Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
6	«Сялянская ніва» — беларуская газета, друкаваны орган Беларускага сялянскага саюза. Выходзіла ў Вільні з 6 снежня 1925 г. да 7 ліпеня 1930 г. (у 1928-1930 гг. — нерэгулярна).
7	На самай справе Беларускі сялянскі саюз ніколі не падаваў мемарыялаў у Лігу Нацый са.мастойна, але ягоныя дзеячы падпісвалі дакументы, якія накіроўваліся ў гэтую міжнародную арганізацыю ад імя Беларускага пасольскага клуба. Да таго ж Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч некалькі разоў прадстаўлялі беларускую нацыянальную меншасць у Польшчы на штогадовых еўрапейскіх кангрэсах наныянальных меншасцяў.
8	«Natio» — штомесячны часопіс, прысвечаны нацыянальным справам у Польшчы, які выдаваўся сумесна прадстаўнікамі ўсіх асноўных
нацыянальных меншасцяў у 1927 г. на польскай, нямецкай, французскай і англійскай мовах пад рэдакцыяй доктара-ўкраінца Паўла Лысяка. Ад беларусаў у выдавецкі камітэт часопіса ўваходзіў пасол Сейма Фабіян Ярэміч.
9	Несумненна, што Найвышэйшая Рада, якая была створаная 13 снежня 1919 г. у Мінску ў выніку расколу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з-за супярэчнасцяў паміж яе дзеячамі па пытанні аб адносінахда Польшчы і Раду Міністраў якой узначальваў Антон Луцкевіч, стаяла на пазіцыях цеснага супрацоўніцтва з палякамі. Аднак і Васіль Рагуля, і следам за ім Аляксандр Стагановіч ацэньваюць гэты факт без уліку тагачаснай геапалітычнай сітуацыі, фактычна ставячы роўнасць паміж паланафільствам Найвышэйшай Рады і пазнейшым паланафільства.м у міжваеннай Польшчы, найбольш сімвалічнай фігурай якога з’яўляўся Арсень Паўлюкевіч. Міжтым спроба некаторых беларускіх дзеячаў абаперціся на Польшчу была ў 1919—1920 гг. цалкам натуральнай, паколькі беларусы не мелі неабходных рэсурсаў для таго, каб дабіцца сваіх нацыянальных мэтаў самастойна, а тагачасны польскі лідар Юзаф Пілсудскі прапагандаваў прывабную для іх федэрацыйную канцэпцыю. Праўда, Луцкевіч вельмі хутка расчараваўся ў магчымасцях дасягнення беларускіх нацыянальных мэтаў у саюзе з Польшчай і ўжо 28 лютага 1920 г. адмовіўся ад пасады старшыні РаДы Міністраў. Неўзабаве свет убачыла ягоная брашура «Польская акупацыя ў Беларусі», выразна скіраваная супраць польскага панавання.
10	Тарас Струг — псеўданім самога Аляксандра Стагановіча.
11	Публічная дыскусія адносна маёнтка, купленага Янкам Станкевічам на мяжы 1920—1930-х гг., бярэ пачатак яшчэ з таго часу, калі той быў толькі набыты. Перад паўторнымі выбарамі ў польскі Сейм уЛідскай і Свянцянскай акругах (выбары адбываліся адпаведна ў траўні і ў ліпені 1930 г. пасля таго, як польскі Вярхоўны Суд прызнаў папярэднія выбары, сакавіцкія 1928 г., у гэтых акругах сфальсіфікаванымі) у газеце беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў «Беларуская крыніца» (№ 15 за 18 красавіка 1930 г.) быў апублікаваны матэрыял, аўтар якога сцвярджаў, што Я. Станкевіч «на супалку з Юстыном Мурашкам (кандыдатам у Сойм ад нумару 41 у Свянцянскім вокрузе) закупіў бООдзесяцін зямлі. Зласкі панскай купіў ён гэту зямлю дужа man­na з той мэтай, што адпрадасць яе пашым сялянам і шмат заробіць».
У адказ на гэта Станкевіч палічыў патрэбным выказаць у друку свой погляд на рэчы, надрукаваўшы ў віленскай газеце «Наперад!» (№ 16 ад 30 красавіка 1930 г., с. 4) свой адкрыты ліст ад 19 красавіка 1930 г. пад характэрнай назвай «Адказ дэмаралізатарам беларускага жыцця», у якім адносна сваіх зямельных спраў заявіў наступнае:
«А запраўды ёсьць начай.
