Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
зменлівых абрысах дзявочая фантазія ўгадвала казачпыя фантастычныя вобразы. Вось Анна ўбачыла на небе крылатую жанчыну, але пакуль Тэрэза разгледзела яе, воблака выцягнулася і ператварылася ў нейкую дзіўную пачвару.
У верасні ўжо можна было па паўдні выйсці з дому і прайсціся па бязводнай сасмаглай ваколіцы,— у Аржалузе не зпойдзеш ніводнага ручайка, і трэба доўга ісці па пяску, каб трапіць да вытокаў рачулкі з назвай Юр. Яна нараджаецца з мноства крынічак, якія б’юць у вузкіх травяністых лагчынках сярод карэння алешніку. Босыя ногі дзяўчатак дубянелі ў ледзяной вадзе, але варта было ступіць на зямлю, як яна зноў апякала іх. Адзін з тых буданоў, дзе ў кастрычніку спыняюцца паляўнічыя на вехіроў, быў для сябровак не менш жаданай схованкай ад спёкі, чым і цёмная гасціная ў маёнтку. Ім не было пра што гаварыць, ды і не хацелася. Хутка прабягалі шчаслівыя хвіліны гэтых доўгіх нявінных прывалаў. Тэрэза і Анна заміралі ў нерухомасці, нібы баяліся паварушыцца. Так пры з’яўленні вехіроў затойваецца паляўнічы, робячы знак сваім спадарожнікам: «Цішэй!» Сяброўкам таксама здавалася, што варта зрабіць толькі адзін жэст, адзін рух — і знікне гэтае няпэўнае, трапяткое адчуванне шчасця. Першая ўставала Анна. Яна дватры разы пацягвалася і спяшалася пастраляць жаваранкаў. Тэрэза не магла глядзець на гэтую забаўку і тым не менш ішла следам: не хацелася хоць на момант разлучацца. Анна брала паляўнічую стрэльбу, якая пры выстрале не рабіла аддачы. Тэрэза, стоячы на ўзгорку, назірала, як сяброўка хавалася ў жыце і прыцэльвалася. Здавалася, што яна цэлілася ў сонца, жадаючы яго патушыць. Тэрэза затыкала вушы. Дзесьці ў небе абрывалася радасная бесклапотная песня жаўрука... Анна знаходзіла параненую птушку, асцярожна сціскала яе ў руках, лашчыла губамі лёгкі,
яшчэ цёпленькі камячок, а потым нечакана душыла небараку.
— А заўтра прыйдзеш?
— Відаць, не. Нельга ж кожны дзень!
Анна не хацела сустракацца з Тэрэзай штодня. А супраць яе адказу не запярэчыш. Ды Тэрэзе і ў галаву не прыйшло б штосьці пярэчыць. Вядома, нічога не замінала ёй прыязджаць часцей, але нашто бачыцца кожны дзень? «Так нарэшце можна і надакучыць адна адной». На гэта Тэрэза адказвала: «Ага... праўда... Галоўнае, не прымушай сябе: прыязджай тады, калі табе вельмі захочацца, калі нічога лепшага ў цябе не будзе». I тонкая постаць дзяўчынкі-падлетка знікала ў прыцемках, а з дарогі даносіўся званок веласіпеда.
Тэрэза вярталася дамоў; фермеры здалёк кланяліся ёй; дзеці да яе не падыходзілі. У гэты час, рассыпаўшыся, пасвіліся пад дубамі авечкі; яны нечакана збіваліся ў гурт і пускаліся наўцёкі. Следам, гукаючы, бег пастух. Цётка Клара чакала Тэрэзу на ганку і, як гэта бывае з глухімі, пачынала гаварыць, гаварыць, абы толькі маўчала пляменніца. I чаму на душы рабілася так сумна? Чытаць не хацелася, нічога не хацелася, і Тэрэза зноў выходзіла на двор. «Не ідзі далёка, зараз будзем вячэраць». Яна ішла да дарогі. Усюды перад ёю была адзінота і пустэча. На кухні давалі званок: час вячэраць. Сёння, бадай, можна запаліць лямпу. Цётка, паклаўшы рукі крыж-накрыж, нерухома сядзела за сталом. I для гэтай глухой жанчыны цішыня была такой жа шматзначнай і глыбокай, як і для маладой дзікункі Тэрэзы.
