Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
Тэрэзе ўспомніліся спякотныя летнія дні, калі яны сустракаліся з Аннай у цяньку пад векавымі дубамі Аржалузы, Як прыемна тады было адчуваць сябе роўнай з гэтым нявінным дзяўчом, выхаваным манашкамі ў Сакрэ-Кёр. 3 поўным правам яна магла сказаць тады; «Паслухай, Анна! Каб быць такой жа чьістай, як ты, мне зусім не патрэбны гэтыя вашы ладанкі і бясконцыя малітвы». Тым болей што і сама чысціня Анны дэ ля Траў ішла перш-наперш ад няведання, бо выхавальніцы Сакрэ-Кёр стваралі дзесяткі перагародак паміж рэальным жыццём і сваімі выхаванкамі. Тэрэза ставілася з пагардай да гэтых дзяўчатак за тое, што яны не размяжоўвалі дабрачыннасці з няведаннем. «Анна, дарагая, ты зусім не ведаеш жыцця»,— любіла яна паўтараць у той далёкі слаўны час...
Цягнік нарэшце кранаецца з месца. «Што ж,— думае Тэрэза,— калі я хачу ва ўсім разабрацца, то трэба і пачынаць з гэтых бесклапотных незабыўных дзён». Неверагодна, але, напраўду, гэта так — ясны золак нашага жыцця ўжо тоіць у сабе грозныя навальніцы. Блакітны світанак — чакай буры ці маланак. А пасля буры — разбураныя кветнікі, паламаныя дрэвы, гразь...
За ўсё сваё жыццё Тэрэза ніколі ні аб чым не задумвалася, нічога сабе наперад не загадвала; на яе шляху не было рэзкіх паваротаў: спачатку памалу, a потым усё хутчэй і хутчэй апускалася яна ўніз... I сёння ў Аржалузу едзе зусім не юная шчаслівая істота, каб пацешыцца летнімі вакацыямі, а забітая горам жанчына. Едзе крадком, пад сховам цемры...
Як жа яна стамілася... Дый нашто разблытваць клубок прычын таго, што адбылося? Чорная цемра стаіць за вагонным акном, у якім бачыцца Тэрэзе толькі цьмяны адбітак яе мёртвага твару. Рытмічнае пагойдванне нечакана спыняецца, чуваць працяжны гудок лакаматьіва. Цягнік асцярожна падыходзіць да
чарговай станцыі. Хтосьці памахвае ліхтаром, чуецца гаворка на мясцовым дыялекце, пранізліва вішчаць парасяты, якіх, відаць, выгружаюць на платформу: гэта ўжо Узэст. Яшчэ адна станцыя — і Сэн-Клер. Там Тэрэза перасядзе на двухколку і даедзе да самага дому. Як мала застаецца часу, каб падрыхтавацца да абароны!
III
Аржалуза — гэта і праўда край свету. Далей ехаць ужо няма куды. Тутэйшыя людзі завуць гэтую мясціну «акалодкам»: тут няма ні царквы, ні мэрыі, ні могілак — проста некалькі фермаў, раскіданых вакол жытняга поля. За 10 кіламетраў адгэтуль — невялічкі гарадок Сэн-Клер, куды вядзе адзіная разбітая дарога. За Аржалузай яна разгаліноўваецца на шматлікія пясчаныя сцяжынкі, і да самага акіяна, на 80 кіламетраў, перад вамі будуць толькі балоты, лагуны, чэзлыя хвоі, дзюны, дзе пасуцца авечкі, у якіх воўна напрадвесні набывае характэрны попельны колер. 3 гэтага закінутага акалодка паходзяць самыя заможныя сем’і Сэн-Клера. У сярэдзіне мінулага стагоддзя, калі смала і драўніна пачалі прыносіць прыбытак да тых мізэрных заробкаў, якія жыхары Аржалузы мелі ад авечкагадоўлі, дзяды сённяшніх багатых людзей Сэн-Клера перасяліліся ў гэты гарадок, а іх колішнія двары ў Аржалузе сталі фермамі. Выразаныя з дрэва фігуркі, якія ўпрыгожваюць вокны і ганкі, ды мармуровыя каміны, што яшчэ сям-там зберагліся, сведчаць пра колішнюю годнасць і густ гаспадароў. Але з кожным годам сялібы ўсё больш асядаюць, а некаторыя стрэхі дастаюць амаль што да зямлі.