3 належачага да А. Аляксандрава ўрочышча Рудня (каля 600 гэктараў), Жойдзішнае вол., Вялейскага павету часьць купіў Язэп Сьвятліцкі з в. Руда Яворская, Курылавіцкае вол., Слонімскага пав., часьць Ю. Мурашка і каля 200гэктараў запісана пры куплі на мяне. Ю. Мурашка купіў найменей. Точныя лічбы няведамы, бо зямля яшчэ не памерана.
Была думка, каб якая беларуская арганізацыя купіла сама ўсю Рудню дзеля таннай парцэляцыі паміж безьзямельнымі і малазямельнымі беларускімі сялянамі ды каб даць частку пад санаторыю для хварэючых на сухоты беларускіх дзеячоў. Але дзеля таго, што арганізацыі ня мелі грошаў, дык часьць купіў Я. Сьвятліцкі і часьць Ю. Мурашка. Калі-ж арганізацыя ня мела грошаў і на асталых 200 гэктараў (прыблізна), дык грошы на куплю іх пазычаў я ў свайго швагры доктара мэдыцыны Яр. Новака ў Празе, а тысяча (1.000) зал. пазычыў у свайго айчыма Антона Чатыркі. Рабіў я гэта маючы на ўвеце тыя самыя мэты, дзеля якіх гэную зямлю манілася купіць арганізацыя, г. зн. каб потым парцэляваць без заробку паміж безьзямельнымі й малазямельнымі беларускімі сялянамі ды даць частку пад санаторыю. Але заплаціўшы за зямлю пазычанымі грашыма, каб зябясыіечыць іх, мусіў зямлю запісаць на сябе.
На пазычаныя ў швагры грошы я маю дакуманты (грошы прысланы праз банк), а на пазычаныя ў айчыма Антона Чатыркі цікавыя могуць пабачыць у яго мой вэксаль (адрэс А. Ч.: Арляняты, Крэўскае вол., Ашмянскага п.).
"Biel. Krynica " піша, што, “3 ласкі панскай купіў ён гэту зямлю дужа танна з тэй мэтай, што адпрадасьць яе нашым сялянам і шмат заробіць".
Ня ведаю, скуль "Biel. Krynica ” ведае аб такіх плянах нейкіх ласкавых да мяне паноў зрабіць мяне багатым.
Але праўда, што ўсе тры мы купілі гэтую зямлю вельмі танна, бо разам з доўгам у банк гэктар абышыоўся па 65 зал., а бяз доўгу ў банк, каторы трэба плаціць у працягу 51 г. — 40 зал. Але не было тут нічыей ласкі. Гэтую «ласку» я магу пераўступіць кожнай беларускай арганізацыі, калі
толькі яна забавяжацца выпаўніць тыя заданьні, дзеля каторых куплена запісаная на мяне часьць Рудні, і толькі верне мне тыя грошы, каторыя я заплаціў. Навет няхай паразумеецца з маімі пазычэльнікамі (з тымі, што мне пазычылі грошы) і доўг з мяне перавядзе на сябе. Я із свайго боку абяцаю ўсякую помач у гэтай справе.
"Biel. Кгупіса’’, сьвядома хвалшуючы справу куплі Рудні, хоча прадставіць мяне ў вачох нашага сялянства як чалавека, каторы забагацеў з пасольскага мандату. Гэтыя хвалшывыя закіды якраз робіць тая група, сябры каторай, будучы пасламі, пакуплялі сабе і сваім сваякам зямлю і ня толькі зямлю. Гэтак, кс. Адам Станкевіч купіў сваёй сястры Ган~ не Гарлуковічысе 18 гэктараў найлепшай зямлі ў Карпуцішках ля Барун і 3 гэктары ў Смалянцы недалёка Барун, другой сваёй сястры Амэлі, што замужаму Вішнёўцы, Крэўскае вол., пераставіўувесь будынак, ня кажучы ўжо аб іншых ягоных падарках.
Я заяўляю, што ў згодзе з мэтамі, з якімі была купляна запісаная на мяне часьць Рудні, я гэную часьць магу памяняць на зямлю, купленую кс. А. Станкевічам яго сястры Г. Гарлуковічысе навет на адны яе Карпуцішкі.
Зробленыя ў гэтым лісьце заявы прашу прыняць як пропозыцыі».
12	Пад «арганістымі» Янка Станкевіч меў на ўвазе паслоў Альбіна Стаповіча і Паўла Карузу.
13	Тут Стагановіч, відавочна, мае на ўвазе Язэпа Макрэцкага (1888 —?), пасла польскага Сейма ў 1928—1930 гг. ад Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам. Нарадзіўся ў вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага павета. Быў самавукам. Гаспадарыў на зямлі ў роднай вёсцы, браў удзел у працы мясцовых органаў самакіравання. Звестак пра лёс пасля роспуску Сейма не выяўлена.
