Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
стварыць ячэйку ў Нясутычах, то тады ён назваў Стагановіча Аляксандра як надзейнага чалавека, які пасадзейнічае яму ў арганізацыі ячэйкі». Урэшце У. Журко быў тады прысуджаны судом да 4 гадоў цяжкой турмы.
163	Леў Стагановіч (1926-2008), сын Аляксандра Стагановіча. Падчас Другой сусветнай вайны быўу Саюзе беларускай моладзі, вучыўся ў настаўніцкай семінарыі. 3 1944 г. разам з бацькамі — на эміграцыі, скончыў 2 курсы медыцынскага факультэта Марбургскага ўніверсітэта. 3 1950 г. у ЗША, працаваў красляром у фірме. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім праваслаўным жыцці ў Амерыцы.
164	Аляксандр Стагановіч (1921 — 1974), старэйшы сын Аляксандра Стагановіча.
165	Канстанцін Гаўрош (Гаўраш) (1914 —?), нарадзіўся ў вёсцы Куравічы, меў пачатковую адукацыю. У 1921—1936 гг. быў пастухом і парабкам, у 1936—1938 гг. служыў у польскім войску. У 1932 г. уступіў у КПЗБ, узначальваў партыйную ячэйку вёскі Куравічы. Знявольваўся польскімі ўладамі ў баранавіцкай турме. 3 верасня 1939 г. займаў пасаду намесніка старшыні Куравіцкага валаснога сялянскага камітэта, пасля быў старшынёй мясцовага сельскага савета. Падчас нямецкасавецкай вайны ваяваў, быў паранены. У 1944 г. вярнуўся дахаты, зноў узначальваў сельскі савет, а пасля працаваў у Наваградку загадчыкам камунальнай гаспадаркі, загадчыкам дарожнага аддзела і дырэктарам мясцовага вадаправоду. 3 1970 г. — на пенсіі.
166	Маецца на ўвазе Народны сход Заходняй Беларусі, які адбыўся 28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку і на якім прынялі рашэнне Заходняй Беларусі ўвайсці ў склад БССР. «Выбары» дэлегатаў на гэты сход праходзілі 22 кастрычніка 1939 г.
1(1	7 Антон Малец (партыйны псеўданім Стась) (1903—1945), актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, сябра КПЗБ з 1924 г. З’яўляўся сакратаром Наваградскага райкама К.ПЗБ. У 1928 г. выбіраўся і ў Наваградскую акруговую ўправу ТБШ, якое ў той час знаходзілася пад моцным уплывам камуністаў. За рэвалюцыйную дзейнасць 9 гадоў сядзеў у турме, у тым ліку паўтара года ў канцлагеры Картуз-Бяроза. У 1939—1941 гг. працаваў старшынёй Наваградскага райвыканкама. Прапаў без вестак на фронце падчас нямецка-савецкай вайны.
168	Ортскамендант — начальнік ортскамендатуры (мясцовай камендатуры), вайскова-адміністрацыйнага органа на акупаваных нямецкімі войскамі тэрыторыях, задачамі якога было падтрымліваць парадак, забяспечваць армію і вырашаць гаспадарчыя праблемы, рэгуляваць жыццё цывільнага насельніцтва, працаваць з ваеннапалоннымі і задушваць магчымы сабатаж ды супраціў.
|6’	Васіль Пляскач (1916—2006). Нарадзіўся ў Наваградку. Скончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стафана Баторыя здыпломам юрыста. Падчас нямецкай акупацыі працаваў міравым суддзёй у Наваградку. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў з сям’ёй у Швейцарыі, потым у Нямеччыне. 3 1949 г. у ЗША. Жыў напачатку ў штаце Масачусетс, потым перабраўся ў штат Мічыган (Дэтройт). Працаваў на заводах «Джэнерал MoTapa» у аддзеле дызайну. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці ў ЗША, стварэнні структураў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).
170	Гебітскамісарыят — кіроўны орган нямецкай адміністрацыі, улада якога распаўсюджвалася на пэўную акругу (гебіт).
171	У жніўні 1942 г. партызаны застрэлілі Вольф.маера ў Налібоцкай пушчы.
172	Народна-працоўны саюз расійскіх салідарыстаў (Народно-трудовой союз росснйскнх солндарнстов — НТС) — грамадска-палітычная арганізацыя, створаная маладым пакаленнем расійскай эміграцыі ў 1930 г. у Бялградзе (Югаславія). Яе сябры імкнуліся па-новаму змагацца за вызваленне Расіі ад бальшавізму — не зброяй, а ідэямі і выхаваннем уласнага характару. Камуністычным ідэям НТС супрацьпастаўляў ідэі салідарызму, заснаваныя на расійскай рэлігійнай філасофіі пачатку XX ст. Арганізацыя існуе і цяпер.
