Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
59	Міхал Чатырка (1883 — ?), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. У 1924—1934 гг. выкладаў у Наваградскай беларускай гімназіі фізіку і матэматыку. Быў старшынёй Наваградскай павятовай управы ТБШ. У 1927 г. абраны дэпутатам і сябрам управы Наваградскага павятовага сейміка. Пасля ліквідацыі гімназіі ў 1934 г. польскія ўлады выслалі Чатырку ў заходнюю Польшчу (Цехануў). Увосень 1939 г. вярнуўся ў Любчу, у якой нарадзіўся. Тут саветы арыштавалі яго і выслалі ўАчынскія лагеры (Краснаярскі край), дзе ён і памёр.
60	Чорная сотня — у Расіі ў 1905—1917 гг. абагульненая назва некалькіх крайне правых арганізацыяў, якія выступалі пад лозунгамі манархізму, вялікадзяржаўнага шавінізму і антысемітызму.
61	Лозунг «За нашу і вашу волю» («О wolnosc nasza і waszq») быў вельмі папулярны ў 1919 г. падчас наступлення польскіх войскаў на ўсход на першым этапе польска-савецкай вайны. Яго выкарыстоўвалі ў прапагандзе для прыцягнення на свой бок беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх нацыянальных элітаў дзеячы, блізкія да Юзафа Пілсудскага, які ў той час быў прыхільнікам т. зв. федэрацыйнай канцэпцыі пабудовы польскай дзяржаўнасці.
62	Аляксандр Стагановіч мае на ўвазе палкі 1-й і 2-й Літоўска-беларускіх пяхотных дывізіяў, якія шляхам набору добраахвотнікаў палякі сфармавалі ў 1919—1920 гг. Акрамя пералічаных аўтарам існавалі таксама Гродзенскі, Ковенскі, Менскі, Беластоцкі, Слуцкі, Сувалкаўскі палкі.
63	Адам Станкевіч (1891 — 1949), беларускі грамадска-палітычны, рэлігійны і культурны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. На працягу ўсёй сваёй святарскай дзейнасці звяртаўся да вернікаўз казанямі на беларускай мове. У 1922—1927 гг. быў паслом польскага Сейма.
64	Стагановіч, відаць, мае на ўвазе артыкулы Янкі Станкевіча, у якіх ён спачатку крытыкаваў толькі што выдадзеныя ўспаміны Васіля Рагулі, а пасля адказваў сваім апанентам, якія выступілі ў абарону Рагулі, — А. Негнявіцкаму (Аляксандру Орсу) і Аляксандру Стагановічу: Станкевіч, Я. На бакох «Успа.мінаў» В. Рагулі // Бацькаўшчына. № 18 (404). 4 траўня 1958. С. 2-3; № 19 (405). 11 траўня 1958. С. 2-3; № 20 (406). 18 траўня 1958. С. 3—4; Станкевіч, Я. Чыя тэндэнцыя? // Бацькаўшчына. № 34 (420). 7 верасня 1958. С. 3—4; Станкевіч, Я. Колькі зацемкаў да Стагановічавае абароны «Ўспамінаў» В. Рагулі // Бацькаўшчына. № 35 (421). 14 верасня 1958. С. 4.
65	Пра Анастаса Аіяшкевіча дадаткова пакуль вядома толькі тое, што нарадзіўся ён прыблізна ў 1893 (ці 1897) г. у Любчы, у 1928 г. працаваў настаўнікам у Наваградку і жыў на Замкавай вуліцы, 7. Фігураваў у якасці аднаго з абвінавачаных на працэсе ў Наваградку ў лістападзе — снежні 1928 г., быў апраўданы, але 3 кастрычніка 1929 г. апеляцыйным судом у Вільні асуджаны на 4 гады цяжкой турмы. Ва ўспамінах адной з актывістак КПЗБ і ў кнізе «Памяць» гэты дзеяч увогуле фігуруе як «Анастасія Аляшкевіч» (Мнхалевская, В. Д. В деревнях Новогрудчнны II Годы ііспытаннй м мужества / сост. Н. С. Орехво, Н. С. Сташкевнч. Мннск, 1973. С. 134; Памяць: Гістор.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. Мінск, 1996. С. 257, 266).
“	Ігнат Дварчанін вярнуўся ў Вільню ў 1926 г. пасля заканчэння навучання ў Карлавым універсітэце ў Празе.
67	Аляксандр Коўш (1890-1943), беларускі грамадска-палітычны і рэлігійны дзеяч, праваслаўны святар, адзін з лідараў БСРГ і бухгалтар Беларускага кааператыўнага банка.