«Бернар, Бернар... Як жа цябе ўвесці ў гэты заблытаны свет? Цябе, хто з пароды сляпых, бязлітасных людзей, якія спрашчаюць усё на свеце...» «Не,—думае
Тэрэза,— ён пасля першых жа слоў спыніць мяне: «А чаму ж вы тады выйшлі за мяне замуж? Я ж за вамі не бегаў...» I праўда, чаму яна выйшла за яго? На самай справе, ён зусім не спяшаўся жаніцца. Тэрэза добра памятае, як маці Бернара мадам дэ ля Траў паўтарала кожнаму стрэчнаму: «Ён яшчэ і пачакаў бы, але яна!.. Яна настойвала, прыспешвала. На жаль, у яе зусім не такія прынцыпы, як у нас; яна, напрыклад, курыць, пыхкае, як паравоз, гэта яе манера. I ўсё ж, япа — натура іпчырая, адкрытая. Мы хутка прывучым яе да здаровых ідэй. Безумоўна, не ўсё нас радавала ў гэтым шлюбе... He ўсё... Ды хоць, напрыклад, гэтая яе бабка Белад... мы ж усё ведалі... хоць справа, як быццам, даўно забытая. I гэта ж трэба: так лоўка яны ўсё тады заглушылі, што нават і не дайшло да скандалу. А вы ці верыце ў спадчыннасць? Вядома, у бацькі далёка не самы лепшы характар. Але ж дачцэ ён падаваў толькі добрыя прыклады: гэта проста святы чалавек. Акрамя таго, у яго вялікія сувязі, a гэта яшчэ нікому не шкодзіла. Ды ўрэшце сёе-тое трэба і не заўважаць. I яшчэ — можа, вы й не паверыце,— Тэрэза багацейшая за нас. Гэта неверагодна, але гэта так. А як яна любіць Бернара, хіба гэта на бяду?..»
Сапраўды, яна любіла Бернара, і гэта давалася ёй без намаганняў. Варта было ёй пры сустрэчы ў гасцінай ці пад дубамі толькі ўзняць на яго вочы, як у яе позірку загараўся агонь шчырай закаханасці. Бачыць ля сваіх ног такую здабычу Бернару было, безумоўна, прыемна. «Не забаўляйся з ёю, сынок,— часта паўтарала маці,— яна знемагае...»
«Я выйшла за яго замуж таму, што...» Тэрэза хмурыць бровы, закрывае рукамі вочы, спрабуе ўспомніць. Ну, відаць, сваю ролю адыграла дзіцячая радасць, што, дзякуючы гэтаму шлюбу, яна стане сваячкай Анны. Хоць радавалася гэтаму больш Анна. Для
Тэрэзы ж сваяцкія адносіны асаблівага значэння не мелі. Праўду кажучы (чаго тут чырванець і саромецца), дзве тысячы гектараў Бернаравай зямлі не пакідалі яе абыякавай. Схільнасць да ўласнасці заўсёды была ў яе крыві. Калі пасля доўгіх абедаў са стала прымалі посуд і прыносілі спіртныя напіткі, Тэрэза часта заставалася з мужчынамі і з цікавасцю слухала іх размовы пра фермы, фермераў, умацавальныя слупы для шахтаў, якія вывозіліся з іх лесу, пра смалу і шкіпінар. Стан маёмасці, падлікі, лічбы — усё гэта захапляла Тэрэзу. Няма ніякага сумнення, яе спакушала думка стаць уладальніцай гэтых бясконцых хваёвых лясоў. «Дарэчы, яму таксама падабаліся мае сосны». Аднак, магчыма, Тэрэза падпарадкавалася тады нейкаму другому няпэўнаму пачуццю, якое яна цяпер спрабуе вызначыць: можа, у гэтым шлюбе яна шукала не столькі ўлады, багацця, колькі прытулку. Сапраўды, нічога яе так не падштурхоўвала на гэты шлюб, як панічнае пачуццё страху. Маладая, але практычная дзяўчына з дзяцінства ведала гаспадарку і спяшалася ўвайсці ў адпаведныя яе становішчу колы, заняць там раз і назаўсёды пэўнае месца. Яна хацела затаіцца, схавацца ад нейкай невядомай нават ёй самой небяспекі. Ніколі ў сваім жыцці Тэрэза не была такой разважлівай, як падчас сваіх заручын з Бернарам: яна ішла да яснай мэты — уступіць у сямейны клан, «уладкавацца», выратаваць сябе, быць у асяродку, дзе пануе розум і парадак.
У вясну іх заручын яны хадзілі з Бернарам на прагулкі па пясчанай дарозе, што вядзе ад Аржалузы да Вільміжа. На дубах плямамі цямнелі сухія лісты, якія засланялі блакіт веснавога неба. Парыжэлая леташняя папараць прылягала да долу, а з зямлі ўжо прабіваліся зялёныя парасткі. Бернар гаварыў: «Асцярож-
на з цыгарэтай. Можна нарабіць пажару, а вады ў ландах зусімНе засталося». Тэрэза пыталася: «А ці праўда, што ў папараці ёсць сінільная кіслата?» Бернар добра не ведаў, ці дастаткова яе ў папараці, каб атруціцца. I голасам, поўным пяшчоты, спытаўся: «Няўжо вам хочацца памерці?» Тэрэза смяялася. Ён папрасіў яе трымацца прасцей. Тэрэза ўспомніла, як яна заплюшчыла вочы, а дзве моцныя рукі абнялі яэ маленькую галоўку і Бернар шапнуў ёй на вуха: «Здаецца мне, што ў гэтай галоўцы яшчэ ёсць свавольныя думкі». Яна адказала: «Вы, Бернар, і вызваліце мяне ад іх».
