Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
90	Маецца на ўвазе Назар Кандрацюк (1895 (?) —?), ураджэнец вёскі Малыя Шчытнікі Берасцейскага павета, які, паводле звестак поль-
скай паліцыі, дзейнічаў спачатку як член акруговага камітэта КПЗБ у Берасці, а ў 1927 г. быў накіраваны ў Баранавічы як сакратар мясцовага акруговага камітэта КПЗБ. Асноўнай пастаўленай перад ім на новай пасадзе задачай была арганізацыя пракамуністычнай выбарчай кампаніі ў Сейм і Сенат. Праз ягоныя рукі праходзілі грошы, выдзеленыя камуністамі на выбарчую кампанію. Кандрацюк дзейнічаў на Наваградчыне як Міхаіл Альшэўскі, а ўвогуле меў партыйны псеўданім Янак. У ноч на 2 сакавіка 1928 г., за 3 дні да галасавання ў Сейм, Альшэўскі друкаваў разам з Антонам Мальцам і Уладзімірам Грыцам падпольныя камуністычныя адозвы на беларускай мове, «дзе ўтрымліваліся заклікі супраць фашысцкага тэрору, дыктатуры Пілсудскага, хай жыве рабоча-сялянскі ўрад, хай жыве КПЗБ, усе працоўныя і прыгнечаныя галасуйце 4 сакавіка за спіс № 39». Падчас працы ўсе трое былі захопленыя проста на месцы злачынства паліцыяй, што стала непасрэднай падставай для наступнага правядзення шырокамаштабных арыштаў змаганскіх актывістаў на Наваградчыне, у тым ліку і Аляксандра Стагановіча. Падчас асабістага ператрусу КандрацюкаАльшэўскага ў яго была знойдзена грашовая сума велічынёй у 1505 злотых і 12 даляраў, а таксама нататнік, у якім адзначаліся сумы, выдаткаваныя на партыйныя мэты. Пасля на звестках з гэтага нататніка грунтавалася абвінавачанне супраць некаторых іншых падсудных.
Улічваючы тое, што ў той час, калі адбываліся выбары ў Сенат, Н. Кандрацюк ужо сядзеў у турме, наўрад ці згаданыя А. Стагановічам рэпрэсіі супраць яго з боку камуністычнай партыі (калі Стагановіч нічога не блытае і яны сапраўды былі) маглі мець з гэтымі выбарамі нейкую сувязь (тым больш што, як ужо згадвалася вышэй, камуністычны спіс быў яшчэ да выбараў ануляваны ўладамі). Больш верагодна, што Кандрацюк мог пацярпець за свае паводзіны падчас следства і суда, бо ён разам з некаторымі іншымі членамі КПЗБ прызнаўся ў сваёй прыналежнасці да камуністычнай партыі і ў выкананні адпаведных функцый у яе шэрагах, чым, як канстатавалася ў абвінаваўчым акце Наваградскага акруговага суда, дадзеныя асобы «ўскладнілістановішча астатніх арыштаваных», у тым ліку і Аляксандра Стагановіча, нягледзячы натое што апошнія «непрызналісябе вінаватымі». Праўда, самому Кандрацюку гэтае супрацоўніцтва са следствам, як выглядае, дапамагло мала, бо ўрэшце суд прысудзіў яго да максімальнага тэрміну прадугледжанага артыкулам, паводле якога ён судзіўся: 8 гадоў цяжкай турмы,
91	Выбарчая кампанія Міхала Чатыркі ў Наваградскай акрузе сапраўды не ўдалася, аднак яе вынікі былі ўсё ж не настолькі слабымі, як сцвярджае Стагановіч. Ва ўсёй акрузе за чатыркаўскі спіс № 41 у Наваградскай акрузе прагаласавалі 3167 выбарнікаў, з іх 519 — у Наваградскім павеце, 292 — у Стаўпецкім, 2349 — у Нясвіжскім (змаганцы тут атрымалі 3321 голас), 7 — у Баранавіцкім. Толькі ў Слонімскі.м павеце за Чатырку не прагаласаваў аніводзін чалавек.
92	Тут Аляксандр Стагановіч свядома ці несвядома значна перабольшыў поспехі свайго выбарчага спіса на выбарах 1928 г. Насамрэч за выбарчы спіс «Змаганне за інтарэсы сялян і работнікаў» у Наваградскай акрузе (дзе ён толькі і выстаўляўся) прагаласавалі 71 706 выбарнікаў (а ўсяго галасавалі 175 176 чалавек пры зарэгістраваных 281 295 асобах з правам голасу).