Сярод гэтых старых будынкаў япічэ заставаліся два панскія дамы. Сем’і Лярок і Дэскейру захавалі іх у
тым выглядзе, у якім атрымалі ў спадчыпу ад сваіх продкаў. Мэр горада Б., член генеральнага савета дэпартамента Жэром Лярок меў сваю галоўную рэзідэнцыю пры ўездзе ў сталіцу супрэфектуры, і нічога не хацеў мяняць у доме ў Аржалузе, які яму пакінула нябожчыца жонка (яна памерла пры родах, калі Тэрэза была яшчэ зусім малая). Тое, што Тэрэза любіла летнія канікулы іменна ў Аржалузе, дзе яна ўпершыню ўбачыла свет, зусім не дзівіла месьё Лярока. Яна прыязджала сюды ў ліпені і жыла пад наглядам цёткі Клары, старэйшай бацькавай сястры. Гэта была жанчына ў гадах, якая састарэла ў дзеўках, да таго ж глухая. Цётка таксама любіла гэты адзінокі куточак, дзе, як яна казала, ёй не трэба было ўвесь час сачыць за чужымі губамі, каб хоць напалову зразумець субяседніка. 3 ёй тут размаўлялі толькі вецер ды сосны...
Месьё Лярок ахвотна пускаў сваю дачку ў Аржалузу. Гэта здымала з яго лішні клопат, а галоўнае — збліжала Тэрэзу з Бернарам Дэскейру, за якога яна павінна была выйсці замуж. Так пажадалі абедзве сям’і, хоць іх пагадненне яшчэ не мела афіцыйнага характару.
Бернар Дэскейру атрымаў ад свайго бацькі дом у суседстве з Лярокамі. Праўда, паяўляўся ён там толькі з надыходам паляўнічага сезону, жыў найчасцей у будане, а ў доме начаваў толькі ў кастрычніку. Зімой гэты разважлівы малады чалавек вывучаў права ў Парыжы. Летам прыязджаў сюды хіба што на некалькі дзён, бо недалюбліваў свайго айчыма Віктора дэ ля Траў, які прыйшоў у сям’ю Дэскейру гол як сакол, затое вельмі хутка пацвердзіў перад усім Сэн-Клерам сваю рэпутацыю адмысловага марпатраўцы. Бернар без асаблівай увагі адносіўся да сваёй зводнай сястры Анны дэ ля Траў, бо лічыў яе яшчэ зусім малой. А ці многа ён думаў пра Тэрэзу? У ваколіцах толькі і гаварылі пра іх вяселле, бо сама маёмасць Лярокаў і
Дэйскейру, здавалася, на тое і існавала, каб аднойчы аб’яднацца. Разумны малады чалавек пагаджаўся з гэтай усеагульнай думкай. Разам з тым ён нічога не пакідаў на волю выпадку і лічыў справай гонару ўменне наладзіць уласнае жыццё: «Чалавек бывае няшчасны толькі па сваёй віне...» — любіў паўтараць гэты сытаваты юнак. Да жаніцьбы ён пароўну дзяліў свой час на справы і забаўкі. Любіў добра з’есці, выпіць і асабліва хадзіць на паляванне. Затое і ў працы, і ў вучобе гэты чалавек быў, са слоў маці, «апантаны»,— бо муж павінен быць больш адукаваны, чым жонка. Між тым, Тэрэза ўжо тады славілася сваім розумам. «Што ж, яна і праўда разумная, нічога не скажаш...»,— пагаджаўся Бернар. Зрэшты, ён добра ведаў, як паставіць жанчыну на месца... «I хіба дрэнна,— не раз паўтарала яму маці,— мець за цесця месьё Лярока? Хто-хто, а гэты чалавек будзе карысны...»
I вось у 26 гадоў, зрабіўшы некалькі падарожжаў па грунтоўна прадуманым маршруце ў Італію, Іспанію, Галандыю, Бернар Дэскейру вырашыў ажаніцца. Яго абранніцай была адна з самых багатых і разумных дзяўчат ва ўсёй акрузе. Магчыма, яна была не самая прыгожая, аднак гэта ж пра яе гаварылі: «Яе не зразумееш, прыгожая яна ці не. Проста адчуваеш яе абаяльнасць...»
Тэрэзе стала аж смешна, калі яе фантазія намалявала вось гэтую карыкатуру на Бернара: «Што ні гавары, а ён намнога лепшы, чым болыпасць маладых людзей, за якіх я магла б выйсці замуж».
