Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
мы, без цяжкасцяў рабілі маскоўска-камуністычных янычараў. Аднак, перажыўшы па колькі гадоў у астрозе, не толькі былыя вязні, але і сотні вясковай інтэлігенцыі на волі зразумелі, да чаго і якімі метадамі імкнецца маскоўскі камунізм. Апынуўшыся на волі, ахвяры правакацыі пачалі мсціцца камуністам, выдаючы іх польскай тайнай паліцыі.
«Становішча бастуючых тэкстыльшчыкаў... з кажным днём пагаршалася. Тады на дапамогу ім пад кіраўніцтвам камуністаў і камсамольцаў прыйшлі сяляне Беластоцкага і Гарадзенскага паветаў. Камуністы, камсамольцы і спачуваючыя на фурманках з чырвонымі стужкамі на дугах аб’язджалі вёскі і збіралі прадукты бастуючым тэкстыльшчыкам,» — гэтак піша С. Прытыцкі («Ніва», 12.10.58).
Прытыцкі, пішучы пра гераізм камуністаў і камсамольцаў у Полыдчы ў 1933 г., ведаў, што ягоныя выдуманыя гісторыі будуць чытаць у краі, дзе небяспечна пярэчыць узаконенай хлусні. Але калі б у нармальных абставінах аўтар звярнуўся з гэткім самахвальствам да старэйшага чалавека былой Заходняй Беларусі, дык яму адказалі б, што гэта фантазія хворай галавы. У 1933 г. польская паліцыя не толькі не дазваляла чырвоных стужак на дугах, але зрывала на вясельных урачыстасцях у маладых і дружкаў чырвоныя гірлянды, калі моладзь чапляла іх на сябе. Дапамога бастуючым была, але не ад камуністаў і камсамольцаў, а ад сваякоў і знаёмых работнікаў, што блізу ўсе паходзілі з вёсак Беласточчыны. Нечуваная жорсткасць польскай паліцыі да беларускага народа была выкліканая, з аднаго боку, польскім паўфашызмам, а з другога — маскоўскімі агентамітыпу Прытынкага, штосваімі правакацыйнымі дзеяннямі сведама выклікалі гэтую жорсткаснь.
Прытыцкі піша, што гэта былі гэткія вёскі, куды «прыязджалі ад 50 да 100 паліцыянтаў і размяшчаліся па хатах на 1—2 месяцы. У вёсцы абвяшчалі асаднае становішча. Сяляням забаранялі выходзіць з хатаў, ніхто не меў права выходзіць з вёскі і заходзіць у яе, а хто парушаў гэтае распараджэнне, у таго стралялі без папярэджання» («Ніва», 12.10.58).
Гэткай прымітыўнай выдумцы былога правакатара не павераць наватягоныя крамлёўскія гаспадары.
Прытыцкі піша — гэтым разам пра супраціў выконванню дзяржаўных павіннасцяў і супраціў камасацыі’, — што інспіратарамі супраціву былі камуністы і камсамольцы.
Ёсць народная прыказка: дзе каня куюць, там жаба нагу падстаўляе. Гэтак і тут. Беларускае сялянства бунтавалася не таму, што камуністам так хацелася, а таму, што яго рабавалі, што сельскагаспадарчыя прадукты супрань фабрычных былі празмерна бязвартаснымі. Прыкладам, у Польшчы за адну скрыначку сярнікоў селянін траціў 5—7 яек, тым часам як у Амерыйы, скажам, за паўтара яйкі дастанеш дзесяць скрыначак. Апрача гэтага, у варожасці да польскага рэжыму з ягоным тэрорам выразна выяўлялася нацыянальная сведамаснь сялянаў.
Што да камасацыі, дык тут таксама камуністы не мелі ніякага голасу, бо, калі б камасацыя праводзілася згодна з правам, дык сяляне не толькі не мелі б нічога супраць, але дзякавалі б за гэта. Аднак заміж пабольшання надзелаў зямлі камасавалі толькі тыя мізэрныя шматкі, што сяляне мелі да камасацыі, дый то пры гэтым часта вырэзвалі кавалкі абшарнікам з гэтак званых сервітутаў4, якімі раней карысталіся сяляне. Гэта вось і была прычына супрайіву сялянаў камасацыі.
«Нацыянальна-вызвольная барацьба працоўных Заходняй Беларусі, узначаленая КПЗБ, не спынялася ні на адну хвіліну з моманту акупацыі Заходняе Беларусі і аж да моманту яе вызвалення», — кажа Прытыцкі («Ніва», 9. 10.58).
