Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк  Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
75.34 МБ
Яна змоўкла і запытальна глядзела на мяне...
— Ну, а ўцёк ён, канешне, з багатай жанчынай?..
— Ды якой там багатай! Яна настаўніца спеваў. Ты яе добра ведаеш,— гэта мадам Велар. Падумаць толькі! I пе маладая ўжо, і які там заработак: ледзь
канцы з канцамі зводзіла. Ну як ты гэта растлумачыш? — паўтарыла дачка.
I, не чакаючы адказу, зноў загаварыла сама. У гэты момант зайшла Яніна. Яна падышла да мяне і моўчкі падставіла лоб для пацалунку. Яна не пахудзела, але гора зняло з яе непрыгожага, паўнаватага твару ўсю штучнасць і манернасць, якія я так ненавідзеў. «Вы ўжо ведаеце?» — спыталася яна і села ў шэзлонг. Пэўна, яна ўжо наслухалася сваёй маці. А тая ніяк спыніцца не магла і так і сыпала: «Падумаць толькі!», «Падумаць толькі!..» Паўтор гэты ў яе вуснах гучаў крыху дзіўнавата, бо дачка мая не прывыкла думаць.
— Падумаць толькі! — не супакойвалася яна.— Якая чорная няўдзячнасць! Выдалі за яго такую дзяўчыну, далі прытулак, грошы і не папракалі за тое, што ў свае дваццаць тры гады ён ужо ўмудрыўся прамантачыць немалое багацце, якое атрымаў па спадчыне (ён быў круглы сірата, блізкіх сваякоў не меў і таму рана атрымаў правы паўналетняга). Усё няньчыліся, песцілі, ніхто і слова не сказаў пра яго распусту. I на табе! Вось як аддзячыў!
Злосць закіпала ўва мне, і я не мог яе стрымаць. Мая былая натура зноў пачынала гаварыць. Ды хіба сама Жэнеўева, Альфрэд, Іза не ганяліся за Філі і не абяцалі яму залатых гор?!
— I вось што цікава,— уставіў я,— ты сама верыш у тое, што гаворыш. Вы самі яго і разбэсцілі!
— Тата, ты што?! Няўжо ты будзеш яго бараніць?!
Я запярэчыў, што зусім не збіраюся абараняць Філі, а толькі хачу сказаць, што мы былі да яго не зусім сгіравядлівыя, лічылі яго горшым, чым ён ёсць на самай справе. Відаць, яму занадта груба далі зразумець, што раз багацце цяпер забяспечана, то ён павінен зносіць усе вашы папрокі і хадзіць перад вамі на пальчыках,— нікуды, маўляў, галубок, ты цяпер не дзенеш-
ся. Але людзі ніколі не бываюць такімі подлымі, як нам здаецца.
— Падумаць толькі! Ты заступаешся за гэтага прайдзісвета, што кінуў жонку, дачку маленькую!..
— Жэнеўева! — абурана закрычаў я.— Ты ніводнага майго слова не зразумела! Ды пастарайся, паспрабуй ты ўцяміць: кінуць жонку, дзіця — хіба я сказаў, што гэта добра? Але пайсці на такое чалавек можа як з подлых меркаванняў, так і па прычынах болып высокага парадку...
— Ах, вось як ты загаварыў,— перабіла мяне дачка.— Значыць, ты лічыш, што кінуць дваццацідвухгадовую жонку, малую дачку — гэта высакародна!..
Нічога не даходзіла да гэтай жанчыны.
— Або ты на самай справе тупаватая, або толькі прытвараешся. Я вось што скажу: Філі не такі ўжо нягоднік, асабліва пасля таго, як...
Жэнеўева зноў усхадзілася і пачала крычаць, каб я хоць пачакаў, пакуль Яніна выйдзе з пакоя,— як ёй, беднай, слухаць такое, калі апраўдваюць яе мужа.
Але Яніна, якая да гэтай хвіліны ўпарта маўчала, раптам загаварыла. He пазнаць было яе голасу:
— Навошта сварыцца, мама. Мы не вельмі далікатна абыходзіліся з Філі. Успомні, калі падзялілі спадчыну — як мы з ім загаварылі: пачалі камандаваць, папракаць... Я нават падумала, што вось накінула на яго ашыйнік і буду цяпер вадзіць яго на павадку, як прыгожанькага пародзістага сабачку. Мне неяк і ад сэрца адлягло, што ён мяне не кахаў. Ён стаў для мяне рэччу, маёй уласнасцю: усе грошы былі ў мяне,— няхай папросіць, няхай паскача каля мяне. Помніш, як ты мне казала: «Няхай цяпер паскача каля цябе, няхай пастаіць на задніх лапках!» Мы думалі, што грошы для яго даражэй за ўсё на свеце. Можа, ён і сам так думаў, аднак гнеў і сорам узялі сваё. Бо не кахае ён той жанчыны, якая ў мяне яго адабрала.
