Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Калі пісаць, дык трэба пісаць праўду, а не тое, што асабіста карыснае, бо перакручваць гістарычныя факты, як гэта было ў «Бацькаўшчыне» ў артыкулах «Святло і цені Грамады» і «Праўда аб Грамадзе», даюць карысць толькі нашым адвечным ворагам.
ЯКОЮ МЕРКАЮ МЕРАЕШ, ТАКОЮ ТАБЕ АДМЕРАЮЦЬ!
Артыкул Я. Станкевіча«Набакох "Успамінаў” В. Рагулі», што друкаваўся аж у трох нумарох «Бацькаўшчыны» ў траўні г. г.1, выклікаў у нашым грамадстве вялікае абурэнне, а нашым ворагам даў матэрыял біць па нашым вызвольным руху. Так разумее гэта кожны беларус.
He ведаю, чым кіраваўся гісторык Я. Станкевіч, пішучы гэты «гістарычны», ні на чым не апёрты, не згодны з праўдаю артыкул. Адносна ягоных закідаў у бок «Успамінаў» і асобы св. пам. В. Рагулі ўжо забіралі і яшчэ пэўна забяруць голас тыя, што зналі пройдзены ў карысць нашага народа жыццёвы шлях сенатара.
Я тут хачу спыніцца на той частцы артыкула, дзе Я. Станкевіч паказвае сябе як героя часоў, калі на ягоных уласных плячох ззялі залатыя пагоны афіцэра царскай арміі, а на шапцы — трохкаляровы расійскі сцяг. Як былы жаўнер, не афіцэр, я хачу тут здэмаскаваць хворыя выдумкі Я. Станкевіча.
Перадусім неабходна адцеміць: згодна з вайсковым уставам старой царскай арміі, кажны ваеннаабавязаны пасля 24-гадзіннай адсутнасці лічыўся дэзертырам і падлягаў палявому суду.
У «На бакох "Успамінаў" В. Рагулі» Я. Станкевіч кажа, што ў маі — чэрвені 1917 г. ён самадумам пакінуў свой полк у Казані і на месяц з гакам прыехаў на Беларусь, каб прачытаць рэферат у Магілёўскай брыгадзе ў Менску. Якраз у той час у Менску адбываўся вучыцельскі з’езд, на які, на прапанову Я. Станкевіча, брыгада выбрала дэлегацыю. каб прывітаць з’езд. У дэлегацыю быў выбраны і ён сам. На з’ездзе, паводле Я. Станкевіча, былі не толькі вучыцялі, але афінэры і вайсковыя ўрадаўцы. Быў прысутны вайсковы ўрадавец В. Рагуля з выпіскаю Літоўскага Статута 1588 г.
Што Я. Станкевіч мог як афіцэр прыехаць з Казані ў Менск, гэтаму можна паверыць, бо ў напрамку фронту цягнікі не былі
кантраляваныя, усе ж цягнікі, што ішлі з фронту на ўсход, па прычыне шматлікага дэзертырства былі дакладна кантраляваныя спецыяльнымі вайсковымі аддзеламі, падпарадкаванымі камандаванню контрразведкі. Нават цягнікі Чырвонага Крыжа з параненымі і тыя падлягалі сувораму кантролю.
Аднак, нягледзячы наўсе гэтыя вялікія перашкоды, Я. Станкевіч свабодна раз’язджаў на тысячы кіламетраў. Яшчэ больш дзіўна, што Я. Станкевіча пасля месячнага з гакам дэзертырства не пацягнулі да адказнасці ваеннага часу, а ўсяго толькі выклікалі ў жаўнерскі палкавы ка.мітэт (дый тое, як Я. Станкевіч цвердзіць, толькі па прычыне даносу на яго з боку В. Рагулі). На гэтым выкліканні ўся справа і скончылася.
Я. Станкевіч думае, што ўжо няма людзёў з таго часу, дык можна выдумляць усё, але я напомню Я. Станкевічу, што да вайсковых жаўнерскіх камітэтаў належалі ўсяго толькі справы нутранога парадку, але ніяк не справы дэзертырства ці, яшчэ большае, абвінавачвання ў дзяржаўнай здрадзе.
Трэба толькі ўявінь, якія моцныя плечы меў Станкевіч у царскай арміі, калі яму як афіцэру расійскай арміі за такую даўгую дэзерцыю нават волас з галавы не ўпаў, у той час як іншых за тое самае расстрэльвалі, а ў найлепшым выпадку засуджалі на 12—15 год дысцыплінарнага батальёна2.
Далей: што магло быць супольнага паміж вучыцельскім з’ездам і вайсковымі аддзеламі, ды яшчэ ў франтавой зоне. Да таго брыгады не мелі назоваў (Я. Станкевіч гаворыць аб Магілёўскай брыгадзе ў Менску), а толькі нумары.
