Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
Ах, цяжка жывецца чалавеку, у якога так абвострана пачуццё маральнай далікатнасці, як у мяне! Бацька ненавідзеў мяне, а я пры кожным, нават самым законным кроку самаабароны адчуваў душэўную трывогу, нават згрызоты сумлення. Калі б я не быў галава сям’і, на кім вісіць адказнасць за гонар нашага роду і дабрабыт дзяцей, я адмовіўся б ад гэтай зацятай барацьбы з бацькам, абы толькі не ведаць гэтых пакут, гэтага душэўнага разладу,— ты ж сама не раз бачыла, як было мне цяжка.
Я ўдзячны богу за тое, што па яго волі бацька апраўдаў мяне ў сваіх запісках. Перш за ўсё яны пацвярджаюць тое, што мы самі ведалі: ён тут прызнаецца, што прыдумваў махінацыі, каб пазбавіць нас спадчыны. 3 якім сорамам чытаў я тыя старонкі, дзе ён апісвае свой спосаб адначасна трымаць у сваіх руках і паверанага Буру, і гэтага Рабэра. Накінем на ўсе яго непрыглядныя махінацыі ноеў плашч L Але з гэтага вынікае, што маім святым абавязкам было не даць здзейсніцца бацькавым планам. I я зрабіў гэта, зрабіў паспяхова, і не збіраюся чырванець за свае ўчынкі. Можаш цяпер не сумнявацца, сястра,— сваім багаццем ты абавязана мне. У гэтым дзённіку бацька ўсё стараецца даказаць сабе, што яго нянавісць да ўсіх нас нечакана патухла, і выхваляецца яшчэ, што адрокся ад усіх зямных даброт (павінен прызнацца, што, чытаючы радкі, я смяяўся). Але звярні, калі ласка, увагу, калі іменна адбыўся гэты раптоўны паварот: тады, калі ўсе яго хітрыкі мы разгадалі і яго пабочны сын прадаў нам тайну. He так проста было збыць такое багацце. План, які рыхтаваўся гадамі, за некалькі дзён не пераменіш. Адчуваў ён свой блізкі канец, не
1 Паводле біблейскай легенды, Ноевы сыны — Сім і Яфет — пачціва накрылі бацьку плашчом, калі той выпіў многа віна і голы заснуў.
было ў яго ні часу, ні магчымасці пазбавіць нас спадчыны, і бядак не мог прыдумаць нічога лепшага, як тая вераломная змова, якую мы па міласці боскай раскрылі.
He хацеў напі адвакат прайграваць працэсу ні перад самім сабой, ні перад намі і пайшоў на махлярства,— напалову падсвядома (ахвотна дапускаю гэта): ён вырашыў ператварыць сваё паражэнне ў нейкую маральную перамогу, пачаў крычаць пра сваю бескарыслівасць, пра адрачэнне ад усяго... Ну, а калі падумаць, то што яму заставалася рабіць?! Але мяне такімі выкрутасамі не возьмеш, ды і ты, Жэнеўева, як чалавек са здаровым розумам, згодзішся са мной, што ў нас няма падстаў раставаць ад замілавання і ўдзячнасці.
Ёсць у гэтай споведзі яшчэ адно бацькава прызнанне, якое вельмі супакоіла мяне. У гэтым пытанні я асабліва строга правяраў сябе, і, павінен шчыра сказаць, маё патрабавальнае сумленне доўга пакутавала ад трывогі. Я маю на ўвазе мае спробы, праўда, марныя, паставіць пад сумненне разумовыя здольнасці бацькі і прымусіць яго прайсці абследаванне ў псіхіятрычнай клініцы. Трэба адзначыць, што тут адыграла сваю ролю і мая жонка, якая шмат зрабіла, каб пахіснуць маю ўпэўненасць на гэты конт. Ты добра ведаеш, што звычайна я не вельмі лічуся з яе думкамі — асоба яна вельмі ўжо эксцэнтрычная. Але яна не адступалася ад мяне ні днём, ні ноччу, усе вушы мне пратрубіла. I, ведаеш, некаторыя яе аргументы прымусілі мяне завагацца. Урэшце яна пераканала мяне, што наш вялікі адвакат, вопытны фінансіст і глыбокі псіхолаг — самы ўраўнаважаны чалавек на свеце.
