Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Ад гэнага часу Пётра Булыга пачаў часта наведваць мяне і даваць мне дробныя даручэнні, якія я і выконваў. Мне няведама, ці звяртаўся ён таксама і да іншых, што пакінулі работу. Але можна меркаваць, што ён яшчэ двух нагаварыў, старэйшых за мяне А. Барыса і У. Дарашэвіча. Мы ўтрох раскідвалі начамі адозвы і запальвалі змочаныя ў газу анучы на высокіх тычках, пастаўленых намі на ўзгорках. Гэтым наводзілі страх на мясцовых сялян, бо ўсе
тады гаварылі, што бунтаўшчыкі спаляць вёску, калі ейныя жыхары будуць хадзійь на працу да абшарніка. Я нагэтулькі ўвайшоў у давер Пятра Булыгі, што ён мяне запрасіў на іхнае паседжанне, якое адбывалася ў старым, запушчаным на аднаселлі млыне. Там я пазнаў Васіля Рагулю і даведаўся, што гэта гурток эсэраў, пра якіх я ў той час не меў нават зялёнага паняцця.
Пасля некалькіх месяцаў я трохі раскумекаў пра гэта, і ў мяне паўстала пытанне, як жа я паступлю ў выпадку, калі яны запрапануюць мне стацца сябрам іхнага гуртка. Сёння не магу прыпомніць, ці я дзесьці чытаў, ці ад кагосьні чуў, а мо гэта былі мае собскія меркаванні, што партыя эсэраў мае тэрарыстычныя тройкі, якія, паводле лёсавання, мусяць кагосьці застрэліць. Гэтая вось справа мяне і палохала: хацелася быць рэвалюцыянерам, але і шкадаваў свайго юнацкага жыцця.
6 жніўня 1906 года (ст. ст.) у Наваградку адбываўся вялікі KipMam. У гэты ж дзень на 25-кіламетровай даўжыні тракту з Л юбчы ў Наваградак В. Рагуля, П. Булыга, Г. Ражанскі і я на тэлеграфічных слупах расклейвалі «Выбаргскую адозву», і пры гэтай рабоце ўсіх нас арыштавалі. В. Рагулю і П. Булыгу выслалі на паўтара года ў Адэскі павет. Г. Ражанскі ўцёк з-пад арышту і выехаў у Амерыку, мяне ж як нялетку адсцёбалі бізунамі па мяккім месйы.
Пад восень таго ж 1906 года мой сусед Юзік Гаўраш, заможных бацькоў сынок, шукаючы сабе жонкі, хадзіў на фэсты на далёкія адлегласці, пераважна ў Віленскую губерню. Аднаго дня, спаткаўшы мяне, даў мне беларускую газету, кажучы: «На, чытай, калі зможаш». Гэта была «Наша Ніва». Калі я пачаўчытаць, спачатку сапраўды было вельмі цяжка, асабліва не мог даваць сабе рады са злучэннямі літараў «дз», «дж», «ць», «цё», «ццё» і г. д. Я пачаў прыслухоўвацца, як сам гавару і нашыя людзі, і тады я хутка ўжо ўсвоіў сваё роднае друкаванае слова. Калі я чытаў сялянам «Нашу Ніву», яны гаварылі: «Мо няпер паны будуць шанаваць і нашую мужыцкую мову». Нашае роднае друкаванае слова зрабіла на мяне вялікае ўражанне. Я ведаў, што я беларус, што аж шэсйь губерняў належыцьда Беларусі: Смаленская, Віцебская, Магілёўская, Менская, Горадзенская і Віленская. Гэта было ў расійскай кніжцы «Родное слово» ці «Родной край», добра не памятаю1.
Прайшло некалькі тыдняў, і мой сусед не прыносіў мне газеты. Гэтыя тыдні здаваліся мне вечнасцю. Аднаго дня я папрасіў
у маткі дазволу пайсці пехатой у Менск. Чаму ў Менск, а не ў Вільню, дзе выдавалася газета? Перш-наперш, я не звярнуў быў увагі на месца друку газеты. Па-другое, я быў фанатычна рэлігійны і, дзякуючы расійскім святарам, вельмі варожа ставіўся да каталікоў, якіх уважаў за палякаў.