173	Аляксандр Орса (1896—1959), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. У 1923—1928 гг. вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе, а пасля вяртання ў Заходнюю Беларусь выкладаў у Наваградскай беларускай гімназіі, затым у польскіх школах. У часе вайны быў школьным інспектарам Наваградскай акругі. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну, быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу (Міхельсдорфе). У 1949 г. выехаў у ЗША. Браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці: у працы Беларуска-амерыканскага задзіночання, БІНІМа.
Апяксандр Стагановіч у царскай арміі. Першая сусветная вайна
Ліяксандр Стагановіч (першы злева) абраны ў сельскую ўправу
Аляксандр Стагановіч (ляжыць, трэці злева) у царскай ар.міі
Аляксандр Стагановіч (сядзіць, першы злева) у Салуні (Салоніках). 15.11.1916
Аляксандр Стагановіч на Баяканскім фронце, у Македоніі (ляжыць, першы злева)
Аляксандр Стагановіч
у часы Першай сусветнай вайны
Жонка Марыя Стагановіч.
1926 г.
Аляксандр Стагановіч — пасол польскага Сейма. 1928 г.
Арыштаваны польскімі ўладамі.
1928 г.
Дзеці Апяксандра Стагановіча пасля прыходу амерыканскай арміі. 1945 г.
Марыя і Аляксандр Стагановічы з сынам Юркам. Баварыя. Другая палова 1940-х гг.
Філарэт Родзька і Аляксандр Стагановіч. 1970-я гг.
У царкве Жыровіцкай Божай Маці. Злева направа: Аляксандр Стагановіч, айцец Васіль Кендыш, Філарэт Родзька. Пачатак 1970-хгг.
Аляксандр і Марыя Стагановічы з сынам Лёвам, жаўнерам амерыканскай арміі
Аляксандр Стагановіч з дачкой Тамарай, выпускніцай Western College, Оксфард, Агаё
174	Тут маецца на ўвазе Менскае намесніцтва, створанае ў ліпені 1941 г., якое ахоплівала 21 раён Беларусі (старшыня Радаслаў Астроўскі)'. Пасля ўсталявання ў Беларусі цывільнай адміністрацыі, стварэння Генеральнай акругі Беларусь і падзелу яе на паветы да канца 1941 г. пасады ў Менскім на.месніцтве скасавалі. Таму, відаць, Аляксандр Стагановіч нешта блытае храналагічна.
175	Мікола Буляк (1915 — ?), беларускі дзеяч, паводле адукацыі адвакат. Падчас нямецкай акупацыі — старшыня павета ў Наваградку. У студзені 1944 г. Р. Астроўскі запрасіў яго ў радныя БЦР. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. 3 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі, быў адным з кіраўнікоў Згуртавання беларусаўу Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) у 1947 г. Пасля стварыў Хрысціянскае аб’яднанне беларускіх работнікаў сябры якога ўтраўні 1948 г. афіцыйна выйшлі з ЗБВБ. Пасля 1948 г. захварэў на манію пераследу, доўгі час правёў у лякарнях.
176	Павел Якуцэвіч (1893—1945), беларускі дзеяч. Паводле ўласнай аўтабіяграфіі, сярэднюю адукацыю атрымаў у 1913 г. у Сувалках і Кіеве, пасля скончыў вайсковую юнкерскую школу ў Кіеве. У 1914 г. быў прызваны на вайсковую службу. 3 1918 да 1922 г. быў у якасці добраахвотніка ў Белай Арміі, з якой адступіў у Галіполі і пасля ў Балгарыю. Быў пяць разоў паранены, меў вайсковае званне капітана. У 1922 г. прыехаў у Польшчу, з 1922 г. да 1924 г. працаваў у дрэваапрацоўчай прамысловасці. 3 1925 г. да 1939 г. працаваў у польскай фінансавай адміністрацыі ў Горадні ў якасці намесніка кіраўніка. Пасля прыходу Чырвонай Арміі на кароткі час арыштаваны камуністамі, пасля вызвалення працаваў інспектарам у фінансавай адміністрацыі. У снежні 1940 г. зноў арыштаваны. Пасля прыходу немцаў восенню 1941 г. арганізаваў у Горадні мясцовую беларускую паліцыю. Здругой паловы лістапада 1941 г. — старшыня Гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Пасля кіраваў Самапомаччу на Наваградчыне, у 1944 г. быў інспектарам Беларускай краёвай абароны (БКА), працаваў у Менску. Павешаны бальшавікамі ў Наваградку.