He трэба, вядома, вялікай фантазіі, каб намаляваць сваіх дзяцей вырадкамі, якія, ад страху страціць спадчыну, ні перад чым не спыняюцца і гатовы роднага бацьку здаць у вар’яцкі дом. Бачыш, я асабліва не
падбіраю слоў і гавару зусім адкрыта... Многа начэй не мог я заснуць. Адзін бог ведае, колькі я адпакутаваў.
Дык вось, дарагая мая Жэнеўева, гэты сшытак, асабліва яго апошнія старонкі, даюць усе падставы лічыць, што ў бацькі нашага былі прыступы перамежнага вар’яцтва. Я лічу нават, што мы стаім перад фактам даволі рэдкім і цікавым з медыцынскага пункту погляду. Варта было б перадаць гэтыя запіскі псіхіятру. Аднак найпершы наш абавязак — нікому не паказваць гэтага дакумента, які можа стаць вельмі небяспечным для нашых дзяцей. Таму папярэджваю цябе і прашу адразу спаліць сшытак, як толькі ты скончыш чытаць. Трэба мець абсалютную ўпэўненасць, што гэтыя старонкі не трапяць у рукі чужых людзей.
Мы заўсёды трымалі пад строгім сакрэтам усё, што датычылася нашых сямейных спраў. He табе мне гаварыць, якія меры я прымаў, каб наша ўстрывожанасць псіхічным станам бацькі не стала нікому вядомай. Аднак не ўсе члены нашай сям’і выяўлялі неабходную стрыманасць і асцярожнасць. У прыватнасці, твой нягоднік-зяць усім расказваў самыя агідныя гісторыі пра бацьку. Гэта дорага нам каштавала: па горадзе пайшлі плёткі, а сёй-той праводзіць паралель паміж неўрастэніяй Яніны і эксцэнтрычнасцю бацькі, якую яму прыпісваюць, наслухаўшыся балбатні Філі.
Паўтараю: парві і спалі гэты сшытак і нікому пра яго не гавары. Давай і мы з табой пра яго забудзем. I ўсё ж, павінен прызнацца, мне шкада яго знішчаць — ёсць там і тонкія псіхалагічныя назіранні, і нават мілыя пейзажныя замалёўкі. Быў, відаць, у бацькі не толькі талент прамоўцы, але і пісьменніцкая струнка. Але тым больш у нас падстаў знішчыць гэты дзённік. Уяві сабе, што нехта з нашых дзяцей ці ўнукаў возьме ды надрукуе бацькавы запіскі!.. Бяды тады не абярэшся!..
Мы з табой можам называць рэчы сваімі імёнамі і павінны, прачытаўшы гэты сшытак, сказаць сабе ясна і недвухсэнсава: бацька наш не быў псіхічна нармальным. Вось цяпер да мяне дайшлі словы тваёй дачкі, якія спачатку я палічыў хворай фантазіяй: «Дзядуля — адзіны набожны чалавек, які мне сустрэўся ў жыцці». Бедная Яніна блізка ўспрыняла туманныя разважанні і мроі гэтага іпахондрыка. Вораг сваіх блізкіх, чалавек, ненавісны ўсім, і, як ты ўбачыш, няшчасны ў каханні (ёсць у гэтай споведзі даволі камічныя падрабязнасці), раўнівец, які не мог дараваць жонцы нявіннага дзявочага флірту — няўжо на схіле дзён сваіх пачаў ён шукаць уцехі ў малітве? He веру я ў гэта. А з тых радкоў, дзе пра гэта гаворыцца, вынікае зусім іншае: аўтар пакутаваў разумовым расстройствам, маніяй праследавання; выношваў неадчэпныя думкі, якія набылі рэлігійную форму. Тут і следу ніякага няма ад сапраўднага хрысціянства. Я-то ў гэтых пытаннях разбіраюся, і гэты лжывы містыцызм выклікае ўва мне толькі агіду.
Магчыма, ты па-жаночы не так паставішся да ўсяго гэтага. Аднак, калі раптоўная бацькава набожнасць зробіць на цябе ўражанне і ты будзеш гатова паверыць у яе, успомні, калі ласка, што бацька не ведаў мяжы ў сваёй нянавісці, а калі і любіў каго, то толькі на злосць сям’і ці сваёй роднай маці. А якія ў яго рэлігійныя парывы? — Ты адразу ўбачыш, што ўсе да аднаго яны проста або ўскосна скіраваны супраць тых прынцыпаў, якія нам з маленства прывівала мама. А нястрымны рэлігійны містыцызм патрэбен яму толькі для таго, каб зручней было нападаць на разумную памяркоўную набожпасць, якая заўсёды была ў вялікай пашане ў нашай сям’і. Ісціна — гэта раўнавага... Зрэшты, не буду больш стамляць цябе сваімі разважаннямі. Нагаварыў я тут дастаткова, так што табе
застаецца толькі пазнаёміцца з бацькавым дзённікам. 3 нецярпеннем буду чакаць адказу. Хутчэй хочацца ведаць тваё ўражанне.
