Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Аляксандр Стагановіч. Успаміны пасла

Выдавец: Лімарыус
Памер: 270с.
Мінск 2011
64.25 МБ
Гэткі стан трываў да травеньскага перавароту Пілсудскага. Пасля перавароту Пілсудскі заханеў паказаць сябе дэмакратам і дазволіў тварыць розныя партыі4.
Гэтым разам на паседжанні Пасольскага клуба Тарашкевіч і Рак-Міхайлоўскі паставілі на парадак дня стварэнне Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пасля доўгіх дыскусіяў з дзесяці паслоў і сенатараў (да гэтага часу Баран5, Якавюк6 і Аўсянік7 зракліся пасольскіх мандатаўД пяцёра згадзіліся ства-
Праўда аб Грамадзе і «Змаганні»137 рыць Грамаду. Гэта былі: Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Валошын і Сабалеўскі9. Хрысціянская дэмакратыя адмовілася ўвайсці як партыя ў партыю. Рагулю не адпавядаў назоў. Ён дамагаўся выкінуць слова «работніцкая», але аканчальна не адмовіўся, зазначаючы, што ён пабачыйь. Гэткія самыя засцярогі меў сенатар Уласаў. Што ж датычыць сенатараў Назарэўскага10 і Багдановіча", дык першаму абсалютна не абходзіла беларуская справа, а другому беларуская справа абходзіла настолькі, паколькі ён атрымоўваў вялікія грошы дзякуючы беларускім галасам. Ён як спеныяліст па тэалогіі выкладаў у расійскай духоўнай семінарыі, дзе быў целам і душою12.
Было б недакладным і несправядлівым апусцідь вельмі важны фактар пры ўтварэнні Грамады. Гэтым фактарам, нібы светлымі праменнямі, было ў савецкай Беларусі «Узвышша», якое ў той час рыхтавала грунт да паўстання супраць бальшавікоў.
Пасля поўнага ўкамплектавання Грамады Рагуля аканчальна адмовіўся ўвайсці ў Грамаду, матывуючы сваю адмову тым, што да Цэнтральнага камітэта Грамады належыць Астроўскі, якога ён увесь час называў небяспечным для беларускага вызвольнага руху. Пасля адмовы Рагулі a. А. Станкевіч часта яму дапякаў: «Як жа так? Вы з’яўляецеся хросным бацькам Грамады, а да яе не належыйе!» Рагуля ўсім выясняў свае негатыўныя адносіны да Грамады прысутнасцю ў ёй Астроўскага13.
Тым, якія хочуць маляваць дзейнасць Грамады, а гэтым і ўвесь свой народ у чорных фарбах, варта прыгадаць, што Францішак Аляхновіч паехаў быў у Менск, каб улажыць сваю цаглінку ў «беларускі дом». Што сталася не так, а інакш, не ягоная віна. Але хіба ніхто не закіне Францішку Аляхновічу сімпатыі да камунізму. Мы не можам знайсці ў гісторыі не толькі нашага народа, але і іншых народаў такога ўздыму да самастойнага жыцця, які быў падчас існавання Грамады. Грамада пацягнула за сабою амаль усё маладое пакаленне, бо 85 % сяброў і сябровак мела не больш як 30 год. Яны не мелі амаль ніякага паняцця аб расейцах і не адчувалі ніякай цягі да «традыцыйнага праваслаўя».
Грамадаўскаму руху спрыялі іншыя нацыянальнасці, асабліва жыды, а ў Наваградскім ваяводстве нават віцэ-ваявода
Серафімовіч (швагер Трэпкі14) і старшыня акруговага суда адкрыта падтрымоўвалі імкненні Грамады. Сведамасць і ахвярнасць сяброў Грамады да выканання грамадскіх абавязкаў паглыблялі народную культуру. Адчыняліся школы. ладзіліся пастаноўкі, чыталіся рэфераты і іншае. Амаль не было вёскі, у якой не было б гуртка Грамады. А кожны гурток меў свой народны дом, дзе была і бібліятэка. Усё гэта было набыта сваімі собскімі сіламі. Каб знайсці гэтыя сродкі, сябры гуртка ішлі талакою на працу — у лес шуркі'5 ставіць або ў двор да пана, часта праз увесь тыдзень — і ўвесь заработак аддавалі на ўспомненыя мэты.
