Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
"° Магчыма, тут маецца на ўвазе Адольф Варскі-Варшаўскі.
111	Зыгмунт Казімір Бэчковіч (Beczkowicz) (1887—1985), польскі палітык і дзяржаўны дзеяч, у 1926—1931 — наваградскі, у 1931—1933 гг. — віленскі ваявода. Выступаў за правядзенне больш гнуткай дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да беларусаў.
112	Так у арыгінале. Тут, відавочна, слова «бяспраўныя» трэба разумець як «тыя, якія не тры.маюцца прававых нормаў».
113	Яўген Смяроўскі (Smiarowski) (1878—1932), польскі юрыст і палітычны дзеяч. Ад 1920 г. быў абаронцам у палітычных працэсах (найбольш вядомы — Брэсцкі працэс 1931-1933 гг. над 11 былымі апазіцыйнымі пасламі Сейма). Быў вядомы як выдатны судовы прамоўца.
114	Павел Свірыд (1886—1948), наваградскі адвакат, удзельнік беларускага нацыянальнага руху. 3 сялянскай беднай сям’і. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (юрыст). Удзельнік Першай сусветнай вайны (афіцэр). У 1920—1930-я гг. — адвакат у Наваградку. У ліпені 1941 г. стварыў і ўзначаліў Беларускі камітэт у Наваградку. Потым галоўны
суддзя на Заходнюю Беларусь. У 1943 — пачатку 1944 г. — суддзя Акруговага суда ў Баранавічах. Браў удзел у правядзенні Усебеларускага Праваслаўнага Сабору ў 1942 г., быў прыхільнікам аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Беларусі. У 1944 г. — радны Беларускай Цэнтральнай Рады. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне.
115	Аляксандр Мурза-Мурзіч (Murza-Murzict), наваградскі суддзя. У 1928 г. быў пастаўлены на 4-м месцы Сеймавага выбарчага спіса Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам у Наваградскай акрузе, аднак паслом стаць не здолеў з-за выбарчага поспеху ў гэтай акрузе стагановіцкага «Змагання».
116	Дадзены сведка. Цвірка-Гадыцкі. займаўтады пасаду старэйшага паліцыянта следчага аддзела ў Наваградку.
117	Станіслаў Крэмес, аспірант следчага аддзела паліцыі ў Наваградку.
118	Артыкул 102 Крымінальнага кодэксу Расійскай імперыі, які ў 1928 г. яшчэ дзеяў у Польшчы на тэрыторыі былога т. зв. расійскага забору, прадугледжваў адказнасць за ўдзел у змове, створанай для замаху на дзяржаўны лад Польшчы альбо на цэласнасць яе дзяржаўнай тэрыторыі, — 8 гадоў цяжкай турмы (катаргі). 110-ы артыкул гэтага самага Кодэксу прадугледжваў для польскіх грамадзянаў вінаватых у 1) падбухторванні іншаземнага ўрада да ваенных ці іншых варожых у дачыненні Польшчы дзеянняў, або да разрыву мірных дамоўленасцяў, або да ўхілення ад такіх дамоўленасцяў; 2) абяцанні іншаземнаму ўраду перад аб’яўленне.м вайны ад сябе ці ад іншых асобаў спрыяць яго вайсковым аперацыям супраць Польшчы — ад 4 да 15 гадоў цяжкай турмы.
Іван Ра.манюк (каля 1900 —?) — жыхар вёскі Неўда на Наваградчыне. Быў актыўным сябрам ТБШ. Падчас парламенцкіх выбараў 1928 г. быў упаўнаважаным змаганскага выбарчага спіса (№ 39) у Наваградскай выбарчай акрузе. На наваградскім працэсе яму закідалася перш за ўсё замова ў друкарні пазней канфіскаваных змаганскіх адозваў «камуністычнага зместу». Абвінавачванне ж у прыналежнасці Раманюка да камуністычнай партыі, як і ў выпадку з А. Стагановічам, грунтавалася выключна на паказаннях сумнеўных сведак, у той час як фактычных неаспрэчных доказаў яго віны суду прадстаўлена не было.
120	Лукішкі — галоўная турма ў Вільні, у якой у міжваенны час былі зняволеныя шматлікія беларускія нацыянальныя дзеячы.
121	Картуз-Бяроза — канцэнтрацыйны лагер з строгім рэжымам. які дзеяў у 1934—1939 гг. і ў якім утрымліваліся палітычныя зняволеныя.
