• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

    Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 270с.
    Мінск 2011
    64.25 МБ
    7	Антон Аўсянік (1888—1933 (?)), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Сябра БСГ. У 1918 г. старшыня Беларускай рады ў Бабруйску, у 1918-1920 гг. сябра Рады БНР. Сябра шэрагу дэлегацый БНР на міжнародных перамовах. У 1919—1920 гг. намеснік старшыні Беларускай вайсковай ка.місіі. У 1920—1921 гг. паўнамоцны прадстаўнік БНР у Літве. У 1922—1927 гг. пасол польскага Сейма, да 1926 г. уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Пасля эміграваў у БССР.
    8	На самай справе ні Сяргей Баран, ні Сымон Якавюк, ні Антон Аўсянік асабіста ніколі не зракаліся пасольскіх мандатаў. Сяргей Баран быў у 1923 г. абвінавачаны палякамі ў арганізацыі антыпольскага партызанскага руху на тэрыторыі Беласточчыны і Гарадзенцічыны і са згоды Сейма арыштаваны, а пасля асуджаны судом на 6 гадоў цяжкой турмы (пасля тэрмін быў зменшаны да 4 гадоў). Пры гэтым польскае заканадаўства ўтакіх выпадках не вымагала пазбаўлення асуджанага пасла мандата і замены яго на іншага чалавека. Таму С. Баран увесь час адбывання свайго тэрміну зняволення па-ранейшаму лічыўся паслом, нягледзячы на тое што не меў магчымасці выконваць свае абавязкі. Пасля свайго датэрміновага вызвалення ў канцы 1926 г. ён нават з’явіўся на адно з сеймавых паседжанняў.
    Што тычыцца Сымона Якавюка, то ён таксама быў абвінавачаны па адной справе з С. Баранам, але ў адрозненне ад яго здолеў пазбегнуць арышту, перабраўшыся на тэрыторыю Літвы. Тым не менш ад мандата ён таксама не адмаўляўся і быў яго афіцыйна пазбаўлены толькі 6 траўня 1925 г., але наступны за ім кандыдат-беларус у спісе Блока нацыянальных меншасцяў па Бельскай выбарчай акрузе Мікалай Якімовіч увайсці ў Сейм на ягонае месца не здолеў дзеля ўзніклых супярэчнасцяў паміж беларусамі і іх партнёрамі па БНМ — яўрэямі.
    Апошні ж са згаданых А. Стагановічам паслоў, Антон Аўсянік, захоўваў пасольскі мандат на працягу ўсяго тэрміну яго дзеяння, адно што толькі практычна не браў удзелу ў працы Беларускага пасольскага клуба, а ў сакавіку 1926 г. увогуле афіцыйна з яго выйшаў застаючыся да канца паўнамоцтваў Сейма «дзікім» паслом. Хутчэй за ўсё, Стагановіч паблытаў яго з Міхала.м Кахановічам, які ў траўні 1925 г. сапраўды адмовіўся ад мандата, і на ягонае месца 12 студзеня 1926 г. у Сейм увайшоў Юры Сабалеўскі.
    Такім чынам, у чэрвені 1925 г., калі прымалася рашэнне аб стварэнні асобнага пасольскага клуба Грамады, у склад Беларускага пасольскага клуба фактычна ўваходзілі 11 чалавек (8 паслоў і 3 сенатары).
    9	У наваствораны пасольскі клуб увайшлі спачатку не 5, а толькі 4 паслы (Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, П. Валошын). Пяты (Ю. Сабалеўскі) тады афіцыйна паслом яшчэ не з’яўляўся і далучыўся да клуба БСРГ толькі праз паўгода, калі нарэшце прыняў пасольскую прысягу.
    10	Аляксей Назарэўскі (1881 — пасля 1941), заходнебеларускі грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч, у 1922—1927 гг. сенатар. Сябра Беларускага пасольскага клуба. Працаваў у магістраце г. Баранавічы. Старшыня камітэта па будаўніцтве Свята-Пакроўскай царквы ў Баранавічах, дабіўся перадачы ёй мазаічных абразоў работы знакамітых расійскіх жывапісцаў з дэмантаванага ў Варшаве сабора Аляксандра Неўскага. У 1927 г. быў адным з заснавальнікаў Беларускага дэмакратычнага праваслаўнага аб’яднання, праз кароткі час адышоў ад яго і перайшоўда супрацоўніцтва з афіцыйнымі праваслаўнымі ўладамі ў Польшчы. Арыштаваны НКУС БССР у студзені 1940 г., асуджаны на 8 гадоў лагераў. У верасні 1941 г. вызвалены з Сіблага і накіраваны ў Паўладарскую вобласць. Далейшы лёс невядомы.