Яны з цікавасцю назіралі за працай муляраў, якія рабілі прыбудову да фермы ў Вільміжа. Яе гаспадары жылі ў Бардо, а гэтую ферму збіраліся прыстасаваць пад летнюю дачу для іх апошняга сына, у якога «былі вельмі слабыя грудзі». Яго сястра памерла ад такой жа хваробы. Бернар недалюбліваў гэтых Азеведа: «Яны божацца, што не яўрэі... А варта толькі глянуць на іх... А тут яшчэ і туберкулёз, ды дзесятак іншых хвароб...»
На сэрцы ў Тэрэзы было тады вельмі спакойна. Хутка вяселле. Прыедзе са свайго манастыра Анна. Разам з сынам памешчыка Дэгілема яна будзе збіраць падарункі ў час вянчання. Анна ў пісьме ўжо прасіла Тэрэзу апісаць вясельныя ўборы астатніх сябровак нявесты: «Можа, удасца прыслаць і ўзоры тканіны? Бо ўсе ж хацелі б выбраць такія таны, якія будуць спалучацца адзін з адным...» Ніколі Тэрэза не адчувала такога спакою... Зрэшты, ёй гэта толькі здавалася, бо на самай справе гэта быў не спакой, а дрымота, паўсоннае здранцвенне ядавітага гада, што толькі на час затаіўся ў яе грудзях.
IV
Вянчаліся ў цеснай царкве ў Сэн-Клеры, дзе гамана дам заглушала гукі старэнькай фісгармоніі, а іх моцныя духі перабівалі пах ладану. I ў той гарачы дзень Тэрэза адчула, што яна загінула. Як той лунацік забрыла яна ў клетку і апрытомнела толькі тады, калі бразнулі і замкнуліся цяжкія дзверы. Нічога не змянілася, але цяпер яна зразумела, што не зможа загінуць адна. У цёмным гушчары сямейных адносін і парадкаў яна будзе падобнай на агонь, які тлее, хаваецца, паўзе пад верасам, ахоплівае полымем адну хвою, другую, перакідаецца з дрэва на дрэва — і вось ужо палае ўвесь лес...
Сярод гасцей — ніводнага твару, на кім можна спыніць позірк. Толькі Анна. Але дзіцячая радасць малодшай сяброўкі таксама аддаляе Тэрэзу ад яе! Чаго яна радуецца? Няўжо яна не разумее, што сёння вечарам не толькі павялічыцца адлегласць, якая заўсёды разлучала іх?.. Сёння вечарам паміж імі паўстане і тое пакутлівае, непапраўнае, што адбудзецца з нявінным дзявочым целам Тэрэзы... Анна застанецца на беразе, дзе будуць толькі чыстыя істоты. Тэрэза змяшаецца з натоўпам тьіх жанчын, якія зведалі ўсё. Успомнілася, што ў рызніцы, калі яна нахілілася, каб пацалаваць вясёлы тварык Анны, перад ёй нечакана ўзнікла бездань, вакол якой Тэрэза стварыла свой свет хісткіх радасцей і няпэўных бед. За некалькі імгненняў паўстала перад ёю вялізная сцяна, якая бязлітасна аддзяляла чорныя сілы, што клекаталі ў яе сэрцы, ад мілага напудранага тварыка.
Доўга яшчэ пасля гэтага дня і ў Сэн-Клеры і ў горадзе Б. людзі, гаворачы пра гэтае вяселле Гамаша 1
1 Аўтар робіць параўнанне з багатым вяселлем заможнага селяніна Гамаша, якое апісаў Сервантэс у «Дон-Кіхоце».
(болып за сотню фермераў і слуг пілі і елі пад дубамі), заўсёды ўспаміналі, што нявеста — «хоць і не такая ўжо прыгожая, затое сама абаяльнасць» — усім здалася тады непрыгожай і нават страшнай. «Яна ж сама на сябе не была падобнай, зусім другая жанчына...» Людзі заўважылі толькі перамены ў яе знешнасці. Адны пры гэтым абвінавачвалі белы шлюбны ўбор, які не надта быў да твару Тэрэзе, другія — гарачыню... Але ніхто тады не здагадаўся, што гэта і быў яе сапраўдны твар.