Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
«Так, я зрабіла гэта,— пад грук вагонных колаў шэпча Тэрэза,— вось ужо 2 гады, як тады ў пакоі атэля я праткнула шпількай фатаграфію гэтага юнака ў тым самым месцы, дзе сэрца. He са злосці, не. А спакойна, нібы гэта было самай звычайнай справай. Потым я выкінула гэтую праколатую фатаграфію ў туалет і спусціла ваду».
Бернар застаў яе Засяроджанай і сур’ёзнай. Так выглядае чалавек, які доўга вагаўся, думаў і нарэшце прыняў канчатковае рашэнне. Але нашто яна столькі курыць? Сама сябе труціць! Тэрэза выказала яму сваю думку пра гэтую гісторыю з Аннай. He варта надаваць вялікага значэння капрызам дзяўчаці. Яна паспрабуе яе ўгаварыць і ўсё ўладзіць... Бернару так хацелася пачуць гэта. Ён павесялеў, тым больш што ў кішэні ляжалі білеты на поезд. Да таго ж і самалюбства яго было задаволена: як-ніяк сям’я просіць дапамогі ў яго жонкі. Ён заявіў, што колькі б гэта ні каштавала, але на развітанне з Парыжам ён абавязкова звозіць жонку паснедаць у добры рэстаран у Булонскім лесе. У таксі ён не сціхаючы гаварыў пра свае планы на паляўнічы сезон: яму карцела хутчэй паспрабаваць па паляванні маладога сабаку, якога павінны былі ўжо выдрэсі-
раваць. Маці піша, што яго кабыла паправілася і больш не кульгае...
У рэстаране народу было мала. Затое незлічоная колькасць прыслугі крыху бянтэжыла. Да паху закусак прымешваўся водар герані... Бернар ніколі яшчэ не піў рэйнвейну, але сёння — так і быць: не кожны ж дзень свята! Шырокія мужавы плечы засланялі ад Тэрэзы залу. За вялікімі вокнамі ціха, бязгучна, нібы ў нямым кіно, праязджалі і спыняліся машыны. Тэрэза бачыла, як у мужа каля вушэй перакочваліся жаўлакі. Яна ведала, што гэта скарачаюцца скроневыя мышцы, Адразу пасля першых глыткоў віна Бернар моцна пачырванеў: гэтаму здароваму вясковаму чалавеку ўжо пекалькі тыдняў бракавала прасторы, руху, ад якіх хутчэй згарае ў арганізме штодзённая порцыя стравы і спіртнога. Тэрэза не адчувала ніякай нянавісці да яго, але як жа ёй хацелася пабыць адной, падумаць пра свае пакуты, прыгадаць, дзе і калі ёй асабліва было цяжка... Няхай бы ён проста знік з вачэй, каб не трэба было прымушаць сябе есці, усміхацца, сачыць за выразам свайго твару; каб можна было хоць у думках вольна засяродзіцца на сваім горкім патаемным адчаі: гэтая маленькая істота, твая сяброўка, уцякла з бязлюднага вострава, а табе ж думалася, што яна будзе там жыць побач з табой да капца дзён сваіх... Яна перайшла праз бездань, што аддзяляе цябе ад усіх людзей, паядналася з імі,— словам, жыве цяпер на другой планеце... Але ж не, якая там «другая планета»! Анна заўсёды належала да тыпу простых натур. А можа, гэта быў толькі падманлівы прывід, калі Тэрэза ўглядалася ў юны тварык сяброўкі, а тая спала, паклаўшы галаву ёй на калені?.. Сапраўднай Анны дэ ля Траў Тэрэза ніколі не ведала — той Анны, якая цяпер бегае ў будан на спатканні з Жанам Азеведа...
— Што з табой? Чаму ты пе ясі? He трэба ім ні-
чога пакідаць! Шкада за такія грошы! Можа, табе нядобра ад спёкі? Абы толькі не стала дрэнна! А можа, цябе нудзіць? Як? Ужо?..
Тэрэза ўсміхнулася. Усміхнуліся толькі яе губы. Сказала, што думае пра Анніны прыгоды. Бернар адказаў, што ён наконт гэтага зусім спакойны, раз ужо Тэрэза ўзялася за гэтую справу. I тады яна папыталася, чаму бацькі супраць гэтага шлюбу. Ён падумаў, што яна жартуе, і папрасіў не зводзіць размовы да парадокса:
— Па-першае, як ты ведаеш, гэтыя Азеведа — яўрэі. Мама добра ведала старога Азеведа — таго самага, які адмовіўся хрысціцца.
На гэта Тэрэза адказала, што ў Бардо не знойдзепі нічога больш даўнейшага, чым прозвішчы партугальскіх яўрэяў.
