Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
— Вы можаце выйсці: тут ні адной душы,
Яна спусцілася па мокрых прыступках. Сапраўды, на маленькай плошчы нікога не было. Бацька не абняў яе і нават пе паглядзеў у яе бок. Ёп пачаў распыт-
1 Лакуста (? — 68 — вядомая атручальніца ў старажытным Рыме. Атруціла імператара Клаўдзія і яго сына Брытаніка. (Тут і далей — заўвагі перакладчыка.)
ваць у адваката Дзюро. Той адказваў ціха, нібы баяўся, што іх падслухаюць. Да Тэрэзы даляталі абрыўкі размовы:
— Заўтра я атрымаю афіцыйную пастанову суда.
— А што, ніякіх сюрпрызаў ужо не будзе?
— He. Усё ў парадку.
— Я думаю, паказанне майго зяця выратавала становішча.
— Выратавала... выратавала... У такіх справах ніколі не ведаеш...
— Але, раз ён сам прызнаўся, што ніколі не лічыў кропель, прымаючы лякарствы...
— Ведаеце, Лярок, у падобных выпадках паказанні ахвяры...
Пачуўся Тэрэзін голас:
— Ніякай ахвяры не было!
— Я хацеў сказаць, мадам, ахвяры сваёй уласнай неасцярожнасці.
Позіркі абодвух мужчын на нейкі момант спыніліся на нерухомай фігуры маладон жанчыны, заціснутай у паліто, на яе бледным, абыякавым твары. Тэрэза папыталася, дзе стаіць іх экіпаж. Бацька сказаў, што загадаў фурману чакаць за горадам, на дарозе ў Бюдо, каб не прыцягваць да сябе лішняй увагі.
Яны перайшлі цераз плошчу. На мокрых лаўках валялася апалае лісце платанаў. Добра, што дзень стаў карацейшы і ўжо змяркалася. Дый прайсці да экіпажа можна было непрыкметна: вуліцы ў гэтым раёне былі малалюдныя. Тэрэза ішла паміж мужчынамі. Яны вялі сваю размову, як быццам яе тут і не было. Часам яна заходзіла трохі наперад, і тады мужчыны адразу штурхалі яе локцямі, бо яна замінала ім гаварыць. Нарэшце яна крыху адстала, зняла пальчатку з левай рукі і час ад часу зрывала пучкі моху, што нарос на старой каменнай сцяне, уздоўж якой яны ішлі. Яе абміналі двухколкі, рабочыя на веласіпедах, і трэба
было прыціскацца да сцяны, каб не апырскала граззю адзежы. Змрок апускаўся на горад, і Тэрэза ўжо не баялася, што яе пазнаюць. Прывычны пах свежага хлеба, што ішоў з пякарань, пах туману Тэрэза ўспрымала цяпер нібы водар жыцця, якое нарэшце зноў вярталася да яе. Тэрэза прыплюшчвала вочы, з асалодай смакуючы дыханне соннай зямлі і мокрай травы, і старалася не чуць гэтага маленькага чалавечка на кароткіх крывых ножках, які ні разу не азірнуўся на сваю дачку. Яна магла ўпасці на гэтай дарозе: ні бацька, ні Дзюро гэтага не заўважылі б. Цяпер ужо не было патрэбы шаптацца, і яны гаварылі на ўвесь голас.
— Сапраўды, паказанне месьё Дэйскейру было цудоўнае... Але ж гэтая гісторыя з рэцэптам... Па сутнасці, там было фальшывае... Дый доктар Педмэ падаў скаргу...
— Але ж ён забраў яе назад...
— Тым не менш, вы паглядзіце, якое яна дала тлумачэнне: нейкі незнаёмы перадаў ёй рэцэпт...
He так ад стомы, як ад жадання не чуць болып гэтых слоў, якімі яе мучылі ўжо колькі тыдняў, Тэрэза пайшла памалей. Дарэмна. Немагчыма было не пачуць бацькавага фальцэту:
— Колькі разоў я ёй казаў: «Няшчасная, прыдумай ты што-небудзь другое...»
Што ж, супраць нічога яму не скажаш: ён і праўда не раз гаварыў ёй гэта. Але чаму ж тады ён зноў хвалюецца. Тое, што ён лічыць гонарам сям’і, выратавана. Да вьібараў у сенат усё забудзецца, і ніхто не ўспомніць пра гэтую гісторыю. Так разважала Тэрэза, якой зусім не хацелася даганяць сваіх спадарожнікаў. Тыя, як на злосць, так захапіліся размовай, што спыніліся пасярод вуліцы:
— Паверце мне, Лярок, вам трэба апярэдзіць падзеі і перайсці ў наступленне. Трэба змясціць у ня-
дзельным нумары «Сейбіта» артыкул з загалоўкам накшталт... «Агідны паклёп...» Ці вам хацелася б, каб гэта я ўзяў на сябе?