Тут Прытыцкі выказаў праўду, бо акупацыя Заходняй Беларусі пачалася ў 1919 годзе, а правакатараў Масква пачала засылаць на Заходнюю Беларусь у канцы 1923 года5. Да таго часу беларускі народ Заходняй Беларусі меў 514 пачатковых школаў, 7 гімназіяў, 2 настаўніцкія семінарыі, 14 прадстаўнікоў у польскім Сейме і Сенаце. Са з’яўленнем маскоўскіх агентаў бадай усё гэта, здабытае сваімі найыянальнымі сіламі, было страчана. «Асабліва разгорнутая і вострая была гэта барацьба ў 1926—1927 гадах, калі кампартыі ўдалося стварыць легальную арганізацыю — Беларускую Сялянска-Работніцкую Грамаду», — піша Прытыцкі (тамсама).
Нельга знайсці ніводнай дзялянкі дзейнасці беларускага народа ў змаганні з польскім паўфашызмам, каб «прафесіянальны
рэвалюцыянер» Прытыцкі не прыпісаўяе КПЗБ, камсамольцам, нават піянерам. У сапраўднасці ж утварэнне БСР Грамады адбылося ў чэрвені 1924 года, а сваю дзейнасць яна разгарнула ў канцы 1925 г.6. 3 прыходам да ўлады Пілсудскага ў траўні 1926 г. Грамадзе быўдадзены дазвол на легальную дзейнасць за тое, што Беларускі пасольскі клуб галасаваў у Сейме за пераварот, арганізаваны Пілсудскім. Што ж да дзейнасці Грамады ў 1927 годзе, дык такое не магло быць, бо з 14 на 15 студзеня 1927 года грамадаўскія паслы Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла і Валынец7 былі арыштаваныя, а Сабалеўскі ўцёк у Гданьск. Паарыштоўвалі тады ўсіх і з галоўнай гасподы Грамады. Гэтае начы ў Заходняй Беларусі было арыштавана 3854 асобы. 3 гэтага ўсяго ліку польская пракуратура аддала пад суд 56 асобаў, а польскі суд прызнаў вінаватымі за дзейнасць у Грамадзе 37 асобаў.
Гэта агульна сцверджаны гістарычны факт, што дзейнасць Грамады ў Заходняй Беларусі з адначаснаю дзейнасцю і велізарнаю папулярнасцю літаратурнай арганізацыі «Узвышша» ў Усходняй Беларусі гэтак напалохалі Маскву, што апошняя звярнулася да польскага ўрада з прапановаю, каб супольна зліквідавань небяспеку, што пагражала ад беларускага вызвольнага руху ў абедзвюх частках акупаванай Беларусі. На гэтую прапанову Польшча дала сваю згоду. 3 ведама Варшавы Масква пачала спешна высылаць у Заходнюю Беларусь сваіх правакатараў, што павялі падрыўную дзейнасць у гуртках Грамады, асабліва ўздоўж польска-савецкай мяжы, падбухторваючы сяброў Грамады на збройныя напады на польскія пагранічныя пасты. Гэткім спосабам Масква памагала Польшчы займець прычыны да здушэння росквіту Грамады, а сваіх янычараў тыпу Прытыцкага ўзнагародзіла цяпер у БССР цёплымі пасадамі, каб нішчыцьдалей усе праявы наныянальна-вызвольнага імкнення беларускага народа.
Сёння ўвесь свет пераканаўся ў тым, што што ні камуністы, то брахун, што хлусня — гэта дэвіз камунізму, што без яго маскоўскі дэспатызм не праіснаваўбы 40 год. 1 калі Прытынкі ілжэ не падсяючы, у гэтым дзіва няма. Але чаму ж Прытыцкі, пішучы сваё «У імя будучыні», не заікнуўся пра змаганне
беларускага народа ў 1926 г. супроць польскіх намаганняў увесці ў Праваслаўнай царкве новы стыль з мэтай далейшай паланізацыі?8 У гэтым супраціве камуністы ніякага ўдзелу не бралі, а акцыя польскага ўрада, як ведама, поўнасцю правалілася. Дык хто ж тут змагаўся? Ці, можа, Прытыцкі яшчэ дапіша пра гэта?
Далей Прытыцкі піша: «Неўзабаве пасля разгрому Грамады была створаная таксама яегальная арганізацыя Беларускі Работніцка-Сялянскі Клуб “Змаганне"» («Ніва»,. 19.10.58).