— А Азеведа ўжо тады былі важнымі асобамі, калі нашы продкі, жабракі-пастухі, калаціліся ад ліхаманкі на сваіх балотах.
— Пачакай, Тэрэза. Ты спрачаешся абы толькі спрачацца. Усе яўрэі — аднаго поля ягады. I потым, гэтыя Азеведа хутка вырадзяцца: яны ж наскрозь туберкулёзныя,— усе гэта ведаюць.
Рэзкім жэстам, які заўсёды шакіраваў Бернара, яна запаліла цыгарэту.
— А ці не прыгадаеш ты, Бернар, ад чаго памёр твой дзед, твой прадзед? А калі ты браў мяне замуж, ці хоць пацікавіўся, ад якой хваробы сканала мая мама? Няўжо ты думаеш, што сярод нашых продкаў не знойдзецца туберкулёзнікаў ці сіфілітыкаў? Знойдзецца, дарагі, ды яшчэ столькі, што хапіла б заразы на цэлы свет.
— Тэрэза, ты зайшла занадта далёка. I дазволь Ta66 сказаць, што нават жартам, каб падражніць мяне, ты не павінна чапаць нашай сям’і.
Абражаны, ён адкінуўся ў крэсле, выпрастаў гру-
дзі. Яму вельмі хацелася і ўзяць верх, і не падацца Тэрэзе смешным. Але тая не здавалася:
— Ды мне глядзець смешна на нашы сем’і з іх кратовай асцярожнасцю. Яны бачаць толькі тыя заганы, што самі кідаюцца ў вочы. I ад іх жахаюцца... А што датычыць схаваных,— а іх жа куды болып,— то да гэтага нашы сем’і ставяцца зусім спакойна. Паслухай, ты ж сам любіш гэты хітры выраз: «сакрэтныя хваробы»... ці не? А хіба не гэтыя «сакрэтныя хваробы» — самыя страшныя, самыя небяспечныя для грамадства? Ніхто ні ў маёй, ні ў тваёй сям’і над гэтым не задумваецца. Затое ўсе цудоўна разумеюць і пагаджаюцца, што нельга выносіць смецця з хаты, што трэба як мага глыбей хаваць усё тое, што кампраметуе сям’ю... I калі б не было прыслугі, ніхто ніколі пра гэтае смецце нічога і не ведаў бы. На шчасце, прыслуга ёсць...
— Я не жадаю табе адказваць, Тэрэза! Калі ты ўжо завядзешся, то лепш за ўсё памаўчаць. Са мной гэта яшчэ паўбяды: я разумею, што ты проста жартуеш. Але дома табе давядзецца прыкусіць язык і стрымліваць сябе. Так жартаваць і гаварыць пра наш род у нас не заведзена.
— Род! Сям’я! — Тэрэза не заўважала, што яе цыгарэта даўно патухла... Перад яе нерухомым позіркам зноў паўстала гэтая клетка з бясконцымі жывымі кратамі, дзе кожны шэпт будзе пачуты, кожны рух заўважаны... Тут ёй і давядзецца ў здранцвенні чакаць сваёй смерці...
— Тэрэза! Ну што ты! Паглядзела б ты цяпер сама на сябе...
Яна ўсміхнулася. На твары зноў з’явілася маска.
— Я проста забаўляюся... Які ж ты даверлівы, дарагі. *'
У таксі, калі Бернар хацеў прыціснуцца да яе, Тэрэза рэзка адхілілася...
У гэты вечар, апошні перад ад’ездам дадому, яны ляглі спаць рана, недзе каля 9 гадзін. Тэрэза выпіла снатворнага, але яшчэ доўга не магла заснуць. На нейкае імгненне яна задрамала, але Бернар штосьці праз сон замармытаў, заварушыўся і разбудзіў яе. Яна адчувала побач з сабой яго дужае гарачае цела. Адсунулася на самы край пасцелі. Але праз колькі хвілін ён, не прачынаючыся, зноў пасунуўся да яе, нібы цела само падсвядома шукала сваю здабычу, імкнулася да прывычнай асалоды. Груба, парывіста яна адштурхнула яго. Бернар соладка спаў... Ах! Піхнуць бы цябе раз і назаўсёды!.. Скінуць з пасцелі... у бездань...