I так яно, напэўна, і ёсць. На развітанне ён сам прызнаўся. I я веру яму. Ён яе не кахае, але яна не пагарджае ім, не стараецца прынізіць. Яна аддалася яму, а не купіла яго. А я вось купіла, як прыгожую цацку...
Некалькі разоў паўтарыла яна гэтыя горкія словы. Маці паціскала плячыма, але радавалася, што Яніна нарэшце заплакала: «Цяпер ёй палягчэе...» I яна ўзялася суцяшаць дачку:
— He перажывай, дачушка мая! Голад і воўка з лесу гоніць. Пабегае, пагаладае ды вернецца. Куды ён дзенецца?!
Перакананы: Яніне было непрыемна слухаць такія словы. Я ўстаў і ўзяўся за капялюш. He мог я тут болып быць. Дачцэ сказаў, што найму таксі і паеду ў Калез. I тут Яніна сказала:
— Дзядуля, вазьміце мяне з сабой.
Маці ўзбунтавалася:
— Ты што, пры сваім розуме?! Кожную хвіліну ты можаш спатрэбіцца юрыстам. А яна сабралася ў Калез?.. Ды там ад адной нуды памерці можна!..
Жэнеўева выйшла за мною следам і на лесвічнай пляцоўцы выгаварыла мне, што я патураю вар’яцкім жаданням унучкі:
— Ды гэта ж шчасце якое, што мы збылі гэтага чорта! Няўжо ты не згодзен са мной?! А хіба цяжка знайсці прычыну для разводу?! Паплача, паные ды супакоіцца. А потым зноў выйдзе замуж. 3 яе багаццем ад жаніхоў адбою не будзе!.. Вось толькі трэба, каб утаймавалася, забылася пра таго нягодніка... А ты таксама заспяваў... To ненавідзеў, цярпець не мог Філі, а тут узяўся расхвальваць яго... Ды яшчэ пры ёй... Ну не... не пушчу я яе ў Калез. Уяўляю, з якім настроем яна адтуль вернецца. Тут-то мы ўжо дамо рады, паможам апамятацца. Забудзе, нічога ёй не зробіцца...
«Калі толькі не памрэ ад гора,— падумаў я.— Або
будзе пакутаваць, плакаць, чэзнуць... А можа, Яніна з той пароды жанчын, якіх я добра ведаў па адвакацкай рабоце: гэта жанчыны, для якіх надзея становіцца хваробай, ранай, якая ніколі не загойваецца. I дваццаць гадоў пройдзе, а яны ўсё роўна чакаюць, глядзяць на дзверы вачыма вернага сабакі...
Я вярнуўся да Яніны і сказаў:
— Прыязджай, мая маленькая, у любы час... Буду рады цябе бачыць...
Яна не варухнулася, не паказала, што пачула, зразумела мяне. Зайшла Жэнеўева і недаверліва спыталася: «Што ты ёй сказаў?» А пазней я даведаўся, што за гэтых некалькі секунд я, аказваецца, «збіў унучку з тропу», пасеяў у яе галаве «шкодныя» ідэі. А я спускаўся па лесвіцы, і ў вушах у мяне ўсё гучалі ўмольныя словы: «Дзядуля, вазьміце мяне з сабой...» Ад мяне пачула Яніна тыя самыя словы пра Філі, якія ёй хацелася пачуць. Можа, я быў першы, хто не абразіў яе.
Я ішоў па вуліцах Бардо. Хутка пачатак новага навучальнага года. 3 гэтай нагоды пачысцеў, упрыгожыўся горад. Усюды ззяюць гірлянды электрычных лямпачак. Зіхацяць мокрыя ад дажджу тратуары. Галасы шумных жыхароў поўдня перакрываюць грукат трамваяў... Знік водар майго дзяцінства. Шукаць яго трэба было дзе-небудзь у болын сціплых кварталах. Можа, там, на вуліцы Дзюфур-Дзюбэрж’е ці на ГросКлош якая-небудзь бабулька яшчэ прадае каштаны — стаіць сабе на рагу цёмнай вуліцы і прыціскае да грудзей гаршчочак з гарачымі каштанамі, якія пахнуць анісам... He, сумна мне не было. Я нават радаваўся: у той вечар мяне пачулі, зразумелі. Мы аб’ядналіся з Янінай — гэта была перамога. А вось з Жэнеўевай ніяк не дагаварыцца, тут я прайграў: супраць такой зацятасці, тупасці нічога не зробіш. Лёгка знайсці шлях да жывой душы, убачыць яе нават праз злачын-
ствы, праз самыя чорныя заганы, але пошласць — неадольная перашкода. Ну што ж, нічога не зробіш, так і запішам: пемагчыма раскалоць каменныя пліты ўсіх гэтых магіл. Будзе мне вялікім шчасцем, калі ўдасца да смерці знайсці душэўную блізкасць хоць з адной чалавечай істотай.