Хіба не знойдзецца ніводнага чалавека, які запярэчыць, што 25 сакавіка бывае толькі 25 сакавіка, a 1 траўня — 1 траўня. Аднак аўтар артыкула «Святло і цені Грамады»16 гэтыя даты перасунуў на іншае месца, толькі не напісаў на якое. Кажнаму ведама, што Грамада паўстала пасля 12 траўня 1926 года, а зліквідавана 27 студзеня 1927 года старога стылю17. Як маглі грамадаўцы святкавань 1 Траўня ці не святкаваць 25 Сакавіка ў гэтыя месяцы свайго існавання, думаю, аднаму сп. Лаўрыновічу18 ведама! Адно мяне дзівіць: чаму патрыёты з віленскай кузні, якім абыходзіла (?) святкаванне 25 Сакавіка, не пайшлі на Палессе пасля зліквідавання Грамады, каб выратавайь палешукоў ад зграі ППС, якая накінулася, як шакалы на дабычу?19 Яны аб гэтым і не думалі, бо ім вельмі ўтульна было сядзець на Віленскай, № 720, дзе разам з імі сядзеў галоўны рэдактар паланафільскаастроўскага «Беларускага слова»21 Сіняўскі22, якога НКВД выслала на дапамогу Астроўскаму, каб зліквідаваць аканчальна беларускі незалежніцкі рух. Гэтак было, сп. Лаўрыновіч, а не так, як вам захацелася.
Надзвычайны рост Грамады (бо ў канцы кастрычніка Грамада мела амаль 200 тысяч сяброў і сябровак23) моцна занепакоіў як палякаў, так і Крэмль. Як адны, так і другія баяліся, што могуць страціць панаванне над нашым народам. Ад пачатку існавання Грамады камуністы пастараліся паслаць у яе сваіх агентаў. He адстала і Польшча, пасылаючы сваіх гурынаў24. Але як адны, так і другія не мелі на грамадаўцаў ніякага ўплыву25. Можна меркаваць, што калі б не было ў той час ва Усходняй
Беларусі «Узвышша», якое праводзіла рэвалюцыйную дзейнасць, для Масквы не было б ніякага страху ад Грамады. Але нацягнутыя адносіны з Польшчай у той час змушалі камуністаў меркаваць, што Грамада і «Узвышша» з дапамогаю Польшчы могуць прагнаць бальшавікоў з Беларусі. Польскі ўрад баяўся, што Грамада з дапамогаю бальшавікоў прагоніць палякаў за Буг. Дзякуючы страху як адных, так і другіх, можна меркавапь (як нават і некаторыя нашыя дзеячы ў той час гаварылі), што між Масквою і Варшаваю была зроблена ўмова аб зліквідаванні Грамады. Для пацверджання гэтага меркавання вельмі важным ёсць факт наплыву камуністычных правакатараў у Грамаду, якія стараліся заклікаць да збройнага паўстання, што мела месца ў вельмі малых выпадках, і то толькі пры Рыжскай мяжы26. Але і гэтага хапала польскай адміністрацыі, каб паказаць свету на злачынны акт Грамады. Неабходна падаць усю праўду аб Грамадзе і грамадаўцах у форме пытанняў і адказаў.
Хто з беларускіх паслоў належаў да Грамады? — Належалі: Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Сабалеўскі і Валошын.
3 якіх асобаў складаўся галоўны партыйны апарат? — Ён складаўся з усіх вышэй менаваных паслоў і з Астроўскага, Луцкевіча27, а. Каўша, Акінчыца і Бурсевіча.
Хто з іх быў камуністам? — Толькі пасол Валошын. Р. Астроўскага шмат якія сябры лічылі камуністам, аднак, дзякуючы ягонай хітрасні, сцвердзіць гэтага дакладна не давялося28.
Калі адбыліся арышты грамадаўцаў? — Яны адбыліся ўночы з 14 на 15 студзеня 1927 года, на праваслаўны Новы год29.
Які лік грамадаўцаў быў арыштаваны ў тую наканаваную ноч? — На ўсёй Заходняй Беларусі ўтрагічнуюдля беларускага народа ноч было арыштавана 3584 асобы.
Хто J паслоў Грамады быў арыштаваны? — Былі арыштаваныя: Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла і Валошын. Сабалеўскі, даведаўшыся аб арыштах, завязаўшы галаву бінтамі, наняў рамізніка з Вільні ў Ландварава30, там сеў на цягнік і махнуўу Гданьск,дзе праседзеўда адкрыцця польскага Сейма, і тады прыехаў у Сейм і злажыў дэкларацыю, што ён парваў поўнасцю з Грамадою ды ўвайшоў у Сялянскі саюз31.