    11	Вячаслаў Багдановіч (1876 — пасля 1939), беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. На пачатку 1920-х гг. в. а. рэктара Віленскай праваслаўнай семінарыі. У 1922-1930 гг. сенатар Польскай рэспублікі, сябра Беларускага пасольскага клуба. У 1927—1930 гг старшыня Беларускага дэ.макратычнага праваслаўнага аб’яднання. Пасля прыходу ў Вільню савецкіх войскаў 30 верасня 1939 г. арыштаваны. Далейшы лёс невядомы.
    12	Вячаслаў Багдановіч сапраўды вельмі адзначыўся ў міжваенным жыцці рускай супольнасці ў Вільні. Сярод іншага ён быў старшынёй Рэлігійна-філасофскага гуртка Віленскага рускага таварыства (1927), браў актыўны ўдзел у вечарынах яго літаратурна-мастацкай секцыі. 3 1930 г. выкладаўу Рускай гімназіі імя A. С. Пушкіна ў Вільні, супрацоўнічаў з віленскімі рускімі газетамі, усяляк папулярызаваў класічную рускую літаратуру і рускую рэлігійную філасофію. Быў гарачым прыхільнікам захавання падчас праваслаўных набажэнстваў царкоўнаславянскай мовы. На пахаванні знака.мітага віленскага адваката Тадэвуша Урублеўскага ў 1925 г., калі над труной гаварыліся прамовы на ўсіх краёвых мовах, выступаў па-руску ад імя рускага насельніцтва Віленшчыны. У 1927 г. падчас выбараўу Гарадскую раду г. Вільні атрымаў дэпутацкі мандатад Беларуска-Рускага блока, і сваім дэпутатам яго лічылі як беларусы, так і рускія. На парламенцкіх выбарах 1928 г. некаторы час былі сумневы, які спіс будзе падтрымліваць Багдановіч — беларускі ці рускі. Аднак жа ўрэшце Багдановіч зрабіў выбар на карысць беларускага спіса, і на старонках рэдагаванай ім газеты «Праваслаўная Беларусь» у перадвыбарчы перыяд з’явіўся шэраг
    артыкулаў з крытыкай антыбеларускіх пазіцый найбуйнейшай тагачаснай рускай арганізацыі ў Польшчы — Рускага народнага аб'яднання.
    13	Малаверагодна, што адмова Васіля Рагулі далучыцца да Грамады сапраўды неяк была звязана з асобай Радаслава Астроўскага. Падобна на тое, што гэтае тлумачэнне сапраўды даволі дзіўнай пазіцыі, занятай у той час Рагулем, было ўведзена ім самім ва ўжытак ужо на эміграцыі, а ідэалагічныя і асабістыя спрэчкі паміж асобны.мі эміграцыйнымі дзеячамі былі ім перанесеныя на заходнебеларускую рэчаіснасць. Падрабязней пра першы перыяд існавання Грамады (у тым ліку і пра пазіцыю В. Рагулі) гл.: Пашкевіч, А. Беларуская сялянска-работніцкая Грамада ў першае паўгоддзе існавання (чэрвень — снежань 1925 г.) // Гістарычны альманах. 2006. Т. 12. С. 23—36.
    І4Антон Неканда-Трэпка (1877—1942), беларускі дзеяч, адзін са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, працаваў у складзе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца». 3 лета 1920 г. у Вільні, выкладаўу Віленскай беларускай гімназіі, у 1922—1923 і ў 1928-1930 гг. яе дырэктар. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. Выдаў падручнікі па фізіцы і матэматыцы для беларускіх сярэдніх школ. У 1939 г. арыштаваны і высланы ў Сібір, дзе і памёр.
    15	Маецца на ўвазе мера дроў, роўная 2 м3.
    16	Размова пра артыкул А. Лаўрыновіча «Святло і цені Грамады», апублікаваны ў газеце «Бацькаўшчына» (№ 32 (314). 5 жніўня 1956 г.).
