Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Нельга абмінуць несправядлівасці пра а. Абрантовіча (прафесарам ён ніколі не быў)39. Ён быў патрыётам сваёй Бацькаўшчыны, і дзеля гэтага польскі ўрад, каб пазбавіцца яго, дамогся ў Рыме, каб яго выслалі місіянерам. Рым згадзіўся, і ў 1924 годзе а. Абрантовіча хіратанізавалі ў епіскапа ды накіравалі ў Харбін (Манчжурыю)40. У 1939 годзе а. Абрантовіч прыехаў у сваю бацькаўшчыну ў Наваградак і задва дні перад прыходам бальшавікоў ад’ехаў у Львоў, дзе ён меўся адведаць мітрапаліта Шаптыцкага. Далейшы ягоны лёс няведамы. Праўдападобна,
бальшавікі арыштавалі яго ў Львове. Гэтак загінуў вялікі сын нашага народа.
1927 год быў вельмі цяжкі. Засталася шэрая маса, без правадыроў, пыталася сама ў сябе: што далей? Бо тая эліта, якая засталася ў Вільні, ды тыя, што вярнуліся з Прагі з дыпломамі ў кішані, немаведама чаму не пайшлі да народа, не перанялі ўсіх добрых здабыткаў, прыдбаных перад і ў часы Грамады.
Можна назваць эстэтамі, беларучкамі каго хочаш. Але не трэба быць самому ў некалькі разоў горшым.
Калі Тарашкевіч быў эстэтам, дык ён быў толькі для сваіх. Палякам ён не толькі наступаў на мазоль, але нават на горла. Аднак некаторыя «героі» праз усё сваё жыццё наступалі толькі сваім братам у Вільні і па-за ёю.
1927 год быў, магчыма, найсумнейшым годам. Да гэтага падыходзілі выбары ў польскі Сейм, якія вымагалі кансалідацыі ад усяго народа, а яе не было. Бо ў канцы 1927 года выявіў сваё аблічча камуністычны актыў. А да гэтага дайшла з-за кратаў Лукішак астроўшчына, якая мела мінімальны працэнт сваіх прыхільнікаў.
На 4 сакавіка 1928 года былі назначаны выбары ў польскі Сейм, а на 11 сакавіка — у Сенат. Няможна моўчкі прайсці ля факта, што не знайшлося людзей, якія маглі б злажыць дзяржаўнага выбарнага спіска41. Дзеля гэтага пачалі ўкладаць лакальныя спіскі.
I так, на частцы Віленшчыны склалі выбарныя спіскі Сялянскі саюз і Хрысціянская дэмакратыя42; па Лідскай акрузе кандыдавалі Я. Станкевіч з Валынцом; па Наваградскай акрузе — «Змаганне» № 39 і «Грамада» № 40. На грамадаўскім спіску былі ўсе чатыры паслы, якія сядзелі на Лукішках пад следствам і якіх наваградская выбарная камісія не зацвердзіла. Спісак№41 складаўся з Астроўскага і Чатыркі. Трэбаадцеміць, што Астроўскі таксама сядзеў на Лукішках, аднак камісія яго зацвердзіла43. Яшчэ быў спісак камуністычны, і нават у Сенат. Сялянскі саюз злажыў спісак толькі ў Сенат44. Кандыдатам быў св. пам. В. Рагуля, які быў засуджаны наваградскім судом на 2 гады цяжкага астрога і сядзеў у Наваградку.
Вынік галасавання ў Сейм 4 сакавіка для палякаў быў неспадзяваным. Яны чакалі, што з ліквідацыяй Грамады ўсё, што
завецца беларускім, занікне, а рэшта перакінецца на паланафільскую астроўшчыну. Нягледзячы на розныя махінацыі, «Змаганне» атрымала каля 400 тысяч галасоў45, і гэтым было выбранатрох паслоў: Стагановіч, Дварчанін і Гаўрылік. Вялікім правалам для камуністаў было галасаванне ў Сенат, дзе ўсе свае галасы змаганцы аддалі на кандыдата Сялянскага саюза св. пам. сенатара В. Рагулю. Камуністычны кандыдат у Сенат атрымаў смешную колькасць галасоў. За гэтую паразу камуністаў быў зняты з пасады сакратара КПЗБ Баранавіцкай акругі нейкі Кандрацюк, якога бальшавікі хітра выдалі польскай паліцыі.
Трэба моцна шкадаваць і глядзецьлітасцівымі вачыма натых людцоў, якія, абсалютна не знаючы справы, стараюцца ачарніць не толькі адзінкі, але і ўвесь народ. Чым яны кіруюцца, будучыня нам скажа.