— He, дарагі, не. Дый цяжка напісаць што-небудзь такое. Усе ведаюць, што следства вялося на скорую руку. Нават не падключылі экспертаў, каб высветлінь па почырку, хто напісаў рэцэпт. Канешне, дзеля інтарэсаў сям’і я гатоў пайсці на ўсё, я буду дзейнічаць. Але цяпер трэба заглушыць гэтую справу... замяць яе і маўчаць!
Адказу Дзюро Тэрэза не пачула, бо мужчыны рушылі з месца. Яна зноў прагна ўдыхнула вільготнае начное паветра, нібы баялася прыпадку ўдушша. Нечакана ўспомнілася Жулі Белад, невядомая ёй бабка па матчынай лініі. Твару яе Тэрэза ніколі не бачыла. Дарэмна было б шукаць яе партрэта, дагератыпа, або фатаграфіі ў Лярокаў ці ў Дэскейру — ніхто пра яе нічога не ведаў, акрамя таго, што яна сышла з дому. Тэрэза ўявіла сабе, што і яна магла б вось так знікнуць, пайсці ў нябыт, і яе дачка, яе маленькая Мары, ніколі не знайшла б у сямейным альбоме аблічча той, хто падараваў ёй жыццё. А цяпер Мары засынае ў сваім пакойчыку ў Аржалузе. Тэрэза вернецца дадому позна вечарам. Яна падыдзе да калыскі, прыслухаецца ў цемры да соннага дыхання дзіцяці, схіліцца над галоўкай Мары і, нібы ад моцнай смагі, прыпадзе губамі да гэтай спакойнай крынічкі жыцця.
Каля прыдарожнай канавы стаяў экіпаж з апушчаным верхам. Ліхтар высвечваў два худыя конскія азадкі. Уздоўж дарогі цёмнай сцяной узвышаўся лес. Хвойныя вершаліны спляталіся ў высокую арку, пад якой пралягала дарога ў таямнічую цемру. Між густымі сасновымі галінамі відаць было начное неба.
Фурман з несхаванай цікавасцю пазіраў на Тэрэзу. Яна папыталася, ці паспеюць яны на етанцыю Hi
зан на апошні поезд. Фурман сказаў, што паспеюць, але не трэба затрымлівацца і лепш выехаць раней.
— Вам з-за мяне толькі клопат, Гардэр. Але гэта ўжо апошні раз.
— Значыцца, спраў тут у мадам болып няма?
Яна кіўнула галавой, а фурман усё не адводзіў ад яе позірку. Няўжо цяпер усё жыццё яе так будуць разглядаць?
— Ну што? Ты задаволена?
Бацька, здавалася, нарэшце заўважыў, што яна тут, Тэрэза глянула на яго злосны, зямлісты твар; ліхтар экіпажа ярка асвятляў жаўтаватае, сівое шчацінне бакенбардаў. Яна ціха сказала:
— Я столькі адпакутавала... Я зусім разбітая...
I змоўкла: ці варта гаварыць? Ён усё роўна не слухае і ўжо нават не глядзіць на яе. Што яму да яе перажыванняў? Яму важна адно: барацьба за месца ў сенаце, якую давялося часова спыніць з-за скандалу. («Усе бабы — калі не ідыёткі, то істэрычкі!») Добра яшчэ, што яна хоць не носіць прозвішча Лярок. Цяпер яна Дэскейру. 3 палёгкай уздыхнуў ён толькі тады, калі ўдалося пазбегнуць суда прысяжных. Але што зрабіць, каб сапернікі не вярэдзілі гэтай раны? Заўтра ж ён пойдзе да прэфекта. Дзякуй богу, уладальнік газеты «Ланд кансерватрыс» пагарэў на спакушэн ні малалетак. Цяпер ён ужо не канкурэнт... Месьё Лярок узяў Тэрэзу за руку:
— Сядай, пара ехаць.
Тады адвакат — можа, наўмысна, а можа, каб хоць што-небудзь сказаць Тэрэзе на развітанне,— папытаўся, ці сустрэнецца яна сёння вечарам з месьё Дэскейру. Яна адказала: «Вядома, муж чакае мяне...» —і толькі цяпер, упершыню пасля суда, уявіла сабе, як праз некалькі гадзін пераступіць парог спальні, дзе ляжыць яшчэ не зусім здаровы муж, і што многа дзён і начэй давядзецца ёй жыць разам з гэтым чалавекам.