He зважаючы на мой малады век, матка ў нічым мне не адмаўляла, яна дазволіла таксама пайсці і ў Менск. Выходзячы з хаты, я ўяўляў сябе найшчаслівейшым у свеце. На сваім шляху прыйшлося два дні папрацаваць, каб папоўніць свой дарожны капітал. Прыйшоўшы ў Менск, я абышоў увесь горад і нічога не надыбаў, чаго шукаў. He агледзеўся, як стала цёмна. Я мусіў недзе пераначаваць і зайшоў у гатэль «Еўропа». Там на мяне глядзелі, як на нейкае дзіва, але на маю ветлівую просьбу мне далі пакойчык на падстрэшшы за 50 капеек. Назаўтра, зыходзячы па сходах, набіў сабе гуз на лобе аб люстраную сцяну. Раніцай яшчэ раз абышоў горад і, не знайшоўшы, чаго шукаў паплёўся дамоў.
У познюю восень таго ж года надарылася нагода пабываць і ў Вільні. Адзін дзядзька наняўся быў загнаць у Вільню дзесяць кароў, а для помачы ўзяў ён мяне. Мне хацелася хоць здалёку паглядзець на тых людзей, што выдавалі «Нашу Ніву». Я іх уяўляў нейкімі незвычайнымі. Прыбыўшы ў Вільню, мы адразу адправіліся на рынак, дзе прастаялі ўвесь дзень, а пад вечар, з’еўшы гарачай капусты за 5 капеек, змушаныя былі вяртацца дамоў. Дык і гэтым разам не пашанцавала беспасярэдне сутыкнуцца з «Нашай Нівай». Я быў злы на ўсіх і на ўсё, галоўнае ж — на гэтага дзядзьку.
Пасля гэтай няўдачы ў маіх пошуках я звярнуўся да таго суседа, які мне даваў раней газету. Але гэта быў пачатак зімы, і фэсты нідзе не адбываліся. Дык ён мне сказаў, што раней Калядаў не зможа мне дастаць газету. Між Калядаў я дастаў ад яго дзве газеты, пазней ён мне іх прыносіў нерэгулярна, зімой вельмі рэдка, улетку часцей. Гэтак было да канйа 1911 года.
У пачатку 1912 года я пераехаў на працу ў земскі сельскагаспадарчы склад у Баранавічы. Там я апынуўся сярод беларускай інтэлігенцыі. Гэта былі: Я. Мурашка, павятовы аграном, сацыял-дэмакрат, меншавік з вёскі Ябланоўшчына каля Міра; Ф. Ігнаценка, павятовы лугавод са Смаленшчыны; Маеўскі,
студэнт-практыкант з Бельшчыны; Ф. Мазалевіч, загадчык складу. Усе яны былі са мною? як браты. Я. Мурашка адбыў трохгадовую ссылку, будучы гімназістам, штотыдня ездзіў у Менск і прывозіў «Нашу Ніву». Ад таго часу я чытаў «Нашу Ніву» рэгулярна аж да выбуху Першай сусветнай вайны.
■ У дзень пачатку вайны я быў у Фінляндыі на сельскагаспадарчай экскурсіі, арганізаванай Менскім губернскім земствам. He закончыўшы экскурсіі. змушаныя былі вяртацца дамоў. 3 усёй нашай групы застаўся ў Баранавічах толькі Ф. Ігнаценка. Я. Мурашку як палітычна ненадзейнага выслалі ў Гарадзею, бо ў Баранавічах знаходзіўся штаб галоўнага камандуючага. Ф. Мазалевіча мабілізавалі ўармію. Маеўскі выехаўдамоў.
Праз месяц і мяне забралі ў маскалі. А праз год немцы забаранілі выдаваць «Нашу Ніву»2, якая за дзевяць год свайго існавання збудзіла ад безнадзейнага сну мільёны сыноў і дачок беларускага народа. Ддя мяне асабіста «Наша Ніва» была школай у поўным значэнні гэтага слова. Пад ейным уплывам я даў сабе слова служыць свайму народу і Бацькаўшчыне.
He будзь «Нашай Нівы» — не было б Першай, Другой і Трэцяй Устаўных Граматаў, не было б БНР. He было б 14 прадстаўнікоў у польскім Сейме і Сенаце з выбараў 1922 года. He было б Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Я асабіста, калі б не чытаў «Нашай Нівы», напэўна, не згадзіўся б кандыдаваць у польскі парламент, бо быць беларускім паслом азначала пазбавіць сябе волі і сесці на доўгія гады за краты. Будучы паслом, падчас маёй сямімесячнай «адсутнасці» (сядзеў у астрозе) мае сябры з Клуба «Змаганне» Валынец і Грэцкі, а такжа Варскі, Сахацкі і карэспандэнт Барскі былі паклікалі мяне.ў свой клуб і запрапанавалі перайсці да кампартыі. Я катэгарычна сказаў: «не» — і выйшаў, бразнуўшы дзвярыма.