У траўні месяцы 1917 г. ні адзін камандзір не меў права дазволіць няведамаму афіцэру чытаць рэферат пра Беларусь. У гэткае Я. Станкевічава геройства паверань толькі дзеці, бо для іх гэта хіба і пісана: глядзеце, як той казаў, які я герой — не пабаяўся расстрэлу, а прыехаў у Менск не толькі ўсведамляць суродзічаў, а БНР тварыць, толькі вось мне ў гэтым В. Рагуля перашкодзіў.
На гэтым месцы неабходна запытаць Я. Станкевіча як афіцэра з вайсковым досведам, чаму затаіў свой вайсковы тытул на Бацькаўшчыне ў Другую сусзетную вайну і не пайшоў служыць свайму народу ў Беларускую краёвую абарону, а пралез
у Беларускую самапомач? Бо там можна было за кошт галодных мінчукоў добра пажывіцца.
Неабходна адцеміць: адкуль вучыцельскі з’езд меў адрас Я. Станкевіча, калі Я. Станкевіч рэпрэзэнтаваў не Казанскі полк, а Магілёўскую брыгаду ў Менску?
Кажны чалавек не можа памятаць усё перажытае, але чамусьці Я. Станкевіч памятае толькі тое, што яму карысна. Старшыню палкавога жаўнерскага камітэта. нягледзячы на тое што Я. Станкевіч бачыўся з ім амаль штодзённа ў беларускай сям’і, ён не прыпамінае. Ад сябе дадам, што Я. Станкевіч штовечара мусіў сустракацца са старшынёю ў афійэрскім клубе, і таму напэўна памятае прозвішча, але, відаць, ёсць прычына, толькі Я. Станкевічу ведамая, каб не памятаць.
Няведама, з якою мэтаю Я. Станкевіч, пішучы злосную выдумку пра св. пам. В. Рагулю, уваткнуў ген. Сандэцкага3.
Усё ад пачатку да канца злая хлусня. Як усяму, так і гэтаму мушу запярэчыць. Ген. Сандэцкага я знаю з 1914 г., калі ён камандаваў Маскоўскай ваеннай акругай. Гэта не дзівак у адносінах да прапаршчыкаў, як кажа Я. Станкевіч, гэта кат, якіх мала, і то не да прапаршчыкаў, а ў адносінах да «ніжніх чінов», жаўнераў і падафіцэраў. Прыехаўшы на перагляд палка, ён найменш 10-12 падафіцэраў «разжаловал» — пазбавіў звання. У гор. Серпухаве ён шашкаю адсек жаўнеру галаву, але я не чуў, каб афіцэры цярпелі здзекі ад яго. За ягоныя зверствы ў адносінах да жаўнераў яго перавялі камандуючым Казанскай вайсковай акругі, дзе ў першых днях Лютаўскай рэвалюцыі жаўнеры вывелі яго ў бялізне, босага на рэчку Каму і на лёдзе замучылі на смерць4. Так было, а не як кажа Я. Станкевіч, што ген. Сандэцкі пісаў у прэсу, што ён не паляк і, нягледзячы на гэта, яго як паляка замучылі. Ува ўсіх рэвалюцыях, акрамя бальшавіцкай, першыя 2—3 дні адбываюцца самасуды, далей арышты і суды.
Цяпер бы я хацеў сказаць аб дзіўным раздваенні асобы Я. Станкевіча ў перыяд 1916—1917 г. У артыкуле «На бакох "Успамінаў” В. Рагулі», як мы бачылі вышэй, Я. Станкевіч апісвае сваю героіку на расійскім баку расійска-нямецкага фронту. У кнізе ж Я. Найдзюка «Беларусь учора і сяння»5 ў апісанні
палажэння на нямецкім баку гэтага самага фронту ў гэтым часе, на бачыне 161 чытаем: «16.1.1916 г. нямецкі фельдмаршал Гіндэнбург выдаў загад аб тым, што беларуская мова мае аднолькавыя правы з іншымі краёвымі мовамі яку публічным, грамадскім жыцці, так іў жыцці культурным ды асветным». Далей, тамсама на бач. 162: «Найвыдатнейшымі беларускімі дзеячаміў тую пару ў Вільні былі браты Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, др. інж. Вацлаў Іваноўскі, кс. Ул. Талочка і Я. Станкевіч. Яны дбалі аб беларускай працы ў Вільні і Заходняй Беларусі і выступалі за межамі. Так, прыкладам, беларуская дэлегацыя з Вільні брала ўдзел у красавіку месяцы 1916 г. у канферэнцыі народаў Расіі ў Стакгольме».