Каб было зразумелым для ўсіх, я пастараюся дакладна гэтак высветліць справу. Трэба адрозніваць паслоў «Змагання» ад пасольскага клуба «Змаганне», бо гэта асобныя дзейнікі. 3 трох паслоў «Змагання» Гаўрыліка я мала знаў, бо толькі ў канцы 1927 года пазнаўся з ім. На мяне ён зрабіў уражанне патаёмнага чалавека. 3 Дварчаніным я служыў у царскай арміі ў часе Першай сусветнай вайны. Гэты чалавек быў адданы целам і душою свайму народу. Стагановіча знаю ад 1905 года, калі я, як дарослы юнак, з ім, хлапцом, пад кіраўніцтвам В. Рагулі праводзілі рэвалюцыйную дзейнасць на Наваградчыне. Я яго лічыў і лічу адным з самых сумленных старых змагароў за свой народ. Гэты чалавек перажыў царскія нагайкі, бальшавіцкую ЧК, польскую дэфензіву, астрогі, зноў НКВД, і ён не паддаўся нашым ворагам, а застаўся палымяным абароннікам таго, што так дарагое нашаму народу, — БНР.
У канцы сакавіка 1928 года адкрыўся пленум новага польскага Сейма. Амаль з першага дня пачаліся перамовы бадай усіх беларускіх паслоў аб злучэнні ў адзін клуб. У гэтых перамовах прымалі ўдзел: «Змаганне», Сялянскі саюз і Хрысціянская дэмакратыя. У гэтых перамовах амаль не было вялікіх супярэчнасцяў. Здавалася, што яны хутка дойдуць да пазітыўнага выніку. Што праўда, Гаўрылік са «Змагання» часта не з’яўляўся на паседжанні. Пазней выявілася, што
ён вёў перамовы з Валынйом, які прайшоў па спіску разам з Я. Станкевічам, і Грэвкім. Гэты апошні прайшоў на Пінскай акрузе па спіску ўкраінскім46. Іхныя скрытныя гутаркі і пастановы не прылучацца да агульнага клуба знявечылі ўсе перамовы аб задзіночанні. Уваход Валынйа і Грэцкага ў клуб «Змаганне» не прынёс клубу нічога добрага, а грызню і сваркі. Як пазней сталася ведама ад пасла Ярэміча, камуністычная фракцыя і карэспандэнт ТАСС47 нейкі Барскі сказалі Гаўрыліку, Валынцу і Грэцкаму за ўсякую цэну не дапусціць да задзіночання. Чым гэта ўсё скончылася б, калі б не арыштавалі Стагановіча, цяжка сказаць. Досыць таго, што Валынец і Грэцкі выяўлялі сваё задавальненне з гэтага факта. Астаўшыся адзінокім, Дварчанін вельмі рэдка наведваў паседжанні Сейма. Сядзеў у Вільні ды займаўся навуковай працай48. Адсутнасць Дварчаніна і Стагановіча на тэрэне Сейма дала магчымасць іншым тром, г. зн. Валынцу, Гаўрыліку і Грэцкаму, поўнасцю падпарадкавацца камуністычнай фракцыі і выконваць ейныя дырэктывы.
Пасля 7-месячнай адсутнасчі Стагановічу, што вярнуўся на тэрэн Сейма, дзе ўжо поўнасцю панавала здрадніцкая атмасфера, цяжка было перажыць гэта, і ён, абмеркаваўшы з Дварчаніным тагачасны стан, зрокся пасольскага мандата. Месца Стагановіча заняў Крынчык са Слонімшчыны, кандыдат са спіска «Змаганне» № 39, які ў кароткім часе паклікаў сваіх «герояў» на сакратароў пасольскіх клубаў у гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі. Дварчаніну, застаўшыся аднаму, не вельмі прыемна было супрацоўнічаць са сваімі ворагамі (гэтак ён іх часта называў), і ён хутка пасля Стагановіча меўся зрачыся пасольскага мандата, але ягоны намер не здзейсніўся, бо, даведаўшыся аб тым, Крынчык выклікаў у Вільню двух адданых сакратароў (Асіпчыка з Берасця і Сіняка-Хмару з Пінска), пайшоў з імі на памяшканне Дварчаніна, і там пад пагрозаю пісталетаў змусілі Дварчаніна застацца на месцы, г. зн. паслом. Чытач можа папытацца: нашто гэта было рабіць? Бо калі б Дварчанін зрокся мандата, ю на спіску «Змагання» не было б кандыдата, і такім чынам клуб «Змаганне» страціў бы аднаго пасла. Тут неабходна адцеміпь, што пазней, на працэсе паслоў «Змагання» ў Менску ў 1933 годзе ў актах абвінавачвання Двар-
чаніну быў закід, што ён ухіляўся ад дырэктываў камуністычнага цэнтра, але яго змусілі іх выконваць. Гэта азначала, што ён, Дварчанін, нібы працаваў з немцамі, за што дастаў 10 год Салаўкоў.