14	Ян Шчэрба (1884 —?), пасол польскага Сейма ў 1928-1930 гг. ад Беспартыйнага блока супрацоўніцтва.з урадам. Нарадзіўся ў вёсцы Падворышкі Лідскага павета, скончыў 4 класы гімназіі. Меў гаспадарку ў роднай вёсцы, а таксама арганізоўваў мясцовую кааперацыю. Звестак пра лёс пасля роспуску Сейма не выяўлена.
15	Згодна з Рэгламентам Сейма Польскай Рэспублікі, прынятым у 1923 г. і дзейсным да 1930 г., у пастаянныя сеймавыя камісіі маглі накіроўваць сваіх прадстаўнікоў толькі клубы, якія мелі ў сваім складзе ня менш чым 11 чалавек. Тыя ж клубы, якія такой колькасці
сяброў не мелі, а таксама паслы, якія да клубаў наогул не належалі, маглі заявіць пра сваё далучэнне да сябраў іншага клуба, які патрэбную колькасць паслоў меў. Паслы Фабіян Ярэміч, Альбін Стаповіч, Павел Каруза і Канстанцін Юхневіч адразу пасля парламенцкіх выбараў дасягнулі паразумення з Украінскім клубам і стварылі сумесны Украінска-Беларускі клуб, штодазволіла згаданым паслам атрымаць месцы ў некаторых сеймавых камісіях. Аднак жа ўкраінцы не пагадзіліся дапусціць беларусаў у Асветную і Зямельную камісіі, якія былі для апошніх найбольш важнымі. Фабіян Ярэміч, такім чынам, у Асветнай камісіі не працаваў, а быўсябрам толькі Камунікацыйнай і Адміністрацыйнай камісій. Аднак сама прысутнасць беларускага прадстаўніка ў камісіі, якая складалася з 31 пасла, па сутнасці нічога не мяняла: так ці інакш патрабаваліся розныя закулісныя гульні з прадстаўнікамі іншых фракцый. Да таго ж канчатковае рашэнне ўсё адно прымалася на паседжанні ўсяго Сейма, а не адной камісіі.
16	Эндэкі — сябры Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі. Янка Станкевіч, адказваючы на дадзены артыкул (Станкевіч, Я. Колькі зацемкаў да Стагановічавае абароны «Успамінаў» В. Рагулі // Бацькаўшчына. 14 верасня 1958. С. 4), адзначыў, што «хіба толькі Стагановіч верыць (калі верыць), што эндэкі маглі галасаваць за такое пасуленне», і, безумоўна, меў у гэтай справе рацыю, бо польскія эндэкі паслядоўна стаялі на пазіцыях будавання польскай нацыянальнай дзяржавы і негатыўна ставіліся да забеспячэння правоў нацыянальных меншасцяў. Дзеля таго беларускія дзеячы, калі праводзілі нейкія кулуарныя перамовы, маглі гэта рабіць толькі з прадстаўнікамі польскіх левых, у крайнім выпадку цэнтрысцкіх партый, з эндэкамі ж любыя размовы ў гэтым кірунку адпачатку былі асуджаныя на няўдачу.
17	Усяго ў Сейм 11 склікання (1928—1930 гг.) было выбрана 46 украінскіх паслоў. Аднакжа яны, як і беларусы, былі падзелены на некалькі клубаў. Самы вялікі, Украінскі клуб, налічваў 26 паслоў з іх 23 з’яўляліся сябрамі Украінскага нацыянальна-дэмакратычнага аб’яднання (УНДО). Былі таксама ў Сейме клуб Украінскай сацыялістычна-радыкальнай парламенцкай рэпрэзентацыі (УСРПР) (8 паслоў), клуб Украінскага сялянска-работніцкага сацыялістычнага аб’яднання «Сельроб» (4 паслы), клуб «Сельроба-лявіцы» (2 паслы) і Украінскай працоўнай партыі (1 пасол). 5 украінцаў уваходзілі ў склад праўрадавага Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з ура-
дам. Нават калі б гэтыя ўкраінцы ўсе без выключэння падтрымалі дамаганні беларусаў адных іхных галасоў не хапіла б на правядзенне патрэбнага рашэння (усяго ў польскі Сейм уваходзілі 444 паслы). Таму без паразумення з прадстаўнікамі польскіх клубаў ніякага карыснага беларусам рашэння правесці б не ўдалося.