Месца застаецца мала, а трэба яшчэ адказаць на твае пытанні. Дарагая сястра, мы перажываем цяпер перыяд крызісу, і нам неабходна вырашыць адну вострую і важную для нас праблему — як быць са спадчынай? Калі мы будзем захоўваць кіпы банкаўскіх білетаў у сейфе, то давядзецца пражываць наш капітал, а гэта ўжо няшчасце. Калі купіць на гэтыя грошы акцыі і стрыгчы купоны, то ўцехі таксама мала: курс акцый увесь час падае. Як бачыш, у любым выпадку мы будзем несці страты. Таму я лічу, што разумней за ўсё будзе захаваць крэдытныя білеты Французскага банка. Франк сёння каштуе ўсяго чатыры су, але ён забяспечаны вялікім залатым запасам. У гэтых справах бацька наш меў багаты вопыт, і мы павінны браць з яго прыклад. У французаў з’явілася небяспечная схільнасць: абавязкова пускаць свой капітал у якуюнебудзь справу. Жэнеўева, ніколі не паддавайся на гэтую спакусу. I яшчэ: цяпер такі час, што жыць трэба прасцей, асабліва не разганяцца, эканоміць, даражыць кожным франкам. Ну, а калі спатрэбіцца мая парада, я заўсёды да тваіх паслуг,— гэта ты ведаеш. Час, канешне, змрочны, трывожны, але сачыць за справамі на біржах трэба ўважліва: кожны дзень можа прынесці і добры выпадак выкарыстаць капітал. Я, напрыклад, цяпер усё прыглядаюся да каньяку маркі «Кіна» і анісавай гарэлкі. Думаю, што крызісу ў гандлі гэтымі таварамі не чакаецца, трэба толькі дзейнічаць смела і разам з тым абачліва.
Ты парадавала мяне прыемнымі весткамі пра Яніну. He варта баяцца яе празмернай набожнасці. Самае галоўнае, каб яна забылася пра Філі. Усё астатняе само
памалу ўладзіцца: Яніна з нашай пароды, а ў нас заўсёды ўмелі не злоўжываць самымі прыемнымі забавамі.
Да пабачэння, дарагая Жэнеўева! У сераду прыеду.
Цалую цябе. Твой брат Хюбэр.
Яніна — Хюбэру
Дарагі дзядзечка! Прашу Вашай дапамогі. Мы пасварыліся з мамай. Яна ніяк не хоча паказаць мне дзядулевага «дзённіка». Кажа, што варта мне толькі яго прачытаць і ад маёй павагі да дзядулі нічога не застанецца. Але калі яна ўжо так беражэ маю добрую памяць пра нябожчыка, то чаму тады кожны дзень паўтарае мне: «Ты і ўявіць сабе не можаш, як непрыгожа ён піша пра цябе!.. Нават і знешнасці тваёй не пашкадаваў!..» Яшчэ больш мяне здзіўляе тое, з якой ахвотай яна дала мне прачытаць Ваша пісьмо, дзе Вы каменціруеце «дзённік»...
Мама стамілася ваяваць са мной і сказала нядаўна, што аддасць мне дзядулевы запіскі, калі Вы палічыце гэта патрэбным,— яна ва ўсім спасылаецца на Вас. I вось я звяртаюся да Вас, да Вашага пачуцця справядлівасці.
Перш за ўсё дазвольце адразу зняць тую перашкоду, якая датычыць асабіста мяне: як бы жорстка ні гаварыў пра мяне дзядуля ў «дзённіку», паверце: сама я суджу сябе яшчэ болып строга. I яшчэ: я ўпэўнена, што жорсткасць яго не пашыраецца на тую няшчасную жанчыну, якая да самай яго смерці была побач з ім у Калезе.
Даруйце мне, дзядзечка, але не магу я пагадзіцца з Вамі ў галоўным: я адзіны сведка апошніх дзён дзядулі і ведаю, якія былі ў яго пачуцці ў той час. Вы папракаеце яго за туманную, нездаровую набожнасць.