Я думаю, што не ўсім Бог мазгі пераараў, усе памятаюнь, як у пачатку верасня месяца 1915 г. нямецкая армія заняла ўсю Заходнюю Беларусь і фронт устабілізаваўся аж да заканчэння вайны. Якім цудам мог быць у ліку беларускіх дзеячаў у Вільні ў 1916 годзе Я. Станкевіч, калі ў гэтым самым годзе Я. Станкевіч — афіцэр царскай арміі, з залатымі пагонамі, на словах вучыў жаўнераў, як баранінь дом Раманавых і Расійскую імперыю?
Справа простая. Як відаць з прадмовы сп. Я. Найдзюка да кнігі «Беларусь учора і сяння», гэтую інфармацыю аб самім сабе падаў аўтару кнігі не хто іншы, як сам Я. Станкевіч. Яктой казаў, калі не праз пярэднія дзверы, дык хоць ад кухні, але ў гісторыю ўлез. Герой па абаіх бакох таго самага фронту6.
Для Я. Станкевіча не існуе агульнаграмадская праўда, гэтак як не існуюць, не існавалі сыны нашага народа, якія не шкадавалі свайго жыцця для вызвалення свайго народа з няволі. У яго не было і няма панад яго самаго аўтарытэтаў, толькі таго ён паважае, хто ідзе на яго павадку і яму не пярэчыць.
Нельга не ўспомніць пра Крывіцкае навуковае таварыства імя Ф. Скарыны7 і выдаванне Я. Станкевічам «Веды». Я. Станкевіч дазнаўся, што ў Нью-Ёрку ёсцекадрукарня, уласнік якой польскі князь Друцкі-Любецкі за якоесьці абяцанне з боку Я. Станкевіча дарма згадзіўся друкаваць «Веду», а Я. Станкевіч са сваіх суродзічаў, якія прыязджалі ў Амерыку, тут жа ў порце пабіраў па 10, 15, 20, 25 даляраў на тую самую «Веду», за тое, што данай асобе быў высланы Беларуска-Амерыканскім
Згуртаваннем у ЗША8 (да якога належаў і Я. Станкевіч) ашуранс’. За ўвесь час існавання Крывіцкага навуковага таварыства імя Ф. Скарыны ў Нью-Ёрку не было падана да грамадскага ведама праз прэсу аб ягоным фінансавым стане. Калі б нехта, акрамя Я. Станкевіча, звярнуўся да польскага князя з якою-колечы просьбаю, Я. Станкевіч ачарніў бы яго так, як ачарніў В. Рагулю за ягоных некалькі словаў горкай праўды аб Я. Станкевічу ў «Успамінах». Гэтакая праўда, мараль, справядлівасцьЯ. Станкевіча.
Тыя, што чыталі артыкул Я. Станкевіча «На бакох “Успамінаў” В. Рагулі», пытаюцца, чаму дагэтуль Я. Станкевіч маўчаў і не вылазіў са сваімі закідамі супраць В. Рагулі: была ж не адна нагода палажыць на лапаткі як палітычнага дзеяча В. Рагулю? Калі б гэта была праўда, Я. Станкевіч, напэўна, не маўчаў бы ўжо даўно.
Цяперака, раззлошчаны тым, што В. Рагуля здэмаскаваў ягоную сувязь з палякамі (у прыватнасці, з Кіртыклісам) у часе другіх выбараў у польскі Сейм у Заходняй Беларусі, Я. Станкевіч ужыў усе сродкі, каб памёршаму ў магілу ўбіць асінавы кол, намочаны ў дзёгаць. Пры гэтым ён засмуродзіў увесь наш вызвольны рух 1920-1939 гадоў у Заходняй Беларусі.
Гэта называецца мараль прафесара, доктара Я. Станкевіча.
Ашуранс (ад франц. assurance) — страхоўка.
У АБАРОНУ «УСПАМІНАУ»
В. РАГУЛІ
Нельга пакінуць без адказу артыкул Янкі Станкевіча «На бакох 'Успамінаў” В. Рагулі» («Бацькаўшчына», № 18 (404) 4 траўня 1958 г., № 19 (405) 11 траўня 1958 г., № 20 (406) 18 траўня 1958 г.).
Адказ мусіць быць даны дзеля таго, што, хочучы быццам выявіць праўдзівую гісторыю і ведаючы, што мёртвыя яму не запярэчаць. Я. Станкевіч у сваёй крытыпы «Успамінаў» св. пам. Васіля Рагулі — былога беларускага пасла і сенатара — несумленна перакручвае здарэнні, падтасоўвае вытрымкі з «Успамінаў», не могучы запярэчыць — замоўчвае карысныя для В. Рагулі факты, а ўсё гэта з мэтаю ачарніць памяць аўтара «Успамінаў».