93	Павел Каруза (1900 (паводле іншых звестак 1906) — 1988), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. У 1927 г. старшыня ЦК Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (БХД) і галоўны рэдактар перыядычнага органа БХД — газеты «Bielaruskaja Кгупіса». У 1928—1930 гг. пасол польскага Сейма. У 1933 г. яго вывезлі ў СССР, дзе арыштавалі і саслалі на Салаўкі. Карузу вызвалілі ў 1947 г., у 1949 г. паўторна арыштавалі і выслалі ў Сібір. Пасля вызвалення ў 1955 г. жыў у Вільні.
94	Альбін Стаповіч (1894—1934), беларускі грамадска-палітычны і рэлігійны свецкі дзеяч, актыўны сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У 1928—1930 гг. — пасол Сейма, сябра Беларускага пасольскага клуба. У пачатку 1930-х без асаблівага поспеху спрабаваў стварыць уласную палітычную Партыю беларускіх незалежных радыкалаў.
95	Канстанцін Юхневіч (1896-1971), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. Займаўся кааперацыяй, у 1920-я гг. уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. 3 1926 г. — у кіраўніцтве Беларускага сялянскага саюза. Супрацоўнічаў з газетай «Сялянская ніва», выступаў на яе старонках як публіцыст. У 1928—1930 гг. быў паслом польскага Сейма. У сярэдзіне 1930-х быў намеснікам старшыні Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі. Рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Пасля вяртання з канцлагераў жыў у Слоніме. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
9	(’ Флягонт Валынец (1879—1937), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Быў настаўнікам Радашковіцкай беларускай гімназіі, адным з найактыўнейшых дзеячаў ТБШ. У 1928 г. — пасол польскага Сейма, уваходзіў у склад Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба «Змаганне». У 1930 г. польскія ўлады арыштавалі яго, у 1932 г. — выехаў у СССР. Арыштаваны, загінуў на Салаўках.
97	Іван Грэцкі (1898—1937 (?), беларускі нацыянальны дзеяч, у 1924— 1927 гг. — сакратар падпольнага райкама КПЗБ у Палескім ваяводстве. У 1928—1930 гг. — пасол польскага Сейма, сябра Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба «Змаганне». У 1930 г., пасля роспуску Сейма, пазбегарышту і перабраўся ў Менск. У 1933 г. арыштаваны і высланы ў сібірскі лагер, дзе і загінуў.
98	Іван Грэцкі прайшоў у Сейм па Берасцейскай выбарчай акрузе, дзе быў пастаўлены на спіс левай украінскай партыі «Сельроб-лявіца», якая атрымала падчас выбараў№ 19.
99	Пра вялікія заробкі парламентарыяўу Польшчы засталіся ўспаміны і іншага беларускага пасла гэтага самага склікання — Паўла Карузы. Ён, у прыватнасці, сцвярджаў: «Мымелі ІЗООзлотых, што для таго часу было шмат, бо сярэдні звычайны заробак быў якіх 250злотых, і гэта лічылася ўжо няблага, 300 — ужо добра, а калі 400 нехта зарабляў — то гэтаўжо зусімлічылася як надзвычай добраемесца» (Biblioteka Sejmowa. Archiwum Sejmu. Kolekcja materialow archiwalnych poslow i senatorow II Rzeczypospolitej (1919—1939). Materialy Pawla Karuzo).
100	Маецца на ўвазе шарварак — накладзеная на сялянаў павіннасць будаўніцтва мастоў, дарог, грэбляў і г. д.
101	Пятро Скрабец (1882—1963), беларускі грамадска-культурны дзеяч. У 19201940-я гг. настаўнічаў на Наваградчыне, быў дырэктарам Наваградскай беларускай гімназіі. У 1945 г. савецкія ўлады арыштавалі і выслалі яго на 8 гадоў у Магадан, пасля адбыцця тэрміну вярнуўся ў Наваградак.
102	Насамрэч Янка Станкевіч быў у Сейме т. зв. дзікім паслом, г. зн. не ўваходзіў у склад аніводнага клуба. Аднак пры гэтым ён у 1928— 1930 гг., несумненна, карыстаўся некаторай, у тым ліку і матэрыяльнай, падтрымкай з боку дзяржаўных уладаў, якія ўтой час імкнуліся праводзіць больш гнуткую ў параўнанні з ранейшай нацыянальную палітыку.
