзіцца на злачынстве сваіх дзяцей: яны, і толькі 'яны, вінаватыя ў тым, што я не быў побач з Ізай у яе смяротны час... Але дарэмна нагнятаў я ў сабе сваю старую нянавісць. (Так бывае з загнаным канём: прышпорвай яго, не прышпорвай — а ён ужо нікога не слухаецца.) Сэрца маё памякчэла, полымя нянавісці прытухла... Чаму? Можа, таму, што я адпачыў... А можа, ад таго, што апошняе слова было за мной...
Да мяне перасталі даносіцца жалобныя песнапенні свяшчэннікаў. Усё далей і далей адыходзіла пахавальная працэсія... Пайшла мая Іза ў свой апошні шлях... I ў нашым вялікім доме ўсталявалася глыбокая цішыня... За катафалкам пайшлі ўсе: дзеці, сваякі, слугі. У доме засталіся толькі я ды манашка, якая сядзела ля мяне і чытала малітвеннік.
Цішыня зноў навеяла на мяне горкую тугу вечнай разлукі, непапраўнай страты. Зноў балюча сціснулася сэрца. Усё было скончана. Позна. Нічога мы з Ізай больш не скажам адно аднаму. Усё...
Я ляжаў у пасцелі і тупа глядзеў на мэблю ў стылі
Людовіка XIII, якую мы з Ізай выбіралі ў дзень нашых заручын. Гэтыя рэчы доўга служылі ёй, пакуль не перайшла да яе па спадчыне матчына мэбля. Вось гэты сумны ложак, ложак нашай бяды і няшчасця...
Усе вярнуліся з могілак. Да мяне зайшлі Хюбэр і Жэнеўева. Я зразумеў, што ніяк не могуць яны прывыкнуць да майго твару, залітага слязьмі. У жалобным маўчанні стаялі яны ля майго ложка. Дзіўна неяк выглядаў Хюбэр: яшчэ толькі поўдзень, а ён у фраку — у вячэрнім уборы. А Жэнеўева — нібы чорная вежа, на якой вылучалася толькі белая хусцінка. Адкінутая вуаль адкрывала круглы зняможаны твар... Гора сарвала з нас маскі, і мы не пазнавалі адно аднаго.
Яны пацікавіліся маім здароўем. У голасе трывога, адчай, роспач...
Жэнеўева сказала:
— Амаль усе ішлі да самых могілак. Яе так любілі...
Я папрасіў расказаць, што было з Ізай перад смерцю.
— Ёй нездаровілася. Яна і не хавала гэтага. Можа, бедная, і прадчувала сваю смерць, бо якраз перад гэтым яна цэлы дзень не выходзіла са свайго пакоя, усё нешта перабірала, спаліла ў каміне стос пісем... Мы нават падумалі, што загарэлася сажа ў коміне...
Я перапыніў дачку і спытаўся (як жа я раней пра гэта не падумаў):
— Як ты думаеш, Жэнеўева, мой ад’езд тут не... адыграў сваёй ролі?
Жэнеўева задаволена адказала:
— Вядома, і ад’езд гэты зрабіў сваё... Мама моцна пакрыўдзілася.
— А вы ёй нічога не гаварылі?.. Ну... не расказвалі пра тое, што напалі на мой след?
Жэнеўева запытальна паглядзела на брата: ці можна паказаць, што яна зразумела, пра што ідзе гаворка. Выгляд у мяне, мусіць, быў у гэты момант люты, бо яны абое перапужаліся. I пакуль Жэнеўева дапамагала мне сесці зручней, Хюбэр паспешліва адказаў, што мама захварэла дзён праз дзесяць пасля майго ад’езду і што ўвесь гэты час яны рабілі ўсё магчымае, каб мама нічога не ведала пра наш разлад. А ці было гэта праўдай? Ён яшчэ дадаў перарывістым голасам:
— Паверце, калі б мы сказалі ёй пра гэта, то мы былі б першымі, хто вінаваты ў яе смерці...
Ён адвярнуўся, і я ўбачыў, як уздрыгваюць ад плачу сынавы плечы. Нехта прачыніў дзверы і папытаўся, ці скора будуць садзіцца за стол. Пачуўся голас Філі: «Як сабе хочаце! Я не вінаваты, што ў мяне кішкі марш іграюць». Жэнеўева выцерла слёзы і спыталася, што мне даць есці. Хюбэр паабяцаў зайсці адразу пасля абеду,— тады мы пра ўсё і пагаворым раз і назаўсёды, калі толькі ў мяне хопіць сілы выслухаць яго. Я кіўнуў галавой.