Польскі Сейм з выбараў 1928 года лічыўся левым сеймам, бо на 444 паслоў ББСУ мела 124 паслоў. Пілсудскаму, які з сацыяліста стаўся фашыстам, такі склад Сейма быў косткай у горле, і ён увесну 1930 года распусціў Сейм ды паарыштоўваў шмат паслоў, у тым ліку ўвесь клуб «Змаганне», г. зн. Дварчаніна, Гаўрыліка, Валынца, Крынчыка і Грэцкага, а таксама ўсіх сакратароў пасольскіх клубаў па гарадах, якія фактычна былі вокам КПЗБ і мелі нагляд нават над паслом Дварчаніным ды кіравалі ўсёю камуністычнаю работай. Віленскі суд засудзіў усіх 5 паслоў на 8 год кожнага: сакратароў — на меншыя тэрміны.
У жніўні 1932 года польскі ўрад пагадзіўся замяняцца вязнямі з балыпавікамі. Гэтак Польшча аддала бальшавікам Гаўрыліка, Дварчаніна, Валынца, Крынчыка, Грэцкага і пасла Грамады Валошына, які сядзеў у Ракавецкім астрозе49. Бальшавікі выдалі палякам такую ж колькасць ксяндзоў. Як ведама, пасля 13-месячнага пабыту ў БССР усе паслы былі засуджаныя на 10 гадоў Салаўкоў.
Ёсць у нашага народа прыказка: хто не шануе чужога, не будзе мець свайго. Гэта праўда. Калі я не буду шанаваць іншую асобу, якя магу мець сам пашану ад другіх?
Нам можа паслужыць за прыклад Паўдзённая Амерыка, дзе адбываюцца перманентныя рэвалюцыі і збройныя паўстанні толькідзеля таго, што там няма пашаны адзін дааднаго. Аздругога боку, возьмем французаў: колькі гора, бяды і слёз прынёс Напалеон свайму народу! А спрабуйце сказаць французу штось нядобрае пра яго, будзеце мець сабе найгоршага ворага.
Усім ведама, што Грамада рабіла памылкі, але ў параўнанні да таго, што зроблена было добрага, тыя памылкі нязначныя, і іх не варта ўспамінаць. На маю думку, вялікаю памылкаю грамадаўскіх паслоў было тое, што пакінулі свой народ і пайшлі ў няведамае, аддаўшы яго на ласку розных прайдзісветаў. Праракаваць, што было б, каб яны засталіся з народам, — цяжка. Адно можна пэўна сказаць, што рознага колеру «лідарам» не
было б месца, а ўвесь народ пайшоў бы шчыльнымі радамі да мэты, вызначанай 25 Сакавіка, — БНР.
Ніяк нельга абысці моўчкі злосную і несправядлівую дапіску ў «Бацькаўшчыну» Янкі Станкевіча аб змаганцах. Вышэй я падаў дакладна, хто быў з спіска «Змагання» пасламі, а хто быў у пасольскім клубе «Змаганне». Мне няведамы намеры Я. Станкевіча, чаму ён замест Валынца, з якім у 1928 годзе па тым самым спіску прайшоў у Сейм, напісаў якогась Верамея. Ды наогул, у Сейм ад беларусаў такога прозвішча ніколі не было50. Трэ меркаваць, што гэта зроблена сумысля, бо, закідаючы ўсім змаганцам амаральнасць, не выпадала пісаць прозвішча таго, з кім у 1928 годзе кумаваўся ў часе выбарнай кампаніі51. Калі ўдумацца ў Я. Станкевіча дапіску ў «Бацькаўшчыне», то насоўваецца думка, які няшчасны наш народ — нават на сваіх прадстаўнікоў не здолеў выбраць маральных людзёў, а нейкіх зладзеяў-ашуканцаў і прыблудаў. Божа мяне барані: я не збіраюся бараніць Я. Станкевічага камрата па спіску, якога Я. Станкевіч знаў вельмі добра перад 1929 годам як ворагакамуніста, аднак маральнасць Я. Станкевіча дазволіла яму сядзець за адным сталом і абмяркоўваць выбарныя справы. Бараню таго, каго знаю ад шмат гадоў як вернага сына свайго народа і прадстаўніка БНР з 1918 года. He памылюся, калі аддам пахвалу Дварчаніну за ягоную працу, карысную народу.