3 самага пачатку следства Тэрэза пасялілася ў бацькавым доме на ўскраіне невялікага гарадка. 3 Taro часу не раз і не два рабіла яна такое падарожжа, як сёння. Але тады яе турбавала толькі адно: як мага больш дакладна ўсё расказаць мужу. Кожны раз перад ад’ездам дадому ўважліва слухала яна парады адваката Дзюро, як трымацца мужу на чарговым допыце, У тыя дні Тэрэза не адчувала ніякіх пакут сумлення, ніякай няёмкасці пры думцы, што зараз яна твар у твар сустрэнецца са сваім хворым мужам. Тое, што адбылося з імі, ніякага значэння тады не мела, затое важна было ведаць, пра што гаварыць, а пра што лепш памаўчаць. Бяда збліжала Тэрэзу і Бернара, і ніколі яшчэ не адчувалі яны такой еднасці, як у тыя дні,— іх яднала маленькая істота — дачка Мары. Зноў і зноў узгаднялі яны сваю простую, але складную версію, каб яна не выклікала падазрэння ў дасціпных следчых. Кожны раз пасля размовы з адвакатам Тэрэза сядала ў гэты экіпаж і кожны раз ёй хацелася, каб хутчэй скончылася яе начное падарожжа. А цяпер яна марыла пра тое, каб яно было бясконцым! Тэрэза добра памятае: варта было толькі сесці ў экіпаж, як ёй ужо карцела апынуцца ў Аржалузе. А дарогай яна перабірала ў памяці звесткі, якіх чакаў Бернар. Яму не трэба баяцца і можна заявіць, што аднойчы вечарам жонка расказала яму, як нейкі зусім незнаёмы чалавек упрасіў яе заказаць па рэцэпце лякарства. Сам незнаёмы нібыта не мог пайсці ў аптэку, бо быў вінаваты аптэкару... Адвакат Дзюро лічыў, аднак, што Бернару не трэба заходзіць занадта далёка і гаварыць, што ён памятае, як папракаў жонку за такую неасцярожнасць...
Але пра што гаварыць з Бернарам сёння, калі гэты жах развеяўся?.. Тэрэзе мроіцца іх адзінокі дом, дзе муж чакае яе, спальня з кафлянай падлогай, лямпа на стале сярод газет і бутэлечак з лякарствамі... Яшчэ
брэшуць на дварэ сабакі, пабуджаныя грукам экіпажа... Потым яны сціхаюць і зноў усё нямее і настае ўрачыстая цішыня, як і ў тыя ночы, калі Тэрэза глядзела на Бернара, а той пакутліва курчыўся ад прыступаў рвоты. Тэрэза спрабуе ўявіць сабе той позірк, якім яны хутка абмяняюцца з мужам; а як пройдзе ноч, што будзе заўтра, праз тыдзень, праз месяц — у гэтым доме, дзе ўжо не трэба разам прыдумваць выгадную для сябе версію перажытай драмы. Цяпер паміж імі будзе стаяць толькі рэальнае, толькі тое, што адбылося... Тэрэзу ахоплівае страх, яна штосьці мармыча, павярнуўшыся да адваката (на самай справе яна гаворыць гэта бацьку):
— Я збіраюся пабыць некалькі дзён дома, з мужам. Калі яму палепшае, я вярнуся да бацькі.
— Вось як? Hi ў якім разе, дарагая, чуеш?
Фурман заварушыўся на сваіх козлах, і Лярок, панізіўшы голас, дадаў:
— Ты што, зусім здурнела? Пайсці ад мужа ў такі момант? He, цяпер вы павінны быць разам, як два пальцы адной рукі. Чуеш? Да самай смерці...
— Праўда, тата. I што гэта мне прыйшло ў галаву? Але ж ты будзеш прыязджаць да нас у Аржалузу?
— Тэрэза, я буду чакаць вас, як і заўсёды, у чацвер — у дні кірмашу. Так што прыязджайце да мяне, як і раней прыязджалі!
Проста неверагодна, як яна дагэтуль не зразумела, якой небяспекай было яму і ўсім найменшае парушэнне прыстойнасці! Гэта смерць! Зразумела? Ці мог ён разлічваць на Тэрэзу? Яна ж нарабіла столькі непрыемнасці сям’і...
— Ты будзеш рабіць усё, што скажа муж. Здаецца, я гавару ясна.