Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк
Франсуа Марыяк
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 319с.
Мінск 1985
Аднак дазвольце Вам сказаць, што ў Калезе ён тройчы сустракаўся з прыхадскім свяшчэннікам (першы раз у канцы кастрычніка і два разы ў лістападзе). Дарэчы, Вы можаце папытацца пра гэта ў самога свяшчэнніка. Мама гаворыць, што ў «дзённіку», дзе пазначаны ўсе падрабязнасці дзядулевага жыцця, чамусьці нічога не напісана пра гэтыя сустрэчы. Гутаркі са свяшчэннікам мелі, безумоўна, істотны ўплыў на перамены ў душэўным настроі нашага дзядулі, а нічога не сказана пра іх у дзённіку толькі таму, што ён не паспеў напісаць пра гэта. Мама ж сама гаворыць, што запіскі абрываюцца на паўслове. Я асабіста не сумняваюся, што смерць забрала дзядулю якраз у той момант, калі ён хацеў сказаць пра сваю споведзь. I дарэмна будзеце вы мне пярэчыць, што калі б ён атрымаў адпушчэнне грахоў, то пайшоў бы да прычасця. Я добра памятаю тыя словы, якія паўтараў мне дзядуля за дзень да сваёй смерці: ён усё бедаваў, што яшчэ не варты прыняць прычасце, і вырашыў пачакаць да каляд. Дзядзечка, чаму мама мне не верыць? Чаму яна лічыць гэта галюцынацыямі? Як цяпер, чую я, як ён гаварыў са мной у гасцінай пра гэты жаданы для яго калядны дзень. О, які сумны, ціхі, слабы быў дзядулеў голас!..
Супакойцеся, дзядзечка, я не збіраюся рабіць з яго святога. Я згаджаюся з Вамі, што чалавек гэты быў страшны, а часам нават жудасны. Але ў самыя апошнія дні азарэнне прыйшло і да яго. Гэта ж ён, ён, а не хто другі схапіў рукамі мяне за галаву і сілком адхіліў мой позірк ад...
А ці не здаецца Вам, дзядзечка, што Ваш бацька быў бы зусім другім чалавекам, калі б мы былі не такімі. He папракайце мяне, калі ласка, што я хачу кінуць у Вас камень. Я ведаю і высока цаню Вашы вартасці. Ведаю я і тое, што дзядуля бываў жорсткі і несправядлівы з Вамі і маёй мамай. На нашу агульную бяду ён думаў, што мы прыкладныя хрысціяне... He спра-
чайцеся: пасля дзядулевай смерці я пазнаёмілася з людзьмі, у якіх, вядома, ёсць свае недахопы, свае слабасці, але жывуць яны так, як таго патрабуе вера, і сэрцы іх перапоўнены міласэрнасцю. Калі б дзядуля жыў сярод такіх людзей, магчыма, даўно ўбачыў бы ён тую дарогу, на якую стаў толькі перад самай смерцю.
Яшчэ раз хачу сказаць: я не збіраюся абвінавачваць нашу сям’ю, каб абяліць і апраўдаць таго бязлітаснага чалавека, які стаяў на яе чале. He магу я забыцца таго, што бабулін прыклад павінен быў бы адкрыць яму вочы, а ён так доўга рабіў толькі адно — помсціў, як мог, за сваю крыўду... I дазвольце яшчэ мне сказаць, чаму я, урэшце, апраўдваю яго, там, дзе былі скарбы нашы, там былі і сэрцы нашы — мы толькі і думалі пра гэтую спадчыну, якая магла нам не дастацца. А сябе апраўдаць мы, вядома, можам: вы былі чалавекам справы, я — беднай жанчынай... I тым не менш усе мы, акрамя бабулі, жылі не так, як трэба жыць. Думкі нашы, жаданні нашы, учынкі нашы былі адарваны ад веры. I душы нашы, рукі нашы цягнуліся да золата, грошай, багацця, у той час як дзядуля... Ці зразумееце Вы мяне, калі я скажу, што сэрца яго было не там, дзе было яго багацце. I я магу паклясціся, што дакумент, які ад мяне так старанна хаваюць, з’яўляецца вырашальным доказам гэтага.
Спадзяюся, дзядзечка, што Вы пачуеце мяне, і з нецярпеннем чакаю адказу.
Яніна.
ЗМЕСТ
Ад перакладчыка 3
ТЭРЭЗА ДЭСКЕЙРУ . 7
КЛУБОК ГАДЗЮК . ■ 124
Марыяк Ф.
МЗО Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк: Раманы/ [Прадм. і пер. з франц. мовы Л. Казыры].— Мн.: Маст. літ., 1985.— 319 с., 1 л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).
У nep.: 1 р. 60 к.
У кнігу вядомага французскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Франсуа Марыяка (1885—1970) увайпілі два раманы, якія пры ўсёй сваёй самастойнасці і адметнасці звязаны адзінай тэмай — адносіны ў буржуазнай сям’і. Малюючы праўдзівыя карціны сямейнага жыцця, аўтар падводзіць чытача да высновы, што буржуазнае грамадства з яго сацыяльнай несправядлівасцю, эгаізмам, прагай да нажывы стаіць ля вытокаў людскіх няшчасцяў і трагедый.
4703000000—149 „
М М 302(05)—85 1'7—85
ББК 84.4Фр Н(Фр)
БНБЛНОТЕКА ЗАРУБЕЖНОЙ ПРОЗЫ
Франсуа Морнак
ТЕРЕЗА ДЕСКЕЙРУ. КЛУБОК ЗМЕЙ'
Романы
Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура»
На белорусском языке
На ўклейцы партрэт Ф. Марыяка работы Н. Касона
Рэдактар Л. I. Каўрус. Мастак М. А. Саўляк. Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. КаЯ. Ф. Харко.
ІБ № 1216
Здадзена ў набор 01.02.85. Падп. да друку 02.09.85. Фармат 70Х1007з2. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 12,90 + 0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 13,30. Ул.-выд. арк. 14,38. Тыраж 9000 экз. Зак. 1134. Цана 1 р. 60 к. Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта ВССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
< р. 60 к.
I