Перш-наперш, клуб не быў арганізацыяй. Два паслы Сейма твораць клуб, адзін не можа — ён завецца тады «дзікім». Клуб існуе датуль, пакуль не скончыіша васольская кадэнцыя. Кадэнцыя скончылася — клубы не існуюць’. Клуб «Змаганне» быў створаны не неўзабаве пасля разгрому Грамады, як гэта піша Прытыцкі, а за 2 гады і 5 месяцаў пасля разгрому10. Да стварэння ж яго спрычыніўся акрэдытываны ў Варшаве маскоўскі карэспандэнт Барскі з дапамогаю сеймавага пасла ад камуністычнай партыі Польшчы Варскага-Варшаўскага. Стварыўся клуб яшчэ і таму, што Крынчык, які пераняў пасольскі мандат па Стагановічу, быў найвярнейшы служка Крамля. Прайшоўшы ў Сейм, Крынчык меў на сваім баку паслоў Валошына11, Грэцкага, часткова Гаўрыліка. На загад Барскага Крынчык у 12 большых местах Заходняй Беларусі паадчыняў сакратарыяты пасольскага клуба «Змаганне», паклікаючы за клубавых сакратароў сваіх верных паплечнікаў са Слонімшчыны і Косаўшчыны: Зіняка-Хмару, Асіповіча-Асіпчыка, Міська, Барысёнка і васьмёх іншых, якіх прозвішчы цяжка сёння прыпомніць. Усім гэтым тыпам выдаваліся з савецкага пасольства ў Варшаве велізарныя грошы для праводжання камуністычнай агітацыі і пасольскіх мітынгаў. Найспрытнейшым з усіх сакратароў выявіўся С. Хмара. Будучы сакратаром клуба ў Пінску, ён поўнасцю падпарадкаваў сабе малапісьменнага Грэцкага, змушаючы яго блізу штонядзелі рабіць мітынгі і чытаць на іх камуністычныя прамовы, напісаныя Хмарам.
Прытыцкі цягне далей: «Працоўныя Заходняй Беларусі пад кіраўніцтвам кампартыі з гордасцю адзначалі ўсе рэвалюцыйныя
святы».
Але ж, камуністы адзначалі святы, але дзе? У глушы пушчаў далёка ад вока людскога развешваннем там чырвоных плахтаў. А дэманстрацыі адбываліся хіба ва ўяве Прытыцкага, які стараецца на свой камуністычны рахунак запісаць польскіх сацыялістаў і першамайскія святкаванні.
Прытыцкі хваліцца далей: «Паспяхова ажыццяўляўся байкот выбараў (у 1935годзе)» («Ніва», 26.10.58).
Але, быў час, калі частка беларускай інтэлігенцыі глядзела на БССР як на сваю будучую незалежную дзяржаву. Аднак 30-я гады паказалі на чорную каланіяльную рэчаіснасць: тады якраз было ліквідаванае «Узвышша»12 і іншыя нацыянальныя арганізайыі ды ўстановы, а крыху пасля — былыя паслы Грамады ды «Змагання». Сімпатыя ператварылася ў варожасць, і ў байкоце выбараў у Сейм і Сенат камуністы ніякага ўплыву не мелі. Беларусы байкатавалі выбары дзеля таго. што, паводле новага выбарчага закону, беларусы практычна не мелі права складаць сваіх спіскаў кандыдатаў11. Гэта і толькі гэта змусіла беларускі народ выказаць сваю варожасць да польскага бяспраўя.
Чаго толькі не вярзе Прытыцкі! У адной мясціне ён цвердзіць, што польская паліцыя страляла без папярэджання ў «падазроных» грамадзянаў («Ніва», 26.10.58). У іншых жа месцах хваліцца, што камуністы арганізоўвалі дэманстрацыі, у часе якіх забівалі войтаў і паліцыянтаў. Як жа разумець тады Прытыцкага? Паліцыя мела права страляць у кожнага грамадзяніна без папярэджання, але вось калі камуністы рабілі дэманстрацыі, забіваючы войтаў і палійыянтаў, дык паліцыя не страляла ў камуністаў. Выходзіць, што камуністы ў Польшчы мелі асаблівыя правы — магчыма, гэта была ўзнагарода за нішчэнне беларускага вызвольнага руху?
Прытыцкі кажа далей: «Цяжка апісаць усе жахі засценкаў польскай дэфензівы. Наўрад ці магла якая-небудзь ахранка ўва ўсім свеце, за выключэннем гітлераўскай, зраўняцца з ёю ў выдасканаленні і садызме катаванняў... Нездарма вышэйшыя польскія чыны ездзілі на вывучку да Гімлера'* і Герынга'5» («Ніва», 26.10.58).