А начны Парыж жыў сваім жыццём. Пераклікаліся гудкамі аўтамабілі, нібы ў Аржалузе сабакі ці пеўні светлай месячнай ноччу... Душна. Тэрэза запаліла лямпу і, абапёршыся локцем аб падушку, глядзела на гэтага нерухомага дваццацісямігадовага мужчыну. У сне ён скінуў з сябе коўдру; дыханне амаль нячутнае; раскудлачаныя валасы спадалі на гладкія скроні, на лоб, дзе ніводнай маршчынкі. Ён спаў,— гэты голы і безабаронны цяпер Адам,— глыбокім, нібы вечным сном. Тэрэза ўстала, накінула на яго коўдру, знайшла пісьмо, якое так і не скончыла чытаць, падышла бліжэй да лямпы:
«...Калі б ён сказаў мне ісці следам за ім — я кінула б усё і пайшла... Мы спыніліся перад самай апошняй ласкай. I не таму, што я супраціўлялася: так захацеў ён. Правільней будзе сказаць, што ён мне супраціўляецца... А як бы мне хацелася спазнаць тое патаемнае, невядомае, бо,— як ён гаворыць,— адно толькі набліжэнне гэтага дае болып, чым усе тыя ласкі і ўцехі, што мы мелі. Калі паслухаць Жана, то нам трэба заўсёды заставацца па гэты бок мяжы. Ён ганарыцца тым, што стрымлівае сябе, і кажа, што калі
мы хоць раз не спынім, не ўтаймуем сябе, то, як і ўсе астатнія, пакоцімся ўніз...»
Пачынала світаць. Тэрэза адчыніла акно, парвала пісьмы на дробныя шматкі і кінула іх уніз, у гэтае каменнае прадонне, дзе цяпер панавалі цішыня і спакой. Кавалачкі паперы, нібы матылькі, ляталі ў паветры, падалі на суседнія балконы, карнізы... Маладая жанчына глыбока ўздыхнула і адчула водар нейкай травы. Адкуль жа гэты пах тут — сярод асфальтавай і каменнай пустыні?.. Нечакана Тэрэза ўявіла сваё пакалечанае цела там, унізе, на вуліцы, a вакол — натоўп паліцэйскіх, прахожых... He, Тэрэза, твая фантазія занадта багатая, каб ты пайшла на такое... I сапраўды, яна яшчэ не хацела паміраць... He нянавісць, не прага помсты прывязвалі яе да жыцця, а пільная справа: трэба, каб гэтая малая ідыётка з Сэн-Клера, што паверыла ў магчымасць шчасця, зразумела, як і калісьці сама Тэрэза, што шчасця няма, яно не існуе... Калі ў іх няма нічога агульнага, то няхай іх яднае хоць гэта: сум, нуда, туга, ніякай высокай мэты, задачы, абавязку, толькі нудныя будні, адзінота і безнадзейнасць!.. Золак асвяціў стрэхі. Яна лягла ў пасцель. Бернар спаў, але ўсё роўна падсунуўся да яе...
Прачнулася яна яснай, спакойнай. Навошта ёй далёка шукаць? Сям’я чакае ад яе дапамогі. I яна будзе дзейнічаць так, як гэтага патрабуе сям’я, і не схіліць з гэтай дарогі... Бернар усё паўтарае і паўтарае, што будзе бяда, калі Анна не выйдзе замуж за маладога Дэгілема... Што ж, у гэтым я яго падтрымаю... Дэгілемы ім, вядома, не раўня: дзед іх пастухом быў. Але затое ў іх самыя лепшыя хвоі ва ўсёй ваколіцы. А Анна не такая ўжо і багатая. Ад бацькі калі яна што і атрымае, то толькі вінаграднікі каля Лангона, якія да таго ж раз у два-тры гады затапляе
вада. He, ні ў якім разе нельга дапусціць, каб Анна не пайшла на гэты шлюб з Дэгілемам!
Тэрэзу знудзіла ад паху шакаладу. Гэта пацвердзіла яе падазрэнні: яна цяжарная, ніякіх сумненняў. «Лепш, калі адразу,— кажа Бернар,— тады не трэба больш пра гэта думаць». I ён з павагай паглядзеў на жанчыну, якая носіць у сабе будучага адзінага гаспадара хваёвых гаёў Аржалузы.
V
Сэн-Клер, хутка будзе Сэн-Клер!.. Адзін за адным паўстаюць перад Тэрэзай адрэзкі яе няпростай жыццёвай дарогі... Ці ўдасца ўгаварыць Бернара вярнуцца і зноў прайсці пехатой па гэтай крывой калдобістай сцяжыне?.. Ці шмат будзе ад гэтага карь? сці?.. «Нават, калі мы з ім дойдзем да таго апошняга ранку ў парыжскім атэлі, мне застанецца яшчэ так многа адкрыць яму...» Зноў і зноў спрабуе яна адгадаць сваю ўласную загадку, зноў і зноў дапытвае яна гэтую маладую жанчыну, чыю разважлівасць калісьці так хвалілі...