Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
прадстаўнікоў інтарэсаў беларускага народа на эміграцыі сапраўды падавалася БІДР.
207	Тамара Стагановіч (нар. 1930), дачка Аляксандра Стагановіча, вядомая беларуская мастачка.
208	Эскадрон Барыса Рагулі браў удзел у пацыфікацыйнай акцыі пры канцы траўня — першай палове чэрвеня 1944 г. Падчас II Усебеларускага кангрэса ён ахоўваў гэтае мерапрыемства.
209	Граева (Grajewo) — горад у Польшчы на поўначы Падляскага ваяводства.
210	Відаць, пад Б. Н. Камітэтам маецца на ўвазе Беларуская Цэнтральная Рада, сябры якой якраз дзесьці ўтой час эвакуяваліся з Менска ў Кёнігсберг, каб неўзабаве выправіцца адтуль у Берлін.
211	Філарэт Родзька (1890-1977), беларускі дзеяч, у 1919-1920 гг. — удзельнік вайсковых фармаванняў С. Булак-Балаховіча. У 1942— 1943 гг. настаўнік Наваградскай настаўніцкай семінарыі, з 1943 г. — дырэктар беларускай прагімназіі ў Наваградку, у траўні — чэрвені 1944 г. — акруговы начальнік БКА ў Наваградку. Ад 1944 г. — на эміграцыі, ад 1949 г. — у ЗША. Быў старшынёй аддзела БАЗА ў штаце Нью-Джэрсі, старшынёй аддзела Рады БНР у Нью-Джэрсі.
212	Мадэст Норык (1892—1974), дзеяч грамадскага руху ў Наваградку. Да 1917 г. — афіцэр царскай арміі, у 1944 г. — асветны афіцэр БКА ў Наваградку.
213	Тут, відаць, вядзецца пра Уладзіміра Русака (1913—2009), афіцэра БКА. Скончыў школу падхаружых у Зэмбраве (1935). У 1949 г. разам з жонкай Ганнай Русак выехаў з Нямеччыны ў ЗША. Браў актыўны ўдзел у дзейнасці БАЗА, кіраваў нью-ёркскім аддзелам БАЗА, уваходзіў у рэдкалегію газеты «Беларус».
214	Юрка Мазура (1916—1990), беларускі грамадскі дзеяч. Швагер Язэпа Сажыча. Падчас нямецкай акупацыі — лейтэнант Наваградскага эскадрона, камандзір узвода, потым — афіцэр у Дальвіцкай школе. Пасля капітуляцыі Нямеччыны вучыўся ва ўніверсітэце Філіпса ў Марбургу, дзе стварыў студэнцкі хор. У 1949 г. выехаў у ЗША, пасяліўся ў Дэтройце. Разам з Язэпам Сажычам стварыў у Дэтройце аддзел БАЗА, браў удзел у стварэнні беларускай праваслаўнай парафіі ў Дэтройце.
215	Францішак Бартуль (1918—2005), дзеяч беларускай эміграцыі. Перад Другой сусветнай вайной жыўу Латвіі. У 1944 г. скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую семінарыю, выехаў на эміграцыю, жыў у Нямеччыне і Італіі, з другой паловы 1940-х гг. — у Вялікабрытаніі, дзе стаў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. 3 1957 г. — у ЗША, узначальваў Беларускае акадэмічнае каталіцкае аб’яднанне «Рунь» і Фундацыю імя П. Крэчэўскага (1982).
216	Маецца на ўвазе горад Дальвіц ва Усходняй Прусіі, дзе летам 1944 г. Абвер арганізаваў адмысловы навучальны цэнтр, які рыхтаваў добраахвотнікаў для наступнай дыверсійнай працы ў Беларусі. Палітычным кіраўніком гэтага цэнтра быў Усевалад Родзька.
217	Міхась Рагуля (1914—2002), беларускі дзеяч, сын Васіля Рагулі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў загадчыкам Аддзела культуры ў Віцебску, займаўся пытаннямі выдавецтва, школьніцтва, тэатра. Рэдагаваў бюлетэнь Беларускай незалежніцкай партыі. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. Вучыўся ў Нямеччыне, атрымаў дыплом інжынера, зрабіў кар’еру ў сферы будаўніцтва фабрычных печаў. 3 1950 г. жыў у ЗША.