3 чатырох закладчыкаў «Нашай Нівы» толькі Іван Луцкевіч3 памёр сваёй смерцю. Антон Луцкевіч, Вацлаў Іваноўскі і Аляксандр Уласаў4 замардаваныя камуністамі5. Слава, Гонар і вечная памяць ім.
ПРАУДА АБ ГРАМАДЗЕ I «ЗМАГАННІ»
Да гэтага часу ў газеце «Бацькаўшчына» было надрукавана некалькі артыкулаў аб Грамадзе і «Змаганні»1. Мне няма ведама, чым кіраваліся аўтары артыкулаў аб Грамадзе і «Змаганні», уводзячы гэтым, асабліва малодшых, у блуд і дэзарыентацыю. Мне, старому чалавеку, гонар не пазволіў каб не напісаць праўды аб тых далёкіх часах змагання нашага народа за сваё незалежнае жыццё.
Каб ляпей было зразумелым, асабліва тым, якія памятаюнь, што і як было трыццайь год таму, трэба закрануць і прыпомніць, што дзеялася на тэрыторыі пазнейшай Заходняй Беларусі падчас польска-бальшавіцкай вайны, у часы Рыжскага трактата і пасля вайны.
Міжвольна ўспамінаюцца наступныя моманты: дзікія ўчынкі польскай арміі над нашым сялянствам, дзе за адну знойдзеную каля вёскі шынэль чырвонаармейца ўся вёска была нішчаная; Рыжскі трактат, на якім не быў выслуханы голас нашага народа; раздача дворскай зямлі польскаму вайсковаму асадніцтву; закрыццё нашых нацыянальных школаў; пазбаўленне права карыстацца роднаю моваю ў судовых і адміністрацыйных установах; нялюдскае абыходжанне з нашым народам і шмат іншага. Гэтыя злачынствы выклікалі ў адпаведную часіну помсту нашага сялянства.
Трэба адцемійь. што ў той час у Менску будаваўся «беларускі дом», як гаварылі ўсе і як пісалі польскія газеты (напрыклад, «Кур’ер віленскі»2). Гэта нямала дзейнічала на псіхіку нашага народа, які ўвесь час імкнуўся да свайго незалежніцкага жыцця.
Першай магчымасцю выказаць свае адносіны да польскай улады былі выбары 5 лістапада 1922 года, калі беларускае насельніцтва аддало свае галасы за сваіх прадстаўнікоў у польскі Сейм і Сенату ліку 14. Польскі ўрад ніяк не мог пагадзіцца з гэ-
тым фактам і пастанавіў знішчыць нацыянальную сведамасць нашага народа ўсімі спосабамі.
Неабходна адйеміць, што з 14 нашых паслоў і сенатараў толькі 4-5 чалавек павялі адкрытае змаганне супраць польскага ўрада за правы. прызнаныя Версальскім трактатам. Дзякуючы апатычнаму становішчу бальшыні нашых прадстаўнікоў у нацыянальных справах пачаў шырыцца камуністычны падпольны рух, які пагражаў нашым прадстаўнікам страціць пашану і ўплывы ў нашым народзе.
У пачатку 1923 годаз ініцыятывы Рак-Міхайлоўскага адбыліся чатыры паседжанні Пасольскага клуба, на якіх абмяркоўвалася пытанне: што зрабіць, каб пайсці ў народ і не дапусціць да пашырэння камуністычных уплываў на шырокія масы.
Хто знаў увесь склад Пасольскага клуба, у таго не было ніякага сумлеву, што ў беларускі воз не могуць упрагчыся ўсе 14 прадстаўнікоў. Так яно і сталася, бо толькі шэсць асоб пагадзіліся энергічна бараніць свой народ ад усіх здзекаў і спакусаў.
Самымі энергічнымі абароннікамі былі: Рагуля, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Тарашкевіч і Уласаў’. Тарашкевіч як трыбун узяўся змагацца з польшчынай і палякамі з сеймавай трыбуны, а іншыя — ісці ў народ, каб падтрымаць ягоныя імкненні да здзяйснення ідэі 25 Сакавіка. 3 усіх паслоў найвялікшую пашану ў народзе здабыў Васіль Рагуля. Ён сваімі рэвалюцыйнымі прамовамі на частых мітынгах вельмі моцна падымаў рэвалюцыйны дух сялян. Запраўды, такія да народа словы, як «Грамадзяне бярэце косы, вілы, сякеры і цапы і ганеце гэтую заразу вон з нашае зямелькі! Няхай ляхі ідуць туды, скуль прыйшлі!», імпанавалі нашаму сялянству, і яно спадзявалася, што восьвось надыдзе часіна расплаты.