103 Стэфан Севярын Кіртыкліс (Kirtiklis) (1890-1951), польскі дзяржаўны дзеяч, у другой палове 1920-х гг. узначальваў аддзел бяспекі Віленскай ваяводскай управы. У 1930-1931 гг. быў віленскім, у 1931— 1936 — паморскім, у 1936—1937 — беластоцкі.м ваявода.м.
І04Янка Станкевіч паводле адукацыі быўдоктарам славянскай філалогіі і гісторыі.
105	Станіслаў Станкевіч (1907-1980), беларускі культурна-асветніцкі і грамадска-палітычны дзеяч, доктар філасофіі. Перад вайной удзельнічаў у беларускім студэнцкім руху ў Вільні, выкладаў у Віленскім універсітэце. Падчас Другой сусветнай вайны быў бурмістрам Барысаўскай акругі, акруговым намеснікам Беларускай Цэнтральнай Рады ў Баранавічах. 3 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, з 1962 г. у ЗША. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен), быў старшынёй Беларускаа.мерыканскага задзіночання і рэдактарам газет «Бацькаўшчына» (1948—1961) і «Беларус» (1962—1980).
106	«Веда» — навукова-літаратурны часопіс, які выдаваўся Янкам Станкевічам ад імя Крывіцкага (Беларускага) навуковага таварыства Пранціша Скарыны ў 1951 — 1954, 1973 і 1975 гг.
107	Мікола Шчорс (1913—1995), беларускі дзеяч, выпускнік медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. У 1935—1937 гг. — старшыня Беларускага студэнцкага саюза. 3 1940 г. — старшыня Беларускага камітэта ў Варшаве. Кіраўнік г. зв. групоўкі Шчорса, якая супрацоўнічала з абверам і разглядала падзеі будучай акупацыі як магчымасць стварыць беларускую дзяржаву. 19чэрвеня 1941 г. Міколу Шчорса абралі старшынёй Беларускага нацыянальнага цэнтра. Аднак уліпені 1941 г. пасля наведання Беларусі адмовіўся ад палітычнай дзейнасці. Вярнуўся ў Варшаву. 3 восені 1944 г. — у Нямеччыне. У 1946— 1947 гг. узначальваў Беларускае праваслаўнае аб’яднанне, падтрымаў аднаўленне БЦР. 3 1949 г. жыў у ЗША (Нью-Ёрк). У 1950—1951 гг. узначальваў Злучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт, ініцыятар стварэння Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, яго першы старшыня (1951-1955). У 1955 г. падаў у адстаўку з пасады старшыні, разам з Юрыем Сабалеўскім, Міколам Паньковы.м, Іванам Касяком, Віктарам Чабатарэвічам, Лявонам Савёнкам, Леанідам Галяком стварыў Камітэт незалежнай Беларусі. У 1958 г. — адзін са ства-
ральнікаў Беларуска-амерыканскага звязу. У канцы 1950-х адышоў ад актыўнай грамадскай дзейнасці, з’ехаў у Пляцбург (штат Нью-Ёрк), дзе меў клініку, з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Амерыканскай асацыяцыі хірургаў.
108	У 1957 г. Янка Станкевіч выйшаў з Рады БНР (у гэтым жа годзе Аляксандр Стагановіч стаў намеснікам старшыні Рады БНР). Мікалай Шчорс і Янка Станкевіч у 1958 г. паспрабавалі стварыць «надграмадскую» — не прыхільнікаў БНР і БЦР — арганізацыю: Беларуска-амерыканскі звяз. Шчорс стаў старшынёй арганізацыі, Станкевіч — віцэстаршынёй. Уваходзілі таксама Леанід Галяк, Міхась Бахар, Лангіна Брылеўская.
109	Янка Станкевіч сапраўды фактычна адразу пасля пачатку працы Сейма засведчыў немагчымасць сваёй супрацы з клубам «Змаганне», адмовіўшыся падпісаць складзеную яго сябрамі прапанову спыніць судовуір справу супраць паслоў БСРПК I. Грэцкага і А. Стагановіча. Сваю пазіцыю ён, аднак, аргументаваў, заявіўшы, што прапанова складзеная ў відавочна правакацыйным тоне і ў такім выглядзе можа толькі пагоршыць становішча арыштаваных.