218	Усевалад Родзька (1920—1946 (?)), беларускі палітычны і вайсковы дзеяч, публіцыст. 3 ліпеня 1941 г. быў бурмістрам Віцебска. Арганізатар нацыянальнага падпольнага і партызанскага руху. Ад сакавіка 1944 г. — камандзір 15-га батальёна БКА. Ад лета 1944 г. знаходзіўся ў Нямеччыне, быў адным з камандзіраў беларускага дэсантнага батальёна «Дальвіц». 3 чэрвеня 1945 г. жыў пад чужым прозвішчам у Польшчы, арганізоўваў падпольныя структуры. Арыштаваны і дэпартаваны ў Менск у 1945 г. Далейшы лёс дакладна невядомы.
219	Маюцца на ўвазе Тацяна і Барбара Мазуры, сёстры Юркі Мазуры. Барбара Мазура (1919—1978). 3 лета 1944 г. — на выгнанні. Была жаўнеркай батальёна «Дальвіц». У 1946—1949 гг. вучылася ў Філіпсуніверсітэце ў Марбургу. Узяла шлюб з Язэпам Сажычам. У ЗША — з 1949 г. Брала ўдзел у працы дэтройцкага аддзела БАЗА.
220	Язэп Сажыч (1917—2007), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. ГІадчас нямецкай акупацыі ўдзельнічаў у арганізацыі беларускіх вайсковых адзінак. 3 1944 г. — на эміграцыі. У 1950 г. скончыў Марбургскі ўніверсітэт у Нямеччыне з дыпломам лекара і выехаў у ЗША. Стаў адным з заснавальнікаў аддзела БАЗА ў штаце Мічыган. 3 1953 г. — сябра, у 1982—1997 — старшыня Рады БНР.
221	Кастусь Мерляк (1919-2007), беларускі дзеяч, падчас нямецкай акупацыі працаваўу беларускай адміністрацыі на Наваградчыне, у Беларускай народнай самапомачы, быў інтэндантам у Наваградскім беларускім эскадроне. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. Інтэрнаваны амерыканскімі войскамі ў Італіі, у 1947 г. выехаўу Аргенціну, дзе заснаваў Згуртаванне беларусаў з 1954 г. — у ЗША. У 1959—1964 гг. быўстаршынёй Галоўнай управы Беларуска-амерыканскага задзіночання. У 1965 г. выйшаў з БАЗА і заснаваў Беларуска-амерыканскае аб’яднанне ў НьюЁрку, у 1968 г. у выніку канфлікту з епіскапам Васілём пакінуў парафію Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне і заснаваў парафію Св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле на іншым канцы Атлантык-авеню, толькі ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату. У 1970-я — віцэпрэзідэнт БККА. У сярэдзіне 1990-х адышоў ад актыўнай грамадскай дзейнасці. У 1992 г. выдаў успаміны «Дзейнасць Кастуся Мерляка на эміграцыі».
222	Магчыма, маецца на ўвазе горад Цвікаў (Zwickau) у сённяшняй зямлі Саксонія (Усходняя Нямеччына).
223	Янка Жамойцін (1922—2003), беларускі дзеяч. Падчас Другой сусветнай вайны быў кіраўніком Наваградскай акругі СБМ. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, працаваў у юнацкіх лагерах (Кёльн і Дэсаў), пасля капітуляцыі Нямеччыны апынуўся ў Польшчы. У 1949 г. яго дэпартавалі ў СССР, дзе быў зняволены ў лагеры да 1956 г. Пасля вызвалення вярнуўся ў Польшчу, жыў і працаваўу Варшаве. Удзельнічаў у беларускім жыцці ў Польшчы.
224	Маецца на ўвазе Браўнаў-на-Іне (Braunau am Inn) — гораду Аўстрыі, у зямлі Верхняя Аўстрыя.
225	Аляксандр Стагановіч-малодшы ў 1942 г., каб уратаваць сям’ю ад рэпрэсіяў, добраахвотна паехаў на працу ў Нямеччыну. Аднойчы, калі кіраваўся на адпачынак дахаты, у Варшаве быў арыштаваны і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер у Дахаў.
226	Канцэнтроўцы — маюцца на ўвазе вязні канцлагера Дахаў.
227	Маецца на ўвазе белы арол польскага герба.
228	Шляйсгайм (Schleissheim) — вялікі лагер для перамешчаных асобаў, які знаходзіўся непадалёк ад Мюнхена.
229	Мікола Гарошка (1902-1979), беларускі грамадскі дзеяч, старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання ў 1949—1952 і 1965—1967 гг. Быўтаксама першым старшынёй Фундацыі імя П. Крэчэўскага.
250	ЮНРРА (UNRRA — United Nations Relief and Rehabilitation Admi­nistration) — Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў y Дапамозе i Рэабілітацыі, створаная краінамі антыгітлераўскай кааліцыі ў 1943 г. для дапамогі краінам, якія пацярпелі ў Другую сусветную вайну, у галіне фінансаў, прамысловага і сельскагаспадарчага аднаўлення, здароўя і інш. У складзе арганізацыі дзеяў таксама камітэт у пытаннях утрымання перамешчаных асобаў.