Я пераначаваў у гасцініцы і ў Калез вярнуўся толькі назаўтра. Праз некалькі дзён прыехаў Альфрэд, і ад яго я даведаўся пра цяжкія вынікі маёй размовы з Жэнеўевай: Яніна напісала Філі пакаяннае пісьмо, дзе яна ўзяла ўсю віну на сябе і прасіла ў мужа прабачэння. «Жанчыны і на такое глупства здольныя...» Гэты добры таўстун не адважыўся выказаць сваёй думкі, але я ўпэўнены, што яму хацелася сказаць: «Пайшла Яніна па слядах сваёй бабулі...»
Альфрэд даў мне зразумець, што працэс цяпер можна лічыць загадзя прайграным, і Жэнеўева вінаваціць у гэтым мяне: я нібыта наўмысна «збіў унучку з тропу». Я адно ўсміхнуўся і спытаўся ў зяця, што, на яго думку, магло мяне на гэта падштурхнуць і якая мне ад гэтага карысць? Ён запэўніў мяне, што не падзяляе жончыных папрокаў, але яна лічыць, што зрабіў я гэта дзеля забаўкі, а можа, са злосці...
Болып дзеці не прыязджалі да мяне. Праз два тыдні я атрымаў пісьмо ад Жэнеўевы: яна пісала, што Яніну давялося пакласці ў псіхіятрычную бальніцу. Яна, вядома, не звар’яцела. Урачы вельмі спадзяваліся, што ёй найлепш дапаможа часовая ізаляцыя.
Я і сам быў «у ізаляцыі», хоць і здаровы. Ніколі яшчэ сэрца не давала мне такой доўгай перадышкі... Восень не спяшалася: ужо болып як два тыдні стаялі ясныя сонечныя дні. Ніводзін лісток не ўпаў з дрэў. Зноў заквітнелі ружы. Адно толькі не давала мне спакою — мае дзеці зноў аддаліліся ад мяне. Хюбэр за-
язджаў толькі па справах. Трымаўся холадна, суха, насцярожана. Мой «шкодны» ўплыў на Яніну перакрэсліў усе тыя кволыя сімпатыі, што толькі-толькі нараджаліся ў маіх дзяцей. Зноў зрабіўся я для іх каварным старым чортам, ад якога ўсяго можна чакаць. А Яніну, адзіную істоту, якая, можа, і зразумела б мяне, схавалі ад жывых людзей, пасадзілі пад замок...
I тым не менш адчуваў я небывалы глыбокі душэўны спакой. Пазбаўлены ўсяго: грошай, надзей, дзяцей, пад пастаяннай пагрозай пакутлівай смерці я заставаўся спакойным і ўраўнаважаным. Думкі пра маё сумнае жыццё больш не мучылі мяне. He адчуваў я грузу пражытых невясёлых гадоў і адзіноты, як быццам і не быў стары і хворы, як быццам наперадзе ў Ma­ne было яшчэ цэлае жыццё.
XX
Ужо месяц, як Яніна жыве ў мяне. Уцякла яна з «псіхіятрычкі» і знайшла прытулак у маім доме. Яна яшчэ не зусім паправілася і лічыць сябе ахвярай змовы: гаворыць, што яе паклалі ў бальніцу за тое, што яна адмовілася пачаць працэс супраць Філі і патрабаваць разводу. Усе дзеці і сваякі лічаць, што гэта я ўбіваю ёй такія думкі, я настройваю яе супраць усіх. Але хіба ж гэта так?! Ведалі б яны ўсе, што цэлымі днямі (а ў вёсцы яны доўга, бясконца доўга цягнуцца) я толькі тое і раблю, што змагаюся з яе ілюзіямі і хімерамі. Надвор’е зусім сапсавалася: дождж, дождж і дождж... Усюды гразь, балота. Валяецца гнілое лісце. Па двары, пасыпаным жвірам, тупаюць людзі ў цяжкіх ботах. Вунь хтосьці ідзе, накінуўшы мяшок на галаву. Восень агаліла дрэвы, і нічога не хавае цяпер тых убогіх хітрыкаў, якія павінны былі надаваць саду «маляўнічасць»: каркасы альтанак, чорныя лаўкі, дэкаратыўныя расліны...