68	Ян (Янка) Станкевіч (1891 — 1976), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазнавец, доктар славянскай філалогіі і гісторыі. Скончыў Пражскі ўніверсітэт. У 1928—1930 гг. быў паслом польскага Сейма. Пасля Другой сусветнай вайны жыў на эміграцыі.
69	№ 18 на парламенцкіх выбарах 1928 г. меў выбарчы спіс Блока нацыянальных меншасцяў, які ўтварылі прадстаўнікі часткі беларускіх (Беларускі сялянскі саюз, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларускае праваслаўнае дэмакратычнае аб’яднанне), украінскіх, нямецкіх і габрэйскіх нацыянальных арганізацыяў.
70	Браніслаў Тарашкевіч (1892-1938), беларускі грамадска-палітычны і культурна-асветны дзеяч, аўтар «Беларускай граматыкі для школ». У 1922—1927 гг. — пасол польскага Сейма, у 1925—1927 гг. — старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
71	Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885—1938), заходнебеларускі дзеяч, пасол польскага Сейма (1922—1927), адзін з лідараў Беларускай сялянскаработніцкай грамады. У 1927 г. яго арыштавалі. У 1930 г. — датэрмінова вызвалілі. Выехаўу БССР, дзе падпаў пад рэпрэсіі.
72	Пятро Мятла (1890-1936), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч. У 1922-1927 гг. — дэпутат польскага Сейма. Адзін зстваральнікаўі лідараў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г. яго арыштавалі. У 1930 г. — датэрмінова вызвалілі. Выехаўу БССР, дзе падпаў пад рэпрэсіі.
73	Павел Валошын (1891 — 1937), беларускі палітычны дзеяч. У 1923-1927 гг. — пасол польскага Сейма, адзін з стваральнікаў БСРГ. 3 1927 да 1932 г. — зняволены ў польскай турме. 3 1932 г. — у Менску. Рэпрэсаваны.
74	Іван Дударэвіч (1896 — ?) — селянін з вёскі Асташын Наваградскага павета. На працэсе ў Наваградку ў лістападзе — снежні 1928 г. быў асуджаны на 4 гады турмы.
75	Язэп Гаўрылік (1893-1937), беларускі гра.мадска-палітычны дзеяч, педагог. У 1922—1928 гг. выкладаўу Радашковіцкай беларускай гімназіі беларускую мову і спевы. 3 1928 да 1930 г. — пасол польскага Сейма, старшыня Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба «Змаганне».
76	Павел Крынчык (1898—1975), беларускі гра.мадска-палітычны дзеяч. У 1920-я гг. — актыўны ўдзельнік Таварыства беларускай школы, з 1927 г. — віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы ТБШ, з траўня 1929 г. — сябра Галоўнай управы ТБШ. У 1929 г. замяніў Аляксандра Стагановіча ў Сейме. уваходзіў у Беларускі сялянскаработніцкі пасольскі клуб. У 1930 г. польскія ўлады арыштавалі і асудзілі яго на 10 гадоў турмы. 3 верасня 1932 г. у выніку абмену палітвязнямі — у СССР, працаваў на гаспадарчай працы. У 1935 г. НКУС БССР арыштаваў, асудзіў яго на 5 гадоў лагераў. Пасля вызвалення жыў у Слоніме.
77	Аляксандр Лойка, селянін з вёскі Вялікая Слабада Ярэміцкай гміны Стаўпецкага павета (цяпер Турэцкі сельсавет Карэліцкага раёна).
78	Адольф Варскі-Варшаўскі (WarskiWarszawski) (1868—1937), польскі рэвалюцыйны дзеяч, адзін з лідараў Камуністычнай партыі Польшчы. У 1926—1927 гг. быў паслом ад камуністаў у польскім Сейме, у 1928 г. выбраны ў Сейм паўторна. Пасля яго абвінавацілі ў «правых» адхіленнях, вызвалілі ад кіраўніцтва партыяй, і ён выехаўу Маскву, дзе працаваўу Інстытуце Маркса — Энгельса — Леніна. У 1937 г. — арыштаваны і расстраляны.
79	Ежы Сахацкі (Sochacki) (Чашэйка-Сахацкі) (1892—1933), польскі камуністычны дзеяч. Да пачатку 1920-х гг. быў адным з лідараў ППС, з 1921 г. сябра КПП і ЦК КПП. У 1924—1927 і 1928 гг. — пасол польскага Сейма, уваходзіўу Камуністычную пасольскую фракцыю. У 1928 г. быў пазбаўлены пасольскай недатыкальнасці, эміграваў у СССР, дзе падпаў пад рэпрэсіі.