231	Віталь Кажан (1916—2004), беларускі дзеяч, у часы Другой сусветнай вайны скончыў афіцэрскія курсы ў Менску, быў камандзіраваны ў Браслаў весці падафіцэрскія курсы Самааховы. Працаваў у Глыбокім сакратаром, заступнікам акруговага старшыні Беларускай народнай самапомачы. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. Пасля капітуляцыі Нямеччыны быў заступнікам каменданта (ліпень 1946 — люты 1948 гг.) лагернай паліцыі ў Шляйсгайме. Пасля пераезду ў лагер Остэргофен выконваў абавязкі адміністратара газеты «Бацькаўшчына», злістапада 1948 г. — абавязкі каменданта лагернай паліцыі. 3 кастрычніка 1949 г. і да самай смерці — галоўны скарбнік Рады БНР. 3 1950 г. жыў у ЗША (Стамфард, Канектыкут).
232	Уладзімір Бортнік (1910—1988), беларускі дзеяч, журналіст, адзін з рэдактараў газеты «Бацькаўшчына».
233	Мікола Абрамчык (1903-1970), беларускі палітыкі грамадскі дзеяч, які ў снежні 1947 г. узначаліў Раду БНР. Жыў у Парыжы, займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю.
234	Мітрапаліт Панцеляймон быўсынам царскага афіцэра.
235	Маюцца на ўвазе Філафей (Нарко) і Апанас (Мартас).
236	Ідзецца пра 1 З’езд беларускіх праваслаўных вернікаў у Рэгенсбургу 5 траўня 1946 г., на якім прысутнічалі больш за шэсцьдзесят дэлегатаў з трох акупацыйных зонаў Нямеччыны і Аўстрыі: амерыканскай, брытанскай і французскай. З’езд сабралі на заклік Ініцыятыўнай групы, у якую ўваходзілі Наталля Арсеннева, Аляксандр Асіпчык, Юрка Віцьбіч, Іван Касяк, Хведар Шыбут. Старшынёй з’езда абралі Мікалая Шчорса. Аляксандр Стагановіч у з’ездзе ўдзелу не браў.
237	Абсалютная большасць беларускай палітычнай эліты на эміграцыі адмоўна паставіліся да такога кроку іерархаў БАПЦ. Але погляды на далейшае ратаванне сітуацыі былі розныя. Прыхільнікі Рады БНР выступалі за найхутчэйшае фарсіраванне сітуацыі і заручэнне падтрымкай УАПЦ. Прыхільнікі БЦР некаторы час спрабавалі пераканаць іерархаў БАПЦ выйсці з РЗПЦ. На гэта наклалася сітуацыя з аднаўленнем у 1948 г. БЦР і навязаннем кантактаў з заходнім светам, калі важна было мець падтрымку маральных аўтарытэтаў беларусаў — епіскапаў БАПЦ, якія цяпер складалі Беларускую мітраполію РЗПЦ. Вонкавая аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы захавалася, паколькі РЗПЦ была незалежнаю ад непрымальнай на Захадзе Маскоўскай патрыярхіі ды рэзка негатыўна ставілася да камунізму. Беларускія епіскапы РЗПЦ і падначаленыя ім святары сапраўды апекаваліся беларусамі ўлагерах для перамешчаных асобаў, спрыялі ім у рассяленні ў розныя краіны, падпісвалі і афармлялі неабходныя дакументы. Заўважных зменаў у рэлігійных практыках з далучэннем да РЗПЦ таксама не назіралася. Таму шмат хто ўспрыняў індыферэнтна праблему, каму беларускія святары мусяць падпарадкоўвацца на эміграцыі.
238	Ідэя прыняцця беларусамі новай нацыянальнай назвы — крывічы — выказвалася яшчэ ў 1920-я гг., і адным з яе аўтараў і прапагандыстаў быў ВацлаўЛастоўскі. Лічылася, што такая назва паспрыяе таму, што беларусаў перастануць атаясамліваць з расейцамі. Новае жыццё «крывіцкая» ідэя атрымала пасля вайны, калі яе сталі актыўна прапагандаваць такія дзеячы, як Янка Станкевіч і Антон Адамовіч. Праз нейкі час праблема набыла палітычны характар, і «крывічамі» сталі называць прыхільнікаў Рады БНР на чале з Міколам Абрамчыкам, у той час як «беларусамі» заставаліся прыхільнікі Беларускай Цэнтральнай Рады на чале з Радаславам Астроўскім.