177	7 лютага 1944 г. Астроўскі прызначыў намеснікам прэзідэнта БЦР на Наваградскую акругу Барыса Рагулю, ён жа (Рагуля) 25 лютага 1944 г. стаў акруговым намеснікам БКА. Праўда, у траўні — чэрвені 1944 г. адначасова функцыі Акруговага начальніка БКА ў Наваградку выконвалі і Барыс Рагуля, і Філарэт Родзька.
178	Цікава, што ў траўні 1944 г. Радаслаў Астроўскі выступіў з рэзкай крытыкай слуцкага гебітскамісара, які ствараў у акрузе «абаронныя вёскі», тым самым падстаўляючы мірнае насельніцтва. Прэзідэнт БЦР звяртаў увагу на тое, што гэтыя войскі слаба ўзброеныя, і настойваў на тым, каб туды далучылі фармаванні БКА і паліцыі.
179	І»ан Ермачэнка (1894—1970), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У Грамадзянскую вайну ў Расіі быў ад’ютантам генерала П. Урангеля. У 1921 г. — прадстаўнік урада БНР у Канстанцінопалі і генеральны консул на Балканах, заснаваў консульскія аддзелы БНРу Югаславіі і Балгарыі. У міжваенны перыяджыўу Празе. Падчас Другой сусветнай вайны ўзначальваў Беларускую народную самапомач. У красавіку 1943 г. выдалены пад нагляд гестапа ў Прагу. Пасля капітуляцыі Нямеччыны працаваўуструктурах ЮНРРА. Пры канцы 1947 г. — на пачатку 1948 г. пераехаўу Нью-Ёрк. ЗаснаваўЗлучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт (1948), у тым жа годзе быў прызначаны паўнамоцным паслом БЦР у ЗША. Падтрымліваў прыхільнікаў Радаслава Астроўскага, у сярэдзіне 1950-х адышоўад актьгўнай гра.мадскай працы з прафесійных прычынаў (быў прызначаны кіраўніком шпіталя ў Бінгемптане, штат Нью-Ёрк), тым не менш браў сталы ўдзел у беларускіх святкаваннях і беларускіх форумах прыхільнікаў БККА і БЦР.
180	Апроч згаданага вышэй (зноска 146) Івана Касяка, былі яшчэ Кастусь Касяк, які падчас вайны ўзначальваў адміністрацыю ў Вілейцы (павешаны саветамі ў 1944 г.), і Лявон Касяк (1920-2008), што ўзначальваў Маладзечанскую павятовую паліныю. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. З.мяніў прозвішча на Касоўскі. Ажаніўся з дачкой а. Мікалая Лапіцкага Лёляй. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадскім жыцці не браў.
181	Эмануіл Ясюк (1906-1977), беларускі грамадскі дзеяч. паводле адукацыі інжынер. У 1930-х скончыў універсітэт Льежа (Бельгія). Падчас нямецкай акупацыі — старшыня Стаўпецкага раёна, удзельнічаў ва Усебеларускім Царкоўным Саборы (жнівень 1942 г.) і II Усебеларускім кангрэсе. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад пачатку 1950-х гг. жыў у Пасэйку (Нью-Джэрсі. ЗША), суўладальнік кампаніі «Крыс Электронікс». Адзін з кіраўнікоў арганізацыі «Амерыканскія прыхільнікі БЦР», віцэ-прэзідэнт БККА, адзін з фундатараў будоўлі царквы Св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.
182	Апроч доктара Мікалая Шчорса (гл. зноску 107) Стагановіч мае на ўвазе ягоных братоў, што таксама належалі на эміграцыі да лагера прыхільнікаў БЦР і БККА. Барыс Шчорс (1916-1975) быў камендантам беларускага лагера ў Міхельсдорфе. 3 1949 г. — у ЗША, СаўтРывер. У 1951 г. узначаліў Беларускае выдавецкае таварыства пры ЗБАДК, а потым пры БК.КА. Уваходзіў у склад рэдакцыі «Беларускай думкі», у кіроўчыя органы БК.КА. Ініцыятар пабудовы Беларускага грамадскага цэнтра ў Саўт-Рыверы. Ігар Шчорс (1918—1992), падчас нямецкай акупацыі начальнік менскай крымінальнай паліцыі, у 1944 г. — камандзір 27-га батальёна БКА. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад 1949 г. — у ЗША, Саўт-Рывер. Браў актыўны ўдзел у жыцці парафіі і грамадска-культурных арганізацыяў. Належаўда БККА, удзельнік пленумаў БЦР, у тым ліку апошняга, у 1988 г.