А хто з цэнтра Грамады быў арыштаваны? — 3 цэнтра арыштаваныя: Луцкевіч, Астроўскі, Акінчьш, а. Коўш і Бурсевіч.
3 ліку ўсіх 3584 асоб колькі былі панягнутыя да адказнасці? — Усяго 36 чалавек32!
Як гэта можна паясніць, што з такой вялікай колькасці арыштаваных усяго толькі 36 асобам прышлося адказваць? — Гэта сведчыць. што Грамада ў цэлым не была камуністычнай, як гэта хочуць некаторыя зрабіць. Бо польскі ўрад не пашкадаваў бы беларусаў, і астрогаў таксама хапіла б у Польшчы.
На які тэрмін былі засуджаныя паслы і іншыя працаўнікі цэнтра? — Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла і Валошын — на 12 гадоў цяжкай турмы: Акінчыц, юрысконсульт Грамады, — на 6 год цяжкай турмы; Бурсевіч, сакратар Грамады, — на 8 год цяжкай турмы.
Каго польскі суд апраўдаў? — Луцкевіча, Астроўскага і а. Каўша.
Як зрэагавала беларускае грамадства на такі прысуд? — Беларускі народ увесь быў у жалобе праз доўгія гады. Што ж да апраўданых, дык не толькі беларускае грамадства, але і жыды ды частка палякаў праз доўгія гады пры сустрэчы не віталіся з імі, лічылі нягодным учынкам, асабліва ў дачыненні да Астроўскага. Як факт, жонка аднаго з іх не магла перажыць гэтае ганьбы і адабрала сабе жыццё33.
Ці засуджаны цэнтр Грамады адбыў прысуд? — He. У студзені 1930 года польская прэса пісала, што Тарашкевіча з Грудзёндзскага астрога прывезлі ў Вільню на суд. Але гэта была мана. Ніякага суда не было. Тарашкевіча перавезлі на Лукішкі на жаданне Астроўскага, які меў надзею, што ён, Астроўскі, перацягне Тарашкевіча на свой шлях — шлях службы палякам. Пасля некалькідзённых перамоваў Тарашкевіч катэгарычна адмовіўся ад усіх ганебных прапановаў Астроўскага. Аднак польскі ўрад, каб выправіць сваю памылку ў адносінах да Грамады і ўсяго беларускага народа, нягледзячы на няўдачную місію Астроўскага, пастанавіў звольніць цэнтр Грамады з астрогу.
Увесну 1930 года былі звольненыя Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Акінчыц і Бурсевіч. He быў звольнены пасол
Валошын34. Усе вышэй менаваныя, апрача Акінчыца, зараз жа пасля звальнення перайшлі ў Савецкую Беларусь.
Я не магу знайсці прычыны, чаму некаторым хочацца зрабіць правадыроў Грамады ў вачох нашага маладога пакалення і ўсяго свету камуністамі. Сёння ёсць жывыя сведкі, якія прабылі з Тарашкевічам і Мятлою ў Грудзёндзскім астрозе і якія цвердзяць, што ані Тарашкевіч, ані Мятла не толькі не належалі да ЦК КПЗБ, але нават ніколі не былі запрошаныя на паседжанні ЦК як госці.
Закранаючы справы партыі «Стронніцтво Хлопске»3’, я маю на мэце выясніць вялікія недакладнасці ў папярэдніх артыкулах, змешчаных у «Бацькаўшчыне». У той самы час, як адбываліся арышты грамадаўцаў, адбыліся арышты і лідараў «Стронніцтва Хлопскего». На жаль, толькі двух лідараў памятаю прозвішчы: Хамінскі’6 і Галавач. Хамінскі ўцёк у СССР, нават з жонкай, а Галавача, якога я знаў з 1922 года, арыштавалі37. Цверджанне сп. Лаўрыновіча, што Галавач быў віцэ-старшынём Грамады, узятае з паветра38.
У канцы 1930 года Тарашкевіч ехаў з Менска ў Гданьск праз Усходнюю Прусію. На польска-нямецкай мяжы, у Тчэве, яго арыштавала польская паліцыя. Адбылося следства, і суд пакараў Тарашкевіча 15 гадамі цяжкой турмы. За гэтую справу ў СССР арыштавалі Хамінскага з ягонай жонкай, закідаючы ім, што яны былі агентамі польскага ўрада. Іх абаіх расстралялі. Але і гэтым разам Тарашкевічу не давялося доўга быць на астрожным пайку, бо ў 1932 годзе бальшавікі выменялі яго на другога беларуса — Францішка Аляхновіча, які з 1926 года быў высланы на Салаўкі на 10 год.