122	Юльян Саковіч (1906-1943), беларускі нацыянальны дзеяч, выпускнік Віленскай белар/скай гімназіі, затым вучыўся ў Віленскім універсітэце. Сябра Беларускага студэнцкага саюза, Таварыства беларускай школы, КПЗБ. Арыштоўваўся польскімі, а пасля савецкімі ўладамі. У перыяд нямецкай акупацыі быў начальнікам адміністрацыйнага аддзела Беларускай народнай са.мапомачы і акруговым старшынёй БНС уЛідзе. Забіты польскімі падпольшчыкамі.
123	Сяргей Хмара (сапр. Сіняк/Зіняк) (1905-1992), беларускі нацыянальныдзеяч. У міжваенны перыядудзельнічаўу працы Часовай беларускай рады, Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба «Змаганне», Таварыства беларускай школы. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на радыё ў Слоніме, быў галоўным рэдактарам газеты «Слонімскі кур’ер». Пасля Другой сусветнай вайны жыў на эміграцыі ў Канадзе, выдаваў газету «Беларускі голас», дзе рэзка крытыкаваў і Раду БНР, і БЦР. Адзін з некалькіх дзеячаў, якія імкнуліся стварыць г. зв. трэцюю сілу на эміграцыі, не звязаную з абедзвюма радамі.
124	Магчыма, маецца на ўвазе Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903—1989), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, выпускнік факультэта славянскай філалогіі і гісторыі Пражскага ўніверсітэта. У канцы 1920-х гг. ён вярнуўся з Прагі ў Вільню і займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў розных навучальных установах. Падчас Другой сусветнай вайны — у Арміі Андэрса, пасля сканчэння Другой сусветнай вайны жыў на эміграцыі ў Англіі (быў першым старшынёй Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі), Канадзе (з 1950 г.), першы кіраўнік Беларускай службы радыё «Вызваленне» (1954-1956), у 1970-1982 гг. быў старшынёй Рады БНР.
125	Насамрэч у склад пасольскага клуба Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам адразу пасля выбараў уваходзілі не 124, a 122 паслы.
126	Станіслаў Цар (Car) (1882—1938), польскі юрыст і палітык, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Юзафа Пілсудскага. У 1928—1930 гг. —
міністр юстыцыі Польшчы, у 1930-1938 гг. — пасол Сейма, у 19351938 гг. яго маршалак. Адзін з аўгараў Канстытуцыі Польшчы 1935 г.
127	Ярд — адзінка даўжыні ўсістэме англійскіх і амерыканскіх мераў роўная 0,9144 м.
128	Юры Сабалеўскі (1889—1957), беларускі нацыянальны дзеяч. У 1926—1927 гг. быўдэпутатам польскага Сейма, уваходзіў у пасольскі клуб БСРГ, затым у Беларускі пасольскі клуб. Падчас нямецкай акупацыі быў шчыльна заангажаваны ў справу стварэння беларускай адміністрацыі, быў старшынёй Беларускай самапомачы і віцэпрэзідэнтам БЦР. Пасля вайны жыў на эміграцыі ў ЗША і Нямеччыне. Адзін з кіраўнікоў БЦР.
129	Часлаў Ханяўка (1909—1988), беларускі нацыянальны дзеяч, выпускнік агранамічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Падчас навучання быў актыўным сябрам Беларускага студэнцкага саюза. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў у камітэце Беларускай самапомачы ў Берліне, Беларускім камітэце ў Варшаве. Займаўся вызваленнем беларусаў, што трапілі ў нямецкі палон. У пасляваеннай Нямеччыне займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. У 1950-я гг. выехаў у ЗША. Як і Аляксандр Стагановіч, пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансуіку.
130	Барыс Кіт (нар. 1910), беларускі навуковец і грамадскі дзеяч. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, польскія ўлады двойчы арыштоўвалі яго. Быў выкладчыкам і дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў беларускія школы. 3 1948 г. жыў у ЗША, адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага ка.мітэта, у 1972 г. пераехаў у Нямеччыну.
131	Насамрэч Юрыя Сабалеўскага арыштавалі трохі раней, чым згадвае Стагановіч, — 8 траўня 1928 г. Прысуджа яму (6 гадоў цяжкой турмы з залічэннем 2 гадоў і I месяца прэвентыўнага арышту, частку якога ён адседзеў яшчэ перад атрыманнем пасольскага мандата) вынеслі толькі ў верасні 1929 г.