    17	Незразумела, навошта А. Стагановіч вырашыў ужыць у дадзеным выпадку стары стыль (паводле юліянскага календара), калі ў міжваеннай Польшчы ў свецкім жыцці выкарыстоўваўся толькі грыгарыянскі каляндар (новы стыль), а юліянскі — толькі ў практыцы Праваслаўнай царквы. Да таго ж ён чамусьці не адняў ад даты паводле грыгарыянскага календара 13 дзён, як гэта належала б, а дадаў іх, і ў выніку атрымалася недарэчнасць. На самай справе, калі карыстацца юліянскім календаром, арышт лідараў Грамады адбыўся ў ноч з 1 на 2 студзеня 1927 г. (пра што сам Стагановіч піша ў гэтым жа самым артыкуле ніжэй).
    18	Пад псеўданімам А. Лаўрыновіч выступаў Язэп Малецкі (1906— 1982), беларускі грамадскі дзеяч, лекар, выпускнік медыцынскага факультэта Віленскагаўніверсітэта. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Віленскім беларускім камітэце, быў дырэктарам Медычнай шко-
    лы ў Баранавічах, намеснікам прэзідэнта БЦР на Вілейскую акругу. 3 1949 г. жыў у Аўстраліі, быў старшынёй аўстралійскага сектара Рады БНР. Аўтар успамінаў «Пад знакам Пагоні» (Таронта, 1976).
    І	9ТутА. Стагановіч крыху блытае перыяды. Польская сацыялістычная партыя сапраўды была адзін час вельмі папулярная на Палессі, асабліва ў яго ўсходняй частцы, але толькі на самым пачатку 1920-х гг. Найбольш яскравае ўвасабленне гэта атрымала ў выдатных выніках, якія дадзеная партыя паказала на Палессі падчас парламенцкіх выбараўу 1922 г. Тады ППС, напрыклад, здабыла падтрымку 32646 (67,8 %) выбаршчыкаўуЛунінецкім павеце і 19101 (49 %) — у Пінскім, атаксама 8293 (46,9 %) — у Драгічынскім. Аднак з году ў год уплывы ППС на Палессі падалі, і да часу ліквідацыі Грамады падтрымка ППС на гэтай тэрыторыі зменшылася ў некалькі разоў. Праўда, гэта цяжка звязваць з дзейнасцю Грамады, бо апошняя ў Палескім ваяводстве дзейнічала фактычна толькі ў самых паўночных паветах (перадусім Кбсаўскім і Пружанскім), у той час як на астатняй тэрыторыі грамадоўскія ўплывы былі зусім нязначныя. На змену ППС на Палессі фактычна прыйшлі рускія і ўкраінскія нацыянальныя арганізацыі, а пасля адзінай палітычнай сілай, уплыў якой фіксаваўся тут па выніках парламенцкіх выбараў, быў праўрадавы Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам. ППС жа на выбарах у Сейм 1928 г. на тэрыторыі, дзе яна перад гэтым дамінавала, паказала наступныя вынікі: Пінскі павет — 5274 (10,3 %) галасы, Лунінецкі павет — 2585 (10,1 %), Столінскі — 2054 (6,9 %), Драгічынскі — 275 (0,9 %).
    20	Відаць, Стагановіч мае тут на ўвазе будынак на Віленскай вуліцы, № 8 у Вільні, у якім у міжваенны перыяджыўзсям’ёй Антон Луцкевіч, пэўны час размяшчаліся Беларускі кааператыўны банк, Беларускае кааператыўнае таварыства «Пчала», а таксама рэдакцыі некалькіх беларускіх газет і часопісаў, у тым ліку і некаторых тых, што выдаваў луцкевіцкі Цэнтрасаюз.
    21	«Беларускае слова» — беларуская газета, друкаваны орган паланафільскай Тымчасовай беларускай рады, а затым (з чэрвеня 1926 г.) Беларускай нацыянальнай рады (старшынёй гэтых арганізацый быў Арсень Паўлюкевіч). Выходзіла з 3 лютага 1926 г. да 9 сакавіка 1928 г. падрэдакцыяй Тодара Вернікоўскага. Радаслаў Астроўскі ніякагадачынення да выпуску гэтай газеты і дзейнасці арганізацый, органам
    якіх яна была, не меў. Стагановіч, відаць, проста пераблытаў дзве зусім розныя арганізацыі, якія мелі ў заходнебеларускім грамадстве рэпутацыю паланафільскіх — Тымчасовую беларускую раду (Беларускую нацыянальную раду) і заснаваны ў 1930 г. Цэнтральны саюз беларускіх культурна-асветных і гаспадарчых арганізацыяў (Цэнтрасаюз), адным з лідараў якога сапраўды быў Астроўскі, а рэдактарам друкаванага органа — М. Сіняўскі.