Яны пайшлі. Манашка дапамагла мне ўстаць. Я прыняў ванну, апрануўся і з’еў маленькую талерачку булёну. He хацелася мне ўвязвацца ў гэтую бойку. На роўных яна не пройдзе: сапернік будзе шкадаваць хворага, нямоглага старога.
Калі дзеці вярнуліся, перад імі быў зусім другі чалавек, які не меў ніякай патрэбы ў іх спагадзе. Я прыняў свае лекі і трымаўся бадзёра і незалежна.
Хюбэр пераадзеўся ў звычайны касцюм, а Жэнеўева захуталася ў стары матчын халат. «У мяне няма нічога чорнага, няма ў што і апрануцца...» Яны селі насупраць мяне, і пасля некалькіх звычайных фраз, якія гавораць, пахаваўшы нябожчыка, Хюбэр пачаў:
— Я многа перадумаў.
Ён старанна падрыхтаваў сваю прамову. Гаварыў так урачыста, нібы звяртаўся да сходу акцыянераў:
кожнае слова — узважана, ніякіх адступленняў, ніякіх перабольшанняў...
— Ля мамінага ўзгалоўя я праверыў сваё сумленне. Я паспрабаваў зірнуць іначай на наш разлад і паставіць сябе на тваё месца. Мы бачылі ў табе бацьку, які як можа стараецца пазбавіць спадчыны сваіх родных дзяцей, і гэта, па-мойму, робіць законнымі ўсе нашы дзеянні і ўчынкі. Прынамсі, кожны чалавек іх зразумее і прабачыць. Мы далі табе маральную перавагу над намі сваёй бязлітаснай барацьбой і сваёй...
Тут ён запнуўся, шукаў патрэбнага слова — а я ціхенька падказаў:
— ...і сваёй подлай змовай.
Ён пачырванеў. Жэнеўева зашыпела:
— А чаму «подлай»? Ты ж куды мацнейшы за нас...
— Ну што вы! Якая тут моц? Хворы стары супраць зграі маладых ваўкоў...
— Гэты хворы стары,— сказаў Хюбэр,— у нашай сям’і карыстаецца вялікімі прывілеямі. Ён днямі сядзіць сабе ў пакоі, пільна сочыць за ўсім, што робіцца навокал, выведвае нашы прывычкі, слабасці і ўсё выкарыстоўвае ў сваіх эгаістычных інтарэсах. Спяшацца яму няма куды, ён грунтоўна абдумвае кожны свой удар. Ён усё ведае пра іншых, а тыя пра яго — нічога. Ён — адмысловы майстра падгледзець, падслухаць (тут я не змог стрымаць усмешкі, тады і яны ўсміхнуліся). Дык вось,— гаварыў далей Хюбэр,— у сваёй сям’і, у сваім доме людзям заўсёды бракуе асцярожнасці: спрачаюцца, крычаць, гарлапаняць і самі гэтага не заўважаюць. Залішне мы паспадзяваліся на таўшчыню сцен у нашым доме. А ёсць жа яшчэ і адчыненыя вокны...
Гэтыя намёкі трохі змякчылі наш настрой. Але Хюбэр зноў загаварыў сур’ёзным тонам:
— Я нават дапускаю, што мы маглі табе здацца
злачынцамі. Я, канешне, мог бы яшчэ раз спаслацца на тое, што кожны наш крок — гэта законны сродак самаабароны, але не варта абвастраць спрэчку і падліваць масла ў агонь. He буду я тут разбірацца і хто быў падпальшчыкам гэтай сумнай вайны. Я гатоў нават абараняць вінаватага. Але ты павінен зразумець...
Ён падняўся, працёр акуляры. Твар худы, змучаны...
— Ты павінен зразумець, што я змагаўся за гонар нашай сям’і, за будучыню сваіх дзяцей. He можаш ты сабе ўявіць, якое наша становішча,—■ ты чалавек мінулага стагоддзя, ты жыў у тую казачную эпоху, калі разумны, абачлівы чалавек мог рабіць стаўку на надзейныя вартасці. Я, безумоўна, разумею і аддаю табе належнае: ты заўсёды быў на вышыні абставін. Ты, напрыклад, самы першы адчуў набліжэнне буры і своечасова паспеў пусціць у ход працэнтныя паперы... Але табе ўдалося гэта толькі таму, што ты быў па-за біржавымі справамі, а калі хочаш — без справы! Ты мог спакойна ацаніць становішча, усё ўзважыць і дзейнічаць. А я быў звязаны па руках і нагах... Удар быў занадта нечаканы, ніхто не паспеў апамятацца. Упершыню затрашчалі ўсе разам галіны дрэва, і не было за што ўтрымацца, і не было дзе ўратавацца...