80	Уладзімір Грыц (1892 (паводле іншых звестак 1895) —?), селянін з вёскі Ваўковічы Наваградскага павета, сябра мясцовай гміннай рады. Адначасова быў сябрам і адным з кіраўнікоў Баранавіцкага райкама КПЗБ. У ноч на 2 сакавіка 1928 г. быў разам з Н. Кандрацюком і А. Мальцам арыштаваны паліцыяй на хутары Мольнічы падчас друку ўлётак камуністычнага зместу. На працэсе ў Наваградку ў лістападзе — снежні 1928 г. быўасуджаны на 8 гадоўтурмы.
81	Іван Малец (1875 (?) — ?), рымар з вёскі Мольнічы Наваградскага павета. Сябра Баранавіцкага райкама КПЗБ. Паводле ўспамінаў аднапартыйцаў менавіта ў ягонай хаце звычайна адбываліся паседжанні райкама.
82	Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам (ББСУ) — праўрадавая партыя ў Польшчы, створаная ў канцы 1927 г. перад выбарамі ў парламент. Складалася з разнародных элементаў, якія ўвогуле не мелі нейкай акрэсленай палітычнай праграмы, але заўсёды падтрымлівалі ўсе дзеянні Юзафа Пілсудскага. У Сейме II склікання ББСУ меў самую вялікую фракцыю, але безумоўнай большасцю не валодаў.
83	Польская сацыялістычная партыя (ППС) (Polska Partia Socjalistyczna — PPS) — левая палітычная партыя ў Польшчы, заснаваная ў 1893 г. Да 1918 г. дзеяла ў асноўным на тэрыторыі Каралеўства Польскага. Адным з яе лідараў быў Юзаф Пілсудскі. У міжваенны
часдзеяла на ўсёй тэрыторыі Польшчы і заўсёды мела даволі значны ўплыў.
84	Сёння вёска Вераскава — цэнтр сельсавета ў Наваградскім раёне.
Аляксандр Малец, селянін з Наваградскага павета. На працэсе ў Наваградку ў лістападзе — снежні 1928 г. за друк у ягонай хаце камуністычных адозваў быў асуджаны на 4 гады турмы.
86	Антон Сокал-Куты.чоўскі (1892—1983), беларускі нацыянальны дзеяч, вайсковец. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну. У снежні 1920 г. — камандзір 1-й Слуцкай брыгады. У міжваенны перыяд быў праваслаўным святаром на Лунінеччыне.
87	«Мутэрка» («Настаўнік Мутэрка») — драматычны абразок Максіма Гарэцкага, які ў 1920-я гг. шырока ставіўся беларускай мастанкай самадзейнасцю.
88	Аляксандр Стагановіч ажаніўся з Марыяй Карпуцэвіч-Борыс у 1922 г. Як вынікае з успамінаў ягонай дачкі Тамары Стагановіч, з сям’ёй Карпуцэвічаў-Борыс Аляксандр Стагановіч быў знаёмы яшчэ з 1906 г. (Стагановіч, Т. Пра маіх бацькоў // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: Скрыжаваньні лёсаў. Менск, 2007. С. 388—413). У Стагановічаў было чацвёра дзяцей: Аляксандр (Шура), Леў (Лёва), Юры і Тамара.
8’	Насамрэч камуністычны сенацкі спіс (як і аналагічны спіс «Змагання») выбарчая камісія анулявала яшчэ да галасавання, таму галасамі, аддадзенымі за яго, можна ўмоўна лічыць толькі 10 195 галасоў, прызнаных несапраўднымі. Ва ўсялякім выпадку так сцвярджаў сакратар Баранавіцкага акруговага камітэта КПЗБ «Макар» (Фелікс Кантар) у сваёй паслявыбарчай справаздачы: «УСенат мы атрымалі — Ю350 галасоў. Галасавалі дэманстратыўна на № 13. Адносна малая колькасць галасоў тлумачыцца, па-першае, тым, што акруга была ўжо разбітая і большая частка раёнаў не мела сувязі, па-другое, і самае галоўнае — тое, што нумаркоў не было, і іпыя, хпю хацелі галасаваць, павінны былі самі напісаць № або лозунг (які скажа А[круговы/ К[амітэт])» (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НА РБ). Ф. 242-п. Bon. 1. Спр. 54. Арк. 32).