132	Тут Аляксандр Стагановіч падаў не зусім дакладную дату. Васіля Рагулю арыштавалі толькі пасля датэр.міновага роспуску Юзафам Пілсудскім парламента II склікання, які адбыўся 30 жніўня 1930 г. Адразу пасля гэтай падзеі былі выдадзеныя загады аб арышце ўсіх
камуністычных паслоў лідараў апазіцыйных партыяў т. зв. Цэнтралеву, а таксама тых былых паслоў, дзейнасць якіх стварала прычыны для ўмяшальніцтва права, і толькі пасольская недатыкальнасць ахоўвала іх да гэтага перад адказнасцю.
133	Клуб «Змаганне» ствараў у найбольш значных населеных пунктах Заходняй Беларусі мясцовыя арганізацыйныя структуры, якія зваліся сакратарыятамі. Гэтыя структуры ўзначальваліся сакратарамі.
134	3 пералічаных паслоў Івана Грэцкага польскія ўлады, насуперак агульнапрынятаму ў беларускай гістарыяграфіі меркаванню, не арыштоўвалі. Падчас правядзення арыштаў камуністычных і блізкіх да камунізму паслоў яму ўдалося схавацца і таемна перабрацца ў СССР. Ужо ў лістападзе 1930 г. у Заходняй Беларусі распаўсюджвалася ад ягонага імя адмысловая ўлётка, у якой Грэцкі выказваў пратэст супраць прызначанага на 18 лістапада судовага працэсу «супроць паслоў Беларускага Сялянска-Работніцкага Пасольскага Клуба “Змаганне” т.т. Гаўрыліка, Дварчаніна, Крынчыка і Валынца» (НАРБ. Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 156. Арк. 87). А ў сакавіку 1931 г. у справаздачы аддзела бяспекі польскага МУС адзначалася, што «атрымана вартая даверу інфармацыя, што ў канцы студзеня г. г. у Маскве знаходзіўся былы пасол польскага Сейма Грэцкі. 3 Масквы ё'н намерваўся скіравацца на лячэнне на Каўказ або ў Крым. У лістах да сям 7 Грэцкі рэкамендуе сваёй жонцы легальна выехаць у Расію» (Archiwum Akt Nowych (AAN) w Warszawie. Ministerstwo Spraw Wewn^trznych 1918—1939. Sygn. 1202. S. 1).
135	Паслы «Змагання» ўрэшце атрымалі неаднолькавыя тэрміны зняволення ў сувязі з тым, што кожнага з іх судзілі па крымінальных справах, заведзеных рознымі тэрытарыяльнымі судамі за канкрэтныя індывідуальныя парушэнні польскага заканадаўства раней, яшчэ падчас выканання пасольскіх абавязкаў (на кожнага пасла завялі па некалькі такіх спраў). Так, 4 лістапада на судзе ў Горадні П. Крынчык атрымаў па адной са спраў 1 год турмы, 12 лістапада ў той жа Горадні I. Дварчанін і Ф. Валынец — па 6 гадоўтурмы і г. д. Такім чынам, пасля разгляду ўсіх спраў з удзелам паслоў П. Крынчыку «набегла» 10 гадоў турмы, Я. Гаўрыліку — 9,5 года, 1. Дварчаніну — 8 гадоў.
136	У спісе для абмену вязняў з 40 чалавек, падрыхтаваным польскім бокам і зацверджаным двухбаковым пратаколам ад 3 жніўня 1932 г., былі не адныя толькі ксяндзы: апошніх было толькі 18 чалавек.
137	Аляксандр Асіпчык (1909—1990), беларускі грамадска-палітычны і рэлігійны дзеяч. Паходзіў са Слоніма. У гады Другой сусветнай вайны дзеяўу кірункубеларусізацыі Праваслаўнай царквы. Злета 1944г — на эміграцыі. Напачатку шчыльна супрацоўнічаў з беларускімі епіскапамі, пасля іхнага пераходу ў склад Рускай зарубежнай праваслаўнай царквы выступіў супраць іх. У 1947 г. заснаваў у Нямеччыне Беларускае праваслаўнае таварыства Жыровіцкай Божай Маці.