Увогуле жанчыны ў гэтых мясцінах больш адчувальныя, тонкія, чым мужчыны, якія са школьнай парты кампануюць толькі паміж сабою і асаблівай душэўнай вытанчанасці не набываюць. Мужчынскае сэрца назаўсёды аддадзена ландам. 3 імі звязаны ўсе радасці мужчыны. I нават на нейкі час пакідаючы лан-
ды, ён усё роўна ў думках застаецца з імі. Страціць падабенства з фермерам, адрачыся ад мясцовай гаворкі, адмовіцца ад грубаватых манер, звычаяў — азначала б для мужчыны здрадзіць родным ландам. Але ці не хаваецца пад суровым выглядам Бернара нейкая своеасаблівая дабрыня? Калі ён хварэў і быў амаль што гатовы развітацца з гэтым светам, фермеры гаварылі: «Другога такога гаспадара ўжо не будзе...» Канешне, Бернар добры, справядлівы, шчыры. Ніколі не любіць гаварыць пра тое, чаго не ведае, не пераацэньвае сваіх магчымасцей. У маладосці ён быў не такі ўжо і непрыгожы, гэты нязграбны Іпаліт якога дзяўчаты цікавілі куды менш, чым паляванне на зайцоў.
Тэрэза прыціскаецца шчакой да вагоннага акна. Прыплюшчвае вочы, і зусім не Бернар, яе раўнадушны жаніх, паўстае перад ёю, а яго малодшая сястра Анна. Гэта яна, расчырванелая, імчыцца на веласіпедзе па дарозе з Сэн-Клера ў Аржалузу. Яшчэ толькі каля 9 гадзін раніцы, яшчэ не наступала самая спёка, а цыкады, нібы іскры, пералятаюць ад хвоі да хвоі і зямля пад летнім небам дыхае жарам, быццам вялізная распаленая печ. 3 верасовых зараснікаў узнімаюцца хмары машкары.
«Накінь што на плечы, бо ў нас у гасцінай холадна, як у лядоўні»,— гаварыла Анне Тэрэза. А цётка Клара дадавала: «Дзіцятка маё, зараз я дам табе выпіць чаго-небудзь халодненькага. Пачакай, астынь трохі, ты ж уся абліваешся потам...» Анна гучна віталася з глухой цёткай. «Ты так ужо не старайся,— сцішвала
1 Тут маецца на ўвазе цнатлівы малады чалавек. У міфалогіі старажытнай Грэцыі Іпаліт — юнак, які не прыняў кахання сваёй мачахі Федры.
яе Тэрэза,— яна добра разумее па губах». Дарэмна Anna старанна вымаўляла кожнае слова, крывячы свой маленькі роцік: цётка адказвала неўпапад, і ўрэшце, не вытрымаўшы, сяброўкі выбягалі на двор, каб там уволю насмяяцца.
3 гэтага цёмнага вагона глядзіць Тэрэза на лепшыя дні свайго жыцця — такія чыстыя, напоўненыя трапяткой няпэўнай надзеяй шчасця. He ведала яна тады, што тыя водбліскі радасці — яе адзінае шчасце ў гэтым свеце. Нічога, нічога не прадракала, што не будзе ў яе жыцці святлейшых часін, чым у тое спякотлівае лета...
Яна сядзела побач з Аннай на старой канапе, абабітай чырвоным рыпсам... На каленях у Анны ляжаў альбом фатаграфій... Адкуль жа прыходзіла тады шчасце? Хіба было што-небудзь агульнае ў густах Тэрэзы і Анны? Да кніг Анна ахвоты не мела, любіла яна толькі шыць, шаптацца і смяяцца. Hi пра што сур’ёзна не думала. А Тэрэза з прагнасцю чытала і раманы Поля дэ Кока, і «Размовы у панядзелак» СэнтБёва, і «Гісторыю консульства» Цьера — усё, што магло апыпуцца на кніжных паліцах маёнтка. У адным толькі супадалі іх густы: ім падабалася быць разам у гэтыя летнія дні, калі адзіны прытулак ад спёкі можна было знайсці ў зацемненым пакоі. Часам Анна ўста вала паглядзець, ці пе спала гарачыня. Аднак варта толькі было адчыніць аканіцы, як у пакой, нібы струмень расплаўленага металу, урывалася сонечнае святло. Здавалася, вось-вось возьмецца гарэць цыноўка на падлозе... Таму трэба было хуценька ўсё зачыняць.
Нават надвячоркам, калі соііца ўжо толькі знізу падфарбоўвала ў чырвонае ствалы дрэў і калі апошні конік нястрымна стракатаў ля самай зямлі — нават і тады яшчэ стаяла гарачыня пад дубамі. Сяброўкі зручна ўсаджваліся па палявой мяжы, нібы на беразе возера. Над імі праплывалі навальнічныя хмары. У іх